• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АА... (грэч. доп яйцо), частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да яйца (яйцаклеткі), напр., аагамія, ааспора.
    ААГАМІЯ (ад аа... + ...гамія), тып палавога працэсу (спосаб палавога размнажэння), пры якім зліваюцца розныя па памерах, форме і паводзінах палавыя клеткі (гаметы) і ўгвараецца зігота. Жаночая гамета — буйная, нерухомая (без жгуцікаў) яйцаклетка (яйцо). Мужчынская гамета (сперматазоід) — значна драбнейшая, звычайна рухомая (з 1 або некалькімі жгуцікамі), радзей без жгуцікаў (у некаторых ніжэйшых раслін і некаторых вышэйшых ракаў) або прадстаўлена толькі генератыўным ядром унугры пылковай трубкі (у многіх голанасенных і ўсіх пакрытанасенных). А. ўласціва шматклетачным жывёлам, вышэйшым раслінам і многім ніжэйшым.
    ААГЕНЕЗ (ад аа... + ...генез), паслядоўны працэс развіцця жаночай гаметы ад першаснай палавой клеткі да спелага яйца. Ахоплівае стадыі: размнажэння (павелічэнне колькасці дыплоідных палавых клетак — аагоніяў), росту аацытаў (павольны ў першай фазе, якая ў
    Аазіс Більма ў Аравійскай пустыні.
    Ааліт.
    чалавека і жывёл можа працягвацца гадамі, у другой фазе — хуткі, з інтэнсіўным павелічэннем аб’ёмаў клетак) і іх выспявання (меятычнае дзяленне з утварэннем гаплоідных яйцаклетак, здольных да апладнення). У губак, некаторых кішачнаполасцевых і чарвей А. адбываецца ў любой частцы цела, у астатніх жывёл і чалавека лакалізаваны ў яечніках, у раслін — у аагоніях, архегоніях або зародкавым мяшку.
    ААГОНІЙ (ад аа... + грэч. go® нараджэнне), «жаночы» орган палавога размнажэння водарасцяў і некаторых грыбоў, якім уласціва аагамія. Звычайна складаецца з 1 клеткі, у якой утвараецца 1 або некалькі яйцаклетак. У харавых і некаторых інш. водарасцяў А. шматклетачны.
    ААЗІС (ірэч. oasis ад назвы егіп. г. Аасія), 1) месца ў пустынях і паўпустынях, забяспечанае вадой, з багатай расліннасцю. Адрозніваюць прыродныя А, якія ўтвараюцца на месцы выхаду крыніц, пры высокім узроўні грунтавых водаў, перыядычных разлівах рэк, і штучныя — пры арашэнні з артэзіянскіх калодзежаў, свідравін, арашальных каналаў і рэк. Маюць пл. ад соцень квадратных метраў да дзесяткаў тысяч квадратных кіламетраў. Найб. старажытныя Хатанскі ў Зах. Кітаі, Фаюмскі ў Афрыцы; самыя вялікія — густа населеныя раёны з інтэнсіўным земляробствам (напр., даліна Ніла ў Erinite, Ферганская даліна ў Сярэдняй Азіі). 2) Свабодны ад лёду ўчастак ў Антарктьідзе (А. Бангера, Вікторыі).
    ААЛІТЫ [ад аа... +літ(ы)], шара або эліпсападобныя мінер. ўтварэнні з вуглякіслага кальцыю, вокіслаў і сілікатаў жалеза і марганцу, кальцьгту, даламіту і інш. Памер ад 0,05 да 25 мм, канцэнтрычнашкарлупінападобнай, часам радыяльнапрамяністай і складанай будовы. Ядром А. могуць быць абломкі ракавін, пясчынкі і інш. Утвараюцца ў морах, цёплых крыніцах у выніку калоіднахім. і біяхім. працэсаў. Трапляюцца ў вапняках і як разнавіднасць жалезных рудаў. На Беларусі ёсць у адкладах кембрыю, ардовіку, дэвону, юры і інш.
    ААЛТА (Aalto) Алвар (3.2.1898, г. Куартане, Фінляндыя — 11.5.1976), фінскі архітэктар; адзін са стваральнікаў фін. дызайна. Прадстаўнік функцыяналізму і арганічнай архітэктуры, ідэям якіх надаў нац. вытлумачэнне. Працаваў у
    8	ААЛТАНЕН
    Фінляндыі, Швецыі, ЗША і інш. Спалучэннем жалезабетону і шкла з традыц. буд. матэрыялам (камень, цэгла, дрэва) дасягаў свабоды і выразнасці аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі будынкаў, узаемасувязі архітэктуры з ландшафтам і гар. асяроддзем (санаторый у Пайміо, 1929—33; палац «Фінлявдыя» ў Хельсінкі, 1967—71).
    Літ.: Г о з а к АП. Алвар Аалто. М., 1976.
    ААЛТАНЕН (Aaltonen) Вяйнё Валдэмар (8.3.1894, г. Марціла, Фінляндыя — 30.5.1966), фінскі скулыттар. Ганаровы чл. AM СССР (з 1958). Працаваў у ranine фігурнай пластыкі («Бягун Паава Нурмі», бронза, 1924, Хельсінкі), псіхал. партрэта («Ян Сібеліус», 1935), манум.дэкар. скульптуры (помнік пісьменніку А.Ківі ў Хельсінкі, 1934; помнік фінскім перасяленцам у Дэлавэры, ЗША, 1938). За гранітны манумент у г. Лахты «Мір» (1952) узнаг. Залатым медалём Сусв. Савета Міру (1953). Вядомы як жывапісец і тэатр. дэкаратар.
    Літ.: Цагареллм Й.Я. Вяйнё Аалтонен. М., 1961.
    ААМІЦЭТЫ (Oomycetes), клас (аддзел) ніжэйшых грыбоў. Уключае 4 парадкі: сапралегніяльныя, леіггамітавыя (Leptomitales), лагенідыевыя (Lagenidiales), перанаспаральныя; 70 родаў, каля 550 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Амерыцы. На Беларусі каля 100 відаў з парадкаў перанаспаральных і сапралегніяльных. Сапратрофы і паразіты. Водныя і наземпыя формы. Некаторыя А. развіваюцца на рэштках раслін, трупах насякомых і інш. дробных жывёл. Шмат А паразітуе на водарасцях, водных грыбах, чарвях, ікры, маляўках рыб і амфібій, вышэйшых раслінах. Вегетатыўнае цела (міцэлій) грыбоў пераважна добра развітае, шмат’ядравае, няклетачнае. Бясполае размнажэнне зааспорамі (маюць 2 жгуцікі), радзей канідыямі. Вынік палавога працэсу —
    ааспора, пераходзіць у стан спакою, у якім А. пераносяць неспрыяльныя ўмовы. Выклікаюць захворванні культ. раслін: фітафтароз бульбы, памідораў і інш. паслёнавых, караняед цукр. буракоў, чорную ножку розных с.г. культур, мільдзю вінаграду і інш.
    У адрозненне ад болыпасці інш. грыбоў, каркасным рэчывам клетачнай абалонкі з’яўляецца цэлюлоза 1 глюкан, а не хіцін, што сведчыць пра паходжанне А ад продкаў жоўтазялёных водарасцяў або ад флагелятаў.
    Літ.: Жнзнь растеннй. М., 1976. Т.2. С. 35—64.
    ААМЬІНЬ (партуг. М а к а о ), тэрыторыя ва Усх. Азіі, на ўзбярэжжы Паўд.Кітайскага м., у дэльце р. Сіцзян. Належыць Партугаліі. Уключае паў Аамынь і авы Тайпа і Калаане. Пл. 16 км . Адм. ц. — г. Аамынь. Нас. 497 тыс. чал. (1991); кітайцы (больш за 95%), партугальцы і інш. Афіц. мова партугальская. Вернікі пераважна католікі. Большая частка насельніптва жыве ў г. Аамынь.
    ВАалтанен. Манумент «Мір» у г. Лахгы.
    Рэльеф узгорысты. Клімат мусонны; ападкаў 1800 мм за год, бываюць тайфуны.
    Тэр. А са стараж. часоў належала Кітаю, мела розныя назвы. Тут знаходзіўся лалац кіт. імператрыцы — Магэ (Палата Матухны, адсюль назва Макао). У 14—17 ст. A — гандл. тавань у лав. Сяншань (цялер Чжуншань), прав. Гуандун. У 1553 у А з’явіліся партутальцы, з 1555 яны арандавалі А, у 1557 стварылі адміністрацьпо пры захаванні суверэнных правоў Кітая. У 1849 партуг. ўрад абвясціў А незалежным ад Кітая. Паводле навязанага Кітаю ў 1887 Дагавора аб дружбе і гандлі Партуталія атрымала лрава на «вечнае кіраванне» А У 1940 захоплены Японіяй. Пасля паражэння Японіі ў 2й сусв. вайне — пад кантролем Партугаліі, якая ў 1951 абвясціла А сваёй «заморскай правінцыяй» на чале з губернатарам. Ўрад КНР неаднаразова заяўляў, што А. — тэр. Кітая, і настойваў на вяртанні яго праз мірныя перагаворы. У 1987 прынята сумесная кіт.лартут. заява, якой прадугледжапа з 20.12.1999 аднаўленне суверэнных правоў КНР на A, а таксама дазволена стварыць асобны адм. раён у адпаведнасці з абвепічаным Пекінам лрынцыпам «адна дзяржава — два лады». Паліт. партыі: Дэмакратычны цэнтр Аамьшя, Асацыяцыя абароны Аамыня.
    Аснова эканомікі — турызм і галіны, якія яго абслугоўваюць. Развіта вытвсць тэкст., элекгронных вырабаў, феерверкаў, вырабаў са скуры, він, камфары. А. — буйны пасрэдніцкі цэнтр міжнар. гандл. і валютнафін. аперацый. Пад с.г. ўтоддзямі каля 2% тэрыторці. Вырошчваюць агародніну, развіты птушкагадоўля і рыбалоўства. Асн. гандл. партнёры — Кітай, Сянган, ЗША і Канада. Экспартуе адзенне, тэкстыль, шоўк, прадукцыю саматужных промыслаў, тытунёвыя вырабы, чай, рыбу. Вял. ролю адыгрывае рээкспарт тавараў з Кітая. Імпартуе сыравіну, харч. прадукты, пітную ваду. А вядомы як перавалачны пункг кантрабанднага гандлю золатам і опіумам. Ігральны бізнес. Марскі курорт. Паромная сувязь А. — Сянган. Штогод А. наведваюць 5 млн. турыстаў. Грашовая адзінка — патака. Ю.В.Ляшковіч, У.С.Кошалеу. ААН, гл. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
    ААНЕС, у шумераакадскай міфалогіі першачалавек у абліччы паўрыбыпаўчалавека. Паводле Бераса, людзі жылі, як жывёлы, пакуль А. не выйшаў з мора і не навучыў жыхароў Вавілоніі пісьму, навукам, будву гарадоў і храмаў, земляробству і інш.
    ААРНЕ (Аагле) Анці Аматус (5.12.1867, г. Б’ёрнеборг, Фінляндыя — 5.2.1925), фінскі фалькларыст; прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыкагеагр. школы ў фалькларыстыцы. Распрацаваў і абгрунтаваў тэхн. прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Гал. працы: «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш. На аснове яго паказальніка амер. казкавед С.Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). Міжнар. сістэму класіфіка
    АБАВЯЗАЦЕЛЬНАЕ	9
    цыі казачных сюжэтаў А.—Томпсана выкарыстаў Л.Р.Бараг у паказальніку «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978).
    ААРЭ, А р э (Ааге), рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна. Даўж. 295 км, пл. вадазбору 17,8 тыс. км2. Пачынаецца ў Бернскіх Альпах, цячэ праз шэраг азёр, па Швейцарскім пласкагор’і. Сярэдні расход вады каля 560 м3/с. Суднаходная да Тунскага воз. ГЭС. Ha А. — г. Берн.
    ААС (OAS; Organisation de 1’Аппёе Seerfete сакрэтная ўзбр. аргцыя), экстрэмісцкая аргцыя, якая ўзнікла ў 1961 у Францыі і Алжыры ў час вызв. вайны алж. народа (1954—62). Каб не дапусціць абвяшчэння незалежнасці Алжыра, учыніла там у крас. 1961 путч, ггасля правалу якога разгарнула крывавы тэрор у Алжыры і Францыі, выступіла супраць Франц. рэспублікі, 8.9.1961 арганізавала замах на ген. Ш. дэ Голя. Пасля падпісання Эвіянскіх па
    гадненняў 1962 большасць франц. насельніцтва, нягледзячы на пагрозы ААС, тэрмінова пакінула Алжыр. 20.4.1962 у Алжыры арыштаваны адзін з кіраўнікоў ААС ген. Салан, што пазбавіла аргцыю цэнтралізаванага кіраўніцтва. Пасля атрымання Алжырам незалежнасці (1962) ААС перамясцілася ў Францыю і суседнія з ёю краіны, неўзабаве была абясшкоджана.
    ААСПОРА (ад аа... + спора), спора некаторых ніжэйшых раслін (ааміцэтаў), ппо знаходзіцца ў спакоі. Утвараецца пры апладненні яйцаклеткі; мае значны запас пажыўных рэчываў і тоўстую шматслойную абалонку, якая ахоўвае ад неспрыяльных умоў (перасыханне вадаёма, холад і інш.). Пасля працяглага перыяду спакою прарастае зародкавым спарангіем або міцэліем.