• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Герб і сцяг Андоры.
    падпісаны дагаворы аб добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве з Францыяй і Іспаніяй, якія першыя прызналі суверэнітэт А. Да гэтага моманту, знаходзячыся пад двайным пратэкгаратам Францыі і епіскапа Урхельскага, А. плаціла ім абодвум сімвалічную даніну грашамі і натурай. Паліт. партыі: Саюз і прагрэс, Дэмакр. саюз і інш.
    Гаспадарка. Аснова эканомікі — абслугоўванне турыстаў (больш за 10 млн. чал. ппогод, 250 атэляў). Развіты лячэбнааздараўленчы і горны турызм (асабліва лыжны). Бальнеалагічны цэнтр А. — г. ЛесЭскальдэс. Валавы ўнутр. прадукт — 760 млн. дол. (1992). Прадпрыемствы харчасмакавай (у т.л. тьпунёвай), лёгкай прамсці. ГЭС магутнасцю 26,5 МВт. Развіты саматужныя і дапаможныя промыслы — выраб сувеніраў, вытвсць драўнянага вугалю, лесанарыхтоўкі. У сельскай гаспадарцы спалучаюцца пашавая жывёлагадоўля і земляробства. Разводзяць авечак (больш
    Горная вёска ў Андоры.
    за 25 тыс. галоў). Пад с.г. культурамі 4% тэр. краіны. Вырошчваюць ячмень, жьпа, кукурузу, бульбу, агародніну, тытунь (20% пасяўной пл.), вінаград, аліў
    кавыя дрэвы. Транспарт аўтамабільны, аўтамагістралі злучаюць А. з Іспаніяй і Францыяй. Экспарт: электраэнергія, свінцовая руда, воўна, аўчыны, тытунь, соль, керамічныя вырабы, драўняны вугаль. Імпарт: прамысл. і харч. тавары. Гал. знешнегандлёвьы партнёры — Францыя, Іспанія і Вялікабрытанія. А. — міжнар. фінансавы цэнтр. Грашовыя адзінкі — франц. франк і ісп. песета. Ю.В.Ляшковіч (прырода, гаспадарка).
    АНДОРАЛАВЕЛА (Andorra la Vella), А н д о р a , горад, сталіца Андоры. 20 тыс. ж. (1990). У Пірэнеях, самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1055 м над узр. м.), размешчана ў даліне р. Валіра. Вытвсць тытунёвых вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспартны пункт на аўтамагістралі, якая злучае Іспанію і Францыю. Помнік архітэктуры «Дом Далін» (1580) — рэзідэнцыя ўрада.
    АНДРАМЕДА 355
    АНДРАГЕНЕЗ [ад грэч. апёг (andros) мужчына + ...генез], мадыфікацыя палавога размнажэння, пры якой новы арганізм развіваецца ў адпаведнасці толькі з генетычным матэрыялам сперматазоідаў; разнавіднасць партэнагенезу. Пры А. мацярынскае ядро гіне яшчэ да пранікнення сперматазоідаў у клетку і ўзнікае гаплоідны арганізм з храмасомным наборам бацькоўскай формы (наз. андрагенетычным). Звычайны ў кукурузы, некаторых відаў тытуню, эксперыментальна атрыманы ў шаўкапрада, наезнікаў. Штучнае атрыманне жыццяздольных зародкаў маічыма пры аднаўленні дыплоіднага набору храмасом, калі ў яйцаклетку пранікае адначасова некалькі сперматазоідаў і зліваюцца 2 бацькоўскія гаплоідныя ядры. У доследах А. выкарыстоўваецца для вывучэння магчымасцяў кіравання полам пры неабходнасці атрымаць толькі мужчынскае патомства.
    АНДРАГЕНЫ [ад грэч. апёг (andros) мужчына + ген(ы)], мужчынскія палавыя гармоны пазваночных. Складаюцца з вытворных халестэрыну — тэстастэрону і андрастэрону. Па хім. будове — стэроіды.
    У мужчынскім арганізме ўгвараюцца семяннікамі і коркавым слоем наднырачнікаў, у жаночым — коркавым слоем наднырачнікаў і часткова яечнікамі. Забяспечваюць развіццё мужчынскіх палавых органаў, друтасных палавых адзнак, мышачнай сістэмы, ствараюць станоўчы баланс бялкоў. Утварэнне А залежыць ад ганадатропнай функцыі гіпофіза, якая кантралюецца ц.н.с. Выкарыстоўваюць у медыцыне пры парушэннях палавой функцыі, у клімактэрычны перыяд, таксама ў жывёлагадоўлі. А знойдзены ў ганадах многіх беспазваночных і ў насенні некаторых раслін.
    АНДРАДЬІТ, мінерал групы гранатаў, СазРегІБЮДз. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Утварае крышталі, зярністыя масы. Колер жоўты, зялёны, чырванавата або жаўгаватакарычневы, карычневы або чорны. Бляск шкляны, алмазападрбны. Цв. 6—7,5. Шчыльн. 3,86 r/cMJ. Кантактнаметасаматычнага паходжання. Тыповы мінерал вапняковых метамарфізаваных асадкавых парод, скарнаў, вулканічных парод і россыпаў. Абразіўны матэрыял.
    АНДРАЕВІЧКУН (AndrejevicKun) Джорджа (31.3.1904, г. Вроцлаў — 17.1.1964), сербскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Бялградзе (1920—25), Венецыі, Рыме і Парыжы. Заснавальнік сац.крытычнага кірунку ў сербскім мастацтве 1930х г. Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39, у 1941—45 — нац.вызв. барацьбы ў Югаславіі. Аўтар станковых кампазіцый «Маці» (1937), «Калона» (1946), «У Парыжы» (1950), цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата» (1934), «За свабоду» (1937) і інш.
    АНДРАЙКЁВІЧ Ян Андрэй Гінтоўскі (1599 ці 1609—1674), бел. і польскі пісьменнік, педагог, царкоўны дзеяч. Са шляхецкага роду Андрайкевічаў герба «Побуг» Ваўкавыскага пав. Быў рэ
    ктарам Полацкага езуіцкага калепума. Аўтар «Мемарыяла бессмяротнай памяці...» (Вільня, 1667), дзе змешчаны партрэты і гербы Сапегаў, а таксама твора «Гарчычнае зерне горкай пакуты... Хрыста...» (Вільня, 1673), перавыдадзенага ў Вільні (1688, 1757), Замосці (1701), Калішы (1746, 1756), Кракаве (1881); у 1719 перакладзены на ням. мову. У.Г.Кароткі.
    АНДРАЙКОВІЧ (БутаўтАндрайковіч) Стафан Аляксандравіч (1861, Гродзенская губ. — ?), рэвалюцыянер. Вучыўся ў Гродзенскай, Віцебскай і 2й Пецярбургскай іімназіях. 3 1881 чл. рэв. групы ў Пецярбургу. Пасля яе ўваходжання ў 1883 на правах рабочай групы партыі «Народная воля» ў Пецярбургскую нарадавольніцкую аргцыю загадваў (пад псеўд. Уладзімір Бажэнаў) «лятучай друкарняй». Быў звязаны з пецярбургскім гуртком «Агніска» («Ognisko») — філіялам
    Андрадыт.
    польск. рабочай партыі «Пралетарыят». У 1883 арыштаваны, сасланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. У 1899 жыў у Гродне.
    АНДРАМАХА, у грэчаскай міфалогіі жонка Гектара. Пасля гібелі мужа, узяцця Троі і падзелу здабычы ахейцамі
    ДжАндраевічКун. Пахаванне. 3 цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата». 1934.
    А. дасталася сыну Ахіла Неапталему, якому нарадзіла 3 сыноў. Пасля яго смерці стала жонкай Гелена, брата Гектара. Да міфа аб А. звярталіся ў лры Гамер, Эўрыпід, Ж.Расін, у жывапісе Дж.Цьепала, Ж.Давід і інш.
    АНДРАМЕДА, у грэчаскай міфалогіі дачка эфіопскага цара Кефея і Касіяпеі. Калі Пасейдон з нерэідамі наслалі на Эфіопію пачвару і навадненне, бацька прынёс А. ў ахвяру. Персей забіў пачвару, выратаваў А. і ажаніўся з ёю. Пасля яны ператварыліся ў сузор’і. Тэма выратавання А. адлюстравана ў лры (Лопэ дэ Вэга, Г.Сакс, П.Кальдэрон) і выяўл. мастацтве (малюнкі на ант. вазах, фрэскі ў Пампеі, палотны Тыцыяна, Рубенса, Рэмбранта і інш.).
    Да арт. Андрамаха. Андрамаха каля цела Гектара. Маст. Ж.Давід. 1783.
    Персей 1 Андрамеда. Фрэска з дома Дыяскураў у Пампеях. 65 — 70 н. э.
    356 АНДРАМЕДА
    АНДРАМЕДА (лац. Andromeda), сузор’е Паўн. паўшар’я. У А. 3 зоркі 2й зорнай велічыні і спіральная галактыка (гл. Андрамеды туманнасць). Найлепшыя ўмовы бачнасці ў вер.—кастрьгчніку. Гл. таксама Зорнае неба.
    АНДРАМЕДА, кветкавая расліна, гл. Імшарніца.
    С.А.Андраюк.
    АНДРАМЕДЫ ТУМАННАСЦЬ, найбліжэйшая да нашай Галактыкі гіганцкая спіральная галактыка, самая яркая ў Паўц. паўшар’і неба. Маса (3— 5) • 10 ‘ масаў Сонца, адлегласць ад Зямлі 700 кпк. Бачна простым вокам (як туманная «плямка») у сузор’і Андрамеды. Зоркавая прырода А.т. выяўлена ў 1925.
    АНДРАМЕДЬІДЫ, б і э л і д ы , метэорны паток з радыянтам у сузор’і Андрамеды. Звязаны з распадам Бшы каметы. У 1741, 1872 і 1885 назіраліся метэорныя дажджы А. У выніку ўздзеяння Юпітэра на арбіту А. у 20 ст. колькасць метэарытаў у патоку значна зменшылася.
    АНДРАСТЭРОН, мужчынскі палавы гармон (андраген). Асн. прадукг метабалізму тэстастэрону, падобны да яго біял. дзеяннем — здольны выклікаць узмацненне або ўзнікненне другасных палавых адзнак у пазваночных жывёл і чалавека. У значнай колькасці выводзіцца з мачой. Гарманальная актыўнасць А. прыкладна ў 10 разоў слабейшая, чым тэстастэрону; выкарыстоўваецца ў медыцыне для ацэнкі ўзроўню прадукцыі андрагенаў у арганізме і пакладзена ў аснову колькаснай ацэнкі біял. дзеяння мужч. палавых гармонаў.
    АНДРАЦЭЙ [ад ірэч. апёг (andros) мужчына + оікіа жыллё], сукупнасць мужчынскіх органаў кветкі — тычынак.
    АНДРАЮК Нестар Ільіч (парт. псеўд. Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага рна — 2.3.1976), удзельнік рэв. і нац.вызв. руху ў Зах. Беларусі. 3 1926 сакратар Гродзенскага акр. кта КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. За рэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень БярозаКартузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял. Айч. вайпу з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце.
    АНДРАЮК Серафім Антонавіч (н. 10.3.1933, в. Градзялі Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. крытык і літаратуразнавец. Кавд. філал. н. (1966). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў. 3 1966 у Inце лры АН Беларусі. 3 1981 гал. рэдактар, з 1993 дырэктар выдва «Мастацкая літаратура». Даследуе сучасную бел. прозу: манаграфіі і збкі крытычных арт. «Жыццё. Літаратура.
    Героі» (1973), «Вывяраючы жыццём» (1976), «Традыцыі і сучаснасць» (1981),
    «Жыць чалавекам» (1983, Літ. прэмія СП Беларусі імя І.Мележа 1984), «Чалавек на зямлі: Нарыс творчасці І.Пташнікава» (1988).
    Тв.: А жыццё — вышэй за ўсё: Выбр.: Літ.крытыч. арт.; Нарыс творчасці. Мн., 1992.
    АНДРАЯНАВА Алена Іванаўна (13.7.1819 — 26.10.1857), руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1837). Да 1854 у Пецярбургскай балетнай трупе. Прадстаўніца рамант. балета. Выкананне А. вызначалася віртуознасцю класічнага і характарнага танцаў, пантамімнай выразнасцю, тэмпераментам, дасканаласцю пластыкі. Першая рус. выканальніца партый Жызэлі («Жызэль» А.Адана), Пахіты («Пахіта» ЭДэльдэвеза) і інш.
    АНДРОНАЎ Аляксандр Аляксандравіч (11.4.1901, Масква — 31.10.1952), савецкі фізік, стваральнік навук. школы па тэорыі нелінейных ваганняў. Акад. AH СССР (1946). Скончыў Маскоўскі унт (1925). Праф. Горкаўскага унта (1931). Першы прапанаваў матэм. апарат для тэорыі неліпейных ваганняў. Стварыў асновы тэорыі аўгаваганняў. Вырашыў шэраг важных нелінейных задач тэорыі радыётэхнікі, аўгам. рэгулявання і агульпай дынамікі машын.
    Тв.: Собранне трудов. М., 1956.
    АНДРОНАЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура бронзавага веку (каля сярэдзіны 2 — пач. 1га тыс. да н.э.) на тэр. Зах. Сібіры і Казахстана. Назва ад могільніка каля в. Андронава (Краснаярскі край). Насельнінтва займалася пераважна жывёлагадоўляй, жыло ў паўзямлянкавых і наземных жытлах на адкрытых паселішчах, карысталася бронзавай зброяй (кельты, наканечнікі коп’яў, нажы), крамянёвымі наканечнікамі стрэл. Пахаванні ў ямах пад курганамі (часам з каменнымі агароджамі) у скурчаным становішчы, вядомы выпадкі трупаспалення. Характэрны керамічны посуд слоікападобнай формы з геам. арнаментам. А.к. разглядаецца як умоўная назва т.зв. андронаўскай культурнай агульнасці — некалькіх археал. культур.