• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Ф.С.Фешчанка (прырода, гаспадарка). АНДАЛЎСКАЯ НІЗІНА, на Пд Пірэнейскага пва, у Іспаніі, паміж гарамі Андалускімі і СьераМарэна, у бас. р. Гвадалквівір. Даўж. каля 300 км. Займае перадгорны прагін, запоўнены кайназойскімі адкладамі. Густа населена. Клімат мгжземнаморскі, ападкаў 400— 700 мм за год. Зараснікі маквісу, пальміту, гарыгі. Пасевы збожжавых, цукр. буракоў; гаі цытрусавых, аліўкавых дрэў, сады, вінаграднікі. Буйныя гарады Севілья, Кордава, Кадыс.
    АНДАЛЎСКІЯ ГОРЫ, К а р д ы л ь ераБетыка (Cordillera Betica), горная сістэма на Пд Пірэнейскага пва ў Іспаніі. Працягласць з ПдЗ на ПнУ каля 630 км. Выш. да 3478 м (г. Муласен). Утвораны некалькімі глыбока расчлянёнымі хрыбтамі і масівамі альпійскага ўзросту. Складзены пераважна з крышт. парод і вапнякоў. Развіты карст. Радовішчы жал. руды. Укрытыя лістападнымі і вечназялёнымі лясамі і хмызнякамі. У катлавінах і на ўзбярэжжы плантацыі цытрусавых, аліўкаў, вінаграднікі, на У — фінікавыя пальмы.
    АНДАМАНСКАЕ МОРА, паўзамкнёнае мора Індыйскага ак., паміж пвамі Індакітай і Малака, ввам Суматра, ланцугом Нікабарскіх і Андаманскіх
    АНДЖАПАРЫДЗЕ 353
    авоў. Абмывае берагі М’янмы, Тайланда, Інданезіі і сумежных астравоў Індыі. Пл. 605 тыс. км . Найб. глыб. 4507 м. Клімат трапічны, вільготны, мусонны. Сярэдняя тра вады ў лют. 26 °C, у жн. 28 °C. Салёнасць ад 20—25 %о на Пн да 30—35 °/оо на Пд. Прылівы паўсутачныя (да 7,2 м). Фауна; дэльфіны Іравадзі, дзюгоні, лятучыя рыбы, рыфавыя рыбы, паруснікі і інш. Рыбалоўства. Асн. парты: Янгон, Малам’яйн (М’янма), Пхукет (Тайланд), Джорджгаўн, Келанг (Малайзія), Белаван (Інданезія).
    А.М.Вітчанка.
    АНДАМАНСКІЯ АСТРАВЫ, архіпелаг на Пн Індыйскага ак. паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім морам. Працягласць з Пн на Пд 350 км. Частка саюзнай тэр. Індыі (Андаманскія і Нікабарскія астравы). Пл. 6,5 тыс. км2. Самыя вял. авы: Паўн. Андаман, Сярэдні Андаман, Паўд. Андаман, М. Андаман. А.а. — вяршыні падводнага горнага ланцуга на прадаўжэнні хр. Ракхайн (з вулканамі Барэн і Наркандам), месцамі акаймаваны рыфа.мі. Нізкагорны расчлянёны рэльеф, выш. да 732 м (г. СадлПік). Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Адзіны горад — ПортБлэр.
    АНДАМАНСКІЯ I НІКАБАРСКІЯ
    АСТРАВЫ (англ. Andaman and Nicobar Islands), саюзная тэрыторыя Індыі, на аднайменных авах паміж Бенгальскім зал. і Андаманскім м. Працягласць з Пн на Пд 750 км. Пл. 8,3 тыс. км2. Нас. 278 тыс. чал. (1991). Адм. цэнтр — г.
    ПортБлэр. Лесараспрацоўкі. Вырошчванне какосавай і каўчукавай пальмаў, рысу, садавіны. Рыбалоўства (лоў крэветак, трэпангаў), збіранне ракавін. Экспарт драўніны. Аб прыродзе гл. ў арт. Андаманскія астравы, Нікабарскія астравы.
    АНДАРАК, паясное жаночае адзенне, спадніца з шарсцяной ці паўшарсцяной саматканкі. Вядомы па ўсёй Беларусі за выключэннем паўн.зах. раёнаў. Шылі з 3—5 полак. Малюнак (у клетку або ў падоўжныя ці ў папярочныя палосы) утвараўся на вохрыстаружовым, вішнёвым, сінім, зялёным, серабрыстабелым, чорным фоне тканіны. Дадатковымі элементамі дэкору служылі запрасаваныя складкі, вышыўка, карункавыя тасёмкі, стужкі. У 19 — пач. 20 ст. найб. пашыраныя былі клятчастыя А. (чырвоначорныя клеткі па ўсім полі — ваўкавыскакамянецкі строй). Паступова да чорнага і чырвонага колераў пачалі дадаваць зялёны, ружовы, жоўты і інш. У паўд.зах. і цэнтр. раёнах Беларусі пераважалі А. ў папярочныя палосы (ляхавіцкі строй, пухавіцкі строй), ва ўсх. — у падоўжныя (шырокія чырвоныя чаргаваліся з вузейшымі белымі). 3 пач. 20 ст. пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія і інш. А. Святочныя А. абавязкова гафрыравалі. Выйшаў з ужытку ў 1930я г.
    АНДАТРА, мускусны пацук (Ondatra zibethicus), млекакормячая паўводная жывёла атр. грызуноў. Пашырана ў Паўн. Амерыцы, Еўразіі. Радзіма — Паўн. Амерыка. У 1905 завезена ў Зах. Еўропу. На Беларусь пранікла з Польшчы. Шырока рассялілася. Жыве ў норах, «хатках» у старыцах, невял. з павольным цячэннем рэчках, каналах, азёрах, сажалках, багатых воднай і прыбярэжнай расліннасцю.
    Даўж. цела да 40 см, хваста да 35 см, маса да 2 кг. Поўсць густая, шаўкавістая, ад светлакарычневай да чорнай. Хвост з бакоў пляскаты, укрыты рагавымі лускавінкамі. У самцоў у перыяд гону залозы выдзяляюць сакрэт з мускусам. Корміцца раслінамі. За год дае да 3 прыплодаў па 3—15 дзіцянят. Аб’екг промыслу (футра, мяса).
    АНДГУЛАДЗЕ Давід Ясонавіч (15.10.1895, с. Бахві, Махарадзеўскі рн, Грузія — 29.9.1973), грузінскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1950).
    Андатра.
    Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1927), з 1958 яе прафесар. У 1929—55 саліст тра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі). Сярод партый: Тарыэл
    Фра Анджэліка. Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам. 1445.
    («Паданне пра Тарыэла» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла, Радамес («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія Грузіі 1973.
    АНДЖАЕЎСКІ (Andrzejewski) Ежы (19.8.1909, Варшава — 19.4.1983), польскі лразаік і публіцыст. У 1927—31 вучыўся ў Варшаўскім унце. Першае апавяданне «Хпусня» (1932). Вядомасць прынесла аповесць «Лад сэрца» (1938). У зб. апавяд. «Ноч» (1945) адлюстраваў жыццё суайчыннікаў у час ням. акупацыі. Раман «Попел і дыямент» (1948; экранізацыя А.Вайды, 1958) пра супярэчлівую грамадскапаліт. і маральную атмасферу ў пасляваеннай Польшчы. У метафарычных аповесцях «Цемра ахінае зямлю» (1957), «Брама раю» (1960) праблемы быцця чалавека ў складанай гіст. плыні часу, пошукі справядлівасці, веры, сэнсу існавання. У аповесці «Ужо амаль нічога» (1976) даследуе душэўны стан і памкненні мастака, у аповесці «Ніхто» (1983) праз міфалагічную прызму спрабуе асэнсаваць месца і прызначэнне чалавека ў Сусвеце. Яго творам уласцівы філасафічнасць, нетрадыцыйнае светаўспрамынне, экзістэнцыяльная праблематыка.
    Тв.: Рорій і diament. Warszawa, 1964; Trzy opowiesci: Ciemnsci kryja, ziemig. Bramy raju. Idzie skaczqc po gorach. Warszawa, 1973: Nikt. Warszawa, 1987; Pye. nep. — Сочннення. T. 1—2. M., 1990. М.М.Хмяльніцкі. АНДЖАЛІНІ (Angiolini) Даменіка Maрыа Гаспара (9.2.1731, Фларэнцыя — 5.2.1803), італьянскі балетмайстар, артыст, лібрэтыст і кампазітар. Адзін з заснавальнікаў дзейснага балета. Падзяляў балетныя жанры на 4 групы: гратэск, камічны, паўхарактарны і высокі. Важпейшае месца ў балеце адводзіў музыцы. На аснове камедый Мальера стварыў новае для муз. тра відовішча. Працаваў у Італіі, Германй, Аўстрыі, у 1766—86 (з перапынкамі) у Пецярбургу і Маскве. Паставіў шэраг балетаў, у тл. на ўласную музыку.
    АЕІДЖАГІАРЬІДЗЕ Верыко (Вера Іўліянаўна; 6.10.1900, Кутаісі — 30.1.1987), грузінская актрыса. Нар. арт. СССР (1950). Герой Сац. Працы (1979). Вучылася ў драм. студыях у Маскве і Тбілісі. Працавала ў Тбілісі ў груз. тры імя Руставелі (з 1920), з 1928 — у тры імя К.Марджанішвілі. Актрыса вял. сцэн. культуры, яркай індывідуальнасці, развівала рамантычныя традыцыі груз. тра. Лепшыя ролі: Джавара («Выгнаннік» В.Пшавелы), Марыя Сцюарт (аднайм. п’еса Ф.Шылера), Клеапатра («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра). Здымалася ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1952.
    АНДЖАПАРЫДЗЕ Зураб Іванавіч (н. 12.4.1928, Кутаісі), грузінскі спявак (лірыкадрам. тэнар). Нар. арт. СССР (1966). Скончыў Тбіліскую кансервато
    354 АНДЖЭЛIКА
    рыю (1952), з 1971 выкладае ў ей (праф. з 1984). У 1952—59 і з 1970 саліст Тра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі), у 1959—70 — Вял. тра. Сярод лепшых партый: Абесалом («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Міндыя («Міндыя» А.Тактакішвілі), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Дзярж. прэмія Грузіі 1971.
    АНДЖЭЛІКА, Фра Анджэліка, Беата Анджэліка (Angelico, Fra Angelico, Beato Angelico; сапр. Г в i д a д ы П ’ e т p a ; Guido di Pietro; каля 1400, г. Вік’ё, прав. Фларэнцыя, Італія — 18.2.1455), італьянскі жывапісец эпохі Ранняга Адраджэння. Прадстаўнік фларэнцінскай школы. Як мастак склаўся пад уплывам познагатычнага жывапісу, у далейшым выкарыстаў рэалізм Мазачыо. Наіўнае і глыбока рэліг. мастацтва А. прасякнута светлым лірызмам і мяккай паэтычнасцю: «Каранацыя Марыі» (каля 1434—35); фрэскі б. манастыра СанМарка ў Фларэнцыі (1438—45), «Мадонна на троне паміж святымі Кацярынай і Даменікам» (1445), капэлы Мікалая V у Ватыкане (1445—48) і інш.
    АНДОРА (каталанскае, ісп. Andorra, франц. Andorre), Княства А н д о р а (каталанскае Principal d’Andorra, ісп. Principado de’Andorra, франц. Principaute d’Andorre), дзяржава на ПдЗ Еўропы ва ўсх. Пірэнеях па^іж Іспаніяй і Францыяй. Пл. 465 км , нас. 64 тыс. чал. (1993). Сталіца — г. АндоралаВела. Афіц. мова каталанская, выкарыстоўваецца таксама ісп. і французская. Насельніцтва: іспанцы (61%), андорцы (30%), французы (6%) і інш. Болыпасць вернікаў — католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 137 чал. на 1 км2. У адм.тэр. адносінах А. падзяляецца на 7 абшчын. Афіцыйна A — суверэннае парламенцкае княства, фактычна — рэспубліка. Заканадаўчы орган — аднапалатны Ген. савет, які выбіраецца ўсеаг. прамым галасаваннем на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Выканаўчы савет (урад) з 5 міністраў. Узбр. сіл не мае. Існуюць невял. паліцэйскія фарміраванні для аховы грамадскага парадку.
    Прырода. Размешчана на паўд. схілах Пірэнеяў у даліне р. Валіра і яе прытокаў (бас. р. Эбра), акружанай гарамі выш. 800—2942 м. Шмат азёраў ледавіковага паходжання. Сярэднія тры студз. ў гарах 15 °C, у даліне Валіры і на Пд А. 2 °C, ліп. — да 20 °C, ападкаў 1000—2000 мм за год. Частыя засухі. Па схілах гор шыракалістыя (дуб, граб, бук, каштан; займаюць 30% тэр.) і яловапіхтавыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Карысныя выкапні: свінцовыя, жал. г сярэбраныя руды, шыферныя сланцы, каштоўныя і вырабныя камяні, ёсць міпер. воды.
    Гісторыя. Першае ўпамінанне ў
    крыніцах адносіцца да 805. У сярэднія вякі тэр. А. — феад. ўладанне ў асн. графаў дэ Фуа і епіскапаў Урхельскіх; паводле пагаднення 1278 Lx сумесны сюзерэнат. Пазней правы графаў дэ Фуа перайшлі да франц. каралёў. 3 1419 дзейнічае Ген. савет — найстарэйшы (пасля ісландскага) парламент у Еўропе. У 1866 уведзена канстытуцыя, з 1867 улада епіскапа абмежавана. У жыцці і звычаях народа .А захоўваюцца перажыгкі дафеад. і феад. адносін (абшчынная ўласнасць на зямлю, звычаёвае права і інш.). У 1933 уведзена ўсеагульнае выбарчае права для мужчын, у 1970 — і для жанчын. У 1981 падпісаны дэкрэт аб «рэформе інстытутаў» (раздзяленні ўлады), якім прадугледжана акрамя Ген. савета стварэнне Выканаўчага савета. Пасля парламенцкіх выбараў у 1992 Ген. савет і ўрад узначаліў лідэр рэфармістаў О. РыбаРэйг. На рэферэндуме ў сак. 1993 прынята новая канстытуцыя. 2.6.1993