Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
У цэлым аб дынаміцы росту колькасці земскіх сельскагаспадарчых курсаў сведчыць табліца 2.
Табліца 2 — Колькасць земскіх сельскагаспадарчых курсаў (1911-1914 гг.)31
Гады
Колькасць чытанняў
Колькасць слухачоў
1911-1912
19
3.895
1912-1913
115
10.469
1913-1914
367
36.454
У жніўні 1911 г. адкрылася Мінская вопытная балотная станцыя, мэтай якой была «праверка метадаў эксплуатацыі багнаў». Мінскае губернскае земства выдаткавала на яе арганізацыю 21,5 тыс. руб. Трэба зазначыць, што мерапрыемствы па асушэнні багнаў і далейшым выкарыстанні атрыманых угод-
29 Вестннк Мннского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 90.
30 Вестннк Мннского губернского земства. 1915. № 3. С. 43.
31 Мнхайлов A. М. Краткмй очерк... Мннск, 1923. С. 16.
дзяў праводзіліся пры шчыльным супрацоўніцтве з дзяржаўнымі органамі і прыватнымі асобамі. Пры гэтым звярталася ўвага насельніцтва на карысць падобных мерапрыемстваў. Дзеля гэтага спецыяльным персаналам па культуры балот і лугаводстве пры земскіх управах Мінскай губерні была зроблена пробная сяўба розных кармавых караняплодаў на асушаных багнах. У выніку гаспадары ўпэўніваліся, што на такіх землях ураджаі атрымліваліся болып высокімі пры найменшых затратах, а ў статку пры кармленні карняплодамі павышаліся надоі і якасць малака32.
У 1913 г. пры Мінскай губернскай земскай управе было заснавана культурна-гідратэхнічнае бюро. Яго мэтай стала складанне праектаў і рэалізацыя работ па асушэнні багнаў. Бюро створана ў рэчышчы рэалізацыі агульнарасійскай праграмы па «зямельным паляпшэнні» і, па сутнасці, выконвала пасрэдніцкую функцыю. У прыватнасці, на меліяратыўныя работы на Палессі са сродкаў дзяржаўнага бюджэту меркавалася выдаткаваць 4 млн руб.33. Зразумела, што ў гэтым сэнсе земства не мела самастойнасці, але прапаноўвала некаторыя мерапрыемствы і рабіла пасільны ўклад у агульную справу.
32 Вестннк Мннского губернского земства. 1915. № 1-2. С. 32-33.
33 Вестннк Мннского губернского земства. 1914. № 11. С. 5-6; № 12. С. 13-14.
Мінскае губернскае земства ўзяло на сябе ініцыятыву стварэння кадраў для сельскай гаспадаркі з асяроддзя мясцовага насельніцтва. 19 лютага 1912 г. пры Мінскай балотнай станцыі адкрыліся цэнтральныя сельскагаспадарчыя курсы з трохмесячным тэрмінам навучання. Непасрэдная задача гэтых курсаў — падрыхтоўка спецыялістаў па культуры кармавых раслін, асушэнні багнаў, лугаводстве па Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Мінскай, Магілёўскай і Смаленскай губернях. У маі 1912 г. першыя выпускнікі курсаў пасля экзаменаў і праходжання практыкі былі накіраваны на экскурсію на вопытную ферму Рыжскага політэхнічнага інстытута. Гэта былі трэція па ўсёй Расіі курсы, арганізаваныя з падобнай мэтай34. Акрамя таго, у Мінскай губерні пры Мар’інагорскай сельскагаспадарчай школе ў 1911 г. адкрыліся месячнныя курсы для настаўнікаў па земляробстве, садоўніцтве, агародніцтве і малочнай справе.
У 1914 г. Мінскім земствам былі арганізаваны экскурсіі сялян і дробных землеўладальнікаў за мяжу (у Данію і Швецыю). Фінансавая падтрымка на паездку выдавалася Дэпартаментам земляробства. Мэтай такіх экскурсій было азнаямленне са станам сельскай гаспадаркі ўвогуле і жывёла-
34 Слобожаннн В. П. Земское самоуправленне в Беларусн (1905— 1917 гг.). Мннск, 1994. С. 54.
гадоўлі ў прыватнасці ў гэтых класічных краінах дробнага землеўладання і высокай сельскагаспадарчай культуры35.
У 1914 г. Мінскае губернскае земства ўзбудзіла хадайніцтва перад Міністэрствам народнай асветы аб стварэнні ў Мінску сельскагаспадарчага інстытута. Хадайніцтва было падтрымана Дзяржаўнай думай, якая пастанавіла: праект Мінскага губернскага земства прыняць, перадаць на разгляд сельскагаспадарчаму ведамству і прызнаць пажаданым адкрыццё ў г. Мінску Сельскагаспадарчага інстытута36. У маі 1914 г. Мінскае губернскае земства прыняло рашэнне: да восені 1914 г. стварыць у Мінску ніжэйшае культурна-тэхнічнае вучылішча37.
У адпаведнасці з каштарысам на 1914 г., Мінскім губернскім земствам планавалася выдаткаваць «па § 9 на садзейнічанне эканамічнаму дабрабыту насельніцтва» 96 тыс. 328 руб. (12,2 %) з агульнага бюджэта ў 780 тыс. 628 руб. Пры гэтым трэба адзначыць, што павятовыя земствы складалі свае каштарысы, у якія ўключалі выдаткі і на названыя патрэбы. У цэлым у Мінскай губерні ў 1914 г. агульны бюджэт губернскага і павятовых
35 Вестннк Мннского губернского земства. 1914. № 3-4. С. 90.
36 Слобожаннн В. П. Земское самоуправленне в Беларусн... Мннск, 1994. С. 47.
37 Слобожаннн В. П. Земское самоуправленне в Беларусн... Мннск, 1994. С.ЗО.
земстваў складаў 5 млн 028 тыс. 654 руб., у тым ліку па § 9 — 320 тыс. 715 руб. (6,4 %). Пры гэтым Барысаўскае і Рэчыцкае павятовыя земствы лічылі мэтазгодным на агранамічныя мерапрыемствы выдаткаваць толькі па 2,5 % свайго бюджэту — па 13 тыс. 230 руб. і 10 тыс. 907 руб. адпаведна, а Ігуменскае — 67 тыс. 450 руб. (14,5 %)38.3 гэтай прычыны Губернская агранамічная нарада, якая адбылася 1-3 ліпеня 1914 г. пры Мінскай губернскай земскай управе, адзначыла, што «в ввдах правнльной н планомерной органнзацнн дела агрономнческой помоіцн населенню губерннн необходнмо об’ьеднненне губернского н уездных земств...»39
На названай нарадзе высветлілася, што ў некаторых выпадках мясцовае сялянскае насельніцтва негатыўна адносілася да земскіх агранамічных мерапрыемстваў з-за сваёй недасведчанасці. Гэта ставіла задачу больш дакладнай работы па абвяшчэнні і тлумачэнні сялянам задач агранамічнай дзейнасці земства. Акрамя таго, пры арганізацыі сельскагаспадарчых чытанняў і гутарак з сялянамі ў вёсках нярэдка сустракаліся перашкоды з боку мясцовай адміністрацыі. 3 гэтай нагоды губеры-
38 Свод постановленнй губернского агрономнческого совеіцаніія... 1914 года. Мннск, 1914. Пршюження. С. 45.
39 Свод постановленнй губернского агрономнческого совеіцаніія... 1914 года. Мннск, 1914. С. 9.
ская управа прасіла усіх земскіх аграномау паведамляць ёй аб такіх выпадках для высвятлення стаўлення мясцовай адміністрацыі да названай справы40.
3 пачаткам Першай сусветнай вайны Мінская губерня, як адна з бліжэйшых да раёна баявых дзеянняў, апынулася ў складаных умовах. Першая ж ваенная мабілізацыя пазбавіла мясцовыя агранамічныя арганізацыі многіх работнікаў, а тыя, што засталіся, прыцягваліся да выканання заданняў, звязаных з мэтамі ваеннага часу: арганізацыяй дапамогі сем’ям мабілізаваных, нарыхтоўках фуражу для арміі і інш. Каштарысы на агранамічныя мерапрыемствы скарачаліся. Прыйшлося адмовіцца ад многіх планаў, паўсталі задачы захавання ўжо створаных асяродкаў культуры.
Такім чынам, Мінскае губернскае земства праводзіла значную працу па агранамічнай дапамозе насельніцтву губерні. Аднак трэба адзначыць, што недахоп земскага сельскагаспадарчага персаналу часам замаруджваў рэалізацыю шэрагу мерапрыемстваў. Ступень набліжэння агранамічнай дапамогі да насельнііцтва ў цэлым з’яўлялася недастатковай. Губернскае земства шчыльна супрацоўнічала з урадавымі сельскагаспадарчымі ўста-
40 Свод постановленнй губернского агрономнческого совеіцаніія...
1914 года. Мннск, 1914. С. 5-6.
новамі і атрымоўвала ад іх значную дапамогу. Гэта адлюстроўвалася ў частковым фінансаванні Дэпартаментам земляробства многіх земскіх мерапрыемстваў, дапамозе спецыялістаў, якія падпарадкоўваліся мясцоваму інспектару сельскай гаспадаркі. Напярэдадні Першай сусветнай вайны з развіццём земстваў паўстала пытанне аб аб’яднанні ўрадавай агранамічнай арганізацыі і земскай пад ведамствам апошняй.
Сяргей Траццяк
«АПОШНІ БЕЛАРУСКІ БАЯРЫН»:
ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ I МІРНЫЯ ПЕРАГАВОРЫ ЎРЫЗЕ (1920-1921 гг.)
Рыжскі мірны дагавор 18 сакавіка 1921 г. паклаў канец распачатаму ў 1914 г. перыяду войнаў ва Усходняй Еўропе. Ён азначаў падзел Беларусі і беларускага народа паміж дзяржавамі з розным грамадска-палітычным ладам і дыяметральна процілеглымі геапалітычнымі арыентацыямі, а таксама міжнародна-прававое афармленне дзяржаўнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.
Рыжскі мір канчаткова замацаваў у грамадска-палітычнай думцы Усходняй Еўропы ў цэлым і Беларусі ў прыватнасці прынцыпы нацыянальнай дзяржавы і дзяржавы-нацыі, выхад на пануючыя пазіцыі ў грамадска-палітычным жыцці рэгіёна партый і рухаў, ідэалогія якіх грунтавалася на мадэрным нацыяналізме ў буржуазнай ці сацыялістычнай яго версіі. I ў адносінах да Беларусі — зыход у гістарычны нябыт раней уплывовай у асяроддзі мясцовай арыстакратыі і інтэлігенцыі
шляхецкага паходжання культурна-палітычнай плыні ліцьвінізму або польскай краёвасці. Гэта відавочна праявілася ў палітычным лёсе выдатнага прадстаўніка краёвай ідэі Эдварда Вайніловіча.
Парадаксальна, але Эдвард Адам Вайніловіч (1847-1928) — чалавек, які так шмат зрабіў для справы мадэрнізацыі Беларусі, ніколі не прымяняў мадэрнай канцэпцыі нацыі ні для вызначэння ўласнай тоеснасці, ні для вызначэння тоеснасці насельніцтва таго краю, які называў Беларуссю. Ён усведамляў і сябе, і іншых насельнікаў роднага краю часткай даўняга ліцьвінскага народа — насельніка былога Вялікага Княства Літоўскага, да якога належалі і «краёвыя» палякі, і літоўцы-«ліцьвіны», і беларусы.
У рэвалюцыйных і ваенных падзеях 1917— 1918 гг. Э. Вайніловіч заняў актыўную антыбальшавіцкую пазіцыю. Перад прыходам на Случчыну атрадаў Чырвонай Арміі 2 снежня 1918 г. Э. Вайніловіч з жонкай Алімпіяй выехаў у Варшаву, дзе 6 снежня 1918 г. быў сярод заснавальііікаў Саюза палякаў беларускіх ускраін (СПБУ). СПБУ разгарнуў агітацыю запісу добраахвотнікаў у Л ітоўска-беларускую дывізію, выдаткаваў грошы на яе забеспячэнне, падтрымаў ідэю ўваходжання літоўска-беларускіх зямель у склад шматнацыя-
нальнай федэратыўнай Рэчы Паспалітай і ўсталявання усходняй мяжы новай дзяржавы як мага далей на ўсход (да ўсходніх межаў былой Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў — да часу першага падзелу ў 1772 г.).
У лютым 1919 г., калі афіцыйна пачалася Польска-савецкая вайна, Э. Вайніловіч з Р. Скірмунтам актыўна арганізоўваў сустрэчы і вёў перамовы з уплывовымі польскімі палітыкамі (асабліва з ліку арыстакратаў) адносна лёсу літоўска-беларускіх зямель і захавання ўгоддзяў за іх ранейшымі ўласнікамі.
Польская рада беларускіх зямель склала дэкларацыю польскаму ўраду аб жаданні цеснага саюза Беларусі і Польшчы, але ніяк не ўключэння Бсларусі ў склад апошняй1. 22 красавіка 1919 г., калі польскія войскі ўзялі Вільню, Ю. Пілсудскі выдаў «Адозву да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», якая аб’яўляла аб жаданні стварыць Літоўска-Беларускую дзяржаву, што была б звязана ўніяй з Польшчай. Для рэалізацыі гэтага намеру была створана новая адміністрацыйная адзінка — Грамадзянскае ўпраўленне Усходніхзямель, якоеўзначаліў Е. Асмалоўскі (1872—