Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
ўзаемаадносіны паміж паасобнымі групамі студэнцтва. але ні ў якай меры не парушыла нармальнага ходу палітычнага і акадэмічнага жыцця педфака і правядзення беларусізацыі.
4) Недастатковасць мерапрыемстваў з боку бюро ячэйкі і бюро калектыву ў барацьбе з паасобнымі небяспечнымі з’явішчамі ў жыцці студэнцгва, адсутнасць палітычнай ацэнкі фельетона «Фрагменты» перад іх друкаваннем і няцвёрдасць лініі ў выпраўленні памылак рэдкалегіі.
5) Адзначаючы вялікую палітычную шкоднасць зробленага антыпартыйнага ўчынку з боку тт. Зарэцкага і Александровіча, але прымаючы пад увагу прызнанне імі сваіх палітычных памылак, абвясціць тт. Зарэцкаму і Александровічу суровую вымову. Адмяніць пастанову Фрунзенскага РК аб выключэнні т. Зарэцкага з партыі і Кастрычнікавага РК аб працягненні [партыйнага] стажу т. Александровічу.
6) Указаць бюро калекгыву і фракцыі праўлення БДУ на неабходнасць узмацнення працы сярод студэнцтва па інтэрнацыянальным выхаванні, не неабходнасць большай цвердасці ў барацьбе з праяўленнямі ўсялякага роду шавінізму, а таксама з усялякага роду адхіленнямі ад правільнай лініі партьгі ў нацпалітыцы.
Партыйным арганізацыям БДУ больш шырока ўцягваць студэнцтва ў грамадскую працу.
Старшыня ЦКК КП(б)Б Калнін
НАРБ. Ф. 15п. Воп. 22. Спр. 93. Л. 12.
ЗАКПЮЧЭННЕ
Дакументы і матэрыялы партыйных, савецкіх органаў, Нацкамісіі пры ЦВК БССР аб палітыцы беларусізацыі і асаблівасцях яе ажыццяўлення ў рэспубліцы ў 1920я гады дазваляюць зрабіць шэраг вывадаў:
1) Беларусізацыя ў 1920я гады праводзілася на партыйнадзяржаўным узроўні. Рашэнні, якія вызначалі яе прызначэнне, накірункі, змест, формы і метады вырашэння тых ці іншых практычных пытанняў, прымаліся ў вышэйшых партыйных інстанцыях (ЦК КП(б)Б) і органах дзяржаўнай улады (ЦВК, СНК БССР). Выкананне іх пад адпаведным кантролем ускладалася на ніжэйстаячыя партыйныя органы і арганізацыі, органы дзяржаўнага кіравання, установы навукі, адукацыі, асветы, кулыуры, на прэсу і выдавецтвы, выкладчыкаў ВНУ і настаўнікаў, творчую інтэлігенцыю. На патрэбы беларусізацыі, яе арганізацыйнае, кадравае забеспячэнне, навуковую і вучэбную літаратуру выдаткоўваліся фінансавыя сродкі, хаця памеры іх былі абмежаваны станам эканомікі тагачаснай дзяржавы.
2) У распрацоўцы моўнай палітыкі, вырашэнні праблем збліжзння літаратурнай і народнай мовы, стварэнні беларускай палітычнай, навуковай, вайсковай і іншай тэрміналогіі цяжка пераацаніць ролю Інстытута беларускай культуры, якую ён выконваў з першых дзён свайго існавання. Вядучыя пазіцыі ў падрыхтоўцы нацыянальных кадраў займаў, пераадольваючы немалое супраціўленне з боку дэнацыяналізаванай часткі выкладчыкаў, Беларускі дзяржаўны універсітэт. Значную работу па беларусізацыі вяла Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія. Яе выпускнікі неслі атрыманыя веды ў масы сельскага насельніцтва рэспублікі. Асабліва вялікая нагрузка клалася на Народны камісарыят асветы БССР, усю сістэму адукацыйных, асветных, выдавецкіх і іншых устаноў, якія ў яе ўваходзілі.
3) Арганізуючым, кантралюючым, метадычным цэнтрам беларусізацыі з’яўлялася Камісія па нацыянальнай палітыцы пры ЦВК БССР. Аналагічныя камісіі функцыянавалі пры выканкомах акруговых Саветаў і ў шэрагу раёнаў. Камісія па нацыянальнай палітыцы пры ЦВК БССР была пастаянна дзеючым органам. Галоўная ўвага ёю і аркуговымі камісіямі звярталася на праверку
259
выканання дырэктыў і мерапрыемстваў па ажыццяўленні нацпалітыкі ў рэспубліцы.
4) Асабліва важнае значэнне надавалася пераводу на беларускую мову дзейнасці наркаматаў, ведамстваў, устаноў, якія былі найбольш блізкімі да шырокіх пластоў беларускага насельніцтва. Пры гэтым паза ўвагай не заставаліся жыхары іншых нацыянальнасцей, якія жылі ў БССР (яўрэі, палякі, латышы, рускія і інш.). За вядзенне прапагандысцкаагітацыйнай і асветнай працы на іх мовах адказвалі нацыянальныя бюро пры ЦК КП(б)Б. На нацыянальных мовах працаваў цэлы шэраг сельскіх Саветаў (польскія, яўрэйскія, латышскія, нямецкія).
5) Вакол ідэі нацыянальнага беларускага адраджэння гуртаваліся вядомыя ў той час дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, відныя вучоныя, літаратары, асветнікі, краязнаўцы, шырокі нізавы актыў настаўнікаў і культасветработнікаў. Шмат увагі ажыццяўленню беларусізацыі надавалі Старшыня ЦВК БССР A. Р. Чарвякоў; адказныя сакратары ЦВК старшыні Нацкамісіі пры ЦВК Д. С. Чарнушэвіч і A. I. Хацкевіч; нарком асветы БССР, старшыня Інстытута беларускай культуры, затым прэзідэнт Беларускай акадэміі навук У. М. Ігнатоўскі; нарком асветы БССР A. В. Баліцкі; пісьменнік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч 3. X. Жылуновіч; многія іншыя партыйныя, дзяржаўныя дзеячы, навукоўцы, пісьменнікі.
6) Беларусізацыя праводзілася паслядоўна, паэтапна, па пэўнай сістэме. Пасля завяршэння перыяду рэалізацыі цэлай сукупнасці арганізацыйнаагітацыйных мерапрыемстваў надышоў час шырокай практычнай працы ў гушчыні народных мас, ахопу беларусізацыяй побыту і культуры народа. Гэты этап, аднак, быў адміністрацыйна перарваны падчас абвешчанага ў СССР у 1929 годзе «крутога павароту ва ўсёй палітыцы». Ён змяніў накіраванасць і нацыянальнай палітыкі. Для беларусізацыі гэта азначала змену яе ўзыходзячай лініі на зыходзячую, што прывяло ў сярэдзіне 1930х гадоў да яе фактычнага згортвання.
Такім чынам, як падрыхтоўка, так і правядзенне беларусізацыі былі працэсам, які свядома накіроўваўся КП(б)Б і ўрадам БССР з улікам карэнных інтарэсаў беларусаў і ўсіх пражываючых на тэрыторыі рэспублікі нацыянальнасцей. Менавіта гэта прынесла значныя дасягненні. Станоўчы вопыт беларусізацыі ў 1920я гады пры творчым падыходзе да яго выкарыстання, на наш пошляд, складальнікаў зборніка, можа прынесці карысць і ў наш час у незалежнай Рэспубліцы Беларусь.
СКАРАЧЭННІ
На беларускай мове
АБВШ Аб’яднаная беларуская вайсковая школа
Аблвыкамзах Абласны выканаўчы камітат Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту
агітпроп аддзел агітацыі і прапаганды
АДПУ Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне
акрза акруговы зямельны аддзел
акругком — акруговы камііэт
АПА агітацыйнапрапагандысцкі аддзел
АПАД аддзел прапаганды, агітацыі і друку
Асаавіяхім Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву СССР
БАН. БелАН Беларуская акадэмія навук
БВА — Беларуская ваенная акруга
БДВ, Белдзяржвыдавецтва Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
БДК Беларускі дзяржаўны кінематограф
Белгалоўшас Беларускае галоўнае ўпраўленне шасэ (дарог)
Белдзяржбуд Беларускі дзяржаўны будаўнічы трэст
Белдаяржгандаль Беларуская дзяржаўная экспартнаімпартная гандлёвая кантора
Белдзяржкіно Беларускі дзяржаўны трэст кінапрамысловасці
Белдзяржспірт Беларускі дзяржаўны трэст спіртавай прамысловасці
Белжылсаюз Беларускі саюз жыллёвай кааперацыі
Белкаапсаюз Беларускі саюз спажывецкіх кааператыўных аб'яднанняў
Белпапертрэст Беларускі дзяржаўны трэст папяровай прамысловасці
БКА — Беларуская камуністычная арганізацыя
БНР Беларуская Народная Рэспубліка
БПСР Беларуская партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў
БСГ Беларуская сацыялістычная грамада
БССР Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
ваенвед ваеннае ведамсіва
ваенкамат ваенны камісарыят
ВМП вышэйшая мера пакарання
ВНУ вышэйшая навучальная ўстанова
ВСНГ Вышэйшы савет народнай гаспадаркі
Вярхсуд Вярхоўны суд
Галоўмастацтва Галоўнае ўпраўленне па справах мастацтваў
Галоўпалітасвета Галоўны палітыкаасветаы камітэт Народнага камісарыята асвечы БССР
Галоўпрафасвета Галоўнае ўпраўленне прафесійнай асветы Народнага камісарыята асветы БССР
261
Дзяржплан Дзяржаўная планавая камісія ДПУ Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне заўгубана загадчык губернскага аддзела народнай асветы ІБК, Інбелкульт Інстытут беларускай культуры камгас камунальная гаспадарка; аддзел камунальнай гаспадаркі кампалітсастаў камандны палітычны састаў, каманднапалііычны састаў
Лесбел — Дзяржаўнае аб’яднанне лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі (з 1924 г. Дзяржаўнае аб’яднанне лясной экспартнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР)
МУС Міністэрства ўнутраных спраў
Наркамасвета, НКА, НКАБ, НКасвета Народны камісарыят асветы Беларусі наркамат народны камісарыят
Наркамгандаль Народны камісарыят гандлю
Наркамзем, НКЗ, НКзем Народны камісарыят земляробства
Нацкамісія нацыянальная камісія
начдыў начальнік дывізіі
НКУС Народны камісарыят унуіраных спраў НКФ Народны камісарыят фінансаў
Пралеткіно арганізацыя «Пралетарскае кіно»
Пралетстуданцтва арганізацыя «Пралетарскае студэнцтва» Працасвета Саюз працаўнікоў асвеіы
ПУР Палітычнае ўпраўленне Рэвалюцыйнага ваеннага савета
рабфак рабочы факультэт
РВС, РВСР — Рэвалюцыйны ваенны савет Рэспублікі РСФСР Расійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка РСЧА РабочаСялянская Чырвоная Армія
Саўнарком, СНК Савет Народных Камісараў СВБ Саюз вызвалення Беларусі
Скуртрэст Беларускі дзяржаўны трэст скураной прамысловасці
с.р. сацыялістрэвалюцыянер
ССРБ Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі СССР Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
ТПН Таварыства «Прэч непісьменнасць»
ТСА Таварыства садзейнічання абароне СССР
УсеКП(б) Усесаюзная Камуністычная паріыя (бальшавікоў)
УССР Украінская Савецкая Сацыяпісіычная Рэспубліка
Харчтрэст Беларускі дзяржаўны трэст харчовай прамысловасці
ЦБ Цэнтральнае бюро
ЦВК Цэнтральны Выканаўчы Камітэт ЦК Цэнтральны Камітэт
262
ЦКК Цэнтральная кантрольная камісія
ЦО цэнтральны орган
ЦРК Цэнтральны рабочы кааператьгў
ЦСУ Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне
Экамнарада — Эканамічная нарада
На рускай мове
агнтпроп, АПО отдел агнтацнн н пропаганды алорг агнгацноннопропаганднстскнй органнзатор
АППО отдел агнтацнн, пропаганды н печата
б. бывшнй
БВО Белорусскнй военный округ
БГУ, Белгосуннверснтет Белорусскнй государственный уннверснтет
БелАЛП Белорусская ассоцнацня пролетарскнх пнсателей
Белгнз, Белгоснздат — Белорусское государственное нздательство
Белгоскнно Управленне по делам фотокннематографнн
Белгостеатр — Белорусскнй государственный театр
Белкомзет Белорусскнй комнтет по землеустройству трудяіцнхся евреев
Белкоопсоюз Белорусскнй союз потребнтелей кооператавных обіцеств
Белсельтрест Белорусск