• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АБАЛОНКА ў будаўніцтве і т э х н і ц ы , прасторавая канструкцыя, абмежаваная 2 крывалінейнымі паверхнямі, адлегласць паміж якімі (таўшчыня А.) малая ў параўнанні з астатнімі памерамі. У залежнасці ад геаметрыі паверхні адрозніваюць А.: дадатнай (сферычныя, эліпсоідныя), нулявой (цыліндрычныя, канічныя) і адмоўнай (гіпербалічныя) крывізны. Бываюць тонка і таўстасценныя; адна, двух і шматслойныя; маналітныя, зборныя, зборнаманалітныя і інш. Вырабляюць А. з жалезабетону, сталі, лёгкіх сплаваў, пластмасы, драўніны і інш. Выкарыстоўваюць у пакрыццях і перакрыццях будынкаў, у канструкцыях лятальных апаратаў, ракет, суднаў, рэзервуараў, частак машын і інш.
    АБАЛОНКАВАЯ ФОРМА, ліцейная форма разавага выкарыстання з дзвюх змацаваных рэльефных паўформаў з
    Да арт. Абалоннікі: 1 — бочачнік; 2 — пірасома; 3 — калонія сальпаў; 4 — асцыдыя халацынтыя гузакаватая.
    таўшчынёй сценак 6—10 мм. Вырабляецца на аўтам. і паўаўтам. машынах з сумесі дробнага кварцавага пяску і фенолафармальдэгіднай парашкападобнай тэрмарэактыўнай смалы. Пры награванні смала плавіцца і абвалаквае пясчынкі, пры далейшым награванні — цвярдзее і звязвае пясок у трывалую
    абалонку. Паўформы змацоўваюць па фіксатарах з дапамогай скобаў, шрубцынгаў ці склейваюць. У А.ф. атрымліваюць адліўкі масай да 100 кг. Расход фармовачнай сумесі ў 8—10 разоў меншы, чым пры ліцці ў пясчанагліністыя формы.
    АБАЛОНКІ ЗЯМЛІ, гл. Геасферы.
    АБАЛОННІКІ, лічынкавахорд а в ы я (Tunicata, Urochorda), падтып хордавых жывёл. Аб’ядноўвае 5 кл.: апендыкулярыі, бочачнікі (Cyclomyaria), асцыдыі, сальпы, агняцелкі, або пірасомы (Pirosomata). Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды ў морах і акіянах.
    Даўж. ад 0,3—50 см да 30 м (калоніі пірасом). Цела мяшэчка або бочачкападобнае, укрытае тунікай (абалонкай), утворанай выдзяленнем вонкавага эпітэлію. Хорда ёсць толькі ў лічынкавых формаў (акрамя апендыкулярый). Гермафрадыты. Размнажэнне палавое і бясполае.
    АБАЛЯНКА, рака на У Беларусі ў Талачынскім, Сенненскім рнах Віцебскай вобл., левы прыток Лучосы. Даўж. 89 км. Пл. вадазбору каля 810 км . Пачынаецца на Аршанскім узв., цячэ па Чашніцкай раўніне і Лучоскай нізіне. Даліна шыр. 0,6—0,8 км, у ніж. цячэнні да 2 км. Пойма двухбаковая, шыр. ад 0,2 да 0,3 км. Рэчышча звілістае, шыр. 5—10 м. Каля 70% гадавога сцёку прыпадае на вясну. У Талачынскім рне на рацэ плаціна. Водапрыёмнік меліярац. сістэм.
    АБАНАТЭРМЕ (Abano Terme), бальнеагразевы курорт у Італіі. На Венецыянскай нізіне, на ПдЗ ад г. Падуя. Вядомы з часоў Стараж. Рыма, адраджэнне пачалося ў 13 ст. Каля 150 крыніц тэрмальных (да 85 °C) радонавых водаў, сульфідныя гразі выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб органаў дыхання, руху і апоры, нерв. сістэмы і гінекалагічнай сферы. Гасцініцы і пансіянаты.
    АБАНДОН (франц. abandon) у марскім праве, права страхавальніка адмовіцца ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасць на карысць страхоўшчыка і атрымаць поўную страхавую суму. Як правіла, робіцца ў выпадку прапажы, гібелі маёмасці, немэтазгоднасці аднаўлення ці рамонту судна. Заява аб А. павінна паступіць ад страхавальніка на працягу 6 месяцаў з моманту ўзнікнення дая гэтага падстаў. Можа быць зроблена і ў аднабаковым парадку без пацвярджэння страхоўшчыка. У выніку А. да страхоўшчыка пераходзяць усе правы на застрахаваную маёмасць.
    АБАНЕМЕНТ (франц. abonnement), права юрыдычнай ці фізічнай асобы (абанента) на часовае карыстанне чымн. (напр., тэлефонам, месцам ў тэатры, кнігамі ў бцы), а таксама дакумент, які забяспечвае гэта права.
    АБАРОНА	13
    АБАНЕНТ (ад франц. abonner падпісваць), асоба, установа ці аргцыя, якая мае права на карыстанне абанементам.
    АБАНЕНЦКАЕ ТЭЛЕГРАФАВАННЕ, т э л е к с , электрычная сувязь паміж абанентамі шляхам непасрэднага двухбаковага абмену тэлегр. паведамленнямі. Ажыццяўляецца станцыямі А.т. ручной або аўтам. сістэмы. На найб. адказных участках сувязі выкарыстоўваюць каналы частотнага тэлеграфавання.
    АБАРАНКІ, хлебабулачныя вырабы з абваранага цеста ў выглядзе кольцаў рознай велічыні. Называлі і абваранкамі (ад абварыць). Упершыню пачалі рабіць А ў Смаргоні (Беларусь), потым сталі вядомыя ў многіх (пераважна слав.) народаў. Славіліся янаўскія, бешанковіцкія, полацкія, мірскія і інш. А. Выкарыстоўваліся і для прыгатавання кануна.
    АБАРАЧАЛЬНАЯ СІСТЭМА, частка аптычнай сістэмы для змены напрамкаў восяў сіметрыі відарыса аптычнага, створанага аб’екгывам, на процілеглы. Паводле канструкцыі А.с. падзяляюць на лінзавыя (складаюцца з лінзаў і апертурнай дыяфрагмы), прызмавыя (пабудаваны на выкарыстанні поўнага ўнутр. адбіцця святла), люстраныя (складаюцца з некалькіх люстэркаў) і валаконнааптычныя. Выкарыстоўваюцца ў біноклях, перыскопах і інш. агггычных прыладах.
    АБАРАЧАЛЬНЫ ПРАЦЭС у тэрмадынаміцы, працэс пераходу сістэмы з аднаго стану ў другі, які магчыма ажыццявіць у адваротным напрамку з паўтарэннем усіх яго прамежкавых станаў. Складаецца з паслядоўнасці станаў раўнавагі, якія вельмі мала розняцца паміж сабою, таму яго наз. квазістатычным, квазіраўнаважным. Крытэрыем абарачальнасці з’яўляюцца паводзіны энтрапіі: яна застаецца пастаяннай у А.п., які працякае ў ізаляванай сістэме значна павольней, чым устанаўліваецца тэрмадынамічная раўнавага ў дадзенай сістэме. Сістэма пры Ап. выконвае найб. магчымую работу. А.п. ляжыць у аснове тэорыі цеплавых рухавікоў (гл. Карно цыкл). Усе рэальныя працэсы зза трэння, дыфузіі, выпрамянення і інш. неабарачальныя.
    АБАРАЧАЛЬНЫЯ РЭАКЦЫІ, хімічныя рэакцыі, якія адначасова адбываюцца ў прамым і адваротным напрамках і знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі. Кірунак рэакцый залежыць ад канцэнтрацыі рэчываў — удзельнікаў рэакцый. Пры дасягненні раўнавагі хімічнай скорасці А.р. аднолькавыя і сістэма ўтрымлівае зыходныя рэчывы і прадукгы.
    Простыя Ар. (напр., N2O4 2NO2) складаюцца з дзвюх элементарных рэакцый, якія адрозніваюцца толькі напрамкам (N2O4 >2NO2 і 2NO2 > N2O4). Складаныя бываюць
    абарачальныя пры ўмове абарачальнасці ўсіх стадый (напр., N2+3H2 2NHj). Ар. пры лэўных умовах ператвараюцца ў практычна неабарачальныя рэакцыі.
    АБАРАЧЭННЕ, інверсія ў м у з ы ц ы , спосаб мадыфікацыі акордаў, інтэрвалаў, гукавышыннай лініі (мелодыі, матыву, серыі) перамяшчэннем гукаў у адваротным напрамку з захаваннем першапачатковай часавай паслядоўнасці. Сродак вар’іравання, у выніку якога ўзнікаюць новыя элементы, ствараецца роднасная, аднак фактычна новая мелодыя. Гук, які пры А. застаецца на месцы, наз. воссю A Выкарыстоўвалася ў канонах, жыгах, рычэркарах і фугах, пазней ў неполіфанічных творах. Т.Г.Мдывані.
    АБАРАЧЭННЕ ў эканоміцы, форма таварнага абмену прадуктаў працьг і інш. аб’екгаў уласнасці праз куплюпродаж. З’яўляецца бясконцым працэсам мноства самастойных акгаў куплі і
    Да арт. Абарачальная сістэма.
    Абарог.
    продажу, які звязвае вытвсць з размсркаваннем і спажываннем. Ад абмену тавараў (Т—Т) адрозніваецца тым, што ажыццяўляецца пры пасрэдніцтве грошай (Т—Г—Т). Развіццё А. звязана з таварнай вытвсцю.
    На пач. эгапах абмяжоўвалася мясц. рынкам. 3 паглыбленнем грамадскага падзелу працы і пашырэннем таварнаграшовых адносін сфарміраваліся ўнутр. і сусв. рьшкі, пачалося развіццё крэдыгнага A., А каштоўных папер і інш. формаў.
    АБАРДАЖ (франц. abordage), спосаб вядзення бою вёславымі і паруснымі караблямі. Адзін або некалькі атакоў
    чых караблёў падыходзілі да карабля праціўніка як мага шчыльней, счапляліся з ім бартамі, высаджвалі абардажную каманду, якая ў рукапашнай сутычцы вырашала зыход бою. Выкарыстоўваўся са стараж. часоў да 19 ст.; разам з таранным ударам складаў аснову такгыкі марскога бою. 3 развіццём карабельнай артылерыі, ростам агнявой магутнасці і быстраходнасці караблёў страціў сваё значэнне. Выкарыстоўваюць пры перадачы (прыёме) грузу і людзей.
    АБАРОГ, лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4 ці 2схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Здаўна вядома на Беларусі, паўн. Украіне, ПнЗ Расіі.
    АБАРОНА, баявыя дзеянні з мэтай зрыву або адбіцця наступлення намнога большых сіл праціўніка, прыкрыцця або ўгрымання занятых пазіцый, выйгрышу часу і стварэння ўмоў для пераходу у наступленне войскаў, якія абараняюцца. Ажыццяўляецца ў такгычных, аператыўных і стратэг. маштабах, прымусова (калі наступленне немагчыма або немэтазгодна) або наўмысна.
    У старажытнасці і сярэднявеччы для доўгатэрміновай А. выкарыстоўвалі ўмацаваныя гарады, крэпасці, замкі (гл. Абарончыя збудаванні). 3 аснашчэннем арміі агнястрэльнай зброяй (з 14—15 ст.) пачалося збудаванне палявых абарончых умацаванняў. 3 распаўсюджваннем у 19 ст. наразной зброі з болыпай далёкасцю стральбы сталі ствараць глыбокую (эшаланіраваную) А Умацаваная паласа глыбінёй 1000—1500 м упершыню была створана ў час Севастопальскай абароны 1864—55. У 1ю сусв. вайну ў прамежках наміж апорнымі пункгамі ствараліся суцэльныя лініі трашпэй. Войскі займалі некалькі абарончых пазіцый, якія эшаланіраваліся ў глыбіню на 3—4 км адна ад адной. За гэтымі пазіцыямі ствараліся тылавыя (запасныя) абарончыя палосы. Будавалася А на суцэльным фронце з выкарыстаннем сістэмы інж, збудаванняў і загарод. 3 насычэннем ўэбр. сіл танкамі, дальнабойнай артылерыяй, самалётамі A стала глыбокай, шматпалоснай, процітанкавай, проціартылерыйскай, процісамалётнай. Усебаковае развіццё А атрымала ў Вял. Айч. вайну. На тэр. Беларусі цяжкія абаронныя баі ішлі ў чэрв.—жн. 1941 (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 1941, Мінска абарона 1941, Віцебска абарона 1941, Магілёва абарона 1941, Гомеля абарона 1941 і інш.).
    У сучасііых умовах А прадугледжвае актыўнае процідзеянне адначасовым ударам усіх відаў зброі, авіяцыі і артылерыі, дэсантных і інш. войскаў праціўніка, своечасовае выяўленне яго сродкаў масавага наражэнпя, жывой сілы і тэхнікі, стварэнне найб. зру'піых умоў для сябе. Каб сарваць ці аслабіць наступленне, войскі ў А ажыццяўляюць агнявую контрпадрыхтоўку па групоўцы праціўніка, якая падрыхтавалася да настунлення, і кошратакуюць. Паводле метадаў вядзенмя А бывае пазіцыййая і манеўраная; сучасная А, як правіла, спалучае абодва гэтыя метады. Устойлівасці і актыўнасці А. спрыяюць насычанасць яе браніраванымі сродкамі, глыбокае эшаланіраванне і разгрупаванне сіл і сродкаў,