• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АНГЛАТРАНСІАРДАНСКІЯ ДАГА
    ВОРЫ 1928, 1946, 1948. Дагавор 2 0.2.1 9 2 8 заключаны ў Іерусаліме. Фармальна пакідаў пэўную ўладу ў Трансіарданіі (мандатнай тэр. Англіі) эмірам, але замацоўваў за Англіяй кантроль над знешняй палітыкай, фінансамі і ўзбр. сіламі. Д a г а в о р 22.3.1 9 46 аб дружбе і саю з е падпісаны ў Лондане на 25 гадоў. Фармальна адмяняў англ. мандат на Трансіарданію (аб’яўлялася незалежным каралеўствам), аднак захоўваў права трымаць войскі і будаваць ваен. базы на трансіарданскай тэрыторыі. Дагавор 1 5.3.1 9 4 8 аб саю з е , падпісаны ў Амане тэрмінам на 20 гадоў, ставіў Іарданію ў залежнасць ад Англіі: для англ. войскаў выдзяляліся базы ў Амане і Мафраку; Англія захоўвала права ўводзіць свае войскі ў любы пункт Іарданіі ў выпадку вайны. Дагавор прадугледжваў стварэнне пастаяннага англаіарданскага Савета абароны. Ануляваны 14.3.1957 урадам Набулсі.
    АНГЛАФРАНКАКІТАЙСКАЯ ВАЙ
    НА 1856—60 (т.зв. другая « о п і у мная» вайна), агрэсіўная вайна Англіі і Францыі супраць Кітая. Выкарыстаўшы грамадз. вайну ў Кітаі, Англія ў кастр. 1856 пачала супраць яго ваен. дзеянні. На пач. 1857 да яе далучылася Францыя. У канцы 1857 англафранц. войскі захапілі Гуанчжоў (Кантон), у 1858 порт Дагу. Пагражаючы наступленнем на Цяньцзінь і Пекін, Англія і Францыя прымусілі кіт. ўрад падпісаць кабальныя Цяньцзіньскія дагаворы (1858). Праз год яны аднавілі ваен. дзеянні, у 1860 захапілі Цяньцзінь, Пекін. Пекінскія дагаворы 1860 ператваралі Кітай у паўкалан. дзяржаву.
    АНГЛАФРАНКАРЎСКАЕ ГІАГАД
    НЕННЕ 1915 аб пралівах, сакрэтнае пагадненне, заключанае ў 1ю сусв. вайну. Аформлена ў выглядзе абмену памятнымі запісамі і нотамі ў крас.—маі 1915. Прадугледжвала пасля
    ваенны падзел Турцыі (саюзніцы Германіі): са згоды Англіі і Францыі да Расіі (у выпадку яе ўдзелу ў вайне да перамогі над герм. кааліцыяй) павінны былі перайсці г. Канстанцінопаль (цяпер Стамбул), пралівы Басфор, Дарданелы і сумежныя з імі раёны еўрап. і азіяцкай часткі Турцыі. Практычных вынікаў для Расіі не мела, бо анулявана Дэкрэтам аб міры 1917.
    АНГЛАФРАНЦЎЗСКАЕ ГІАГАДНЕННЕ 1904. Падпісана 8 крас. ў Лондане. Прадугледжвала ўзаемнымі ўступкамі вырашыць спрэчныя каланіяльныя «правы» Вялікабрытаніі ў Егіпце, Францыі — у Марока. Разам з франкарус. саюзам 1891—93 і англарус. пагадненнем 1907 стала асновай Антанты.
    АНГЛАШАТЛАНДСКАЯ ЎНІЯ 1707, пагадненне аб саюзе Англіі і Шатландыі, заключанае паміж іх парламентамі. Прадугледжвала аб’яднанне дзвюх краін у адзіную унітарную дзяржаву (Вя
    Англезіт.
    лікабрытанію) з агульным 2палатным парламентам (513 дэпутатаў ад Англіі, 61 — ад Шатландыі). У Шатландыі захоўвалася традыц. сістэма мясц. самакіравання, судаводства і адукацыі; уводзілася аднолькавая з Англіяй сістэма падаткаабкладання, ліквідаваліся ўсе мьггныя бар’еры і інш. Спец. артыкулы пацвярджалі прэсвітэрыянскі лад шатл. царквы. Пагадненне ініцыіравала Англія, каб умацаваць дынастычную унію з Шатландыяй, якая пахіснулася пасля смерці караля Вільгельма III (1702). Унія спрыяла стварэнню адзінай брыт. дзяржавы, паскорыла развіццё капіталізму ў Шатландыі. У.Я.Калаткоў.
    АНГЛАЯПОНСКІ САЮЗ, ваеннапаліт. саюз Англіі і Японіі супраць
    Карова англерскай пароды.
    Расіі, а таксама для ўмацавання свайго панавання ў Кітаі і Карэі. Заключаны 30.1.1902. Прадугледжваў нейтралітэт у выпадку вайны саюзніка з інш. дзяржавай і аказанне яму дапамогі, калі да ваен. дзеянняў супраць саюзніка далучыцца іншая дзяржава або група дзяржаў. Саюз садзейнічаў развязванню рускаяпонскай вайны 1904—05. А.Я.С. аднаўляўся ў жн. 1905 і ліп. 1911. На Вашынгтонскай канферэнцыі 1921—22 заменены пагадненнем ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Японіі.
    АНГЛЕЗ (франц. anglaise літар. англійская), агульная назва нар. англійскіх танцаў, якія былі пашыраны ў краінах Еўропы ў 17—19 ст. Музыкай блізкія да экасеза, формай — да рыгадона. Многія кампазітары (І.Фішэр, Ф.Філідор, І.С.Бах) уключалі танцы тыпу А. у інстр. сюіты.
    АНГЛЕЗІТ (ад назвы вва Англсі ў Англіі), мінерал класа сульфатаў, сульфат свінцу, Pb[SO4]. Mae 68,3% свінцу. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тонка і тоўстатаблітчастыя, прызматычныя; зярністыя і шчыльныя агрэгаты, жаўлакі. Бясколерны, белы, злёгку афарбаваны (шэры, жоўты, буры і інш.). Бляск шкляны да алмазнага, цьм^ны. Цв. 3—3,5. Шчыльн. каля 6,4 r/cMJ. Пераважна гіпергенавы, утвараецца ў зоне акіслення свінцовых рудаў. Свінцовая руда.
    АНГЛЁРСКАЯ ПАРОДА, ангельнская парода буйной рагатай жывёлы, парода малочнага кірунку. Выведзена ў 16 ст. ў Германіі на пве Ангельн на аснове мясцовай бурачырвонай жывёлы. Гадуюць у многіх краінах Еўропы. Выкарыстоўваюць у скрыжаваннях пры вывядзенні і ўдасканаленні чырвоных парод жывёлы. За апошнія 10—15 гадоў дзякуючы селекцыі А.п. набыла і добрыя мясныя якасці.
    Жывёла з моцнай канстытуцыяй, лёгкім касцяком, добра развітым вымем. Масць чырвоная рознага адцення (ад светлага да цёмнага). Жывая маса дарослых кароў 500— 580, быкоў 850—1000 кг. Парода познаспелая, інтэнсіўнасць росту невысокая. Надой кароў за лактацыю 4460—4900 кг пры сярэдняй тлустасці малака 4,6—5%, рэкордны надой — больш за 10 тыс. кг. Забойны выхад у кароў 49% і больш, у быкоў на адкорме — 58%. М.Ц.Міхедаў. АНГЛІЙСКАЯ МОВА, адна з германскіх моў. Родная мова каля 400 млн. чал., друтая мова для больш як 200 млн. насельніцтва Індыі, Пакістана і інш. (1992). Адзіная дзярж. мова больш як у 20 краінах, мае афіц. статус у розных краінах Азіі і Афрыкі, адна з 6 афіц. і рабочых моў ААН. Шматлікія рэгіянальныя варыянты А.м. (найб. значныя — брьгт., амер., аўстрал., у межах якіх існуюць розныя мясц. дыялекты) адрозніваюцца пераважна фанетыкай і лексікай. А.м. вядзе пачатак ад мовы
    348	АНГЛІЙСКАЯ
    англаў, саксаў і ютаў, uno ў 5 ст. захапілі Брытанію. Фарміравалася пад угілывам кельцкай, скандынаўскіх і франц. моў. Сучасная А.м. мае сістэму фанем, амаль палова з якіх — галосныя. Граматычны лад пераважна аналітычны, асн. сродкі перадачы адносін паміж словамі і словазлучэннямі — службовыя словы і фіксаваны парадак слоў у сказе. Значная частка лексікі — запазычанні, асабліва з лац. і франц., a зараз таксама з яп., ісп. і інш. моў. Актыўныя спосабы словаўтварэння — афіксацыя, словаскладанпе і безафікснае словаўтварэнне (канверсія).
    Пісьменства з 8—9 ст. на лац. аснове.
    З.А.Харытончык.
    АНГЛІЙСКАЯ СОЛЬ, горкая с о л ь , назва магнію сульфату ў якасці слабіцельнага сродку.
    АНГЛІЙСКАЯ ХВАРОБА, захворванне, што ўзнікае ад дэфіцыту сонечнай энергіі, неабходнай для сінтэзу ў арганізме чалавека і жывёл вітаміну D. Пры першым апісанні ўрачы звязалі яе з вял. воблачнасцю над Брьгганскімі авамі, асабліва над Лонданам (адсюль назва). Садзейнічае ўзнікненню А.х. таксама смог, які памяншае празрыстасць атмасферы (назіраецца над буйнымі гарадамі і прамысл. цэнтрамі).
    АНГЛІЙСКІ КАНАЛ (англ. English Channel), гл. ЛаМанш.
    АНГЛІЙСКІЯ РЭВАЛЮЦЫІ 17
    СТАГОДДЗЯ, раннія бурж. рэвалюцыі 1640—53 і 1688—89, выкліканыя паліт., рэліг. і сац.эканам. супярэчнасцямі англ. грамадства. Звязаны паміж сабой перыядамі пратэкгарату О.Кромвеля (1653—58) і рэжыму рэстаўрацыі (1660—88), у час якога склаліся перадумовы для 2й рэвалюцыі.
    Рэвалюцыя 1640—53, якая вызначалася жорсткай паліт., узбр. і рэліг. барацьбой, пачалася са склікання каралём Карлам 1 Сцюартам т.зв. Доўгага парламента (1640—53) для зацвярджэння падаткаў і субсідый, неабходных для фінансавання ваен. аперацый супраць паўстання ў Шатландыі. Парламеігг ператварыўся ў арганізац. цэнтр новага дваранства 1 буржуазіі, якіх падтрымлівала б.ч. сялян, рамеснікі 1 рабочыя. Парламенцкая апазіцыя патрабавала спыніць злоўжыванні з боку каралеўскай улады, кіраваць краінай разам з парламентам, даць свабоду прадлры
    А
    declaration
    FROM THE
    Poor opprclled People
    O F
    ENGLAND.
    DIR ECTED
    To all that call themfelves, or are called Lords of Manors) through this Nation;
    That have begun to cut, or that through lur And covfloufntti, do intend to cut down the Woods and Trees that erv*upu«the Commonund WHte Land
    Ш8
    Printed in the Y«r, <<49
    Да арт. Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя. Тьгтульны ліст «Дэкларацыі беднага прыгнечанага народа Англіі'*, напісанай дыгерамі ў 1649.
    мальннітву, правесці пурытанскую рэфармацыю царквы. Кароль, які абапіраўся гал. чынам на феад. дваранства і англіканскую царкву, 22.8.1642 аб'явіў парламенту вайну. Jlemu арганізаваная каралеўская армія на працягу года авалодала б.ч. Англіі. Ва ўмовах грамадз. вайны парламент заключыў саюз з Шатландыяй і правёў ваен. рэформу. Новая армія, створаная з сялян, дробных гандляроў і рамеснікаў, 14.6.1645 у бітве пры Нейзбі нанесла рашаючае паражэнне каралеўскаму войску. Кароль апыпуўся ў палоне. Ахвярамі грамадз. вайны, якая цягнулася да 1646, сталі тысячы жыхароў Англіі. Паміж паліт.рэліг. групоўкамі прэсвіпіэрыян (кансерватыўнай буржуазіі), індэпендэнтаў і левелераў пачалася складаная барацьба па пьгганнях дзярж. ўладкавання Англіі. Калі ў канцы 1647 Карл I уцёк зпад арыпгту, пачалася 2я грамадз.
    АНГОЛА
    349
    вайна, у якой кароль пацярпеў канчатковае паражэнне і 30.1.1649 пакараны смерцю. 19.5.1649 Англія абвешчана рэспублікай. Аднак аягл. рэспубліка не мела моцнай сац.паліт. апоры, у грамадстве не было рэсп. традыцый. Новая ўлада з дапамогай арміі лёгка расправілася са сваімі левымі ворагамі — левелерамі і дыгерамі («сапраўдныя» левелеры, заклікалі да маёмаснай роўнасці і калектывізму, іх праграма выкладзена ў т.зв. «Дэкларацыі беднага прыгнечанага народа Англіі»), але не змагла ліквідаваць пагрозу дыктатуры. Доўгі парламент, які к гэтаму часу страціў давер народа, быў гвалтоўна разагнаны лідэрам індэпендэнтаў Кромвелем. 16.12.1653 Кромвель абвешчаны лордампратэктарам Англіі, Ірландыі і Шатландыі, устанавіў ваеннапаліцэйскую дыктатуру. Пратэктарат, як і рэспубліка, не меў дастаткова моцнай падгрымкі. Пасля смерці Кромвеля (3.9.1658), кароткачасовага праўлення яіо сына Рычарда (вер. 1658 — май 1659), праўлення парламента т.зв. другой рэспублікі (май 1659 — май 1660) адбылася рэстаўрацыя Сцюаргаў. На англ. трон запрошаны сын Карла I, абвешчаны каралём Карлам II |1660—85]. Намер яго пераемніка Якава II ]1685—88] устанавіць абсалютысцкакаталіцкі рэжым выклікаў незадаволенасць амаль усяго насельніцтва Англіі і новую рэвалюцыю 1688—89 (т.зв. «слаўную рэвалюцыю»), якая прайшла хутка, у форме бяскроўнага дзярж. перавароту. У 1688 лідэры буржуазіі і дваранства запрасілі на англ. прастол штатгальтэра Галандскай рэспублікі Вілыельма Аранскага, які ў студз. 1689 абвешчаны каралём Вільгельмам III. У кастр. 1689 выдадзены «Біль аб правах». Ён юрыдычна аформіў узаемаадносіны паміж каралём і парламентам: кароль пазбаўляўся права прыпыняць выкананне законаў, збіраць падаткі і набіраць войска без згоды парламента.