Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
можа, нават дапаможам вам і з
1 Маецца на ўвазе пастанова XI з’езда КП(б)Б (2229 лістапада 1927 г.) «Аб выніках нацыянальнакультурнага будаўніцтва і палітыкаасветнай работы да дзесяцігоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі».
2 Пленум ЦК ВКІІ(б) (1624 лістапада 1928 г.) разглядаў пытанні: аб кантрольных лічбах народнай гаспадаркі на 1928/29 год; аб працы ў вёсцы ў сувязі з задачамі ўзняцця земляробства і інш. Вынікі яго абмяркоўваліся на аб’яднаным пленуме ЦК і ЦКК КП(б)Б (28 лістапада 1 снежня 1928 г.). На парадку дня стаялі таксама пытанні і «Аб задачах партыйных арганізадый у перавыбарнай кампаніі Саветаў»; пытанні XII з’езда КП(б)Б. У сувязі з адкліканнем у распараджэнне ЦК ВКП(б) В. Кнорына першым сакратаром ЦК КП(б)Б на пленуме быў абраны Я. Б. Гамарнік.
253
партьгі выйсці». Што ж вы думаеце? Некалькі таварышаў вайсковых праз некалькі хвілін пакінулі сход.
Аб вылазках расійскага шавінізму
Што гэта значыць? Гэты факт сведчыць, пгго частка таварышаў няўважліва адносіцца да нацыянальнай палітыкі партьгі. I, безумоўна, такіх таварышаў у нас ёсць нямала і ў грамадскіх арганізацыях. Безумоўна, асаблівасці працы для многіх вайсковых таварышаў такія, шго ім не так лёгка прыстасавацца адразу да ўмоў БССР у сэнсе нацыянальнай палітыкі: яньг часта прымушаны пераязджать з аднаго месца ў другое, шмат з іх тут нядаўна жывуць. На ўсё гэта можна зрабіць некаторую “скідку”, калі можна так выказацца. Але ні адзін камуніст у БССР, на якой бы пасадзе ён не працаваў. не вы зваляеода ад абавязку вывучыць беларускую мову. I калі б вайсковыя таварышы, якія прапанавалі мне зрабіць даклад на расійскай мове, паставілі б такое пытанне без абструкцьгі, дык яго нельга было б разглядаць як праяву расійскага шавінізму. Але яны паставілі пытанне ўльтыматыўна, дайшлі да абструкцыі (пакінулі сход), а гэта ўжо чысцейшага характару русіфікатарскі шавінізм. Я тады папрасіў начпалітаддзела корпуса, каб партыйная арганізацыя рэагавала на такі вьтадак. I вось мне ўжо ўчора прыслалі выпіску з пастановы карпусной партканферэнцыі, якая гэты выпадак разглядзела спецыяльна Тэкст яе наступны: «7я партконференцйя Nго стрелкового корпуса, заслушав внеочередную йнформацйю тов. Корявого аб антйпартйтом поведенйй некоторых партййцев йз военной органйзацйй на собранйй партактйва во время доклада тов. Галодеда об йтогах ноябрьскйх пленумов ЦК ВКП(б) й ЦК КП(б)Б, находйт:
1) требованйе частй партййцев запйскамй й выкрйкамй с мест сделать доклад на русском языке вместо белорусского й, наконец, несмотря на разьясненйе, что йзложенйе доклада на белорусском языке есть выполненйе ряда решенйй сьездов КП(б)Б, пленумов й бюро ЦК, демонстратйвный уход йх с собранйя партактйва, является непартййным поступком, каковой категорйческй осуждает й рассматрйвает как проявленйе велйкодержавного шовйнйзма й серьезное нарушенйе партдйсцйплйны;
2) Наряду с этйм партконференцйя счйтает, что подобный случай, а также ймевшйе место й ранее, обьясняются слабоіі постановкой работы в партййных органйзацйях, непонйманйем отдельнымй партййцамй нацйональной полйтйкй napmuu, практйческого осуіце
254
ствленйя ее в БССР й трудностей ее проведенйя в условйях многонацйональной БССР [...]
Мсходя йз выійейзложенного, партййная конференцйя счйтает необходймым поставйть данный поступок партййцев на обсужденйе партййной органйзацйй в целях прйвлеченйя внйманйя всех партййных органйзацйй к вопросам нацйональной полйтйкй нашей партйй, выявленйя недочетов нацйональной работы в частях й в особенностй белорусйзацйй, работы с белорусамй, вынесенйя едйнодушного осужденйя данного факта й прйвлеченйя к партййной ответственностй вйновных товарйіцей».
Лічу, што карпусная партканферэнцыя пастуггіла правільна, адразу ж адмежаваўшыся ад тэндэнцый, якія выявіліся ў паасобных членаў вайсковай арганізацьгі. Паставіўшы пытанне рубам, правільна ацаніла, што гэта ёсць праяўленне вялікадзяржаўнага шавінізму, які павінен быць строга асуджаны.
Палітычная абструкцыя беларускага шавінізму
А вось другі выпадак, які гаворыць аб наяўнасці ў нас ухілу ў бок беларускага шавінізму.
Я маю на ўвазе ліст трох студэнтаў1 і тэатральную дыскусію2 . Гэтыя выпадкі паказваюць, пгго мы далёка не пазбаўлены і ад тэндэнцыі да беларускага шавінізму, гэта адваротны бок аднаго і таго ж медаля, адаа
1 На ўвазе маецца ліст маладых пісьменнікаўстудэнтаў БДУ Андрэя Александровіча (кандыдат у члены КП(б)Б), Алеся Дудара (беспартыйны) і Міхася Зарэцкага (член КП(б)Б) у газету «Савецкая Беларусь» з пратэсгам супраць праяў антыбеларусізацыі ва універсітэце.
2 У цэнтры дыскусіі, пачатай артыкуламі паэта і тэатральнага крытыка Тодара Глыбоцкага (А. Дудара, А_ А Дайлідовіча) аб спекгаклях Першага Беларускага дзяржаўнага таатра (БДТ1) на старонках «Савецкай Беларусі» II і 13 лістапада 1928 г., стаяла пытанне аб шляхах развіцця беларускай драматургіі. Пуыкт гледжання Т. Глыбоцкага, які адстойваў шлях нацыянальнай самабытнасці, падтрымаў, хаця і з агаворкамі, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР, кавдыдат у члены ЦК КП(б)Б 3. X. Жылуновіч. Гэтую праблему на прыкладзе працы Беддзяржкіно і яго тэматычных планаў узняў на старонках «Савецкай Беларусі» і пісьменнік М. Я. Зарэцкі. Публікацыі Т. Глыбоцкага, 3. X. Жылуновіча і М. Я. Зарэцкага былі падвергнуіы крытыцы ў газеце «Звязда», якая абвінаваціла ініцыятараў дыскусіі ў працягванні беларускага шавінізму, скажэнні формулы I. В. Сталіна аб нацыянальнай культуры і проціпастаўленні ёй «тэорыі беларускай самабытнасці». Па ўказанні ЦК КП(б)Б далейшае разгортванне дыскусіі, якая атрымала назву «тэатральнай», было спынена. У пастанове бюро ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях» паказвалася на яскравае праяўленне ў дыскусіі нацыяналдэмакратычных тэндэнцый, што, па думцы бюро, сведчыла пра наяўнасць у культу'рным будаўніцтве ў рэспубліцы правай небяспекі.
255
го і таго ж ухілу. У першым выпадку, які меў месца ў Бабруйску. мы сутыкнуліся з палітычнай абструкцыяй вялікадзяржаўнага шавінізму, а ў другім выпадку, мы маем палітычную абструкцыю беларускага шавінізму, які праз галаву партыі і адпаведных грамадскіх арганізацый пачаў крьнаць аб «заціску беларусаў» і г. д. Я не думаю гэтым сказать, ші'о ў справе правядзення беларусізацьгі ва ўсіх напіых установах, у тым ліку і ў БДУ, усё абстаіць добра і што няма недарэчнасцей і недагляду. Факты падыходу з «халадком» да беларусізацыі. ёсць. Але з гэтага ні ў якім выпадку не вьпгікае, пгго з поваду розных недарэчнасцей у правядзенні беларусізацыі трэба даходзіць да палітычнай абструкцыі. Вось чаму я і схільны паказаныя два выпадкі раўняць адзін з другім. Яны аднолькава адбіваюць наяўнасць ухілаў у бок шавінізму. Толькі ў першым выпадку гэта ўхіл вялікадзяржаўнага шавінізму, а ў другім беларускага. Адрозніваюцца яны адзін ад другога не па сваёй сутнасці, а толькі формамі: у першым выпадку паступак зрабілі самі партыйцы, а ў другім два партыйцы разам з беспартыйным. Такія члены партыі забываюць, што ў іх ёсць партыйныя арганізацыі, ёсць партыйны камітэг.
(Голас з месца: «Трэба напомніць!»).
Ці трэба разумець так, што з беспартыйнай масай наогул не трэба мець ніякай справы? He, так разумець нельга, члены партыі могуць і павінны трымаць сувязь з беспартыйнымі рабочымі і сялянамі, з працоўнай інтэлігенцыяй. Але сувязі гэтыя патрэбны для таго, каб весці за партыяй беспартыйных, выхоўваць іх у духу пралетарскай ідэалогіі, не падпадаць самім пад уплыў часткі несавецкі настроеных элементаў. Памятаць. што аўтары «Ліста», пра які я гавару, павінны адкрыта прызнаць свае памылкі.
Найбольш характэрным у пытанні з лістом трох пісьменнікаў з’яўляецца тое (што мне не зусім зразумела), як гэта камуністыпісьменнікі (Александровіч і Зарэцкі) папаліся на вудачку нацыяналдэмакратызму? Бо гэтыя таварьшіы, асабліва Александровіч, у сваіх творах дагэтуль адбівалі менавіта пралетарскую ідэалогію. Як жа здарылася, што яны трапілі на вудачку шавіністаў і далі сябе скарыстаць нацыяналдэмакратычным элементам і тым самым аказаліся ахвярай ціску шавінізму?
(Голас з месца: «Апрацавалі іх!»).
Памойму, гэта азначае, што напор буржуазнакапіталістычных элементаў, напор нацыяналдэмакратызму настолькі цісне на паасобных членаў партыі і на паасобныя праслойкі партыі, што цягне за сабой
256
нават і такіх таварышаў, які мелі немалыя перспектывы ў сваім правільным, вытрыманым росце і якія дагэтуль нядрэнна раслі. Мне думаецца, што ім трэба адкрыта прызнаць свае памылкі.
НАРБ. Ф. 701. Bon. 1. Спр. 89. Л. 27.
3 ПРАТАКОЛА ЦКК КП(б)Б 1 АБ ВЫНІКАХ РАССЛЕДАВАННЯ ФАКТАЎ, ЯКІЯ ЗВЯЗАНЫ 3 «ЛІСТОМ 3х» У ГАЗЕТУ «САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ»
89 студзеня 1929 г.
Зусім сакрэтна
Прысутнічаюць: тт. Александровіч і Зарэцкі.
Прадстаўнікі: сакратар кву БДУ т. Карась; бюро яч. КГІ(б)Б педфака т. Пятровіч; сакратар фракцьгі праўлення БДУ т. Каранеўскі.
1) Канстатаваць правільную палітычную лінію партыйнай арганізацыі БДУ ў правядзенні нацыянальнай палітыкі партьгі, а таксама нармальны ход беларусізацьгі БДУ і налічча, нягледзячы на паасобныя недахопы, шэрага дасягненняў у гэтай галіне.
2) Канстатаваць наяўнасць антыпартыйнага, палітычнашкоднага ўчынку з боку тт. Александровіча і Зарэцкага (Касянкова), які вызначыўся ў апеляцыі і няправільнай інфармацыі савецкай грамадскасці праз друк аб адсутнасці ўмоў для заняткаў беларускіх пісьменнікаў у БДУ, дэманстрацыйны выхад з універсітэта аўтараў ліста замест таго, каб у сценах яго весці змаганне з паасобнымі адмоўнымі з’явішчамі ў жыцці БДУ і, у прыватнасці, з такімі выпадкамі, як змяшчэнне «фрагментаў», ігнараванне нізавых партыйных і прафсаюзных арганізацый у выпраўленні памылак рэдкалегіі насценгазеты «Кузня асветы»; адбітак, фактам падачы ліста, правых нацыяналдэмакратычных, дробнабуржуазных настрояў няўстойлівай часткі студэнцтва, у прыватнасці, студэнтаўпісьменнікаў.
3) Канставаць наяўнасць сярод студэнцтва педфака паасобных выпадкаў адхіленняў ад правільнай бальшавіцкай лініі ў правядзенніінацпалітыкі праяўленне беларускага нацыяналізму, яўрэйскага, поль
1 Пратакол № 2.
257
скага шавінізму, рэзкая вылазка расійскага шавінізму ў насценгазеце ў выглядзе «фрагментаў», якія былі грубыя па форме і не маглі служыць выхаваўчай мэтай; аба собленнасці некаторых студэнтаўпісьменнікаў ад агульнай масы студэнтаў, няўцягнутасць у грамадскую працу. што абвастрыла ў некаторай меры