Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
1998 г. у рамках праекта аб’яднання Расіі і Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў расійскай дыяспары з тагачасным міністрам на справах нацыянальнасцей Расійскай Федэрацыі Рамазанам Абдулатыпавым. На яе была запрошана даволі вялікая і прадстаўнічая дэлегацыя рускай дыяспары і прадстаўнікі беларускіх татар. Дзіўна было слухаць на гэтай сустрэчы пра тое, што беларускія татары з’яўляюцца расійскай дыяспарай.
Агульнавядома, што беларускія татары з’яўляюцца адметным народам, які жыве на землях Беларусі, Літвы і Польшчы вось ужо шэсць стагоддзяў. У 1997 г. споўнілася 600 гадоў з часу зафіксаванага летапісамі і хронікамі афіцыйнага асадніцтва на землях Вялікага Княства Літоўскага татараўмусульман. Па вызначэнні ЮНЭСКО, народ, які жыве на Богам дадзенай яму зямлі 500 гадоў, лічыцца карэнным народам. Прафесар А. Грыцкевіч лічыць, што літоўскія татары сфарміраваліся як народнасць у XIVXV1I стст. на землях ВКЛ у перыяд існавання Залатой Арды і пасля яе распаду, калі адбывалася фарміраванне асобных цюркамоўных народнасцей над агульнай назвай «татары». У праве на адметнасць і самастойнасць беларускалітоўскім татарам не адмаўляюць і даследчыкі Татарстана. У 1995 г. у Казані накладам у 5 000 экземпляраў выйшла манаграфія прафесара Якава Грышына «Польскалітоўскія татары (нашчадкі Залатой Арды)». У мінулым 1999 г. таксама ў Казані пабачыў свет «Татарскі энцыклапедычны слоўнік» — першае, як адзначаецца ў анатацыі, — універсальнае
: Першая міжнародная навуковая канфср шцыя «Татарымусульмане на землях Бсларусі, Літвы І Польшчы». Мн.. 1994. Ч. I. С. 38 39.
204
навуковае выданне, прысвечанае татарскаму народу і Татарстану ў яго тістарычных межах са старажытных часоў да нашых дзён». У кнізе звыш Ібтыс. артыкулаў, у тым ліку каля 7 тыс. біяграфічных. Ёсць артикул «Польскалітоўскія татары», у якім знаходзім: «Польскалітоўскія татары — самастойная этнатэрытарыяльная супольнасць татараў. Агульная колькасць нольскалітоўскіх татараў паводле дадзеных 1993 г. — звыш 26 тыс. чалавек, у тым ліку ў Беларусі — звыш 10 тысяч, каля 4 тысяч — у Літве, у Польшчы — звыш 5 тысяч. Мова ў асноўным беларуская, літоўская і польская. Пісьменнасць на аснове кірыліцы і лацінскай графікі. Вернікі — польскалітоўскія татары — у асноўным мусульманесуніты. Пачалі фарміраваццаў канцы XIV ст. натэрыторыі Вялікага княства Літоўскага з выхадцаў з Залатой Арды, а пазней з Вялікай і Нагайскай Ордаў, Крымскага ханства, дзе ў першай палове XV ст. утварылі васальнае Літве княства — Джагалдай» ’.
Першыя звесткі пра знаходжанне татараў на тэрыторыі Беларусі гісторыкі адносяць да пачатку XIV ст. Вялікія князі ВКЛ Гедымін, Кейстут, Альгерд запрашалі татараў з Залатой Арды на службу і выкарыстоўвалі ў барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. Асаблівую апеку татарам аказваў Вітаўт, які разлічваў на іх як на ўмелых коннікаў і сяліў пераважна на заходніх межах дзяржавы і ў наваколлі буйных замкаў. У 1395 г. Вітаўт прыняў разбітага Цімурам хана Залатой Арды Тахтамыша. які быў населены са сваёй дружынай у г. Лідзе. Шмат татараў было пераселена ў ВКЛ у выніку сумеснага паходу Вітаўта і Тахтамыша над Азоў (1397; гэтая дата традыцыйна лічыцца начаткам пасялення татараў на Беларусі) і Крым (1398). Яны былі размешчаны на берагах р. Вакі каля Вільні, а таксама ў самой Вільні, у Трокскім, Ашмянскім, Лідскім, Навагрудскім, Брэсцкім наветах, на Валыні і ў Аўгустоўскай губерніі.
Татары пасяляліся ў Беларусі згуртаванымі родаплемяннымі групамі (улусамі), што ўплывала на іх ваеннаадміністрацыйны лад. Усе ваеннаслужачыя татары падзяляліся на харуствы (тыя ж нлемянныя улусы), а ў ваенных адносінах на сцягі (аграды). Часта харуствы і сцягі супадалі. Татары асядалі ў Беларусі неадначасова, таму іх улусы не займалі якінебудзь пэўны навет. У люстрацыі татараў Вялікага Княства Літоўскага згадваецца 6 «фамілій» (харустваў, роданлемянных труп), з якіх Уланская (уланы, агланы) — нашчадкі малодшых ліній залатаардынскіх ханаў — налічвала 179 дамоў, 5 іншых склаліся на аснове плямёнаў, што ўваходзілі ў Залатую Арду і прынялі ўдзел у этнагенезе шэрагу цюркскіх народаў Паўночнага Прычарнамор’я і Сярэдняй Азіі (падаюцца ў парадку пасялення ў ВКЛ). Уйшунская
‘ Джагалдай (Ягалдай) — нсвялікас татарскас ўладаннс ў складзс ВКЛ (існавала прыкладна на тэрыторыі сучаснай Курскай вобласці і прылягаючых да яс зямсль). Заснавана ў 1438 г. выхадцамі з Залатой Арды. Існавала да пачатку XVI ст. на нравах васальнага ўладання літоўскіх князеў. Гл.: Татарский энциклопедический словарь. Казань, 1999. С. 172.
205
харуства склалася з цюркскага племя уйшун (уйсын. усын, юшын), 244 дамы ў Трокскім, Віленскім і Лідскім наветах. Найманскае харуства адпавядала цюркскаму племю найманаў, 126 дамоў у Ашмянскім і Віленскім наветах. Джагалдайская харуства прадстаўляла нашчадкаў племя джалаір, у склад якога ўвайшлі цюркскія нлямены і якія прынялі ў ХШ ст. гэтую назву, 74 дамы ў Віленскім, Навагрудскім і Ашмянскім наветах. Кангарацкае харуства адпавядала племю канграт, 71 дом у Трокскім. Віленскім, Ашмянскім і Мінскім наветах. Племя барын, старэйшыя роды якога былі аднымі з вышэйшых у Крыме, мела 82 дамы ў Навагрудскім і Мсціслаўскім паветах.
Паводле сацыяльнаэканамічнага становішча татарскае насельніцтва на землях ВКЛ у XV1XVI1 стст. можна ўмоўна падзяліць на тры катэгорыі. Найбольш прывілеяваная трупа — прамыя нашчадкі залатаардынскіх ханаў (Астрынскія і Пунскія) і мурзаў, якія атрымалі тытулы князёў: Асанчуковічы, Барынскія, Кадышэвічы, Карыцкія, Крычынскія, Лоўчыцкія, Смольскія, Талькоўскія, Юшынскія і іншыя. Яны валодалі вялікімі вотчынамі з сялянамі, за што павінны былі несці ваенную службу. Да другой належал! нашчадкі простых воінаў. Яны атрымлівалі невялікія надзелы зямлі і апрача ваеннай службы выконвалі павіннасці на карысць вялікага князя (транспартную, кур’ерскую, каравульную і інш). У 1561 і 1568 гг. яны атрымалі прывілеі на шляхецтва ад караля Жыгімонта II Аўгуста (зацверджаны у 1576, 1608 і 1634 гг.). Да трэцяй групы адносіліся гарадскія («простыя») татары — самая бедная трупа татараў у Беларусі. ГІаходзілі яны з перасяленцаў, якія на гістарычнай радзіме былі не феадаламі, а вольным! або залежным! «ясачнымі людзьмі». У гарадах і мястэчках ім адводзілася зямля над сядзібы і агароды. Яны неслі павіннасці, як і мяшчане, плацілі пагалоўны падатак. Асноўнымі іх заняткамі былі рамізніцтва, гарбарства, агародніцтва, жывёлагадоўля.
3 другой паловы XVII ст. ў татарскім асяроддзі знікаюць племянныя адрозненні, татарскія пасяленцы ўсё часцей прымаюць беларускія прозвішчы: Кандратовічы (нашчадкі племя кунгратаў), Бараноўскія (нашчадкі племя Барын), Карыцкія (нашчадкі рода Уланаў), Александровічы, Гембіцкія, Раецкія, Смольскія і інш. Знікла і асобая татарская адміністрацыя — харунжыя (ваенныя), маршалкі (земскія), кадзі (суддзі).
Нягледзячы на пэўныя льготы і рэлігійную верацярпімасць (свабодна дазвалялася вызнаваць іслам і будаваць мячэці), татары ў ВКЛ не мелі права ўдзельнічаць у выбарах у Сейм і мясцовыя сеймікі, займаць вышэйшыя дзяржаўныя насады. Аднак шэраг татараў вызначыліся на дыпламатычнай службе, был! «пісарамі татарскімі» — перакладчыкамі з татарскай і турэцкай моваў у адносінах з Крымам і Турцыяй. Найбольш вядомы з іх князь Абрагім Тымірчыч у пачатку XVI ст. — «пісар татарскі» канцылярыі ВКЛ пры вялікіх князях Аляксандры і Жыгмонце I.
Такім чынам, у канцы XIVXV1 ст. татары Вялікага Княства Літоўскага (жылі на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Валыні, Падолі) склаліся
206
ў самастойную этнатэрытарыяльную супольнасць —літоўскія татары, якіх разам з карэннымі татарамі (жылі на Падляшшы) называл! польскалітоўскімі татарамі, з 1920х гадоў—беларускалітоўскімі. беларускімі татарам!, у канцы XX ст. — заходнімі татарамі. Перасяленцаў з татарскіх хансіваў адзначалася ўсё менш, іх апошнія хвалі склалі татары —уцекачы з Паволжжа ў 2й палове XVI ст., пасля заваявання Расійскай дзяржавай Казанскага і Астраханскага ханстваў, і мігранты з Крыма ў XVII пачатку XVIII ст. (толькі на Украіну).
Татары, якія пасяліліся на тэрыторыі Беларусі ў перыяд сярэдневякоўя, адносяцца пераважна да этнічных супольнасцей Крымскага паўвострава. Паўночнага Каўказа і часткова Паволжжа. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца этнакультурныя асаблівасці беларускіх татараў. Іх мова адносіцца да кіпчацкай трупы цюркскіх моваў, якія былі пашыраны галоўным чынам на поўдні. Прафесар М. Піліпенка адзначае, што па антрапалагічнаму тыпу беларускалітоўскія татары таксама бліжэй да татараў поўдня, тых, што знаходзіліся на Крымскім паўвостраве, Паўночным Каўказе, на захадзе Паволжжа. Татары ВКЛ адрозніваліся ад этнасаў Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі і сваім гаспадарчакультурным тыпам. У іх гаспадарцы пераважала земляробства, у прыватнасці, агародніцтва, садаводства, а не жывёлагадоўля. Беларускія татары адрозніваліся ад азіяцкіх рэлігійнымі вераваннямі.
Для разумения ролі татараўмусульман у беларускай нацыянальнай гісторыі неабходна звярнуць увагу і на месцы іх асадніцтва. Першапачаткова больш за ўсё яны пасяляліся ў цэнтральнай частцы Белай Русі — у Панямонні, а затым на яе поўдні і поўначы. Менавіта спачатку ў цэнтральнай частцы Белай Русі, а затым на яе поўдні і поўначы ў тэты час утварыўся беларускі этнас, фарміравалася яго мова і комплекс традыцыйнай культуры. Усе гэтыя фактары былі ўмовай таго, што асобныя трупы татараўмусульман бралі ўдзел у беларускім этнагенезе. Пра гэта сведчаць многія факты, у прыватнасці, назвы рэк (Уса вада, Сула слабы, вялы, Гаўя заслуга, Шчара жоўтая, Жыжма жаночае татарскае імя), паселішчаў (са шматлікіх этнанімічных назваў, што трапляюцца на карце Беларусі, вельмі частымі з’яўляюцца тыя, якія ўтвораны ад слоў «татарын» або турак. Усяго такіх найменняў, як лічыць прафесар В. В. Шур, захавалася да нашых дзён у Беларусі больш за 25).
У новай сваёй Айчыне татарскія пасяленцы арганічна ўжываліся, з пакалення ў пакаленне, у мясцовы сацыяльнапалітычны і бытавы ўклад жыцця, станавіліся паўнапраўнымі грамадзянамі, а ў выпадку неабходнасці — самаадданымі абаронцамі краіны. Гэтымі патрыятычнымі якасцямі беларускататарскія воіны вызначаліся ў супрацьстаяннях ВКЛ нашэсцям не толькі з захаду (крыжакі, гераізм татарскай конніцы ў бітве над Грунвальдам) або з усходу (Масковія), але таксама з боку крымскіх татараў, якія спусташалі набегамі межы дзяржавы. У актах Літоўскай метрыкі захаваўся знакаміты адказ тутэйшых татараў — своеасаблівы заклік да рыцарскага
207
гонару адзінаверцаў, штоўварваліся ў межы краіны: «Ні бог. ні Прарок ... не загадваюць вам рабаваць, а нам быць няўдзячнымі. Мы наважаем вас як драпежнікаў і шаблямі нашымі знішчаем рабаўнікоў, а не братоў нашых». У супліцы татараў да караля Жыгім