• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    344	АНГІРАС
    най солі), гарачкапаніжальныя (аспірын), сульфаніламіды, антыбіётыкі (пры цяжкім стане). Пры абсцэсах неабходна іх ускрыццё. В.Л.Быстрэнін.
    АНПРАС, у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі вялікі мудрэц; пасрэднік паміж багамі і людзьмі, родапачынальнік паўбагоўангірасаў, А лічаць трэцім сынам Брахмы, аўтарам многіх гшнаў «Рыгведы», з яго імем звязваюць вобраз заканадаўца і астранома.
    АНГІЯ... (ад грэч. angeion сасуд), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае словам «сасуд», «сасудзістая сістэма», напр. ангіялогія, ангіяспазма.
    АНГІЯГРАФІЯ (ад ангія... + ...графія), метад рэятгеналагічнага даследавання крывяносных і лімфатычных сасудаў пасля ўвядзення ў іх кантрастнага рэчыва. Дазваляе выявіць стан сасудаў, a таксама паталаг. працэсы ў органах, звязаныя са зменамі кровазабеспячэння або лімфазвароту.
    АНПЯЛШІ Каэтан (1748, Італія — 1816), архітэктар. Жыццё і творчасць А. звязаны з Беларуссю. Вучыўся ў Балонні і Вероне. У 1784 пераехаў у Полацк. 3 1786 у Віцебску, выкладаў франц. мову, у 1789—96 — тэорыю архітэктуры ў калегіуме езуітаў. У 1796— 97 жыў у Оршы. Вярнуўшыся ў Віцебск, выкладаў архітэкгуру і кіраваў будвам касцёлаў. Стваральнік алтара ў
    Да арт. Ангкор. Фрагмент барэльефа храма АнгкорВат.
    Віцебскім езуіцкім касцёле. У 1803—05 жыў у Полацку, потым выехаў у Італію.
    АНГІЯЛОГІЯ (ад ангія... + ...логія), раздзел анатоміі і клінічнай медыцыны, які вывучае крывяносныя 1 лімфатычныя сасуды і іх хваробы. А. даследуе сістэму крова і лімфазабеспячэння органаў, размяшчэнне сасудаў у прасторы (ангіяархітэктоніка), форму і тыпы анастамозаў, інервацыю сасудзістай сістэмы,
    Развіццю А як навукі спрыялі адкрыцді 17 ст. ў галіне анат. даследаванняў крывяносвай (англ. ўрач У.Гарвей, італьян. М.Мальпігі) і лімфатычнай (італьян. анатам Г.Азелі) сістэм. У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі праведзены першыя аперацыі на сасудах — лігіраванне буйных артэрый (Ф.В.Абрамовіч, АЯ.Мітрашэнка, М.Ю.Рудэльсон). У 1950я г. ўкаранёна ў практыку сасудзістае шво (С.Г.Сідранок), метады лячэння вострай захупоркі артэрый 1 вен (Ц.Е.Гніларыбаў). У 1960я г. створана ангіяхірург. служба рэспублікі (І.М.Грышын, ААМарціновіч).
    Даследаванні па А. вядуцца ў Рэспубліканскім і абл. цэнтрах сасудзістай хірургіі, Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, НДІ кардыялогіі, мед. інтах. Асвоены сучасныя метады лячэння буйных сасудаў (Грышын, М.Дз.Князеў), іх пластыка і пратэзаванне, аўтавянозная пластыка (А.У.Шот, І.А.Давыдоўскі), хірург. пластыка нырачных артэрый пры сімгпаматычнай гіпертаніі (АМ.Саўчанка, У.П.Крылоў), на сонных артэрыях (Давыдоўскі, В.АЯнушка). Распрацаваны метады лячэння пры раненнях крывяносных сасудаў (АУ.Руцкі), пры хранічнай вянознай недастатковасці (П.М.Дземяшкевіч,
    Марціновіч), на дробных сасудах (У.М.Падгайскі). Гл. таксама ў арт. Нейрахірургія, Кардыялогія, Мікрахірургія. І.М.Грышын.
    АНГІЯСПАЗМА (ад ангія... + спазма), перыядычнае спазматычнае звужэнне прасвету артэрый, што прыводзіць да абмежаванага кровазабеспячэння (ішэмія) адпаведнага органа або тканкі. Узнікненню спрыяюць інтаксікацыя (алкаголь, нікацін), прафесійныя шкоднасці (вібрацыя, серавуілярод, свінец і інш.), пераахаладжэнне, ачагі факальнай інфекцыі, псіхатраўмы. Часта бывае ў паталагічна змененых сасудах, асабліва пры атэрасклерозе і гіпертанічнай хваробе. Працяглая спазма сасудаў capita можа выюіікаць стэнакардыю і быць прычынай інфаркгу міякарда. Пры А. назначаюць спазмалііычныя прэпараты, лечаць асн. хваробу.
    АНГІЯТЭНЗІН, ангіятанін, гіпертэнзін, біялагічна актыўнае рэчыва, што павышае крывяны ціск. Поліпептыд, складаецца з некалькіх амінакіслот, утвараецца з ангіятэнзінагену, які намнажаецца ў крывяной плазме пры недастатковым забеспячэнні нырак крывёю; састаўная частка рэнінангіятэнзінавай сістэмы, што ўдзельнічае ў рэгуляванні тонусу сасудаў. Сінтэзаваны біял. акгыўныя аналагі натуральнага А, якія выкарыстоўваюцца як лек. сродкі.
    АНГКОР, комплекс індуісцкіх і будыйскіх храмаў, палацаў, вадасховішчаў і адводных каналаў каля г. Сіемрэап (Камбоджа). Пабудаваны ў 9—13 ст. Выяўлены ў джунглях у 19 ст.
    Захаваліся руіны стараж. сталіц Камбоджы Яшодхарапуры (засн. ў канцы 9 ст.) і АнгкорТхома (засн. ў канцы 12 ст.—1432, пл. 7,9 км , цэнтр. храм Баён) — каменныя цокалі драўляных палацаў, «храмыторы» ў выглядзе ступеньчатых пірамід, у т.л. буйнейшы АнгкорВат (каля 1113—50; пл. 1300 м х 1500 м, вышыня 66 м). Вызначаецца строга геам. планам, велічнай гармоніяй кампазіцыі: «храмгару» абкружаюць галерэі з каланадамі, павільёнамі варот і вуглавымі вежамі. Багатае скульпт. ўбранне А: рэльефы з батальнымі і быт. сцэнамі, фігурамі міфалагічных істот, у АкгкорТхоме гіганцкія твары багоў на вежах варот і храма Баён. Сілуэт вежаў АнгкорВата змешчаны на гербе Камбоджы.
    Літ:. Маршаль А Ангкор: Пер. з фр. М., 1964.
    АНГЛААМЕРЫКАНСКАЯ ВАЙНА 1812—14. Выклікана гандл.эканам. супярэчнасцямі паміж Англіяй і ЗІПА, a таксама захопніцкай палітыкай пэўных амер. колаў у адносінах да Канады. Зачэпкай да вайны паслужылі захопы і вобыскі англ. флотам амер. суднаў у адкрытым моры. У чэрв. 1812 ЗША аб’явілі вайну Англіі. Англічане перакінулі свае войскі ў Паўн. Амерыку. На моры Англія панесла значныя страты, але і спробы амерыканцаў уварвацца ў Канаду поспеху не мелі. Перамогі на азёрах Эры (вер. 1813) і Шамплейн (вер. 1814) забяспечылі ЗША кантроль над важнымі воднымі шля
    АНГЛА	345
    хамі. Англ. войскі блакіравалі ўзбярэжжа ЗША, у жн. 1814 захапілі Вашынгтон, аднак развіць наступленне не змаглі. Баявыя дзеянні амер. войскаў набылі харакгар барацьбы за захаванне незалежнасці краіны. У 1814 у г. Гент (Бельгія) падпісаны дагавор, які аднавіў даваен. становішча.
    АНШАРГЕНЦІНСКІ КАНФЛІКГ 1982, Фалклендская вайна, ваенныя дзеянні паміж Аргенцінай і Вялікабрытаніяй у крас.—чэрв. 1982 за Фалклендскія (Мальвінскія) авы і ваў Паўд. Георгія. Спасылаючыся на свае гіст. правы, Аргенціна 2—3 крас. высадзіла дэсант на Фалклендскія авы і Паўд. Георгію. Англ. гарнізон (каля 100 чал.) і губернатар авоў былі высланы на радзіму. У адказ брыг. ўрад разарваў адносіны з Аргенцінай і адправіў да Фалюіендаў ваен. эскадру (каля 40 баявых караблёў з 10 тыс. марскіх пехацінцаў). Міжнар. намаганні па мірным вырашэнні канфлікту пацярнелі няўдачу. У выніку баявых дзеянняў (канец крас. — май) патоплены аргенцінскі крэйсер «Хенераль Бельграна» і англ. эсмінец «Шэфілд». 21 мая пачаўся штурм Фалклендскіх авоў. 15 чэрв. аргенцінскія войскі капітулявалі. Аргенціна страціла 1300 чал., Англія — 250 забітымі і 300 параненымі. Вялікабрытанія стварыла на авах ваен.паветр. і ваен.марскую базы з 7тысячным гарнізонам. Паражэнне Аргенціны прывяло да звяржэння ўлады ваенных у краіне.
    АНГЛААФГАНСКІЯ ВОЙНЫ, каланіяльныя войны Англіі супраць Афганістана. У п е р ш у ю А.а.в. (1838—42) англ. войскі занялі (1839) гарады Кандагар, Газні, Кабул. У выніку партыз. вайны, якая перарасла ў нар. паўстанне (1841), акупац. армія была знішчана. У 1842 Англія прызнала паражэнне і пакінула Афганістан. У час другой А.а.в. (1878—80) англ. войскі занялі г. Кандагар. Эмір Якубхан заключыў з Англіяй Гандамакскі дагавор, які выюіікаў у 1879 нар. паўстанне. У 1880 пад Майвандам (каля Кандагара) афганцы разбілі англ. брыгаду. Англія адмовілася ад намеру заваяваць Афганістан, аднак дамаглася свайго кантролю над яго знешняй палітыкай. Т р э ц я я Аа.в, пачалася ў маі 1919 пасля абвяшчэння Афганістанам незалежнасці. Паражэнне англ. войскаў у выніку паўстання пуштунскіх плямёнаў, а таксама ўздым рэв. руху ў Індыі змусілі Англію заключыць у чэрв. 1919 перамір.’е, у жн. 1919 — прэлімінарны мірны дагавор.
    АНГЛАБЕЛАРЎСКАЕ
    ТАВАРЬІСТВА
    (АБТ). Заснавана ў 1954 у Лондане членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі бел. эміграцыі і англ. навукоўцамібеларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод англічан. Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане з’яўляецца цэігграм бел. навук.
    культ. жыцця ў Англіі. У 1965—88 выпускала «The Journal of Byelorussian studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культ. праблемах жыцця бел. народа. 3 1966 АБТ арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі лры і культуры Беларусі. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй славістаў унтаў Вялікабрытаніі, Брыт. Нац. Асацыяцыяй усх.еўрап. даследаванняў, удзельнічае ў міжнар. канферэнцыях і кангрэсах славістаў. Вьвдала кн. апавяданняў С.Яновіча (1974), «Беларускую граматыку» П.Мэё (1976, на англ. мове), зб. вершаў М.Багдановіча, АГаруна, З.Бядулі (1983, на бел. і англ. мовах). Прэзідэнты АБТ: Л.Гарлех (1965—73), АМакмілін (з 1974), старшыні: О.Герберт (1965—73), Д.Джоліф (1974—80), Дж.Дзінглі (з 1981).
    А. С.Ляднёва.
    АНГЛАБІРМАНСКІЯ ВОЙНЫ, захопніцкія войны Англіі супраць Бірмы (цяпер М’янма). У першай Аб.в. (1824—26) англ. войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне бірманскай арміі на чале з Бандулам. Аднак пасля смерці Бандулы англічанам удалося прасунуцца да бірманскай сталіцы Ава. Паводле навязанага Бірме дагавора яна страціла вобласці Аракан, Тэнасерым, княствы Асам і Маніпур, абавязвалася выплаціць кантрыбудыю і заключыць з Англіяй гандл. дагавор. У выніку д р у гой А.б.в. (1852) да англ. уладанняў далучана бірманская вобл. Пегу. У т р э ц я й А.б.в. (1885) бірманская армія разгромлена і капітулявала. Бірма трапіла пад англ. панаванне і ўключана ў склад Індыі як асобная правінцыя.
    АНГЛАБЎРАЗУЛЎСКАЯ ВАЙНА 1838—40, захопніцкая вайна бурскіх і англ. каланізатараў супраць пля.мёнаў зулу на Пд Афрыкі. Ваен. дзеянні пачаліся ў крас. 1838. У снеж. буры з дапамогай англ. каланістаў нанеслі паражэнне зулусам. Пасля высадкі англ. рэгулярных войскаў зулускія кіраўнікі заключылі з іх камандаваннем пагадненне (сак. 1839), паводле якога землі на Пд ад р. Тугела адыходзілі бурам. На гэтай тэр. створана бурская рэспубліка Натал. На пач. 1840 буры аднавілі ваен. дзеянні і разграмілі зулускія войскі. У лют. 1840 да рэспублікі Натал далучаны землі паміж рэкамі Тугела і БлэкУмфалозі.
    АНГЛАБЎРСКАЯ ВАЙНА 1899—
    1902, захопніцкая вайна Ачгліі супраць бурскіх рэспублік Паўд. Афрыкі Трансвааль і Аранжавая. Англія імкнулася захапіць землі, багатыя золатам і алма