• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АНАРТАКЛАЗ (ад ан... + артаклаз), мінерал з групы палявых шпатаў, (К, Na)[AlSbOg], Крьшггалізуецца ў трыкліннай сінганіі, пры награванні — у манакліннай. Крышталі здвоеныя, таблітчастыя. Бясколерны ці белы. Шчыльн. 2,6 г/см . Трапляецца ў вулканічных пародах і гіпабісальных інтрузіўных целах; на Беларусі — у кіслых эфузіўных пародах дакембрыю.
    АНАРТЫТ (ад грэч. anorthos косы), мінерал групы палявых шпатаў, CafAhSijOs], крайні член ізаморфнага рада плагіяклазаў. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі сустракаюцца рэдка; звычайна зерні і зярністыя агрэгаты. Колер белы, шэры, зеленаваты. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6—6,5; крохкі. Шчыльн. каля 2,8
    г/см3. Пераважна магматычнага паходжання. А. — пародаўтваральны Minepan горкых парод асн. саставу (габра, базальты і інш.), якія трапляюцца на Беларусі ў адкладах дакембрыю. Знойдзены ў некаторых метэарьггах. Выкарыстоўваецца ў керамічнай прамсці.
    АНАРХАСІНДЫКАЛІЗМ, плынь у рабочым руху, сфарміраваная пад уплывам анархізму. Узнік у канцы 19 ст. ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Швейцарыі, краінах Лац. Амерыкі. Найб. росквіту дасягнуў на пач. 20 ст. Яго прыхільнікі адмаўляюць паліт. аргцыю рабочых; вышэйшай формай аргцыі лічаць рабочыя сіндыкаты (прафсаюзы), якія падрыхтуюць і ажыццявяць сац. пераварот, і тады будуць ліквідаваны паліт. ўлада і дзяржава. У выніку асн. сродкі вытвсці, кіраванне вытвсцю і размеркаванне пяройдуць да Федэрацыі сіндыкатаў, якая павінна стаць на чале новага грамадства. А.с. і зараз робіць уплыў на частку рабочых і дробнай буржуазіі. Сучасныя яго прыхільнікі канцэнтруюць увагу на праблемах свабоды асобы і насіллі як адзінай форме барацьбы за пераход да свабоднага грамадства. Ідэі А.С. выкарыстоўваюць розныя леваэкстрэмісцкія плыні.
    М.В.Навучыцель.
    АНАРХІЗМ (ад грэч. anarchia безуладдзе), ідэалогія, грамадскапаліт. плынь у рэв. руху, мэта якой — вызваленне асобы ад паліт., эканам. і духоўнай улады. У тэарэт. адносінах не мае адзінай, лагічна паслядоўнай канцэпцыі. Асобныя ідэі А. існавалі яшчэ ў антычнай філасофй (Платон, стоікі), атрымалі развіццё ў ідэалогіі гусізму, творах франц. асветнікаў і асабліва грамадскапаліт. дзеячаў 19 ст.: М.Штырнера, П.Прудона, М.Бакуніна, П.Крапогкіна і інш. Сац.філас. аснова А. — індывідуалізм, суб’ектывізм і еалюнтарызм. А. негатыўна ставіцца да дзяржавы як сац. інта, замяняе дзяржаву абшчынай, у якой рэалізуецца свабода асобы. Як грамадскапаліт. плынь аформіўся ў 1840—70я г. ў Зах. Еўропе. У Расіі ідэі А. ўспрынялі народнікі (гл. Народніцтва). У пач. 20 ст. А. атрымаў новае развіццё. У 1903—05 на Беларусі групоўкі анархістаў існавалі ў Баранавічах, Брэсце, Гродне і інш., у 1917— 20 — у Віцебску, Гомелі, Мінску. Іх дзейнасці ўласцівы рэв. нецярпімасць, авантурызм, хістанні ад супрацоўніцтва з Саветамі да антысав. выступленняў. Пасля 2й сусв. вайны А. выступае пераважна ў форме неаанархізму (анархасіндыкалізм, анархакалекгывізм, анархакамунізм, трацкізм, мааізм і г.д.). Дзейнасць анархістаў праявілася ў гады грамадзянскай вайны (гл. Махно). Ідэі А. ўплываюць на погляды «новых левых», «зялёных», «левых радыкалаў», прыхільнікаў альтэрнатыўных рухаў і інш. Т.Ыдула.
    340	АНАРХІЯ
    АНАРХІЯ ВЫТВОРЧАСЦІ, стыхійнасць, хаатычнасць, бясгшанавасць грамадскай вытвсці; паводле марксісцкай тэорыі, характэрная асаблівасць капіталізму. Мела месца ў эпоху даманапаліст. капіталізму, калі дробныя прадпрымальнію вялі паміж сабой жорсткую канкурэнтную барацьбу, а ў вытворчагасп. дзейнасці ўлічвалі найперш стыхійны попыт і рыначныя цэны на тавары. У перыяд дзярж.манапаліст. капіталізму ў развітых краінах пачалося вывучэнне попьгту і прапановы, укараненне маркетыпгу, дзярж. рэгуляванне эканомікі. У некат. развггых краінах дзейнічаюць дзярж. планавыя камітэты, а для абмежавання самавольства манаполій у іх канкурэнтнай барацьбе створана анлыманапольнае заканадаўства.
    АНАСАЗІ, археал. культура амерыканскіх індзейцаў, якія з 1—2 ст. н.э. жывуць на сумежжы штатаў Арызона, Юта, НьюМексіка і Каларада (ЗША). Назва ад імя стараж. народа, продкаў сучаснага народа пуэбла. У час росквіту (перыяд класічнага Пуэбла, 1050—1300) А займаліся земляробствам (асн. культура кукуруза), выраблялі харакгэрную паліхромную кераміку, будавалі т.зв. пуэбла (вял. колькасць прамавугольных жытлаў, якія цесна прыціснуты адно да аднаго і ўтвараюць некалькі паверхаў ці тэрас) і ківа (падземныя камеры ў пуэбла, выкарыстоўваліся як мужчынскія дамы і памяшканні для рэлігійных цырымоній). Іх найбольшыя гарады ПуэблаБаніта, МесаВердэ і інш. 3 1300 пачаўся перыяд заняпаду, які працягваўся да заваявання іх іспанцамі (KaHeu 17 ст.). Некат. пуэбла заселеныя і цялер.
    АНАСТАМОЗ (ад грэч. anastomosis адтуліна, выхад) у ж ы в ё л — злучэнне паміж двума крывяноснымі або лімфатычнымі сасудамі або двума нервамі. У клініцы чалавека А. наз. штучнае або патагеннае злучэнне паміж трубчастымі органамі. У в ы ш э й шых раслін — злучэнне паміж трубчастымі струкгурамі, напр. паміж жылкамі ў ліста, разгалінаваннямі млечнікаў і інш. Угрыбоў — злучэнне або зрастанне двух гіфаў міцэлію. АНАСТАСЁВІЧ Васіль Рыгоравіч (11.3.1775, Кіеў — 28.2.1845), бібліёграф, перакладчык, выдавец. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1793). 3 1795 на вайск. службе, з 1802 у Мінве нар. асветы, у 1803—10 пісьмавод папячыцеля Віленскай навуч. акругі А. Чартарыйскага, у 1809—16 у Камісіі складання законаў, у 1826—28 у Гал. цэнзурным камітэце. У 1811—12 выдаваў час. «Улей», дзе надрукаваў першы ў Расіі тэарэт. артыкул па бібліяграфй. 3 1817 адзін з сакратароў М.П.Румянцава, уваходзіў у Румянцаўскі гурток. У 1811 ажыццявіў навук. выданне Статута ВКЛ
    1588. Пераклаў з польск. мовы на рускую палітэканамічныя працы В. і І.Страйноўскіх. Дз.У.Караў.
    АНАСТЫГМАТ (ад ан... + астыгматызм), складаны аб’ектыў, які практычна пазбаўлены ўсіх аберацый (гл. Аберацыі аптычных сістэм). Пры вял. святласіле выразны відарыс па ўсім полі. Складаецца са спец. падабраных лінзаў. Выкарыстоўваецца ў тэхн. і маст. фатаграфіі і кінематаграфіі.
    АНАТАЗ, мінерал падкласа простых вокіслаў, адна з трох паліморфных мадыфікацый рутылу (ТіОг); прымесі жалеза, цынку, ніобію. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, прызматычныя і інш. Колер зеленаватажоўты, буры, чорны. Бляск алмазны. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,9 г/см3. Пры награванні да 620—650 °C пераходзіць у рутыл. Другасны акцэсорны мінерал: адзінкавыя зерні ў пегматытах, сланцах, у россыпах, баксітах і інш.
    АНАТАКСІНЬ! (ад ана... + таксіны), бакгэрыяльныя таксіны, якія ў выніку спец. апрацоўкі (напр., фармалінам, цяплом) страцілі ядавітыя ўласцівасці, але захавалі здольнасць стымуляваць імунітэт. Выкарыстоўваюць для прафілакгыкі і лячэння дыфтэрыі, слупняку і інш. інфекцый.
    АНАТАЛІЙСКАЕ АГЕНЦТВА (Anadolu Ajansi; АА), інфармацыйнае агенцгва ў Турцыі. Засн. ў г. Анкара ў 1920. Тва акцыянернае, большасць акцый належыць ураду. Mae сувязі з найбуйнейшымі агенцтвамі свету, шырокую карэспандэнцкую сетку ў краіне і за яе межамі. Выпускае штодзённы бюлетэнь у Анкары і Стамбуле.
    АНАТАЛІЙСКАЕ ПЛАСКАГОР’Е, унутраная ч. Малаазіяцкага нагор’я, у Турцыі. Даўж. каля 700 км (з 3 на У), шыр. 400 км (з Пн на Пд). На Пн абмежавана Пантыйскімі гарамі, на Пд — гарамі Таўр. Паверхня выраўнаваная, слаба расчлянёная, пераважныя выш. 800—1500 м, найб. — 3916 м (вулкан Эрджыяс). Складзена ў асн. з асадкавых парод, адзначаны праяўленні вулканізму. Радовііпчы бурага вугалю. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Аладкаў ад 200 да 500 мм за год, максімальныя — вясной. А.п. перасякаюць рэкі Кызыл Ірмак, Сакар’я і інш. Ёсць саланчакі і салёныя азёры (воз. Туз і інш.). Глебы шэрыя і бурыя. Расліннасць — сухі палыновазлакавы стэп (у гарах) і паўпустыні з зараснікамі калючых падушкападобных хмызнякоў. Аазіснае земляробства, жывёлагадоўля.
    АНАТАЛІЙСКІ БУРАВУГАЛЬНЫ БАСЁЙН, у Зах. і Цэнтр. Анатоліі ў Турцыі. Геал. запасы 3,8 млрд. т (1978). Больш за 40 радовішчаў. Вугляноснасць басейна вядома са старажытнасці, інтэнсіўнае прамысл. асваенне з 2й пал. 20 ст. Магутнасць пластоў вугалю ад 0,6—2,5 м да 80 м. Цеплыня згаран
    ня 11,73—19,56 МДж/кг. Каля 85% вугалю здабываецца адкрытым спосабам.
    АНАТАЦЫЯ (ад лац. annotatio заўвага), сціслая харакгарыстыка кнігі, артыкула, рукапісу і інш.
    АНАТОЛІЯ (грэч. Anatole, тур. Anadolu), у старажытнасці назва М. Азіі. Уваходзіла ў склад Хецкай дзяржавы, з 4 ст. да н.э. — у імперыю Аляксандра Македонскага, з 2 ст. да н.э. ў Рым. імперыі, потым да 11 ст. ў Візантыі, у 11—14 ст. у дзяржаве сельджукаў. У 14—15 ст. заваявана туркаміасманамі. У Асманскай імперыі А. — правінцыя на 3 М. Азіі з цэнтрам у г. Кютах’я. 3 1920х г. А называецца ўся азіяцкая частка Турцыі.
    АНАТОМІЯ (ад грэч. anatome рассячэнне, расчляненне), навука пра форму і будову асобных органаў, сістэм і арганізма ў цэлым; раздзел марфаяогіі. Адрозніваюць А. чалавека (антрапатомію), А. жывёл (заатомію) і анатомію раслін (фітатомію). Самастойнай з’яўляецца параўнальная анатомія жывёл. Разам з фізіялоііяй А. складае аснову тэарэт. і практычнай медыцыны і ветэрынарыі.
    У сваім развіцці Ачалавека і ж ы в ё л як навука прайшла шэраг этапаў. Першапачатковы, апісальны, этап узнік пры выкарыстанні метаду расчлянення, калі збіраліся і апісваліся факты пра будову цела чалавека і жывёл. Заснавальнік яе — фламандзец АВезалій (16 ст.). Апісальную А падзяляюць на сістэматычную (вывучае органы па сістэмах), тапаграфічную (разглядае будову і форму органаў і іх узаемаразмяшчэнне) і пластычную (даследуе статыку і дынаміку вонкавых формаў цела). Новы этап у развіцді А. — функцыянальны — тлумачэнне назапашаных фактаў з пункту гледжання антагенезу і філагенезу і функцыянальнага назначэння органаў і сістэм. Сучасны этап — эксперыментальны — аналіз структурнафункцыянальнай арганізацыі органаў і сістэм у сувязі з рознымі фактарамі навакольнага асяроддзя. Вылучаюць таксама А дынамічную, узроставую, мікраскапічную (гісталогія і цыталогія) рэнтгенаанатомію 1 інш. Заенавальнікі А.: Арыстоцель, К.Гален, Везалій, Леанарда да Вінчы, У.Гарвей і інш. У Расіі найб. значныя даследаванні ў 18—19 ст. па пытаннях будовы і функцыі страўніка (АП.Пратасаў), будовы нырак (АМ.Шумлянскі), стварэнні тапаграфічнай А (М.І.Пірагоў), рус. анат. тэрміналогіі (М.І.Шэін). У 19 ст. засн. першая рус. анат. іпкола (П.АЗагорскі, 1807), складзены анатамічны слоўнік (Н.М.АмбодзікМаксімовіч). Прагрэсу анат. навукі спрыялі таксама працы П.С.Лесгафта, Дз.М.Зёрнава, У.АБеца, В.П.Вараб’ёва, У.М.Танкова, Дз.АЖданава, Б.М.ДолгаСабурава 1 інш.