• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    12. Бел. энц., т. 1.
    338	АНАНІЯ
    інш. У стараж. бел. лры многія творы (асабліва свецкія) былі ананімныя. У перыяд станаўлення новай бел. лры, якая стваралася непрафесійнымі пісьменнікамі, яе аўтары не імкнуліся занатаваць сваё аўтарства, тым болей што гэтыя творы звычайна распаўсюджваліся вусна або ў рукапісах. Па меры росту нац.культ. свядомасці абуджалася і цікавасць да пытання аўтарства бел. твораў (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, В.ДунінМарцінкевіч і інш.). 3 сярэдзіны 19 ст. бел. лра мела пераважна апазіцыйны да самаўладства характар, большасць яе твораў прасякнута вострай крытыкай дзярж. ладу, таму lx забаранялася друкаваць аж да 1906. Але і пазней найб. вострыя творы з’яўляліся ананімна. Паводле жанру А.т. разнастайныя: паэмы («Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»), лірычныя вершы («Вясна гола перапала», «Ой, у полі вецер вые»), вершаваныя або празаічныя гутаркі («Гутарка Данілы са Сцяпанам», «Гутарка старога дзеда»). Некаторыя А.т. мелі форму адозваў або паліт. пракламацый (у свой час так выдаваліся асобныя творы К.Каганца, Цёткі і інш.). Востракрьггычныя А.т. бытавалі і ў сав. час («Сказ пра Лысую гару»).
    М.А.Лазарук.
    АНАНІЯ, беларускі разьбяр па дрэве 2й пал. 15 — 1й пал. 16 ст. Стварыў для пінскага князя Фёдара Яраславіча двухбаковы разны абраз «Премудрость созда себе храм. Празднлкл» на тэму прьпчаў Саламонавых (зберагаецца ў Рус. музеі ў С.Пецярбургу).
    Літ.'. Плешанова М.М Два резных деревянных образка в собраннм Русского музея // Памягннкм культуры. Новые открытня: Ежегоднмк, 1979. Л., 1980.
    АНАНІЯШВІЛІ Ніна (Ніно) Гедэванаўна (н. 28.3.1963, Тбілісі), расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1995). Пасля сканчэння Маскоўскага харэагр. вучылішча (1981) салістка Вял. тра Расіі. Сярод партый: Маша, Аўрора («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль, Мірта («Жызэль» ААдана). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1981), Маскве (1985, 1986), у г. Джэксан (ЗША, 1986).
    АНАНКЕ, А н а н к a , у грэчаскай міфалогіі бажаство неабходнасці, непазбежнасці; маці мойраў — багінь лёсу чалавека. Грэкі лічылі, пгго верацяно, якое круціць паміж кален А, з’яўляецца воссю сусвету.
    АНАНКЕ, спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 20 км, адлегласць ад Юпітэра 20,7 млн.. км. Перыяд абарачэння 617 сут. Адкрыў С.Нікалсан (1951; ЗША).
    АНАНЧЫЦЫ, вёска ў Беларусі, у Даманавіцкім с/с Салігорскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на Пд ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска. 712 ж., 240 двароў (1995). Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    АНАНЬЕЎ Анатоль Андрэевіч (н. 18.7.1925, г. Джамбул, Казахстан), рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскі унт (1957). Гал. рэдактар час. «Окгябрь» (з 1973). У 1958 апубл. кніга гіст.рэв. прозы «Верненскія апавяданні». У аповесці «Малы заслон» (1959; аб ваеннай аперацыі ў раёне Мазыр—Калінкавічы ў 1944) і paMane «Танкі ідуць ромбам» (1963; пра бітву на Курскай дузе, удзельнікам якой быў А) раскрыта сіла духу сав. воінаў у Вял. Айч. вайну. Філас,, маральныя і сац. пытанні сучаенага грамадства ўзнімае ў раманах «Мяжа» (1970), «Вёрсты
    Ананія. «Премудрость созда себе храм. Праздннкн». Абраз. Канец 15 — пач. 16 ст.
    кахання» (1972), «Гады без вайны» (кн. 1—4, 1975—85), «Скрыжалі і званы» (кн. 1, 1990).
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—4. М„ 1984—85.
    Літ.: Коваленко Р.М. АнатолмйАнаньев. М., 1985.
    АНАНЬЕЎ Анатоль Андрэевіч (1900— 25.5.1942), дзярж. і парт. дзеяч БССР. У 1918—33 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны. У 1934 на Паўн. Каўказе. 3 1935 1ы сакратар Мазырскага акр. кта КП(б)Б. У 1937—38 нам. старшыні СНК БССР, 2і сакратар ЦК КП(б)Б. Чл. ЦК (1936—38) і Бюро ЦК КП(б)Б (1937—38). Чл. ЦВК БССР (1935—38). Ў 1940 рэпрэсіраваны, асуджаны на 20 гадоў зняволення. Рэабілітаваны ў 1954.
    АНАНЬЕЎ Барыс Герасімавіч (14.8.1907, Уладзікаўказ — 18.5.1972), рускі псіхолаг, правадзейны чл. АПН
    СССР (1968). Скончыў Горскі пед. інт (1928, г. Арджанікідзе). 3 1967 дэкан фта псіхалогіі Ленінградскага унта. Даследаванні па агульнай тэорыі і гісторыі псіхалогіі, праблемах адчуванняў, узроставай і дыферэнцыраванай псіхалогіі: «Псіхалогія педагагічнай ацэнкі» (1935), «Нарысы псіхалогіі» (1945), «Нарысы гісторыі рускай псіхалогіі XVIII і XIX стст.» (1947), «Прасторавае адрозненне» (1955), «Псіхалогія пачуццёвага пазнання» (1960), «Тэорыя адчуванняў» (1961). У працы «Чалавек як прадмет пазнання» (1968) выступіў з ідэяй стварэння адзінай канцэпцыі чалавеказнаўства як комплекснай дысцыпліны, што сінтэзуе шырокае кола навук пра чалавека.
    АНАНЫНСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямёнаў, якія ў 8—3 ст. да н.э. жылі ў басейнах рэк Кама, Сярэдняя Волга, Вятка, Белая. Назва ад могільніка каля в. Ананьіна (Татарыя). Насельніцгва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на селішчах і гарадзішчах у наземных драўляных жытлах памерам 10 х 5, 12 х 4 м, а таксама ў доўгіх дамах, падзеленых на секцыі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах, над якімі ставіліся драўляныя зрубы; у магілы клалі жал. і бропзавыя коп’і, сякерыкельты, чаканы, кінжалы, упрыгожанні. Для А.к. характэрна кругладонная кераміка з ямкавым і шнуравым арнаментам.
    АНАПА, горад у Расіі, у Краснадарскім краі. 50,3 тыс. ж. (1994). Порт на Чорным м. Чыг. станцыя. Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Як курорт развіваецца з 19 ст. Славуты паласой дробназярністага пясчанага пляжа даўж. каля 6 км з прылеглым мелкаводдзем, вельмі прыдатным для адпачынку і лячэння дзяцей. Клімат міжземнаморскі, з найб. працяглым на чарнаморскім узбярэжжы перыядам сонечнага ззяння. Марскія брызы, купанні з сярэдзіны мая да сярэдзіны кастрычніка. Выдатныя ўмовы для аэра, гелія і таласатэрапіі. Ліманныя, азёрныя і сопкавыя гразі на лячэнне органаў стрававання, гінекалагічных і нерв. хвароб. Радовііпчы мінеральных, сталовых і лекавых водаў. Мноства пансіянатаў, дзіцячыя санаторыі, летнія і санаторныя лагеры, дамы адпачынку, турбазы. Археал. музейзапаведнік.
    Літ.: Аванесов В.Н., Погосов Ю.А Анапа. Краснодар, 1973.
    АНА ІІЕРЭНА, у рымскай міфалогіі багіня надыходзячага новага года. Святкаванне ў гонар А.П. прыпадала на 15 сак., дзярж. і прыватныя асобы прыносілі ёй ахвяраванні, баляванне праходзіла ў свяшчэнным гаі на Тыбры.
    АНАПЕСТ (rp34.anapaistos літар. адлюстраваны назад; адваротны дактылю), 1) у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 2 кароткіх і 1 доўгага (L2 О ")• 2) У сілабатанічным
    АНАРХІЗМ 339
    вершаскладанні 3складовая стапа з рытмічным націскам на трэцім складзе (  ): «Пацяклі, паплылі за гадамі гады... // На гусляравым наспе жвіровым...» (Я.Купала. «Курган»). У рус. паэзіі А. упершыню ўжыў А.Сумарокаў у «Одзе супраць зладзеяў». У бел. паэзіі ўзнік у канцы 19 ст. разам з развіццём новых формаў верша.
    АНАГІЛАЗМОЗ, інвазійная трансмісіўная хвароба буйной і дробнай рагатай жывёлы, якая выклікаецца паразітаваннем у крыві анаплазмаў. Пераносчыкі — іксодавыя кляшчы і крывасосныя насякомыя. Адзначаецца ўсюды, часцей у вясновавосеньскі перыяд. Харакгарызуецца гарачкай пераменнага тыпу, прагрэсіўнай анеміяй, павелічэннем паверхневых лімфавузлоў, ацёкамі, атаніяй страўнікавакішачнага тракту. Смяротнасць невялікая. Лячэнне тэрапеўтычнае. У мэтах прафілакгыкі жывёл у летні час апрацоўваюць акарыцыднымі сродкамі.
    АНАПЛАЗМЫ (Anaplasma), род паразітычных мікраарганізмаў сям. анаплазмавых. Блізкія да рыкетсій. Аблігатныя ўнутрыклетачныя паразіты эрьпрацытаў крыві жывёл. Выклікаюць анаплазмоз. У эрытрацытах буйн. par. жывёлы паразітуе A. marginale, A. centrale, у авечак і коз — A. ovis.
    Форма цела круглаватая, радзей вутлаватая або выцягнутая, велічьпія 0,1—1,25 мкм. Сапраўднага ядра і арганел у А няма. Размнажаюцца простым дзяленнем. У эрытрацыгах трапляюцца na 1—2, радаей 3—4 паразіты, зрэдку больш; пашкоджваецца да 50—80% эрытрацшаў.
    АНАІІЛАЦЭФАЛІДОЗЫ КОНЕЙ, гельмінтозныя хваробы, якія выклікаюцца ўзбуджальнікамі — стужачнымі чарвямі (цэстоды сям. Апоріоcephalidae). Прамежкавыя гаспадары — панцырныя кляшчы. Жывёлы заражаюцца ў асноўным летам і восенню на пашы пры заглынанні з травой інвазійных кляшчоў. Хваробы харакгарызуюцца прыступамі колікаў, нерв. прыпадкамі, сутаргамі, паносамі, схудненнем, разрывам страўніка і перытанітам. Лячэнне тэрапеўтычнае. Праводзяць прафілакгычныя дэгельмінтызацыі.
    АНАР (сапр. Р з а е ў Анар Расул аглы; н. 14.3.1938, Баку), азербайджанскі пісьменнік. Скончыў Азербайджанскі унт (1960). Першыя збкі апавяданняў «У чаканні свята» (1963), «Дождж скончыўся» (1968). Аўтар аповесці «Белы ліман» (1970), зб. апавяданняў і аповесцяў «Мала Насрэдзін—66» (1970), «Цэйтнот» (1989), сцэнарыяў мастацкіх фільмаў, нарысаў. Выкрываў раўнадушіпа, жорсткасць, эгаізм. Аловесці «Круг», «Юбілей Дантэ» (зб. «Круі», 1973) прысвечаны лёсу творчай інтэлігенцыі.
    АНАРГАЗМІЯ (ад ан... + аргазм), адсутнасць аргазму пры палавых зносінах;
    адна з формаў зніжэння сексуальнасці ў жанчын. А. часта спалучаецца са зніжэннем палавой цягі або з поўнай яе адсутнасцю. Частата ўзнікнення залежыць ад узросту жанчыны і рэгулярнага палавога жыцця. Адрозніваюць А. першасную (з пачатку палавога жыцця) і другасную (страта аргастычных адчуванняў пасля пэўнага перыяду нармальных сексуальных адносін). У аснове А. ляжаць парушэнні псіхасексуальнага развіцця, некаторыя асаблівасці асобы, псіхагенныя фактары, захворванні. А. можа выклікаць адчуванне павышанага крованапаўнення палавых органаў, боль, эмацыянальныя парушэнні, расстройства сну. Лячэнне строга індывідуальнае, праводзіцца сексапатолагам.
    АНАРТАЗІТ (ад франц. anorthose плагіяклаз), лабрадарыт, алігаклазіт, плагіяклазіт, горная парода групы габра. Складаецца з асн. або сярэдняга плагіяклазу з невял. колькасцю (5—10%) каляровых мінера
    Анартыт.
    лаў (алівіну, піраксену, тытанамагнетыту і інш.). Колер ад белага да цёмнашэрага, амаль чорнага. Для некаторых А. харакгэрна ірызацыя (вясёлкавасць) у сініх і блакітных тонах. Шчыльн. 2700—3000 кг/м . А. лічаць магматычнымі пародамі. Сустракаюцца ва ўсіх абласцях выхадаў на дзённую паверхню стараж. горных парод. Выкарыстоўваюць як буд. і абліцовачны камень, на выраб помнікаў.