Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
3 гэтай нагоды такой важнай была праца Мінскага губернскага земства па аказанні агранамічнай дапамогі насельніцтву. Яшчэ ў 1910 г. Мінскім губернскім камітэтам па справах земскай гаспадаркі былі вызначаны пасады губернскага і пяці павятовых земскіх аграномаў (у Бабруйскім, Барысаўскім, Мінскім, Слуцкім і Навагрудскім паветах), а губернскі аграном быў запрошаны толькі ў 1911 г.17. Пры гэтым земскі агранамічны персанал не абмяжоўваўся толькі раёнамі землеўпарадкавання ці прыватнага маёнтка, а ажыццяўляў сваю дапамогу насельніцтву ўсёй губерні і павета.
У цэлым у Беларусі адчуваўся недахоп кадраў, якія мелі сельскагаспадарчую адукацыю. Таму
1(5 Вельямпнов-Зернов A. В. Обзор по оказанпю агрономнческой помоіцп... за 1914 г. Мшіск, 1915. С. 4.
17 Мнхайлов A. М. Краткнй очерк... Мннск, 1923. С. 14.
з 1910 г. Мінскі губернскі камітэт па справах земскай гаспадаркі распачаў працу па падрыхтоўцы ў губерні сваіх спецыялістаў і стварэнні ніжэйшай сельскагаспадарчай школы. У прыватнасці, было асігнавана 9 тыс. руб. на пераўтварэнне Бабруйскай школы садоўніцтва ў сельскагаспадарчае вучылішча і на ўладкаванне ў м. Азарычах Бабруйскага павета пачатковай сельскагаспадарчай школы. Адначасова быў сфарміраваны губернскі эканамічны савет, уладкаваны сельскагаспадарчыя аддзелы пры губернскай і павятовых управах. Мінскі губернскі камітэт хадайнічаў перад дэпартаментам земляробства аб прызначэнні ў губерню аднаго інструктара і трох майстроў «па малочнай справе».
Да звычайных выдаткаў на ўтрыманне конскіх злучных пунктаў і на выдачу ўзнагарод на Навагрудскай конскай выставе была дадазена сума на фінансаванне сельскагаспадарчага таварыства ў м. Капылі Слуцкага павета. Акрамя таго, было пастаноўлена стварыць у паветах склады для продажу земляробчых прылад, насення і ўгнаенняў, а таксама зернеачышчальныя пункты (па адным на павет). У цэлым каштарыс губернскага камітэта на сельскагаспадарчыя патрэбы ў 1910 г. складаў 29 тыс. 821 руб., у тым ліку 6 тыс. руб. — на меры па садзейнічанню конегадоўлі, як практыкавалася раней, і 23 тыс. 790 руб. — на іншыя
сельскагаспадарчыя мерапрыемствы з запасных сум18.
Мінскім губернскім камітэтам па справах земскай гаспадаркі было запланавана выдаткаваць у 1911 г. на сельскагаспадарчыя мерапрыемствы 38 тыс. 591 руб. Меркавалася павялічыць каштарыс на ўладкаванне і абсталяваыне ў м. Азарычах Бабруйскага павета і ў м. Плотніцах Пінскага павета пачатковых сельскагаспадарчых школ, на запрашэнне павятовых аграномаў для астатніх чатырох паветаў губерні і інш. У сакавіку 1911 г. планавалася рэалізаваць шэраг новых мерапрыемстваў: арганізацыю і абсталяванне станцый, дзе мясцовыя сяляне маглі ўзяць у часовае карыстанне сельскагаспадарчае абсталяванне; пастаноўку вопытаў з мінеральнымі ўгнаеннямі; правядзенне сельскагаспадарчых гутарак; распаўсюджанне травасеяння і культуры кармавых раслін і інш. На названыя мерапрыемствы меркавалася выдаткаваць у звышкаштарысным парадку (з запасных сум) 15 тыс. 475 руб. Аднак Асобая па земскіх і гарадскіх справах прысутнасць адхіліла гэты каштарыс, таму запланаваныя мерапрыемствы не былі рэалізаваны. У выніку у 1911 г. з насельніцтва былі сабраны земскія зборы, але з гэтых сродкаў на мясцовыя сельскагаспадарчыя патрэбы з-за позняга зацвяр-
18 Вестннк Мннского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 83.
джэння каштарыса так і не былі выкарыстаны амаль 37 тыс. руб.19 Такім чынам, адсутнасць у краі земстваў замаруджвала рэалізацыю мерапрыемстваў па агранамічнай дапамозе насельніцтву.
Сапраўдная дзейнасць земстваў пачалася ў 1912 г. На адкрыцці Мінскага губернскага земскага сходу, якое адбылося 25 студзеня 1912 г., Мінскі губернатар Я. Эрдэлі звярнуўся да галосных с прамовай. Ён адзначыў важнасць мерапрыемстваў, якія мелі мэтай «непосредственно матернальное его (насельніцтва. — С. Т.) благосостоянне. К ннм надо отнестн все доклады о мерах, клоняіцпхся к улучшенню сельского хозяйства...»20
Старшыня агранамічнай камісіі I. А. ПапаАфанасопула выступіў з прамовай, у якой асудзіў сціпласць выдаткаў былога губернскага камітэта па справах земскай гаспадаркі на агранамічныя мерапрыемствы. У прыватнасці, ён адзначыў: «За этот перпод временн (что суіцествовал губернскнй комнтет) было взято с населення в сметном порядке на удовлетворенне всех отраслей земско-народной жнзнн губерннн 13 млн 479 тыс. 256 руб., прн чем в эту сумму не вошлн затраченные деньгн на меропрнятня по дорожному н страховому делу, которые
19 Вестннк Мннского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 85.
20 Журналы I Очередного Мннского Губернского Земского Собрання. Сесспя 25 января — 7 февраля 1912 г. Мннск, 1912. С. 1.
удовлетворялнсь нз спецмальных средств. Что же губернскнй комнтет дал населенню нз взятых мнллнонов обратно, на агрономнческне меропрнятня? За все время своего суіцествоваі-шя губернскмй комнтет уделнл на агрономшо самую ннчтожную сумму, в размере лншь 78 тыс. 220 руб., т. е. 0,58 % всего сбора; в эту сумму входят н меропрнятня, не чнсто агрономнческого характера, по облесеншо песков, стонвшне около 15 тыс. руб. Еслн прнбавлть к этому деньгн, затраченные на Внленскую случную конюшню, включая этот расход в чнсло мер экономяческого характера, то вышеуказанная сумма выразнтся в 132 тыс. 238 руб., т. е. 0,9 % ... Я ставлю теперь вопрос: можно лн впредь ограннчнваться такнмн крохамн, прн взнманнн с населеішя мпллнонов? — Ответ сам собою ясен...»21
Галоўным напрамкам у дзейнасці земстваў сталі эканамічныя мерапрыемствы, якія цяпер фінансаваліся больш шчодра. Так, агульныя каштарысы выдаткаў земстваў у 4 0 гу бернях на се л ьскагаспадарчыя мерапрыемствы ў 1913 г. складалі 22 млн 221 тыс. руб. і ўзраслі з 1912 г. на 6 млн 313 тыс. руб. (40 %)22. У 1913 г. Мінская губерня па агульнай суме выдаткаў на агранамічную дапамогу насельніцтву
21 Журналы I Очередного Мпнского Губернского Земского Собрання... Мннск, 1912. С. 83-84.
22 Вестннк Мйнского губернского земства. 1914. № 2. С. 35.
(397,6 тыс. руб.) займала 22-е месца сярод усіх земскіх губерняў і 10-е ў працэнтных адносінах гэтай сумы да агульнага каштарыса (9,3 %), пераўзыходзячы нават Маскоўскае і Саратаўскае земствы23.
Значную ўвагу Мінскае губернскае земства скіравала на арганізацыю сельскагаспадарчых земскіх складоў і пракатна-зернеачышчальных пунктаў. Першыя склады ў пяці паветах (5 пунктаў — па адным на павет) пачалі функцыянаваць з вясны 1911 г. У 1912 г. іх было ўжо 12, а ў 1914 г. — 19. За гэты час тут было рэалізавана прадукцыі ў 1911 г. (за 9 месяцаў) на 12 тыс. 747 руб., у 1912 г. — на 66 тыс. 201 руб., у 1914 г. — на 105 тыс. 400 руб.24 Пры гэтым сельскагаспадарчыя тавары на земскіх складах прадаваліся болып танна і лепшай якасці, чым у многіх іншых месцах.
Штогод у Мінскай губерні адкрываліся новыя земскія пракатна-зернеачышчальныя пункты: у 1911 г. — 1,у 1912 г. — 12, у 1913 г. 24, у 1914 г. 14. Пры гэтым ва ўсёй губерні ў 1914 г. працавалі 87 пракатна-зернеачышчальных пунктаў, з іх земскіх — 51 пункт, землеўладкавальных — 31, якія належалі крэдытным установам і сельскагаспадарчым таварыствам — 5 пунктаў25. На земскіх зер-
23 Вестнпк Мннского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 97.
24 Мнхайлов A. М. Краткнй очерк... Мннск, 1923. С. 14.
25 Мнхайлов A. М. Краткнй очерк... Мннск, 1923. С. 14.
неачышчальных пунктах і пракатных станцыях сельскае насельніцтва за вельмі танны кошт, а на некаторых пунктах і бясплатна, магло ачысціць сваё насенне, звычайна вельмі забруджанае. Акрамя таго, сяляне мелі магчымасць часова карыстацца разнастайнымі неабходнымі ў гаспадарцы прыладамі, набыць якія многія гаспадары не маглі з-за параўнальнай дарагоўлі ці ўвогуле былі яшчэ невядомымі сялянам26.
На другім чарговым земскім сходзе на пасяджэнні 10 лютага 1913 г. было адзначана, што «к ведеішю губернскаго земства должны быть отнесены органнзацня н фпнанснрованне следуюіцйх меропрнятнй: 1) обследованмй всякого рода, 2) опытнаго дела в составе: опытных станцнй, районных опытных полей, а также коллектнвных опытов, 3) меропрнятнй по улучшенню жнвотноводства, нмеюіцнх губернское значенне, 4) сельскохозяйственного образовання іі распространення сельско-хозяйственных знаннй, нмеюхцнх губернское значенне. По остальным меропрнятням необходнмо лншь техннческое об'ьеднненне губернского н уездных земств»27.
26 Вестннк Мннского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 95.
27 Свод постановленіій губернского агронолшческого совешанмя, состоявшегося прн Мпнской губернской земской управе 1-3 нюля 1914 года. Мннск, 1914. Пршюження. С. 22.
Шырокі размах атрымала распаўсюджанне доследных станцый, вопытных палёў, калектыўных вопытаў меры па ўдасканаленні сельскагаспадарчай адукацыі, жывёлагадоўлі і распаўсюджанні сельскагаспадарчых ведаў. Дзеля іх планамернай арганізацыі губернскім земствам было прынята рашэнне аб неабходнасці папярэдняга вывучэння глебы, геалагічнай структуры, клімату губерні. Гэта было неабходна для вызначэння сельскагаспадарчых раёнаў і арганізацыі тых ці іншых вопытных ўстаноў. Таму губернская ўправа заключыла пагадненне з вядомым рускім вучоным, доктарам мінералогіі і геаграфіі П. А. Туткоўскім аб складанні геалагічнага агляду Мінскай губерні. Вынікам стаў «Геологнческнй очерк Мннской губерннн», на выданне якога з губернскіх сродкаў было выдаткавана 700 руб.28
Вялікую цікавасць сярод насельніцтва набылі і іншыя мерапрыемствы па распаўсюджанні сельскагаспадарчых ведаў. У 1912 г. у Мінску былі заснаваны месячныя цэнтральныя сельскагаспадарчыя курсы, у якіх за два гады (1912-1913 гг.) прайшлі навучанне сотні сялян з усёй губерні.
28 Вестннк Мпнского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 87; 1915. № 3. С. 58; Тутковскпй П. А. Геологнческмй очерк Мннской губерннн / по данным научной ліітературы н собственным нсследованйям составпл профессор П. А.Тутковскнй. Кпев, 1915. 343 с.
У тым жа годзе ў Мінску быў адкрыты сельскагаспадарчы музей, у якім можна было паглядзець на разнастайныя новыя сельскагаспадарчыя прылады і механізмы29. 3 пачаткам вайны дзейнасць земства ў названым напрамку працягвалася. У прыватнасці, у 1915 г. Дэпартамент земляробства даў дазвол на адкрыццё і фінансаванне цэнтральных сельскагаспадарчых курсаў пры Мінскай губернскай земскай управе і на правядзенне ў шасці паветах сельскагаспадарчых чытанняў30.