Нацыянальныя пытанні: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 224с.
Мінск 2001
нта ёсць унамінанне нра нрысягу, якую на шаблях давалі іх бацькі, што будуць вернымі беларусам. з якімі «...пясок, вада і дрэвы з’яўляюцца нам агульнымі». Ці вось яшчэ прыклад. Падчас рускаіюльскай вайны 1792 г. татарскае насельніцтва аднадушна заявіла аб сваёй падтрымцы законнай улады. Як адзначала газета «Народова і обца», «народ татарскі праз трох пасланых ад яго дэпутатаў паведаміў на правінцыяльнай сесіі Вялікага Княства Літоўскага, што як і ў Варшаве, так і ў правінцыях адважныя салдаты, сабраўшыся да сваіх мулаў, прысягалі на Кур'ане бараніць караля. Бацькаўшчыну і Канстытуцыю».
Вядомыя сваімі подзвігамі і ўмельствам у баях як шэраговыя воіны. так і камандзіры. Гэта перш за ўсё генералы Юсуф Беляк, Якуб Ясінскі, які загінуў у прадмесці Варшавы — Празе. Вядомасць атрымалі і іншыя генералы, такія, як Муса Сулькевіч, многія афіцэры, што змагаліся за свабоду і незалежнасць сваёй Бацькаўшчыны.
Мужнасць беларускіх татараў і пралітая кроў у абароне Рэчы Паспалітай былі прычынай таго, што польскалітоўскабеларускае грамадства прызнала іх за сваіх, за паўнапраўных і паўнавартасных грамадзян. Ян Дуклян Ахоцкі ў сваіх мемуарах, успамінаючы пра розныя роды Оўруцкай зямлі, так пісаў пра беларускіх татараў: «.. .ёсць татары перакопскія, кіпчакі, што былі на службе Рэчы Паспалітай, некаторыя засталіся ў Оўруцкай зямлі, прынялі хрысціянскую веру, а большасць у Літве трымаюцца пры сваёй даўняй веры, маюць мячэці і мулаў. 3 такой вось сям’і і быў той слаўны генерал Беляк і нямала вышэйшых афіцэраў: Ахматовічы, Азулевічы і г. д., якія да скону свайго жыцця верна служылі абранай Радзіме. Трэба аддаць належнае ўсім сем’ям без выключэння, [...] натуралізаваная ў краіне новая шляхта палюбіла новую Айчыну і верна ёй служыла».
У XVI — пач. XVII ст. татары ВКЛ пастуіюва страцілі сваю родную мову і сталі карыстацца беларускай (иазней таксама польскай, а з XIX ст. і рускай). Існуе перакананне, што беларускія гагары забылі сваю мову таму, што бралі сабе за жонак славянскіх дзяўчат і тыя выхоўвалі дзяцей на беларускай мове.
Пэўная доля ісціны ў гэтым ёсць. Але вядома з гісторыі, што пры пасяленні венграў над Дунаем яны прыйшлі і пасяліліся тут зусім без сваіх жанчын, але навучылі іх венгерскай мове, прыняўшы хрысціянства, не зліліся з навакольнымі народамі. Татары мелі сваіх жанчын, дзяцей і маглі прадаўжаць свой род. Галоўнае для татарына было тое, каб трымацца сваёй мусульманскай веры. Святыя кнігі мусульман нанісаны на арабскай мове і на арабскай мове адпраўляюцца малітвы. Будучы адкрытым народам, які не мае ніякіх таямніц ад навакольнага насельніцтва, беларускія гагары яшчэ ў XVI ст. сгварылі багатую літаратуру — на беларускай і польскай мовах арабскім пісьмом кітабы, тэджвіды. тэфсіры, хамаілы.
208
Цяпер тутэйшыя татары разумеюць больш за сто тысяч слоў, а праз беларускую мову лётка разумеюць польскую, славацкую і іншыя славянскія мовы. У той жа час татары перадалі ў беларускую мову шмат цюркізмаў (па падліках Я. Якубоўскага, больш за 600). У паўсядзённым жыцці, у рэлігійнай лексіцы беларускіх татараў ужываюцца каля 300 слоў, якія зразумелыя татарам і не патрабуюць перакладу. Можна быць татарынам, хоць і не ведаць татарскай мовы. Можна быць беларусам і не карыстацца беларускай мовай. Жывучы расцярушана ў Беларусі, часам на некалькі сямей у вёсцы ці мястэчку, татары звужалі свой слоўніковы склад, а такая трупа абыходзілася некалькімі тысячам) слоў.
Некаторым нашым дзеячам не хапае 100 000 беларускіх слоў, каб выказаць вялікія ідэі, а таму яны і не карыстаюцца беларускай мовай. Наш малы татарскі народ на Беларусі цалкам задаволены багаццем беларускай мовы, таму і карыстаецца гэтай мовай на вуліцы, на працы, дома, у думках і снах. Толькі ў малітвах мы, як мусульмане, карыстаемся арабскай мовай, а нашы святыя кнігі пераклалі на беларускую мову, каб ведаць, аб чым у іх гаворыцца.
Паводле савецкага перапісу 1989 г., з 12,5 тысяч татараў каля 8 тысяч назвал) роднай мовай беларускую. Як заўважыў прафесар А. Каўка, з усіх іншаэтнічных супольнасцей у краіне беларускія татары былі адзінымі. хто ў сувязі з ініцыяваным Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам рэферэндумам (май 1995 г.) аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнай, як і беларускай, не хавалі сваёй трывогі, каб узаконенае двухмоўе не абярнулася далейшым узмацненнем асіміляцыі, зніжэннем і без таго моцна аслабленага грамадскага прэстыжу роднай мовы беларусаў, што фактычна пасля рэферендуму адбылося і адбываецца. Зварот дзеячаў татарскай культуры Ісмаіла Александровіча, Разаліі Александровіч, Аліі Усманавай, Якуба Якубоўскага і іншых да землякоўсуродзічаў, які прагучаў у тыя дні, дастойны навагі ў святле татарскабеларускага сяброўства, узаемнай салідарнасці на карысць нацыянальнай культуры.
«Мы, беларускія татары, — гаварылася ў звароце, — жывём на Беларусі амаль 600 гадоў і больш чым 500 гадоў карыстаемся беларускай мовай як роднай. Нашы рукапісныя кніті — альКітабы захавалі беларускую мову XVXVI стст. I не збіраемся адмаўляцца ад беларускай мовы, хоць кожны татарын разумее іншыя славянскія мовы. Калі б бацькам прапанавалі памяняць сваіх родных дзяцей на іншых, прыгажэйшых, дужэйшых і разумнейшых, нават са знакам якасці на адпаведных месцах, то хіба толькі вар’яты згадзіліся б на гэта. А ці згадзіцца хтонебудзь памяняць сваіх бацькоў на іншых? А ці ведаеце вы, як ставіліся да тых, хто мяняў сваю веру на іншую? Можа і заманьвалі ў сваю веру, але выхрыстаў ніхто не любіў і не паважаў. 3 12 тысяч татар, які жывуць на Беларусі, у час перапісу 1989 г. большасць сцвердзілі, што родная іх мова беларуская. Мы спадзяемся, што на рэферэндуме беларускія татары, як старажылы, так і пазнейшыя пасяленцы,
209
выкажуцца за беларускую дзяржаўную мову без агаворак, бо далікатнасць, навага і шчырасць да народа, сярод якога мы жывём, да зямлі, дзе нарадзіліся нашы дзеці, дзе вечным сном спачываюць нашы нродкі, не даруюць нам здраду сваей Бацькаўшчыне». Цяжка сказаць, — шша А. Каўка, колькі «татарскіх» галасоў улілося тады ў выніковае, больш чым «мільённае» беларускае «не» на згаданым вышэй галасаванні, ды не ў дакладнай лічбе справа. Важны і дарагі сам на сябе голас брацкай падтрымкі невялікім народам вялікай справы нацыянальнага самазахавання. У гэтым маральным значэнні салідарнае слова беларускіх татараў разам з падобным тады ж зваротам да беларускай грамадскасці вядомых украінскіх пісьменнікаў А. Ганчара, 1. Драча, Р. Лубкіўскага ды іншых трэба, думаць, застанецца незабыўным радком у летапісу беларускага адраджэння»4.
Сёння нашчадкі даўно забытых татарскіх ордаў — беларускія татары паспяхова працуюць ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, беражліва захоўваюцьтрадыцыі продкаў, адраджаючы нашу супольную гістарычную і культурную спадчыну на карысць нашае маці — Беларусі (вядомыя імёны і слынных людзей: камйазітара Дз. Смольскага, членакарэспандэнта АН Беларусі Б. Смольскага, маршала Фуада (Івана) Якубоўскага, прафесараў С. Александровіча, X. Александровіча, I. Лебедзя, мастакоў А. Александровіч, Э. Асановіча, Б. Смольскага, Маргариты і Ханафі Сайфугаліевых, і іншых паважаных людзей розных прафесій).
Мы цалкам падзяляем думку, выказаную У. Конанам у змястоўным і цікавым артыкуле «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Штрыхі да гістарычнага, палітычнага і духоўнага партрэта нацыі»5. У ім аўтар сцвярджае, што «.. .банальная памылка ўзнікае тады, калі беларуская нацыя атаясамляецца з усімі насельнікамі Беларусі. Тут роля іншаэтнічных груповак неадназначная. Калі яны ўключаюцца ў моўнакультурны кантэкст тытульнай нацыі, тады гэта роля творчая, канструктыўная. Калі ж яны займаюць варожую пазіцыю да гэтага культурнанацыянальнага кантэксту, тады іхняя роля разбуральная. Бывае і так. што іншанацыянальныя меншасці жывуць замкнутаю абшчынаю, тады іх пазіцыя да нацыі нейтральная. Наваг «тыя [...] этнічныя беларусы, — падкрэслівае У. Конан, — якія не ўсвядомілі сябе беларусамі і аб’ектыўна не жывуць у кантэксце беларускай нацыянальнай мовы і культуры, актуальна выпадаюць з нацыі, іх прыналежнасць да яе — толькі эвентуальная, гэта значыць, толькі магчымая пры пэўных сацыяльнапалітычных умовах».
Прафесар М. Піліпенка адзначае: «Мноства фактаў сведчаць аб тым, што татарымусульмане на Белай Русі цесна ўзаемадзейнічалі з беларусамі не толькі ў эканамічнай і палітычнай, але і ў культурнай сферах жыцця, бралі ўдзел у фарміраванні беларускага этнасу, узбагацілі яго мову
4 Каўка Л. Будам жыць! Мн ; М.. 1998. С. 228229.
' Літ. і мастацтва. 2000. I снсж.
210
і культуру. Беларусь! і татарымусульмане Беларусі маюць глыбокія гістарычныя сувязі. У іх агульныя інтарэсы, агульны гістарычны лёс. А таму ёсць п іўныя гістарычныя падставы для іх плённага сунрацоўніцтва ў цяперашні час»6.
Беларускія татары жывуць у міры і згодзе з усімі народамі нашай краіны. Сваю галоўную задачу арганізацыі беларускіх татараў бачаць сёння ў адраджэнні духоўнасці ва ўзаемадзеянні з іншымі нацыянальнымі арганізацыямі і канфесіямі, скіраванай на ўратаванне грамадства, у першую чарту, моладзі ад разбуральнага ўздзеяння так званай «масавай культуры», разгулу гвалту, п’янства, разбэшчанасці, што калечаць маладыя душы. У сваіх штодзённых малітвах мы просім Усявышняга быць міласцівым і міласэрным да зямлі, на якой мы жывём і якая стала нашай Радзімай, і да людзей, якіх беларускія татары лічаць сваімі братамі.
'■ Першая міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Татарымусульмане на землях Бсларусі, Літвы і Польшчы». С. 4243.
Уладзімір Мацвееў (Мінск)
ЦЫГАНЫ: «дзеці сонца» маюць свайго прэзідэнта і парламент
Сёння ў нашай краіне дзейнічаюць Грамадскае аб’яднанне «Беларуская цыганская дыяспара», якое ўзначальвае Алег Казлоўскі (з сядзібай у пасёлку Бараўляны над Мінскам), і Беларуская асацыяцыя цыганоў «Рома» (з сядзібай у пасёлку Калодзішчы), кіраўніком (баронам — ад цыганскага слова «баро», што значыць «вялікі») якой выбралі тры гады таму назад мяне. Усяго натэрыторыі Беларусі сёння пражывае больш за 60 тысяч «ромаў», або «ромалаў», як мы называем самі сябе. Каля 90 працэнтаў з іх праваслаўнага веравызнання, каля 10— каталіцкага. Першыя карыстаюцца кірылічным алфавітам, другія — лацінскім. Больш за ўсё нас у Гомельскай вобласці (Калінкавічы, Васілевічы, Гомель), атаксама на Брэстчыне, над Мінскам. Тут мы аселі пасля хрушчо