• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Літ.: О р е О. Замечательный математмк Н.Х.Абель: Пер. с англ. М., 1961.
    АБЕЛЯР (Abelard) П’ер (1079, Пале каля г. Нант, Францыя — 21.4.1142), французскі філосаф, багаслоў, паэт. Вучыўся ў Шартры і Парыжы. У 1113 адкрыў уласную школу. 3 1119 манах. Асн. працы: «Дыялектыка», «Пазнай самога сябе», «Пра Божае адзінства і траістасць», «Так і не», «Дыялог паміж філосафам, іудзеем і хрысціянінам». У тэалогіі імкнуўся да рац. асэнсавання царк. дагматыкі. У спрэчках наміналізму з рэалізмам даказваў: рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, агульныя ж паняцці — толькі ў свядомасці (прынцып канцэптуалізму). Распрацоўваў схаласт. логіку. Крьггэрый маральных паводзін бачыў у згодзе з сумленнем як прыродным маральным законам, быў блізкі да ідэі верацярпімасці. Яго ідэі асуджаны Суасонскім (1121) і Санскім (1140) саборамі. Аўтар аўтабіягр. твора «Гісторыя Абеляравых бедстваў» (1132—36, рус. пер. 1902, 1959), любоўных вершаў, лістоў (да Элаізы) і інш. Г.У.Грушавы.
    АБЕНДРОТ (Abendroth) Герман (19.1.1883, ФранкфуртнаМайне — 29.5.1956), нямецкі дырыжор. 3 1903 кіраўнік сімф. аркестраў у Мюнхене, Кёльне, Берліне і інш., з 1934 — аркестра Гевандхаўза і праф. кансерваторыі ў Лейпцыгу, з 1945 генералмузікдырэктар у Веймары, кіраўнік сімф. аркестраў радыё ў Лейпцыгу і Берліне. Вядомы як інтэрпрэтатар твораў Л.Бетховена, І.Брамса, АБрукнера. Чл. Ням. акадэміі мастацтваў (ГДР). Нац. прэмія ГДР 1949.
    АБЕОКУТА (Abeokuta), горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Агун. Адм. ц. пгтата Агун. Вузел чыгунак і аўтадарог. Засн. ў 1899.
    АБ’ЁМНАБЛОЧНАЕ 21
    377 тыс. ж. (1991). Прамысл. і гандл. цэнтр с.г. раёна. Прадпр. па апрацоўцы какавы, пладоў алейнай пальмы, садавіны, арэхаў кола. Вытвсць ірыгацыйнага і эл. абсталявання, абутку, пластмас, цэменту.
    АБЁР (Auber) Даніэль Франсуа Эспры (29.1.1782, г. Кан — 12.5.1871), французскі кампазітар. Чл. Інта Францыі (1829). Вучыўся ў Л.Керубіні. 3 1842 дырэктар Парыжскай кансерваторыі, з 1857 узначальваў і імператарскую капэлу. Стварыў новы тып камічнай оперы з авантурнапрыгодніцкім сюжэтам, імклівым дзеяннем: «ФраД‘ябала» (1830), «Бронзавы конь» (1835), «Чорнае даміно» (1837) і інш. Адзін з заснавальнікаў жанру вял. оперы [«Нямая з Портычы» («Фенела»), 1828],
    АБЕРАЦЫІ АПТЫЧНЫХ СІСТЭМ (ад лац. aberratio адхіленне), скажэнні відарысаў у аптычных сістэмах. Абумоўлены недасканаласцю пераламляльных і адбівальных паверхняў агггычных сістэм, выкарыстаннем шырокіх пучкоў прамянёў нямонахраматычнага святла. Выяўляюцца ў парушэнні геам. падабенства відарыса і арыгінала або афарбоўцы відарыса. Адрозніваюць геам., храматычныя і дыфракцыйныя Аа.с.
    Геаметрычныя выяўляюцца ў монахраматычным святле, падзяляюцца на астыгматызм, дысторсію, кому і сферычную аберацыю (відарыс пункта мае выгляд кружка рассейвання; абумоўлема тым, што вонкавыя і цэнтр. зоны лінзы са сферычнымі паверхнямі даюць відарыс у розных месцах аптычнай восі). Храматычныя ўзнікаюць у натуральным святле ў выніку неаднолькавага пераламлення прамянёў святла з рознай даўжынёй хвалі (адсутнічаюць у аптычных сістэмах з адбівальнымі паверхнямі); дыфракцыйныя — пры дыфракцыі святла на дыяфрагмах, аправах лінзаў і люстэркаў; абмяжоўваюць раздзяляльную здольнасць аптычнай прылады.
    АБЕРАЦЫЯ СВЯТЛА ў а с т р a н о м і і, змена бачнага становішча свяціла на нябеснай сферы, абумоўленая канечнай скорасцю святла і ўзаемным перамяшчэннем крыніцы святла і назіральніка пры руху Зямлі ў прасторы. Адрозніваюць векавую А.с., выкліканую рухам Сонечнай сістэмы ў Галактыцы, гадавую — абарачэннем Зямлі вакол Сонца, сутачную — уласным вярчэннем Зямлі. Найб. значную Ac. (гадавую) адкрыў англ. астраном Дж.Брадлей (1725). Яна выклікае перамяшчэнне відарыса свяціла па эліпсе, вял. вось якога паралельна плоукасці экліптыкі і роўная прыблізна 20,5 .
    АБЕРАЦЫЯ ХРАМАСОМ, гл. Храмасомныя перабудовы.
    АБЕРДЗІН, Э б е р д з і н (Aberdeen), горад у Вялікабрытаніі (Шатландыя). Адм. ц. раёна Грампіян. 216,9 тыс. ж. (1992). Порт на Паўночным м., вузел чыгунак і шашэйных дарог, у вусці р. Ды.
    Засн. каля 700. Адзін з першых асяродкаў хрысціянства ў Шатландыі. У 12—14 ст. рэзідэнцыя шатл. каралёў. Пасля разбурэння
    антл. войскамі ў 1336 побач з старым пабудаваны новы А У 1860 каралеўскі (1494) і маршальскі (1593) калегіумы аб’яднаны ва унт. Арх. помнікі 14—19 ст., у т.л. гатычны гранітны сабор (1336—1522).
    Арганізацыйны цэнтр па абслугоўванні нафтаздабычы ў Паўночным моры. Рыбаперапр., цэлюлознапапяровая, хім. (у т.л. вытвсць угнаенняў) прамсць, машынабудаванне. Каля А.— гранітныя кар’еры. Цэнтр турызму.
    АБЕРДЗІН, Эбердзін (Aberdeen) Джордж Гамільтан Гордан (28.1.1784, г. Эдынбург — 14.12.1860), англійскі паліт. дзеяч. Адзін з лідэраў партыі торы, з 1850 лідэр пШтаў. У 1852—55 прэм’ерміністр кааліцыйнага ўрада, які ўключаў прадстаўнікоў торы, пілітаў, вігаў, ірл. лібералаў. У 1854 урад А. аб’явіў вайну Расіі (гл. Крымская вайна 1853—56).
    АБЕРДЗІНАНГУСКАЯ ГІАРОДА буйной рагатай жывёлы.
    Абердзінангуская парода буйной рагатай жывёлы.
    Мяснога кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Шатландыі (графствы Абердзін і Ангус) удасканаленнем мясц. чорнай бязрогай жывёлы. Гадуюць у Расіі, Казахстане, на Украіне, у Аўстраліі, Аргенціне, ЗША, Канадзе, Вялікабрьпаніі і інш. На Беларусі выкарыстоўвалася для прамысл. скрыжаванняў з малочнымі і малочнамяснымі пародамі. Парода скараспелая, ёй уласціва ранняе адкладанне тлуіпчу і якаснае мяса з выражанай «мармуровасцю».
    Жывёла з выразнымі мяснымі формамі і лёгкім касцяком. Характэрныя прыкметы — бязрогасць і чорная масць, якія ўстойліва перадаюцца патомству пры скрыжаваннях з інш. пародамі. Вызначаецца высокай пладавітасцю і лёгкасцю ацёлаў. Жывая маса нованарожаных цялят 25—28 кг, ва ўзросце 7 месвдаў 180—200, у 18 месяцаў 400—450 кг, дарослых кароў 450—500 1 быкоў 750—900 кг. Забойны выхад дарослых жывёл 60%.
    АБЕРКРАМБІ (Abercrombie) Леслі Патрык (1879, г. АштаннаМерсі, Вялікабрьгтанія — 23.3.1957), англійскі архітэктар і тэарэтык архітэкгуры. Выкладаў у Ліверпульскім (1915—35) і Лонданскім унтах. Адзін з пачынальнікаў раённай планіроўкі гарадоў. У 1921—22 стварыў праект планіроўкі прамысл. раёна г. Донкастэр, які прадугледжваў будва гарадоўспадарожнікаў, функцыян. заніраванне тэрыторыі. У
    праекце развіцця «Вялікага Лондана» (1944) прапанаваў абмежаваць яго памеры «зялёным поясам» і пабудаваць 8 гарадоўспадарожнікаў. Прэзідэнт Міжнар. саюза архітэкгараў (1946—57).
    АБЕРОН, спадарожнік планеты Уран. Дыяметр 1460 км, сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 587 тыс. км. Плоскасць арбіты А. амаль перпендыкулярная шюскасці арбіты Урана. Адкрыў у 1787 У.Гершэль.
    АБЕРТОН (ням. Oberton), 1) у фізіцы, простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання (мех., эл.) з частатой, выпіэйшай за асноўпую. Любое перыяд. ваганне выяўляецца як сума асн. тону і А. Амплітуда і частата А. вызначаюцца ўласцівасцямі вагальнай сістэмы і спосабам яе ўзбуджэння. А. з частотамі, кратнымі частаце асн. вагання, наз. гарманічнымі, інш. — негарманічнымі (уласцівыя гукам сірэн, шумам). Ад сукупнасці частот асн. вагання і А залежыць тэмбр гуку. 2) У муз. акустыцы гарманічныя А, размешчаныя ва ўзыходным парадку, утвараюць натуральны гукарад. У комплексе з асн. тонам яны складаюць муз. іук і, хоць гучаць слабей за асн. тон і на слых не распазнаюцца, надаюць яму пэўную афарбоўку.
    АБЕЧАК, 1) канічны або цыліндрычны барабан без днішча з ліставога матэрыялу; загатоўка для катлоў, рэзервуараў і інш. ліставых металаканструкцый. 2) Лубяны абадок у рэшаце, сіце.
    АБЕШЭ (Abeche), горад на У Чада. Адм. ц. прэфектуры Вадаі. 83 тыс. ж. (1988). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Цэнтр жывёлагадоўчага раёна (пераважна буйн. par. жывёла). Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.г. прадукцыі. АБ’ЁМ, адна з колькасных характарыстык геам. цела; вымяраецца колькасцю змешчаных у целе кубаў з рабром, роўным адзінцы даўжыні. Для вымярэння А складаных цел яны змяшчаюцца ў прамавугольны паралелепіпед, які разбіваецца плоскасцямі, паралельнымі яго граням, на п кубаў з рабром А.
    Няхай Vn — сума А кубаў, якія цалкам змяшчаюцца ў целе, a Wn — сума А кубаў, што маюць хаця б адзін пункт цела. Калі граніцы V = lim Vn і W = lim Wn пры бязмежным змяншэнні А да О супадаюць, то іх агульнае значэнне V вызначае А цела. Адзінка А ў CI 1 м3.
    АБ’ЁМ УДЗЁЛЬНЫ р э ч ы в a , фізічная велічыня (v), якая вызначаецца адносінамі аб’ёму V цела да яго масы т; адваротная шчыльнасці. Для аднароднага рэчыва v = V/m. Адзінка Аў. ў СІ 1 м3/кг.
    АБ’ЁМНАБЛОЧНАЕ ДОМАБУ
    ДАВАННЕ, узвядзенне будынкаў з аб’ёмных бокаў поўнай заводскай гатоўнасці; адзін са спосабаў індустрыяліза
    22 АБ’ЁМНАЯ
    цыі будаўніцтва. Асн. тыпы будынкаў: бескаркасныя буйнапанэльныя з аб’ёмнымі блокамі санітарных вузлоў, абсталяваных на заводзе; бескаркасныя з ужываннем аб’ёмных блокаў у спалучэнні з панэлямі (сотапанэльныя і аб’ёмнапанэльныя дамы); бескаркасныя з суцэльнай расстаноўкай аб’ёмных блокаў (памерам на пакой); каркасныя з запаўненнем каркаса саманоснымі аб’ёмнымі блокамі, якія ўстанаўліваюць на рыгелі ці стойкі каркаса (блокі з аблегчаных матэрыялаў).
    А.Д. на Беларусі вядзецца з 1960. Блокі вырабляліся з керамзітабетону, пазней пачалі ўжывацца састаўныя аб'ёмныя блокі. Інт «Белдаяржпраекг» распрацаваў канструкцыі бескаркасных аб’ёмнаблочных будынкаў. Выкарыстоўваюцца прасторавыя каробкі тыпу «каўпак», «стакан» і інш. У параўнанні з буйнаблочным і буйвапанэльным будвам Ад.
    Аб'ёмнаблочнае домабудаванне. Віды аб'ёмных блокаў: / — з прыстаўнымі тарцовымі сценамі; 2 — з панэлямі столі і вонкавай сцяны; 3 — з панэллю вонкавай сцяны; 4 — з панэллю столі тыпу «шклянка»; 5 — з панэллю падлогі тыпу «каўпак»; 6 — замкнёны маналітны блок; 7 — чатырохпавярховы блок з прыстаўнымі бакавымі сценкамі.
    Абемная штампоўка: / — верхняя частаа штампа; 2 — выраб ва ўнугранай частцы штампэ;
    3 — завусенец (лішак металу); 4 — ніжняя час тка штампа.
    зніжае расход матэрыялаў. працаёмістасць, копгг будоўлі, скарачае тэрмін выканання работ.
    АБ’ЁМНАЯ ПРЎГКАСЦЬ. тое, што сціскальнасць.
    АБ’ЁМНАЯ СІЛА, тое, што масавая сіла.
    АБ'ЁМНАЯ ШТАМГЮЎКА, від штампоўкі, пры якой загатоўка прымае аб’ёмную форму рабочай поласці штампа. Пры гарачай А.ш. матэрыял награваюць да 200—1300 °C у полымных печах, індукцыйных або інш. тыпу ўстаноўках, затым апрацоўваюць на штамповачных молатах і прэсах (пры вырабе, напр., зубчастых колаў, каленчатых валоў). Пры халоднай А.ш. атрымліваюць вырабы з гладкай паверхняй (заклёпкі, цвікі, загатоўкі балтоў і інш.) пераважна на прэсавых аўтаматах.