Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
1 Gierowska-KaHaur J. Zarzejd cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 wrzesnia 1920). Warszawa, 2003. — S. 46.
1952)2, член Польскай рады Мінскай зямлі і краёвец па перакананнях. Генеральны камісар Усходніх зямель падпарадкоўваўся непасрэдна Начальніку Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскаму. 31 мая 1919 г. па ініцыятыве Л. Дубейкаўскага і Э. Вайніловіча ў Варшаве была створана малалікая арганізацыя «Польска-беларускае таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі» (ПБТПКСБ). Мэтай гэтай арганізацыі была палітычная падтрымка ідэі федэратыўнага саюза Беларусі і Польшчы. Членамі ПБТПКСБ сталі як беларускія маянткоўцы-кансерватары, так і дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага руху: М. Ваньковіч, княгіня М. Радзівіл, Р. Скірмунт, А. Смоліч, А. Лядніцкі, Ч. Янкоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. 26 жніўня 1919 г., пасля заняцця польскімі
2 Ежы Асмалоўскі (1872-1952) нарадзіўся ў Пінскім павеце Мінскай губерні. «Польскі» дваранін-католік, адзін з блізкіх сябраў Р. Скірмунта і князя Г. Друцкага-Любецкага. Як і Р. Скірмунт, фінансава падтрымліваў «Нашу Ніву» — галоўную газету беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху. Пра свае адносіны да Беларусі напісаў у мемуарах: «Увесь мой род беларускага паходжання
з Магілёўскай губерні. Магчыма толькі ў прадзеда роднай мовай была польская. Што ж з’яўляецца маёй Айчынай — Польшча ці Беларусь? I хто я — паляк ці беларус? Я паляк па культуры і па мове. Я католік. Але не жыву ў Польшчы. Маю пэўныя абавязкі ў адносінах да краю, дзе нарадзіўся, і людзі, сярод якіх я жыву, мне больш блізкія». Гл.: Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 люты 1917 г. СПб., 2004. C.127, 208.
войскамі Міншчыны, Э. і А. Вайніловічы выехалі з Варшавы ў Беларусь.
Пасля заняцця польскімі войскамі Мінска, 19 верасня 1919 г. Ю. Пілсудскі выступіў перад дэлегацыяй мінскай грамадскасці з прамовай пабеларуску, недвухсэнсоўна дэкларуючы неабходнасць дзяржаўнасці для беларусаў. 8 мая 1920 г. Э. Вайніловіч спецыяльна прыехаў з Мінска ў Варшаву, каб падаць праз ПБТПКСБ у польскі ўрад дэкларацыю аб саюзе Беларусі і Польшчы. Гэта было дадатковым аргументам для прыхільнікаў ідэі раўнапраўнай польска-беларускай федэрацыі, а не ўключэння толькі часткі беларускіх зямель у склад Польшчы ў статусе звычайных польскіх ваяводстваў, як таго шмат месяцаў дабіваліся польскія «эндэкі». Ён патлумачыў, што сітуацыя складаная, бо перамагае ідэя падзелу Беларусі паміж Польшчай і бальшавікамі, а пра незалежнасць Беларусі не можа ісці гаворкі. Такая дэкларацыя была апублікавана ў польскіх газетах3.
24 чэрвеня 1920 г. Э. Вайніловіч сустрэўся з Ю. Пілсудскім у Бельведэрскім палацы ў Варшаве, каб прадухіліць правядзенне радыкальнай аграрнай рэформы ў Беларусі і запэўніць, што мясцовае дваранства літоўска-беларускіх зямель
3 Войннловнч Э. Воспомннанпя: пер. с польск. Мннск, 2007. С. 313— 314.
аддана змагаецца супраць бальшавікоў за ўнію Беларусі і Літвы з Польшчай. Э. Вайніловіч адзначаў, што ён не праціўнік аграрнай рэформы (пераходу часткі зямлі беззямельным), але хоча, каб працэс праходзіў паступова, як у Заходняй Еўропе, а не паводле бальшавіцкага ўзору поўнай экспрапрыяцыі зямлі ў буйных уласнікаў4.
Ізноў у змаганне за будучы лёс Беларусі Э. Вайніловіч уступіў у кастрычніку 1920 г. Ён атрымаў весткі аб заключэнні ў Рызе перамір’я паміж Польшчай і Савецкай Расіяй, але яны яго не ўзрадавалі. 13 кастрычніка 1920 г. Э. Вайніловіч занатаваў у сваім дзённіку: «Я даведаўся аб падпісанні ў Рызе мірных ініцыятыў, згодна з якімі ўсходнія памежныя губерні і Мінск — сталіца Беларусі застаюцца ў руках бальшавікоў!!! ... Полыпча адракаецца ад Мінска, дзе знікае ўся наша тытанічная праца, узяць хоць бы наша “Аграрнае таварыства”, “Узаемнае страхаванне”, ‘Тарадское крэдытнае таварыства”, “Мацеж”, школы, школьныя пункты. Няўжо гэтая цяжкая, карпатлівая праца патрэбна была для таго, каб усё звесці да нуля не з прычыны ваенных няўдач, не ў сувязі з супраціўленнем Bo­para, а ў выніку непаразумення ўсёй значнасці нашых усходніх зямель для ўмацавання дзяржавы? Дзеля таго, каб наша камісія на мірных перамовах
4 Войншіовнч Э. Указ. соч. С. 321-323.
у Рызе не тое, каб “павінна была саступіць”, а з самага пачатку ў прынцыпе “не хацела адстойваць Мінск”»5. 20 кастрычніка 1920 г. з’яўляецца такі запіс: «У адпаведнасці з праверанай інфармацыяй, мяжа, пазначаная на мірных перамовах, праходзіць на ўсход ад Нясвіжа, а, дакладней, паміж Нясвіжам і Цімкавічамі, паміж Клецкам і Цімкавічамі, далей ідучы да ракі Лань. Тут маё радавое гняздо, якое застаецца ў бальшавікоў Госпаду Богу было заўгодна, каб я склаў сваю галаву, бяздомны і са сціплымі сродкамі на зыходзе свайго быцця»6.
У той час прыхільнікамі анексіі ў склад Польшчы былі землеўласнікі Віленшчыны і ў памежных з Польшчай паветах былой Гродзенскай губерні, а ўніі з Польшчай — землеўласнікі з астатніх беларускіх зямель. Прычынай таму былі прэтэнзіі Літвы на Вільню, Віленскі край, Гродна і Гродзенскі край. Маянткоўцы Віленшчыны і Гродзеншчыны лічылі, што за памкненнямі Літвы стаяць немцы ці балыпавікі, і не хацелі ўваходжання сваіх зямель у склад Літвы7. 22 кастрычніка 1920 г. Э. Вайніловіч атрымаў телеграму ад Р. Скірмунта — неадкладна прыехаць у Варшаву на сход СПБУ8.
5 Там жа. С. 333-334.
6 Там жа. С. 335.
7 Войннловнч Э. Указ. соч. С. 338; Gierowska-Kalian r J. Ibid. S. 46-48.
8 Войннловнч Э. Указ. соч. С. 335.
24 кастрычніка 1920 г. на сходзе, дзе прысутнічала 500-600 чалавек, Э. Вайніловіч выступіў з асуджэннем нядаўняй ухвалы сейма Польскай Рэспублікі адносна дагавора з бальшавікамі ў Рызе, паводле якога Беларусь падзялялася на дзве часткі, і выказаўся, што ўзровень польскага сейма і ўрада не адпавядае надзённым задачам. У цэлым ахарактарызаваў дагавор як чацвёрты падзел «Польшчы» (г. зн. Рэчы Паспалітай) і адмову ад «ягелонскай ідэі» — аднаўлення шматнацыянальнай і талерантнай для народаў і рэлігій федэрацыйнай дзяржавы, за якую змагаліся ў паўстаннях і цярпелі столькі нягод у XIX ст.9 М. Абязерскі, які быў адпраўлены ў Рыгу ад імя арганізацый землеўласнікаў беларускіх зямель і з’яўляўся адначасова старшынём ПБТПКСБ, расказаў, што пазіцыя старшыні польскай мірнай дэлегацыі «эндэка» С. Грабскага (18711949) вызначыла адмову Польшчы ад тэрыторый былых Віцебскай, Магілёўскай і паловы Мінскай губерняў, хоць савецкі прадстаўнік А. Іофе ахвотна саступаў Польшчы беларускія землі да Дняпра і Заходняй Дзвіны10.
Э. Вайніловіч з колам найбліжэйшых калег вырашыў, што трэба патрабаваць ад польскага ўрада прытрымлівацца канцэпцыі межаў Рэчы Па-
9 Там жа. С. 337.
10 Там жа. С. 336.
спалітай 1772 г. (хіба толькі з малымі саступкамі) і ў рамках яе прадставіць усім землям былога Вялікага Княства Літоўскага шырокую аўтаномію. Э. Вайніловіч быў цвёрда перакананы, што, расчляняючы Беларусь, Польшча не пазбаўляецца «беларускай балячкі» раз і назаўсёды, а стварае «вечную ірэдэнту». Да таго ж віноўніцай падзелу Беларусі ў вачах беларусаў будзе Польшча, паколькі «мы самі, скардзячыся на працягу столькіх год на падзел дзяржавы паміж трыма суседзямі, цяпер, не спытаўшыся беларусаў, расчлянілі іх краіну»11.
Э. Вайніловіч спадзяваўся на асабістую падтрымку Начальніка Польскай дзяржавы, але ў кастрычніку 1920 г. па Варшаве хадзілі чуткі, якія не спрыялі рэалізацыі федэрацыйнай канцэпцыі Ю. Пілсудскага. Паводле чутак, нібыта генерал С. Булак-Балаховіч заняў Мінск і збіраецца аб’явіць незалежнасць Беларусі, у часовы ўрад якой уключаны Э. Вайніловіч, Р. Скірмунт, граф Е. Чапскі і А. Свіда12. Акрамя таго, у Слуцку ў доме, які належаў Э. Вайніловічу, 14-15 лістапада 1920 г. праходзіў Беларускі з’езд Случчыны, які ўзняў Слуцкае паўстанне ў нейтральнай зоне паміж польскім і савецкімі бакамі пад выразна незалежніцкімі лозунгамі. Зразумела, што да прапа-
11 Войннловнч Э. Указ. соч. С. 334-336.
12 Там жа. С. 338.
ноў і заклікаў Э. Вайніловіча польскія афіцыйныя структуры ставіліся з падазронасцю.
Савічы па мірным дагаворы адыходзілі на савецкі бок, але нейкі час былі заняты польскімі войскамі. 18 лістапада 1920 г. Э. Вайніловіч «у сувязі з пацвярджэннем сумных звестак аб стратах у Савічах і Пузаве, і паведамленнямі газет аб адыходзе польскіх войск да лініі перамір’я, вырашыў паехаць на месца, каб паспрабаваць выратаваць што-небудзь у доме, каб прадаць і атрымаць сродкі для жыцця». А ўжо 27 лістапада 1920 г. на тры гадзіны заехаў у Савічы, адкуль ужо сыходзілі польскія войскі, і знайшоў палац цалкам спустошаным13.
У студзені 1921 г. Э. Вайніловіч рабіўусё магчымае, каб паўплываць на канчатковыя рашэнні мірнага дагавора і працэс размежавання тэрыторый. Ён «налягаў» на князя К. Радзівіла (1886-1968), каб той ратаваў Нясвіжскі маярат, бо з-за яго легкадумнасці значная частка маярату магла застацца на савецкім баку14. Ва ўмовах апатыі многіх членаў СПБУ Э. Вайніловіч ўсё ж імкнуўся паўплываць на тое, каб прадухіліць падзел Беларусі: «Мяне ж болып за ўсё абурала тое, што Ліга Нацый прызнае права невядома каго — грузін, калмыкаў, зулусаў — да нацыянальнага самавызначэння і дзяржаўнасці,
13 Войншювнч Э. Указ. соч. С. 342-344.
14 Там жа. С. 348-349.
а Беларусь абыходзяць бокам і самавольна дзеляць у Рызе. <...> Энергіі мне надала сустрэча ў Варшаве з Раманам Скірмунтам, якога я лічыў найбольш прыдатным для гэтай місіі і які, нягледзячы на тое, што прыехаў у Варшаву па вельмі важных справах, са звычайнай сваёй гатоўнасцю ахвяраваць, пад маім уплывам згадзіўся на паездку (у Рыгу. — С. Г)»15. '
Віцэ-старшыня СПБУ Г. Кеневіч (1867-1925) пераканаў Э. Вайніловіча, што пасылаць Р. Скірмунта ў Рыгу, дзе ў польскай дэлегацыі ўплыў маюць «эндэкі», немэтазгодна, бо Р Скірмунт мала ўдзельнічаў у сходах арганізацый землеўласнікаў і гэта можа пашкодзіць запланаванай місіі. Р. Скірмунт да таго ж быў прэм’ер-міністрам БНР, таму ў Рызе быў бы прыняты большасцю польскай дэлегацыі (прыхільнікамі ўпітарнай дзяржавы) холадна. Э. Вайніловіч вызваліў Р. Скірмунта ад выканання сваёй просьбы. Урэшце і сам Р. Скірмунт адмовіўся ад паездкі ў Рыгу, а выехаў толькі I. Парэмбскі, «прычым з малой надзеяй на вынік з-за прадузятага стаўлення польскай дэлегацыі да “беларускага пытання”»16.