Беларусізацыя. 1920-я гады
Дакументы і матэрыялы.
Уладзімір Коршук, Расціслаў Платонаў, Іван Раманоўскі, Яўгенія Фалей
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 270с.
Мінск 2001
²ядомы вучоны ў галіне хірургіі. Докчар медыцынскіх навук (1912), прафесар (1924). У 19241934 гг. загадваў хірургічнымі кафедрамі ў Белдзяржуніверсітэце і Мінскім медыцынскім інстытуце.
234
ЛІСТ А. АЛЕКСАНДРОВІЧА, А. ДУДАРА I М. ЗАРЭЦКАГА Ў ГАЗЕТУ «САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ» АБ АДНОСІНАХ
У БЕЛДЗЯРЖУНІВЕРСІТЭЦЕ ДА БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ, БЕЛАРУСІЗАЦЫІ I АБ ВЫХАДЗЕ 3 УНІВЕРСІТЭТА
7 снежня 1928 г.
Паважаны рэдактар!
Дазвольце праз Вашу газету давесці да ведама савецкай грамадскасці наступнае:
3 нейкага часу ў сценах Беларускага дзяржаўнага універсітэта пачалося ўпартае цкаванне беларускіх ігісьменнікаўстудэнтаў. Найбольш яскрава гэта кампанія выявілася ў заметцы, змеіцчанай ў № 1 насценгазеты педфака «Кузня асветы» пад назвай «Фрагменты нз жнзнн 2го курса лнтературного отделення» 1. У гэтай заметцы, прасякнутай тупым мяшчансказайздрослівым асцервяненнем. відаць выразны замер скампраметаваць беларускага пісьменніка. узвёўшы на яго самыя бязглуздыя, самыя дзікія абвінавачванні.
Беларускіх шсьменнікаў абвінавачваюць у групавой «замкнутостн», быццам не разумеючы таго, што з першых дзён паступлення ў універсітэт ніводзін студэнт не можа быць аднакава дружнмым як з тымі, з якімі ён не калькі год працаваў. так і з тымі. якіх ён першы раз бачыць у вочы.
Беларускіх пісьменнікаў абвінавачваюць у «белорусском шовнннзме», не маючы на гэта абсалютна ніякіх падстаў, калі не лічыць таго, што гэтыя пісьменнікі, не ў прыклад іншым, усюды і заўсёды гавораць пабеларуску.
1 У заметцыфельетоне адносна беларускіх пісьменнікаўстудэнтаў гаварылася: «Всюду н везде говорят побелорусскн»; адрозніваюцца ад іншых сіудэнтаў знешнім выглядам «носят галстукн, шляпы». Ад імя «студэнтаў» выказвалася «вполне естественное н законное желанне» накіраваць іх «куданнбудь в места не столь отдаленные н с лнтературным ароматом». Рабіліся выпады і па адрасу вядомых прадстаўнікоў беларускай літаратуры. Максім Багдановіч, напрыклад, называўся «разочарованным ннтеллнгентом», «хлюпнком н пыжнком», «чахоточным поэтом». Камісія, якая па даручэнні бюро парткалектыву універсітэта правярала працу рэдкалегіі насценгазеты. прызнала змяшчэнне ў ёй заметкіфельетона «недапушчальным фактам», «грубым па форме і няправільным па сутнасці». які «адлюстроўвае настроі расійскага шавінізму». Было прызнана неабходным перавыбраць рэдкалегію газеты, узмацніць яе «партыйным складам».
235
Беларускіх пісьменнікаў абвінавачваюць у тым, што яны чыста апранаювда, носяць гальштукі, каўнерыкі, капялюшы, акуляры (які злачынны «шык»!), маюць на галаве валасы і ў кішэні насавыя хусцінкі.
Беларускіх пісьменнікаў абліваюць памыямі самай бруднай хуліганскай лаянкі, абзываюць «жнвотнымн», раўняючы з «собакамн» і ўжываючы іншыя непрыстойныя ў сценах універсітэта, прыёмы.
Гэты шалёны паход раз’юшанай дробнабуржуазнай стыхіі не сустрэў аніякага адпору з боку студэнцкіх грамадскіх арганізацый, а рэдакцыя газеты ў сваёй прыпісцы нават салідарызавалася з гэтай пісулькай і працягнула «кампанію» у чарговым нумары газеты. Дзякуючы гэтаму, шкодныя мяшчанскія настроі распаўсюдзіліся як па універсітэту, так і за яго сценамі, зрабіўшы імёны беларускіх пісьменнікаў прадметам зласцівых насмешак і плётак.
Усё гэта зрабіла немагчымым для беларускага пісьменніка аставацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і прымусіла нас з болем у сэрцы пакі нуць яго і шукаць магчымасці пашырэння сваёй асветы ў іншых навучальных установах Савецкага Саюза
Андрэй Александровіч Алесь Дудар
Міхась Зарэцкі1
Савецкая Беларусь. 1928. 4снежня.
1 Аўтары ліста: Александровіч A. I. (19061963), паэт, членкарэспандэнт АН БССР (1936). У 19261928 гг. вучыўся ў Беддзяржуніверсітэце, у 19291931 гг. намеснік дырэктара Белдзяржкіно, затым у Саюзе пісьменнікаў БССР. Выбіраўся кандыдатам у члены ЦК КП(б)Б (19361937), член ЦВК БССР (19301937). Дудар Алесь (Глыбоцкі Тодар,Дайлідовіч A. А.; 19041937), паэт, тэатральны крьпык. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк», у 19271928 гг. рэдагаваў аднайменны часопіс. Зарэцкі Міхась (Касянкоў М. Я.; 19011937), беларускі пісьменнік. У 19201926 гг. палпработнік Чырвонай Арміі. Актыўна ўдзельнічаў у літаратурным грамадскапалітычным жыцці другой паловы 1920х гадоў. 3 1935 г. працаваў у Інстытуце літаратуры БАН.
236
ГАЗЕТА «ЗВЯЗДА» АБ АБМЕРКАВАННІ ЛІСТА ТРОХ ПІСЬМЕННІКАЎ НА ПАРТЫЙНАКАМСАМОЛЬСКІМ
СХОДЗЕ УНІВЕРСІТЭТА
5 снежня 1928 г.
Карась (сакратар парткалектыву). Аўтары, разводзячы хлусню і дэмагогію, не ўлічваюць, на чый млын яны льюць ваду, выступаючы з такім лістом. Мы павінны з усёй выразнасцю сказать, што гэты ўчынак з’явіўся вынікам дробнабуржуазнага мяшчанскага ўплыву на гэтых таварышаў. Калі ўспомніць паводзіны іх раней, дык гэта стане зусім ясна. Выступіў жа Тодар Глыбоцкі (ён жа Дудар) з прапановаю адарваць беларускі тэатр ад рэвалюцыйнага расійскага. Зараз, калі гэта тройка зварочваецца з беспадстаўным лістом, апялюе да савецкай грамадскасці, мы іх паводзіны павінны ацэньваць па іх сутнасці.
Шманцар. Нам трэба рашуча зганьбіць іх выступленне і, паколькі яны партыйцы, паставіць пытанне аб прабыванні іх у партыі.
Аксельрод. Сярод падпісаўшых ліст ёсць камсамолец Дудар. Мне думаецца, не будзе лішнім паглядзець на «камсамольскі» твар Дудара...
Мы павінны сёння не толькі рашуча асудзіць тых, хто напісаў ліст, але таксама і рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь», якая яго змясціла.
Броўка1 (ад маладых ігісьменнікаў). Размова аб слабай беларусізацыі БДУ гэта толькі шыльда. Ліст палітычны памфлет, які ганьбіць БДУ і нашу нацыянальную палітыку. Аўтараў трэба з партыі выгнаць.
Ад імя БелАПП ліст маладых пісьменнікаў асудзілі Ліманоўскі2 і Барашка3.
1 Броўка Пятрусь (П. У.; 19051980), беларускі паэт, грамадскі дзеяч, народны паэт БССР (1962), акадэмік АН БССР (1966), Герой Сацыялістычнай працы (1972), заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). У 19271928 гг. адказны сакратар акруговай газеты «Чырвоная Полаччына», студэнт педагагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
2 Ліманоўскі Янка (I. М.; 1896?), беларускі пісьменнік, член ЦБ Усебеларускага аб’яднання пісьменнікаў і паэтаў «Маладняк», адзін з арганізатараў і кіраўнікоў БелАПП. У гады Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічаў з акупантамі. 3 1944 г. у Германіі, пазней у ЗША.
3 Барашка Ілары (I. М.; 19051968), беларускі пісьменнік. Працаваў у часопісах «Полымя», «Малады араты», з 1927 г. у газеце «Чырвоная змена». У 1928 г. студэнт педагагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
237
Марук '. Справа не ў «фрагментах», а справа ў стане БДУ. Усе нашы дасягненні ў справе беларусізацыі, пралетарізацыі ёсць толькі фармальнасць.
Звязда. 1928. 7 снежня.
ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ ГАЗЕТЫ «САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ» АД ЧЛЕНАЎ ЛІТАРАТУРНАГА АБ’ЯДНАННЯ «УЗВЫШША»
У ПАДТРЫМКУ АЎТАРАЎ «ЛІСТА 3х» 2
5 снежня 1928 г.
Паважаны тав. рэдактар!
У № 278 (2466) «Савецкай Беларусі» ад 4 снежня 1928 г. змешчаны ліст у рэдакцыю, падпісаны тт. А. Александровічам, А. Дударам і М. Зарэцкім. Гэтым лістом даводзіцца да ведама грамадскасці наконт адносін да беларускага пісьменніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Паколькі факгы, пра якія гаворыцца ў гэтым лісце, дагычаць да ўсіх пісьменнікаў, іігго вучацца ва універсітэце, мы просім Вас дазволіць праз Вашу газегу паведаміць савецкую грамадскасць пра насту пнае.
Усе факты, пададзеныя ў лісце памянёных таварышаў, адпавядаюць сапраўднасці і фарбы не згушчаны і не перабольшаны. Аднак мы мусім адзначыць. пгго гэтыя факты не характарызуюць адносін да ггісьменнікаў усяе масы студэнцтва, а толькі нязначнай яе часткі, якая наогул варожа адносіцца да беларускага пісьменніка, як да такого і што пад ўплыў гэтай часткі. вольна ці нявольна, падпала і рэдкалегія насценгазеты. Мы расцэньваем гэтыя факты як выразнае праяўленне тэвдэнцый вялікадзяржаўнага шавінізму, змаганне супраць якіх ёсць абавязак кожнага пралетарскага студэнта, а беларускага шсьменнікасгудэнта ў асаблівасці. Аднак той метад «барацьбы», які ўжылі вышэйзгаданыя таварышы. не можа намі расцэньвацца як метад годны пралетарскага студэнцгва. Уход з універсітэта ёсць капітуляцыя перад
Марук Я. Н., студэнт педагагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, састаяў на ўчоце ў яго партыйнай ячэйцы. У далейшым працаваў у Белдзяржвыдавецтае, Радыёкамігэце.
Ліст ад групы паэтаўузвышанцаў на сходзе студэнтаў і выкладчыкаў педагагічнага факультэта універсітэта зачытаў Антон Адамовіч.
238
труднасцямі ў справе беларусізацыі і пралетарызацыі БДУ, капітуляцыя перад чарговай вылазкай класавага ворага.
Мы ўважаем, што беларускі пралетарскі ігісьменнік, калі ён вучыцца ў БДУ, павінен не пакідаць яго, а дамагацца найбольш поўнага ажыццяўлення пастаноў партыі і ўлады аб беларусізацьгі і пралстарызацыі Б ДУ, не паддаючыся ні на якія правакацьгі.
Ант. Адамовіч, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Тодар Кляшторны, Крапіва, Максім Лужанін 1
НАРБ. Ф. 15п. Воп. 28. Спр. 5. Л. 6667.
АРТЫКУЛ САКРАТАРА ЦК КП(Б)Б
I. А. ВАСІЛЕВІЧА «АБ НАЦЫЯНАЛДЭМАКРАТЫЗМЕ Ў КУЛЬТУРНЫМ БУДАЎНІЦТВЕ»
7 снежня 1928 г. 2
У апошні час асабліва яскрава ў наша культурнае будаўніцтва пачалі прасякаць нацыянальнадэмакратычныя тэндэнцыі, звязаныя з узмацненнем нашага наступлення на капіталістьгчныя элементы ў краіне і з абвастрэннем класавай барацьбы. Гэтыя тэндэнцыі пачынаюць больш выразна прасякаць і ў партыю.
На старонках друку і ў паасобных выступленнях рад таварышаў (Жылуновіч, Зарэцкі і Глыбоцкі) высоўваюць наступнае асноўнае. на чым, па іх думцы, павінна «развівацца» беларуская нацыянальная культура ў БССР.
1. Рабочыя і сяляне будуюць сацыялістычную гаспадарку; мы ж, пісьменнікі, не можам дапамагаць сваёй творчасцю гэтаму будаўніцтву таму, што ў самой прыродзе пісьменніка заложана тое што ён (пісьменнік) можа ў сваіх творах адлюстроўваць сучаснае будаўніцтва толькі пасля таго, як пройдуць дзесяткі гадоў. Інпіымі словамі. па думцы гэтых таварышаў, сёння беларуская літаратура павінна развівацца на нашаніўскім перыядзе.
1 Усе падпісаўшыя ліст маладыя пісьменнікі былі студэнтамі літаратурналінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультата. У далейшым пакінулі значны след у развіцці беларускай літаратуры і культуры.
2 Дата публікацыі.
239
2. Мы самабытныя, беларускі народ самабытны, нам н