Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
ºом случае не только мы, белорусы, но н велнкороссы. как потомкн славянскнх племен, должны былн говорнть: аз, букн, ведн, глагол, добро, ест. жнвете... й далее: аз, есьмь, червь, а не человек. .. Чего хорошего, быть может, дожнвем н до этого.
Так вот мы, белорусы, будучм смуіцены введеннем древнего забьггого белорусского языка. обрашдемся к велнкороссам за разьясненнем нашего недоумення, быть может, нм co стороны будет внднее целесообразность его возобновлення; что же касается нашего умення, то мы больше склонны нзучать эсперанто. чем забытый н ненужный наш древнебелорусскнй язык.
Проснм отозваться н выясннть, не ндем лн мы в этом направленнн назад вместо того, чтобы ндтн вперед.
Н. В. Голошевскйй
хут. Семяженка Угольшннского с/с. Почт. д. Белыннчн
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 2. Л. 2728.
230
3 ЗАПІСКІ АПА ЦК КП(б)Б АБ ВЫНІКАХ
III УСЕБЕЛАРУСКАГА З’ЕЗДА НАВУКОВЫХ РАБОТНІКАЎ 1
He пазней 17 сакавіка 1927 г.
Адносіны [дэлегатаў] з’езда да даклада т. Крыніцкага «Аб нацыянальнай культуры і практычных праблемах культурнага фронту ва ўмовах Беларусі»
У працэсе спрэчак сярод беспартыйных дэлегатаў выявілася:
1) Частка выступаўшых падкрэслівала правільнасць палітыкі партыі ў нацыянальным пытанні. Прафесар Вальфсон2 гаварыў аб прадпасылках вялікадзяржаўнага і беларускага шавінізму ў Беларусі, адзначаў сур’ёзнае значэнне праблемы нацыянальнай культуры і поглядаў Макарэўскага3 за яго русіфікатарскі ўхіл.
«Я хачу толькі сказать, гаворыць Вальфсон, што на мяне вялікае ўражэнне зрабіла гэта выступленне Макарэўскага таму, што нельга рабіць рэверансы па адрасу беларускай культуры, нельга адмежавацца прызнаннем беларускай мовы дэюрэ і ў той жа час заяўляць, што галандскія вучоныя друкуюць свае творы на нямецкай мове, і адсюль рабіць вывад. .. Пяцімільённая маса рабочых і сялян Беларусі, інтарэсы ўсяго Саюза патрабуюць таго, каб навуковыя працаўнікі Беларусі, не
1 З'езд працаваў у Мінску 27 лютага 3 сакавіка 1927 г. Удзельнічала 29 дэлегатаў, якія прадстаўлялі больш за 400 навуковых работнікаў БССР. Сярод дэлегатаў 17 было з Мінска, 9з Горак, 3 з Віцебска. Па кваліфікацыі: 13 прафесараў,9 дацэнтаў, астатнія асістэнты і ардынатары.і Нацыянальны склад: беларусы 16, яўрэі 7, рускія 5, латышы 1. Камуністаў 9 чалавек. Запіска, якая друкуецца, рыхтавалася да разгляду ў бюро ЦК КП(б)Б 17 сакавіка 1927 г. па выніках III з’езда навуковых работнікаў. Па выніках абмеркавання 13 красавіка прынята рэзалюцыя (НАРБ. Ф 4п. Воп. 3. Спр. 20. Ч. II. Л. 417, 641, 648650). У друкуемым тэксце апушчаны раздзел з ацэнкай справаздачы секцыі навуковых работнікаў, а таксама рэзалюцыі па раздзелах справаздачнага даклада аб арганізацыйнай і тарыфнаэканамічнай працы, прынятай з’ездам.
2 Вальфсон С. Я. (18941941), беларускі філосаф. Акадэмік БАН (1928), прафесар БДУ (1921). 3 1931 г. дырэктар Інстытута філасофіі і права БАН (з 1936 r. АН БССР), сакратар аддзялення грамадскіх навук. Вёў навуковую работу па гісторыі філасофіі, праблемах сям’і і шлюбу, навукі і культуры.
3 Макарэўскі A. М. (18631941), вучоны ў галіне ветэрынарыі. Магістр ветэрынарных навук (1916), прафесар (1920). У 19251929 гг. прафесар кафедры дыягностыкі, загадчык кафедры прыватнай паталогіі і тарапіі ўнутраных хвароб свойскай жывёлы ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце.
231
пакладаючы рук і закасаўшы рукавы. узяліся за гэтую работу, каторай непачаты край».
2) Частка працаўнікоў наогул адабрае нацыянальную палітыку, але патрабуе замедленнага тэмпу беларусізацыі. Сюды адносяцца такія выступленні. як, напрыклад, прафесара Пічэты. Ён гаворыць: «Я, канешне, думаю, і так думаюць усе нашы навуковыя працаўнікі, што тая нацпалітыка, каторая праводзіцца партыяй і ўрадам, зусім правільная, і са свайго боку працаўнікі універсітэта робяць усё, што могуць».
А далей Пічэта ўказвае: «Усетакі беларусізацыя гэта пытанне надта складовае, і чалавеку, які не жыве на тэрыторыі Беларусі, які не ведае матчынай мовы, вывучыць адразу беларускую мову, каб ёй свабодна ўладаць, мне здавалася бы гэта даволі трудна». «Па пытанні беларусізацьгі патрэбна вядомае снісхадзіцельнасць».
3) Частка выступаўшых выявіла нацыяналістычны ўхіл у прыкрытай ці непрыкрытай форме. Прыкрытая форма нацыяналістычнага ўхілу адчувалася, напрыклад. у выступленнях Фралова, які, адабраючы прынцыпы беларусізацыі. тым не менш выявіў русіфікатарскі ўхіл.
Фралоў: «Для нас ясна, што тая нацпалітыка, каторая праводзіцца, правільная, пгго мы павінны на ёй стаяць. Але складанасць і труднасць пы тання не ў гэтым, а ў тым, якім чынам гэтую нацпалітыку ажыццявіць і пра весці. Канешне. правесці так хутка гэта не магчыма таму, што гэта новая і цяжкая справа. Беларуская мова ў галіне нашых ведаў, у галіне нашай навукі недастатачна распрацавана. недастатачна развіта. Праца на беларускай мове прадстаўляе большую складанасць, чым праца на нямецкай мове, бо гэта мова культурная. Наколькі палажэнне навуковых працаўнікоў. працуючых за межамі Беларусі, адрозніваецца ў гэтых адносінах, я нядаўна адчуў на сабе, калі я трапіў у Саратаў, дзе павінен быў чьгтаць лекцыі. Мне, прапуючаму ўжо некалькі гадоў у Беларусі, проста здалося незвычайным, пгго людзі зусім свабодна гавораць. пгго ў іх няма гэтых труднасцей, няма гэтай сталай думкі аб тым, як быць з мовай».
4) Выявілася яўна апазіцыйная нотка погляду ў выступленні прафесара Макарэўскага з Ветэрынарнага інстытута ў Віцебску. Ён заявіў: «Даклад Крыніцкага не зрабіў на мяне ўсеаказваючага ўражання. .. Я не даў бы свой вучэбнік друкаваць на беларускай мове. Дакладчык загнаў нас у вузкае русла, куды не павернешся. пападзеш ва вражаскі стан. He надзявайце вузкай узды на нас. Я даволі стары і ніколі мяне не пры
232
мусіце пабеларуску чытаць. Чамаданы могуць быць укладываемы, проста трэба штонебудзь рабіць. калі нічога не выходзіць».
5) 3 боку беларусаўдэлегатаў у іх выступленнях нацыяналістычнага ўхілу не адчувалася за нявялікімі выключэннямі. Да гэтых выключэнняў, напрыклад. адносіцца выступленне Цвікевіча ‘, які гаварыў у надта невыразных выразах.
«Мяне ўчора (гэта значыць у дакладзе т. Крыніцкага) ўразіла трафарэтнае заключэнне палітычнай практыкі. Мяне ўразіла, піто ў буржуазным свеце нацыянальнае пытанне з’яўляевда добрай зброяй для таго, каб салідарнасць рабочага класа зраўняць. Калінікалі здаецца, пгго партыя нібы б’е з пушкі па вераб’ях. Мне здаецца, што ў беларускіх умовах не трэба нервова ставіць гэтае пьгганне, што маленькія памылкі часам выстаўляюода на святло і крыюцца з чатырохдзюймовай пушкі».
Як бачна. Цвікевіч хоча сказать, што партыя не павінна крытыкаваць беларусаў за іх «маленькія памылкі», якія выражаюцца ў нацыяналдэмакратычным ухіле. Гэтыя думкі ёсць ужо праяўленне нацыяналдэмакратызму з боку апанента.
Частка беларусаўдэлегатаў выступала за падгрыманне лініі партыі ў нацыянальным пытанні: прамовы Смоліча2, Некрашэвіча. Прычым Трамповіч3 завастрыў пытанне аб падтрыманні партьгі карэнным чынам, мяняючы свае адносіны да партыі, выказваемыя ім раней.
Трамповіч: «Культурнагаспадарчае будаўніцгва Савецкай Беларусі і дасягненні за апойшія гады з’яўляюода нагэтулькі вялікімі і нагэтулькі магутнымі, што мне здаецца, кожны чалавек, які кахае гэтую старонку, які жадае тут працаваць, кожны чалавек з задавальненнем можа выкарыстаць усе свае сілы, усе свае магчымасці для навуковай працы».
1 Цвікевіч 1.1. (18911938), беларускі дзеяч навукі і культуры. 3 мая 1923 г. працаваў у Беддзяржвыдавецтве, адначасова з’яўляўся членам калегіі Наркамата аховы здароўя БССР і старшынёю медсекцыі Інбелкульта.
2 Смоліч A. A (18911938), географ, прафесар. Пасля вяртання ў БССР працаваў загадчыкам аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, БАН; загадчыкам кафедры геаграфіі БДУ. Аўтар першага падручніка па геаграфіі Беларусі.
3 Трамповіч П. В. (1888—1956), беларускі вучонымедык. У 1925 г. працаваў у Інбелкульце вучоны сакратар медыцынскай секцыі. 3 кастрычніка 1928 г. дацэнт, загадчык кафедры тапаграфічнай анатоміі і аперацыйнай хірургіі Белдзяржуніверсітэта, намеснік старшыні Камісіі прыроды і прадукцыйных сіл БАН.
233
Спасылаючыся на выступленне польскай прэсы і Ярэміча1, якія пытаювда ўнесці разлад у асяроддзе навуковых працаўнікоў Савецкай Беларусі, Трамповіч гаворыць: «Я павінен пацвердзіць, што гэтыя выступленні могуць караніцца ў іх прыхільнікаў, якія маюцца і ў нас, у Савецкай Беларусі. Часта культурныя працаўнікі закідваюцца тымі ж самымі папрокамі, якія пацвер дзіў учора і т. Крыніцкі ў сваім выступленні. Гэта нацыяналізм і беларускі шавінізм. Прычым т. Крыніцкі ўпаўне правільна пацвердзіў, што ўнясенне такіх элеменгаў у жыццё і ў работу ў нас, у Савецкай Беларусі, аслабляе агульны напрамак савецкага ўрада, аслабляе рабочы клас, аслабляе дыктатуру пралетарыяту... Магчыма, нам хоць на адну хвіліну ўхіліцца ад гэтай роўнай, простай і выразнай лініі Камуністычнай партыі? He, ухіліцца немагчы ма. Гэта значыць адвярнуцца ад сонца к месяцу, аддаць перавагу ночы замест дню. Гэтага ні адзін разумны чалавек зрабіць не можа».
Пастаноўка даклада дала магчымасць завастрыць рад пытанняў, выклікаць жывы абмен думкамі як на з’ездзе, так і пасля яго, высветліць пазіцыю партыі ў нацыянальнакультуным пытанні і садзейнічаць дальнейшай кансалідацыі здаровых, савецкі блізкіх нам настрояў сярод навуковых працаўнікоў.
Неабходна адзначыць, пгго шэраг навуковых працаўнікоў, як, напрыклад, Цітоў, нічога не зразумелі з даклада т. Крыніцкага. па іх жа ўласнай заяве, іншыя (Сіроцін) не знайпілі нічога новага ў дакладзе. Значная частка расцэньвае даклад т. Крыніцкага, як спробу прымірыць беларускую і расійскую частку навуковых працаўнікоў. Па выразу Фралова з Горак: «Крыніцкі абараняе ад узмоцненай беларусізацыі».
Расійскай частцы спадабаўся тэрмін «укарэнізацыя», гэтая ж частка не верыць у шчырасць выступленняў Трамповіча і Цвікевіча (Пічэта, Рубапгоў 2).
НАРБ. Ф. 4п. Воп. 7. Спр. 101. Л. 169172.
1 Ярэміч Ф. М. (18911958), дзеяч беларускага нацыянальнага руху. У 1920я гады жыў у Вільні. Выбіраўся дэлегатам пасольскага сейма (узначальваў Беларускі пасольскі клуб), рэдагаваў газету «Сялянская ніва». Арыштоўваўся польскімі ўладамі.
2 Рубашоў С. М. (18831957), Ð