• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АБЕГЯН Мгер Манукавіч (н. 26.1.1909, г. Эчміядзін, Арменія), армянскі жывапісец і графік. Нар. мастак Арменіі (1960). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж. маст.тэхн. інце (Масква; 1927—30), AM у Ленінградзе (1930—31). Аўтар маляўнічых пейзажаў, сакавітых нацюрмортаў, партрэтаў, пейзажнажанравых карцін («На востраве Севан», «Калыханка», «Лета»), графічных пейзажаў (малюнкі, акварэлі, афорты, лінагравюры), прасякнутых лірычным настроем.
    АБЕДАЎКА, Дранёўка, меліярацыйны канал на Беларусі ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл., левы прыток канала Ненач (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 130 км .
    АБ’ЕДКАЎ Георгій Антонавіч (н. 19.2.1930, с. Кастрычніцкае Арэнбургскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1990). Скончыў Чкалаўскі с.г. інт (1953). 3 1957 у бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі імя Вышалескага. Працы па патагенезе, імунагенезе, дыягностыцы і прафілактыцы бруцэлёзу жывёл, па туберкулёзе жывёл і імунагенезе гэтай хваробы на клетачным узроўні.
    АБЕЗВУГЛЯРОДЖВАННЕ, памяншэнне колькасці вугляроду ў паверхневых слаях сталяў і сплаваў пры награванні ў асяроддзі кіслароду ці вадароду
    Пагаршае ўласцівасці матэрыялаў. Дрэнны ўплыў А. змяншаюць награваннем матэрыялаў у ахоўным асяроддзі ці ў вакууме, скарачэннем часу ўздзеяння тры і інш. Абезвугляроджаны слой здымаюць мех. спосабам ці адпалам у аднаўляльных газавых сумесях. А. карыстаюцца для паляпшэння ўласцівасцяў металаў і сплаваў, у якіх вуглярод — непажаданы дамешак (напр., апрацоўка трансфарматарнай нержавейнай сталі ў спец. газавым асяроддзі).
    АБЕЗЗАРАЖВАННЕ, тое, што дэзінфекцыя.
    АБ’ЕКТ (ад лац. objectum прадмет), філасофская катэгорыя, якая ў аб'ектыўнай рэальнасці выражае тое, на што накіравана прадметнапрактычная і пазнавальная дзейнасць суб’екта. А. не тоесны аб’ектыўнай рэальнасці, апошняя выступае для суб’екга як аб’екг не «ў чыстым выглядзе», а ў формах дзейнасці, мовы і ведаў, выпрацаваных
    Дінзавыя фатаграфічныя аб'ектывы: 1 — *Трыплет»; 2 — «Індустар»; 3 — «Гіпергон»; 4 — «Арыён»; 5 — «Юпітар»; 6 — шырокавугольны аб'ектыў Гіля.
    гіст. развіццём грамадства. У найб. канцэнтраваным выглядзе гэта адлюстроўваюць існуючыя тэорыі пазнання, сярод якіх можна вылучыць: тыя, у якіх сцвярджаецца, што А., які пазнаецца, непасрэдна дадзены суб’екгу і дзейнасць суб’екга заўсёды вядзе да адыходу ад А. і не вызначаецца прыродай самога А. (сузіральны матэрыялізм, сучасны рэалізм, пазітывізм, фенаменалогія), і тыя, дзе А. ёсць канструкцыя суб’екта, «аб’ектывацыя» ўнутр. зместу суб’екга (кантыянства, неакантыянства, прагматызм).
    Літ.: Субьект н обьект как фнлософская проблема. Кнев, 1979; Лекторскнй В.А Субьект, о&ьект, познаняе. М., 1980; Сгерео'гнпы н дннамнка мышлення. Мн., 1993.
    У.К.Лукашэвіч.
    АБ’ЕКТ ПРАВА, пэўныя маёмасныя і немаёмасныя даброты і інтарэсы, паводле якіх адносіны рэгламеіггуюцца законам. А.п. з’яўляюцца паліт., працоўныя, гасп., сямейныя, зямельныя, маёмасныя і інш. адносіны. Прававыя нормы прадугледжваюць мадзль
    належных і магчымых паводзін членаў грамадства, правы і абавязкі дзярж. органаў, службовых асоб, грамадзян як удзельнікаў рэгулюемых грамадскіх адносін. 3 дапамогай прававых нормаў дзяржава прымушае іх выбіраць такі варыянт паводзін, які адпавядае інтарэсам грамадства. He з’яўляюцца А.п. грамадскія адносіны неправавой прыроды— адносіны сяброўства, кахання, супрацоўніцтва і інш., што рэгулююцца нормамі маралі, рэлігіі, культуры і г.д.
    АБ’ЕКТЫВІЗМ, 1) кірунак у гнасеалогіі, у аснове якога ляжыць арыентацыя пазнавальнай дзейнасці на сац.паліт. «нейтральнасць», на ўстрыманне ад сац.крытычных ацэнак, суджэнняў аб яе каштоўнасцях і мэтах. Тым самым ён абмяжоўвае «разумнае мысленне», нярэдка маскіруючы гнасеалагічны суб'ектывізм. А. адмаўляе самаст. ролю актыўных дзеянняў гіст. суб’екіаў, тракгуе іх як цалкам абумоўленыя фатальным ходам рэчаў, уплывам тэхнікатэхнал. і навук. фактараў. У найноўшай сваёй форме сцыентызму А. выражаецца ў тэндэнцыі звесці ўсю культуру да навукі, а праблемы чалавека і грамадства — да навук.тэхн. задач. 2) Кірунак у этыцы, які прызнае аб’екгыўныя каштоўнасці і прадпісанні і спрабуе ўстанавіць аб’ектыўны крытэрый і аб’екгыўную мэту маральнага дзеяння (гл. Норма).
    Літ:. П о п п е р К. Логнка н рост научного знання. М., 1983; Праблемы развіцця сучаснай філасофіі. Мн., 1994. У.К.Лукашэвіч.
    АБ’ЕКТЫУ, аптычная сістэма або яе частка, якая стварае сапраўдны адваротны відарыс аб’екта. Створаны А. відарыс разглядаецца праз акуляр (звычайна пасля абарачальнай сістэмы) ці фіксуецца на экране, фатагр. плёнцы, фотакатодзе перадавальнай тэлевізійнай трубкі і інш. Бываюць лінзавыя, люстраныя і люстраналінзавыя.
    Асн. аптычныя характарыстыкі: фокусная адлегласць f; дыяметр уваходнай зрэнкі d; святласіла d/f; вугал (поле) зроку; раздзяляльная здольнасць. А тэлескапічных сістэм маюць фокусную адлегласць да некалькіх метраў і дыяметр уваходнай зрэнкі ад некалькіх сантыметраў (у геад., вымяральных і падзорных трубах) да некалькіх метраў (у тэлескопахрэфрактарах), А мікраскопаў — фокусную адлегласць 1,5—40 мм, малафарматных фотаапаратаў — 6—2000 мм (для аматарскай практыкі 28—200 мм). Фатагр. А бываюць нармальныя (вугал зроку 40—50°), шырокавугольныя (болыд за 70°), звышшырокавугольныя (болып за 83°, А тыпу «рыбіна вока» больш за 180°), даўгафокусныя (менш за 39°) і звышдаўіафокусныя (менш за 9°). Канструкцыя складаных А дазваляе вьпіравіць храматычную і геам. аберацыі аптычных сістэм. Большасць A — анастыгматй А з пераменвай фокуснай адлегласцю (панкратычныя), у якіх плоскасдь відарыса і свягласіла нязменныя, выкарыстоўваюцца ў кіна і тэлекамерах, спец. прамянёвастойкія — у лазерных сістэмах. Для павелічэння фіз. св.тгласйы А прасвятляюць (гл. Прасеятленне оптыкі). Н.В.Валяўка.
    20
    АБ’ЕКТЫЎНАЕ
    АБ’ЕКТЫЎНАЕ, тое, што належыць самому аб'екту, існуе незалежна ад дзеючага суб’екіа і яго свядомасці. Тэрмін А. мае некалькі аспекгаў. А н Tana г і ч н ы ўключае ўяўленне аб А. як існуючым паза чалавекам і чалавецтвам і незалежна ад іх (напр., памеры і канфігурацыі рэчаў як іх аб’ектыўныя ўласцівасці). Г насеалагічны
    звязаны з уяўленнем аб А. як уласцівасці ведаў, упэўненасці ў тым, што яны адлюстроўваюць аб’ект, які даследуецца, у сваіх асабістых харакгарыстыках (напр., найб. фундаментальныя характарыстыкі сістэм нежывой прыроды — скорасць святла, гравітацыйная пастаянная, у біял. відавой папуляцыі — суадносіны паміж асобінамі рознага полу). У аб’ектыўным ідэалізме А. — гэта ідэі і паняцці, што існуюць незалежна ад суб’екта. У грамадскім жыцці пад А. разумеюць працэсы і фактары, якія не залежаць ад волі і жаданняў людзей. А. з’яўляюцца сац. законы, хоць яны фарміруюцца праз механізм чалавечай дзейнасці. А. проціпастаўляецца суб’ектыўнаму і суб’ектыўнаасабоваму. Аднак такое проціпастаўленне не мае абсалютнага характару: тое, што ў адных адносінах з’яўляецца А., у іншых можа быць суб’ектыўным. УКЛукашэвіч.
    АБ’ЕКТЬІЎНАЯ ІСЦІНА, гл. ў арт. Ісціна.
    АБ’ЕКТЬІЎНАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ, сукупнасць незалежных ад чалавечай свядомасці аб’ектаў, сувязяў, адносін, узаемадзеянняў, працэсаў, аб’яднаных у нежывыя, жывыя і сац.арганізаваныя сістэмы. Жывыя сістэмы ўключаюць усю сукупнасць арганізмаў, здольных да самаўзнаўлення на аснове генетычнай інфармацыі. Сац.арганізаваныя сістэмы — гэта сукупнасць індывідуумаў і іх згуртаванняў, якія падгрымліваюць сваё існаванне праз пераўтварэнне навакольнай рэчаіснасці. Ў струкгуру такіх сістэм уваходзяць таксама створаныя чалавекам тэхн. сістэмы, з дапамогай якіх ён больш паспяхова асвойвае рэчаіснасць. Унутраная падпарадкаванасць і сістэмная арганізацыя, якімі ва
    лодае А.р., законы яе эвалюцыі складаюць найважнейшы элемент даследаванняў. 3 улікам характару аспектаў А.р., якія даследуе тая ці інш. дысцыпліна, вылучаюць фіз. рэальнасць, біял. рэальнасць і г.д. і адпаведна карціну фіз. рэальнасці, карціну біял. рэальнасці і г.д. як найбольш буйныя блокі ведаў. Агульныя харакгарыстыкі Ар. адлюстроўвае агульнанавук. карціна сусвету.
    Літ.: Ндеалы н нормы научного нсследовання. Мн., 1981; П р н г о жн н Н., Сонг е р е й. Порядок нз хаоса: Новый дналог человека с прмродой. М., 1986; Проблемы познання соцнальной реальностн. М., 1990.
    У.КЛукашэвіч.
    АБ’ЕКТЬІЎНЫ ІДЭАЛІЗМ, гл. ў арт. Ідэалізм.
    АБЕЛІЁВІЧ Леў Майсеевіч (6.1.1912, Вільня — 3.12.1985), бел. кампазітар. Засл. дз. маст. Беларусі (1963). Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі (1935— 39), скончыў Бел. кансерваторыю
    Абеліск ахвярам фашысцкага тэрору каля в. Вялікі Трасцянец Мінскага раёна. 1963.
    (1941). Асн. дасягненні А. ў галіне лірыкафілас. сімфанізму. Муз. драматургія яго сімфоній вылучаецца канфліктнасцю, шматпланавасцю вобразнага развіцця. Значны ўклад А. ў вак. музыку. У творах 1970х г. выявіліся рысы неакласіцызму.
    Тв:. 4 сімфоніі (1962—1970), уверцюра (1955), «Гераічная паэма» (1957) і Сімф. карціны (1958) для сімф. арк.; канцэрт для фп. (1979) і вакаліз памяці Дз.Шастаковіча (1976) з сімф. арк.; арыя для скрыпкі і камернага арк.; санаты; фп. цыкл «Фрэскі»; паэма для голасу з фп.; зб. рамансаў 1 вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Коласа, Ф.Цютчава, Р.Бёрнса, АПушкіна; «Паргызанскія балады» на вершы ААстрэйкі, М.Танка, У.Дубоўкі, «Ваенныя балады» на вершы розных паэтаў; хары, песні, музыка да радыёспектакляў.
    Літ:. Калеснікава Н. Леў Абеліёвіч. Мн., 1970; Дубкова TA. Беларуская сімфонія. Мн., 1974. С. 162—186.
    Р.М.Аладава.
    АБЕЛІСК (грэч. obeliskos літар. невялікі ражон), гранёны каменны слуп, звычайна квадратны ў сячэнні, больш шы
    рокі ўнізе і пірамідальна завостраны ўверсе. Пашыраны від помнікаў і манументаў з часоў Стараж. Егіпта. Нярэдка А. ў выглядзе калон ставілі ў памяць аб значных падзеях, для стварэння кампазіцыйных акцэнтаў у прасторавым вырашэнні арх. ансамбляў (А. на П’яцца дэль Попала ў Рыме, 1589, арх. К.Фантана). Форма А. выкарыстоўваецца ў мемарыялах (напр., шчыткіпілоны, уласна А), у помніках на ўшанаванне памяці і ўвекавечанне гераічных подзвігаў народа ў барацьбе супраць ням. фашыстаў (напр., Манумент Перамогі ў Мінску).
    АБЕЛЬ (Abel) Нільс Генрык (5.8.1802, каля г. Ставангер, Нарвегія — 6.4.1829), нарвежскі матэматык. Скончыў унт у Осла (1825), працаваў у ім і ў Інж. школе. Даказаў невырашальнасць у радыкалах агульных алг. ураўненняў вышэй за 4ю ступень (1824). Адначасова з К.Якобі заклаў асновы тэорыі эліптычных функцый; даследаваў інтэгралы ад алг. функцый (абелевы інтэгралы). AyTap даследавання па тэорыі лікаў і радоў. Працы пры жыцці не атрымалі прызнання.