Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
У сваіх успамінах Э. Вайніловіч так характарызаваў гэты перыяд дзейнасці Мінскага губернскага камітэта па справах земскай гаспадаркі, у склад якога ён уваходзіў: «Нельзя сказать, что этот постепенный переход от управлення “губернского распоряднтельного комнтета” к земскому, даже в рамках закона 1903 г., был для нас бесполезыым. Мы, лпшенные возможностн в теченне ряда лет прнннмать участне в экономнческой н культурной жнзнн Края, на первых заседаннях чувствовалн себя слепымн котятамн. Но постепенно началя орнентнроваться, “брать быка за рога” н, несмотря на то что колнчество оглядываюіцнхся на мненне председательствуюіцего губернатора было преобладаюіцнм, снлой аргументацші н неоспорнмым стремленнем к целн, далеко не второстепенным, а радн блага обіцества, мы заслужнлн себе авторнтет н в основном свон ндеп претворялн в жнзнь»4.
Аднак да 1910 г. дзейнасць Губернскага камітэта, які павінны быў займацца мерапрыемствамі
3 Войннловпч Э. Воспомннанпя. Мннск, 2007. С. 115.
4 Войннловнч Э. Воспомннання Мннск, 2007. С. 115-116.
па садзейнічанні эканамічнаму дабрабыту насельніцтва, абмяжоўвалася толькі захадамі па паляпшэнні мясцовай конегадоўлі. Гэта адлюстроўвалася ў выдаткаванні неабходных сум на ўтрыманне конскіх злучных пунктаў у губерні і на выдачу ўзнагарод сялянам, якія прывозілі коней на штогадовую выставу ў Навагрудку5.
У сувязі з перавагай у краі «польскай» інтэлігенцыі і землеўладання ўрад баяўся даць ім поўныя правы, якімі карысталіся земствы ў іншых губернях імперыі. Нарэшце, 14 сакавіка 1911 г. Мікалай II падпісаў так званы закон аб заходнім земстве — аб распаўсюджанні дзеяння Палажэння аб земскіх установах на Віцебскую, Валынскую, Кіеўскую, Мінскую, Магілёўскую і Падольскую губерні6. У выніку ў трох беларускіх губернях уводзіліся земствы па ўзоры 1890 г., але з пэўнымі змяненнямі і дапаўненнямі.
Выбарныя земствы ўводзіліся толькі ў тых губернях, дзе з 1903 г. дзейнічала «Палажэнне аб земскай гаспадарцы». Урад імкнуўся на падставе гэтага закону «забяспечыць у земскім кіраванні слушныя інтарэсы рускага насельніцтва, у адпаведнасці з <.„> належным [яму] першаснаму у гэтым краі змачэннем». 3 гэтай прычыны адмяняліся выбары
5 Вестннк Мннского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 83.
6 ПСЗРМ. Собр. 3-е. Т. 31 (1911). № 34903.
па саслоўях, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, дзе дзейнічалі земскія ўстановы на аснове Палажэння 1890 г. Земствы, такім чынам, станавіліся бессаслоўнымі. Замест саслоўных курый (дваранскай і сялянскай) уводзіліся дзве нацыянальныя курыі — «польская» і «руская» (у апошпюю ўключаліся ўсе, акрамя палякаў і яўрэяў)7.
Мясцовае дваранства і, у прыватнасці, Э. Вайніловіч так ставілася да гэтага закона: «Н как это не раз случалось, зло оборачнвалось добром. Польскне землевладельцы получллн постоянное колнчественное превосходство в земствах, хотя н урезанное тенденцнозной статнстнкой, но, во всяком случае, завнсяіцее только от свонх выборов, в то время как росснйскле землевладельцы сталн завнснмы от выборов крестьянской курнн. ... В самом деле, лнквндацня в законе от 14 марта отдельной польской курнн могла бы нас отстраннть от участня в земскнх правах»8.
Такім чынам, Э. Вайніловіч лічыў неабходным выкарыстоўваць усякую магчымасць для таго, каб прынесці карысць роднай зямлі. Як вопытны грамадскі дзеяч і старшыня Мінскага таварыства
7 Больш падрабязна гл.: Талмачова С. А. Распаўсюджанне земскай рэформы ў заходніх губернях Расійскай імперыі (1903-1911 гг.) // Весці БДПУ. Сер. 2. 2010. № 4. С. 20-24.
8 Войннловнч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 117.
сельскан гаспадаркі ен уносіу шмат прапаноу па паляпшэнні развіцця краю, культуры земляробства і пашырэння сельскагаспадарчых ведаў. Зразумела, што большасць свайго часу і сіл ён прысвячаў менавіта дзейнасці Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, але ў гэтым жа рэчышчы і пры яго натхненні развівалася і земская гаспадарка губерні. Пры гэтым Э. Вайніловіч быў абраны ў якасці галоснага ад Слуцкага павета ў склад Мінскага губернскага земства, а таксама галосным Слуцкага павятовага земства.
Агранамічную дапамогу насельніцтву ў Мінскай губерні аказвалі розныя арганізацыі. Першым па часе ўзнікнення (1876 г.) было ўжо ўзгаданае Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі. Яно аб’ядноўвала прадстаўнікоў мясцовых землеўладальнікаў. Пры вырашэнні задачы саслоўнага значэння Таварыства адыграла значную ролю ў аказанні агранамічнай дапамогі насельніцтву ў цэлым і паўплывала сваім прыкладам і вопытам у больш позні перыяд на дзейнасць земстваў у гэтым кірунку.
Спачатку Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі арыентавалася на рэалізацыю інтарэсаў сваіх членаў — буйных землеўладальнікаў. Але з цягам часу сфера яго дзейнасці распаўсюджвалася на болып шырокія пласты насельніцтва. Так, у пачатку XX ст. Таварыства ладзіла першыя дробна-раённыя
выставы з удзелам сялян, на якіх дэманстраваліся дасягненні іх гаспадарак: у г. Пінску ў 1904 і 1910 гг., у м. Любешаве і м. Лунінцы Пінскага павета у 1907 г., у Слуцку у 1908 г. і інш.9. Пры гэтым Мінскі губернскі камітэт таксама выдаткоўваў пэўныя сродкі на ўзнагароды ўдзельнікам мерапрыемстваў.
Акрамя выстаў мясцовыя аддзяленні Таварыства вялі працу па распаўсюджанні сельскагаспадарчых ведаў іншымі шляхамі. Так, Слуцкае аддзяленне ў 1906 г. пачало прымаць у склад членаў Таварыства сялян (з платай у 1 руб.). Для іх арганізоўваліся сходы з чытаннем рэфератаў на тэмы паляпшэння сялянскай гаспадаркі (даклады Ю. Булгака «Аб прымяненні лубіну ў сялянскіх гаспадарках»; даклад сяляніна Круковіча «Аб карысці хутарской гаспадаркі і шкодзе цераспалосіцы» і інш.). Адначасова былі праведзены іспыты сельскагаспадарчых прылад (плугоў і барон) у маёнтку «Івань» Слуцкага павета. Вынікам стала павелічэнне попыту на палепшаны інвентар, у прыватнасці, на пружынныя бароны («пружынаўкі») з боку сялян з бліжэйшых населеных пунктаў
У 1909 г. інструктарам па малочнай гаспадарцы Таварыства быў арганізаваны шэраг курсаў па
9 Мнхайлов A. М. Краткнй очерк развнтня агрономнческой помоіцн населенню в Мннской губ. н Советской Белорусснн. Мннск, 1923. С. 7.
паляпшэнні жывёлагадоўлі для сялян і навучэнцаў Мар’інагорскай сельскагаспадарчай школы. 3 1905 г. члены Таварыства і мясцовае насельніцтва атрымлівалі дапамогу ў забеспячэнні сельскагаспадарчым інвентаром, насеннем, угнаеннямі праз камерцыйны аддзел Таварыства (пазней пераўтвораны ў Мінскі земляробчы сіндыкат), які стаў першым арганізатарам сельскагаспадарчых складоў у Мінскай губерні10. Да адкрыцця земскіх складоў у 1910 г. склады сіндыката з’яўляліся адзінымі буйнымі цэнтрамі забеспячэння насельніцтва неабходным сельскагаспадарчым інвентаром, якія канкурыравалі з прыватнымі гандлярамі. Такім чынам, Э. Вайніловіч як старшыня Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі зрабіў шмат захадаў для развіцця агранамічнай дапамогі насельніцтву губерні.
ЛкрамяМінскагатаварыствасельскайгаспадаркі, у пачатку XX ст. агранамічную дапамогу насельніцтву аказвалі ўрадавыя органы. 3 рэалізацыяй Сталыпінскай аграрнай рэформы на тэрыторыі Беларусі пачалі дзейнасць землеўпарадкавальныя камісіі, падначаленыя Дэпартаменту земляробства. Іх задачай была арганізацыя індывідуальнага землекарыстання. Выдаткі на агранамічныя мера-
10 Мнхайлов A. М. Краткпй очерк... Мпнск, 1923. С. 7-8.
прыемствы ў раёнах дзеяння камісій Мінскай губерні з 1910 да 1914 гг. узраслі амаль у 6,5 разоў: з 14 тыс. руб. у 1910 г. да 90 тыс. 446 руб. у 1914 г.11 Непасрэдная праца па абслугоўванні насельніцтва ўскладалася на ўчасткавых (участак — агранамічны раён) і павятовых аграномаў пры землеўпарадкавальных камісіях, а таксама сельскагаспадарчых тэхнікаў і інструктараў. У Мінскай губерні на сродкі ўрада (па даных на 1 студзеня) утрымоўвалася: у 1911 г. — 7 чал., у 1912 г. — 28 чал., у 1913 г. — 37 чал., у 1914 г. — 54 чал.12 агранамічнага персаналу (табліца 1). Для характарыстыкі размеркавання ўрадавага персаналу па службовых катэгорыях можна прывесці даныя за 1913 і 1914 гг. (па стану на 1 студзеня).
Табліца 7 — Урадавы агранамічны персанал Мінскай губерні13
Гады
Інспектары па сельскай гаспадарцы і ўрадавыя аграномы
Аграномы землеўпарадкавальных камісій
Сельскагаспадарчыя старасты
Спецыялісты
Інструктары
Усяго
1913
2
6
19
3
7
37
1914
2
9
28
2
13
54
11 Вельямннов-Зернов A. В. Обзор по оказанню агрономі-іческой помоіцн в районах землеустройства Мннской губерннн за 1914 г. Мпнск, 1915. С. 1.
12 Мнхайлов A. М. Краткнй очерк... Мннск, 1923. С. 10.
13 Мнхайлов A. М. Краткпй очерк...Мпнск, 1923. С. 10.
У пачатку 1914 г. сярод ўрадавага аграперсаналу вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю мелі 10 чал. (18 %), сярэднюю — 6 чал. (12 %), ніжэйшую — 38 чал. (70 %)14.
У раён дзеяння кожнага з аграномаў землеўпарадкавальных камісій Мінскай губерні ўваходзіла першапачаткова ад аднаго да трох паветаў. У 1913 г. у Мінскай губерні на 9 паветаў прыходзілася 3 раённых і 2 павятовых аграномаў, аў 1914 г. — 3 раённых і 5 павятовых. Зразумела, што гэтай колькасці было яўна недастаткова. У прыватнасці, у Пінскім, Мазырскім і Рэчыцкім паветах кожнаму з аграномаў прыходзілася аказваць дапамогу насельніцтву на тэрыторыі болып за 1 млн дзес. Таму ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах у 1914 г. былі створаны пасады яшчэ двух (па адным на павет) у дапаўненне да двух ужо існаваўшых аграномаў. У выніку плошча кожнага з чатырох агранамічных участкаў стала роўнай амаль палове павета, ці каля 400-500 дзес.15 Да 1 студзеня 1915 г. агранамічны персанал у губерні (у тым ліку і прызваныя ў армію асобы) складаўся з 1 губернскага агранома, 9 павятовых і 2 участкавых аграномаў, 4 інструктараў (2 па садоўніцтве і 2 па жывёлагадоўлі) і 34 агранамічных
14 Мнхайлов A. М. Краткнй очерк... Мпнск, 1923. С. 10.
15 Вельямннов-Зернов A. В. Обзор по оказанню агрономнческой помоіцй... за 1914 г. Мннск, 1915. С. 2.
старастаў. 3 іх 8 аграномаў мелі вышэйшую адукацыю і 4 — сярэднюю, а інструктары і агранамічыыя старасты — ніжэйшую адукацыю. Аднак, як адзначалася ў справаздачы, «такое колнчество агрономнческого персонала ... является для огромной плоіцадн губерннн крайне недостаточным, поэтому едва лн может быть речь о блнзостн агрономов к населеншо, когда агроном жнвет на расстояннн сотнм, a то н более верст от обслужнваемых нм селеннй...»16