• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.р. 17 ст. завяршыліся кампрамісам паміж бурж. сіламі і арыстакратыяй. У Англіі былі закладзены трывалыя асновы канстытуцыйнаманархічнай дзяржаўнасці, дэмакратыі і лібералізму; прызнаваліся правы пратэстантаў, пашыралася свабода прадпрымальнііггва, дваранскія зямельныя ўладанні сталі ўласнасцю іх трымальнікаў.
    Літ.: Б а р г М.А. Велнкая англнйская революцня в портретах ее деятелей. М., 1991; Англнйская буржуазная революшія XVII века.Т. 1—2. М., 1954.	В.І.Сініца.
    АНГЛІКАНСКАЯ ЦАРКВА, англі к а н с т в a , адна з пратэстанцкіх цэркваў; дзярж. царква Вялікабрытаніі. Узнікла ў Англіі ў 16 ст. на хвалі рэфармацыйнага руху ў выніку разрыву мясц. каталіцкай царквы з Рымам. У 1534 англ. парламент абвясціў на чале царквы караля Генрыха VIII. Каталіцкія элементы ў дагматыцы і кульце былі дапоўнены пратэстанцкімі, і А.ц. пайшла «сярэднім шляхам» паміж каталіцызмам і пратэстантызмам. Яна захоўвае такую ж, як і ў каталіцызме, царкоўную іерархію, культавую рэгламентацыю, спалучае каталіцкі прынцып аб выратавальнай моцы царквы з пратэстанцкім аб выратаванні асабістай верай. Дагматычна адрозніваецца ад каталіцкай наяўнасцю 39 аргыкулаў сімвала веры замест 12; у сферы культу не прызнае свечак, ладану, сутаны, сноведзі і г.д. Самастойныя А.ц. існуюць таксама ў Шатландыі, Уэльсе, Ірлавдыі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах (усяго
    больш за 70 млн. вернікаў). Фармальна яны незалежныя, але з 1867 праз кожныя 10 гадоў англіканскія епіскапы збіраюцца ў Лондане (т.зв. Ламбецкія канферэнцыі), фактычна ўтвараючы такім чынам Амгліканскі саюз цэркваў.
    Літ.: Г а р а д ж a В.Н. Протестантазм. М., 1971. А.А.Цітавец.
    АНГЛІЧАНЕ, нацыя, асн. насельніцтва Вялікабрытаніі (43,49 млн. чал ). Жывуць таксама ў Канадзе (каля 1 млн. чал.), Аўстраліі (больш за 944 тыс. чал.), ЗША (661 тыс. чал.), ГІАР, Новай Зеландыі і інш. краінах. Агульная колькасць 47,22 млн. чал. (1987). Гавораць на англійскай мове. Паводле рэлігіі пераважна англікане.
    АНГЛІЯ (England), адміністрацыйнапалітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, яго гіст. ядро. Займае большую ч. вва Вялікабрытанія. Назва ад стараж.герм. племені англаў. А. часта называюць усё Злучанае Каралеўства (гл. Вялікабрытанія). Пл. 131 тыс. км , нас. 46,2 млн. чал. (1991; 54% усёй плошчы і 80% насельніцтва краіны). Падзяляецца на 39 графстваў, 6 метрапалітэнскіх графстваў і В. Лондан. Гал. горад — Лондан. Найбольшыя гарады і прамысл. цэнтры: Лондан, Бірмінгем, Манчэстэр, Ліверпул, Шэфілд, Лідс і інш. А. — эканамічна найб. развіты раён Вялікабрытаніі, дзе сканцэнтравана больш за 70% гарадоў (сярод іх 6 капурбацый — прамысл. цэнтраў, ускраіны якіх зліліся). Асн. галіны прамсці: горназдабыўная, чорная металургія, металаапрацоўка, харчовая, тэкстыльная. Развіта машынабудаўнічая (аўга, авія, станка і прыладабудаванне), электра і радыётэхнічная, атампая прамсць. Ha А. прыпадае больш за 70% пасяўной плошчы краіны, гэта асн. раён малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтва і пладаводства. А. мае густую трансп. сетку, праз яе парты (Лондан, Ліверпул, Саўтгемптан і інш.) праходзіць каля 80% грузаабароту краіны.
    АНГЛЫ (лац. Anglii), старажытнагерманскае племя. Упамінаюцца ў 1 ст., у 4 — пач. 5 ст. жылі на Пд пва Ютландыя. У 5—6 ст. удзельнічалі ў англасаксонскім заваяванні Брытаніі, дзе ўтварылі каралеўствы Мерсія, Усх. Англія і Нартумбрыя. Назва племя дала найменне ч. заваяванай краіны — Англія. А. разам з інін. плямёнамі склалі ў 7—10 ст. народнасць англасаксаў. Рэшткі А. на кантыненце зліліся з датчанамі.
    АНГОБ (франц. engobe), вадкая керамічная фарба на аснове белай ці каляровай гліны, прызначаная для дэкарыравання гліняпых вырабаў. Для афарбоўкі выкарыстоўваюць солі металаў і керамічныя пігменты. А. можа пакрываць увесь выраб ці па малюнку. Пасля сушкі вырабы абпальваюць, часта пакрываюць празрыстай глазурай, размалёўкай. Танкамолаты А. з дабаўкамі наносяць на чарапіцу і інш. керамічныя вырабы для зніжэння поры
    стасці. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў у дэкар.прыкладным мастацтве Б. Усходу. Разнавіднасць А. — грэч. керамічныя лакі (terra argeta). У Зах. Еўропе ангабіраваныя глазураваныя вырабы наз. меццамаёліка. На Беларусі А. выкарыстоўваюць з 12 ст. (ганчарны посуд, керамічныя пліткі і дробная пластыка з Гродна, Турава, Навагрудка, Полацка, Слоніма). На Івянецкай маст. фабрыцы (Валожынскі рн) шырока выкарыстоўваюць каляровы А. для размалёўкі посуду і сувеніраў, флявдроўкі, размалёўкі ражком, пэндзлем і інш.
    М.Р.Казарог.
    АНГОЛА (Angola), Народная Рэспубліка Ангола (Republica Popular de Angola), дзяржава ў Паўд.Зах. Афрыцы. Мяжуе на Пн і ПнУ з Заірам, на У з Замбіяй, на Пд з Намі
    Герб і сцяг Анголы.
    біяй, на 3 абмываецца водамі Атлантычнага ак. Пл. 1246,7 тыс. км . Нас. 11,2 млн. чал. (1994). Афіц. мова — партугальская. Сталіца — г. Луанда. Падзяляецца на 18 правінцый (дыстрыктаў), уключае правінцыю Кабінда (паўанклаў). Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (11 ліст.).
    Дзяржаўны лад. ГІаводле канстьггуцыі 1975 з папраўкамі 1991 А. — рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Вышэйшы заканад. орган — Нац. асамблея. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Савет Міністраў.
    Прырода. Большую ч. тэрыторыі займае шіаскагор’е (пераважна выш. 1000—1500 м). На 3 горны масіў Біе (найб. выш. 2610 м, г. Мока). Уздоўж узбярэжжа шэраг невысокіх ступеньча
    350 АНГОЛА
    тых плато шьтр. ад 100 да 200 км і вузкая паласа прыморскай нізіны. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, алмазы, медныя, жал., марганцавыя і уранавыя руды, баксіты, золата, тытан, плаціна, слюда. Клімат трапічны, гарачы, засушлівы зімой і вільготны летам. Сярэдняя тра найб. цёплага месяца (студз.) ад 21 да 29 °C, найб. халоднага (ліп.) ад 15 да 22 °C. Ападкаў ва ўнутр. раёнах 1000—1500 мм за год; на ўзбярэжжы, дзе ўплывае халоднае Бенгельскае цячэнне, — 50—500 мм за год. Гал. рэкі: Кванга, Касаі, Кунене, Кванза, частка эстуарыя р. Конга, на У верхняе цячэнне р. Замбезі. Значныя энергет. рэсурсы. Парогі і вадаспады перашкаджаюць суднаходству. Расліннасць унутр. раёнаў — сухое лістападнае рэдкалессе на фералітавых глебах, зах. схілы пласкагор’я і даліны рэк пад
    вільготнымі трапічнымі лясамі, на ўзбярэжжы — травяністыя і хмызняковыя саванны на чырвонабурых глебах, на Пд — паўпустыня, якая пераходзіць у пустыню Наміб. Жывёльны свет: сланы, насарогі, буйвалы, зебры, ільвы,
    леапарды, гіены і інш., у трапічных лясах малпы. Нац. паркі і заказнікі: Кісама, Лванда, Камея, Намібе і інш.
    Насельніцтва. Каля 96% насельніцтва належыць да народу моўнай сям’і банту (мбунду, конга, авімбунду, баконга, вачакве, ваньянка, авамба і інш.), жывуць партугальцы. Паводле веравызнання католікі (больш за 80%), пашыраны анімістычныя культы. Сярэдняя шчыльн. 8 чал. на 1 км . Найб. густа заселены нізіны і даліны рэк. Гар. насельніцтва 28,3% (1990). Найб. гарады: Луанда, Уамба, Лабіту, Бенгела, Лубанга і інш.
    Гісторыя. Першабытная матэрыяльная культура на тэр. А. зарадзілася ў 8м тыс. да н.э. Яе носьбітамі былі народы, нашчадкамі якіх з’яўляюцца пігмеі кангалезскіх лясоў, бушмены паўд.зах. пустыняў і кой (гатэнтоты) Паўд. Афрыкі. Каля 3 тыс. гадоў назад сюды з бас. р. Конга і раёна вял. афрыканскіх азёраў перамясціліся негроідныя плямёны моўнай сям’і банту.
    Да пач. еўрап. каланізацыі на тэр. А. размяшчаліся раннефеад. дзяржавы Конга, Ндонга, Луанда, Бенгела і інш. Феад. адносіны тут суіснавалі з родаплемяннымі. У канцы 15 ст. на ўзбярэжжа вусця р. Конга высадзіліся пар
    тугальцы і залажылі туг апорны пункт СанПаўлудыЛуанда, які стаў цэнтрам гандлю рабамі. 3 16 ст. А. — крыніца таннай рабочай сілы для цукр. плантацый Бразіліі. У 1671 афіцыйна абвешчана ўладаннем Партугаліі, хоць доўгі час яна кантралявала толькі крэпасці і факторыі на ўзбярэжжы. Паводле дагавора 1885—99 Партугаліі з Бельгіяй, Францыяй, Германіяй і Англіяй канчаткова вызначаны межы партуг. калоніі А. За працяглы час гандлю рабамі многія раёны краіны абязлюдзелі, знішчана духоўная і матэрыяльная культура раннефеад. дзяржаў.
    3	пачатку каланізацыі партутальцы сустрэлі ўпартае супраціўленне афр. плямёнаў. Цэнтрам антыкалан. руху была дзяржава Ндонга, якую партугальцы называлі А (ад імя правячай дынастыі Нгола). У 17 ст. барацьбу за незалежнасць узначаліла каралева Нзінга Мбандзі Нгола. Прасоўванне партугальцаў у глыб краіны было прыпынена. У канцы 17 — пач. 18 ст. супраціўленне захопнікам у раёне Каконды аказалі плямёны пад кіраўніцтвам Хамба. У 1885 на Пд А пачалася вызв. барацьба плямёнаў этнічнай групы авамба, якая працягвалася 30 гадоў. У 1956 некалькі падп. груп аб’ядналіся ў Народны рух за вызваленне Ангалы (МПЛА) пад кіраўніцтвам /^Нета. Хоць паўстанне ў Луандзе было задушана, узбр. барацьба ахапіла ўсю краіну. Ў ёй прынялі ўдзел таксама Нац. саюз за поўную незалежнасць A (УНІТА) і Нац. фронт вызвалення A (ФНЛА). Да пач. 1970х г. паўстанцы вызвалілі значную частку А У ліп. 1972 A атрьімала статус штата з правам мясц. аўганоміі, але заставалася ў паліт. і эканам. залежнасці ад Партуталіі.
    У 1974 Партуталія прызнала права А. на самавызначэнне і незалежнасць. Паводле двухбаковай дамоўленасці ўзбр. барацьба ў краіне спынялася. У створаны ў 1975 пераходны ўрад увайшлі прадстаўнікі МПЛА, УНІТА і ФНЛА. Аднак зза шматлікіх супярэчнасцяў гэты ўрад распаўся. Супраць новага кабінета, створанага МПЛА, выступіла УНІТА. Узбр. барацьба паміж імі перарасла ў грамадз. вайну. 11.11.1975 у Луандзе абвешчана незалежная Нар. Рэспубліка А., якую прызналі СССР, Куба і інш. краіны. Першым прэзідэнтам стаў А.Нета. Але на тэр. А ўварваліся войскі ПАР і наёмнікаў. Урад А. папрасіў дапамогі ў Кубы. Нац. ўзбр. сілы А. пры дапамозе кубінскіх ваеннаслужачых да сак. 1976 выцеснілі інтэрвентаў. У 1979 прэзідэнтам краіны стаў Ж.Э. душ Сантуш. Узбр. акцыі супраць А. працягваліся. У 1988 паміж А., Кубай, ПАР і ЗША падпісаны пагадненні, паводле якіх з А. выводзіліся войскі ПАР і Кубы. Але грамадз. вайна не спынілася. 31.5.1991 падпісана пагадненне аб мірным урэгуляванні паміж МПЛА і УНІТА, створана аб’яднаная нац. армія. У вер. 1992 пад наглядам ААН прайіплі парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, на якіх перамагла партыя МПЛА. УНІТА адмовілася прызнаць вынікі выбараў, і ваен. дзеянні аднавіліся. У кастр. 1993 УНІТА прызнала вынікі выбараў 1992, у снеж. 1993 паміж урадам і УНІТА падпісана перамір’е.