• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АБВІНАВАЧАННЕ ў п р а в е , 1) працэсуальная дзейнасць упаўнаважаных законам органаў ці службовых асоб, якая заключаецца ў даказванні віны асобы, што прыцягваецца да крымін. адказнасці. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадутледжвае 3 віды А.: дзярж. (падтрымлівае пракурор), грамадскае (падтрымлівае ўпаўнаважаны прадстаўнік грамадскай аргцыі ці прац.
    калектыву) і прыватнае (падтрымлівае пацярпелы або яго прадстаўнік — адвакат). 2) Змест абвінаваўчага тэзіса, сфармуляванага ў пастанове аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага, а таксама ў абвінаваўчым заключэнні, выступленні абвінаваўцы ў судзе, у абвінаваўчым прыгаворы суда. Г.І.Пацяружа.
    АБВІНАВАЧАНЫ, асоба, прыцягнугая да крымін. адказнасці ва ўстаноўленым законам парадку. Умовай прыцягнення асобы ў якасці А. з’яўляецца наяўнасць дастатковых доказаў пра ўчыненне ёю злачынства. Прававое становішча А. (працэсуальныя гарантыі, права на абарону і інш.) вызначаецца законам. А., аддадзены пад суд, наз. падсудным.
    АБВОЙНІК (Регіріоса), род кустоў сям. ластаўневых. Вядома каля 15 відаў, пашыраны ў Міжземнамор’і, трапічнай
    Абвойнік грэчаскі.
    Афрыцы, ва ўмераных і субтрапічных паясах Азіі; на Каўказе расце А грэчаскі (Р. graeca), на Д.Усходзе А. тынавы (Р. sepium).
    Ліяны выш. да 12 м. Кветкі буйныя, да 3 см у дыяметры, зеленаватабурыя, з цяжкім пахам. Плады — лістоўкі са шматлікім плоскім насеннем. Вырошчваюць як лек. і дэкар. расліны.
    АБВЯШЧЭННЕ ВАЙНЬІ, папярэдняе матываванае паведамленне адной дзяржавы аб ваен. дзеяннях супраць другой дзяржавы. Рэгулюецца 3й Гаагскай канвенцыяй 1907, паводле якой вайна не павінна пачынацца без папярэджання, неабходнага для мірных перагавораў канфліктуючых дзяржаў і інфармавання нейтральных дзяржаў. А.в. з’яўляецца кампетэнцыяй вышэйшых органаў улады. У адпаведнасці з Канстытуцыяй
    18	АБВЯШЧЭННЕ
    Рэспублікі Беларусь гэта права належыць Вярх. Савету. Існуючае міжнар. права, зыходзячы з прынцыпу неўжывання сілы і пагрозы сілай, кваліфікуе любы ваен. напад як агрэсію, міжнар. злачынства. Выкарыстанне ўзбр. сіл дапускаецца толькі як мера ў адказ супраць агрэсара. Л.В.Паўлава.
    АБВЯШЧЭННЕ ПАМЕРЛЫМ, паво дле бел. права прызнанне па рашэнні суда грамадзяніна памерльгм пры адсутнасці ў месцы яго пастаяннага жыхарства звестак пра яго месцазнаходжанне на працягу 3 гадоў, а калі ёсць падставы меркаваць, што ён прапаў без вестак пры абставінах, калі яму пагражала смерць, — на працягу 6 месяцаў. У выпадку яўкі або выяўлення месцазнаходжання такога грамадзяніна рашэнне аб Ап. адмяняеіша судом.
    АБДАЛАХ ІБН АЛЬСАІД МУХАМВД Халіфа (1846 — ліст. 1899), правіцель незалежнай суданскай дзяржавы [1885—вер. 1898] пасля смерці Махдзі. Ліквідаваў сепаратызм правадыроў плямёнаў, умацаваў дзяржаву махдзістаў, стварыў моцную армію. Узначаліў супраціўленне суданцаў англ. каланізатарам у 1896—98. Пасля перамогі англічан пры Амдурмане (вер. 1898) кіраўнік партыз. барацьбы. Забіты ў баі.
    АБД АЛЬКАДЗІР. Абд а л ь  К a д з е р (Насіраддзін ібн Мухіддзін альХасані; 6.9.1808—26.5.1883), нацыянальны герой Алжыра, палкаводзец, вучоны, аратар, паэт. Паходзіў з уплывовага феад. роду. У 1832—47 узначаліў паўстанне супраць франц. акупацыі Ашыра. У 1832 абвешчаны султанам Зах. Алжыра, прыняў тьггул эміра. У 1847—52 зняволены ў Францыі. 3 1855 займаўся багаслоўем у Дамаску. Аўтар прац па вайск. справе, рэліг.філас. тракгата.
    АБД АЛЬКЕРЫМ (1881 або 1882 — 7.2.1963), паліт. і дзярж. дзеяч Марока. Агрымаў багаслоўскую адукацыю. За заклікі да вызв. барацьбы ў 1915 зняволены. У 1921 узначаліў вызв. барацьбу рыфскіх плямёнаў супраць ісп., з 1925 франц. каланізатараў. Прэзідэнт (эмір) [1921—26] Рыфскай рэспублікі. У 1926 захоплены французамі і сасланы на ваў Рэюньён. У 1947 атрымаў дазвол на выезд у Францыю пры ўмове, што не будзе займацца паліт. дзейнасцю. Уцёк і пасяліўся ў Каіры, дзе ўзначаліў (1948— 56) Камітэт вызвалення Арабскага Магрыба.
    АБДАРАХМАН I (каля 734—788), заснавальнік Кардоўскага эмірата ў Іспаніі і дынастыі Амеядаў. 3за ганенняў Абасідаў у 750 уцёк з Сірыі ў Іспанію, дзе ў 756 стварыў незалежны эмірат са сталіцай у Кордаве. Праводзіў палітыку цэнтралізацыі, паспяхова зма
    гаўся з арабаберберскай плем. знаццю. Адбіў нападзенні хрысц. правіцеляў Паўн. Іспаніі і франкаў Карла Вялікага.
    АБДАРАХМАН II (792—852), эмір Кардоўскага эмірата [822—852]. Праўнук Абдарахмана I. Спрыяў развіццю навук і мастацтва, выдаткоўваў вял. сродкі на будва палацаў і мячэцяў, што прывяло да ўзмацнення падатковага прыгнёту. Вызначаўся верацярпімасцю. Устанавіў дыпламат. і гандл. адносіны з Візантыяй.
    АБДАРАХМАН III а н  Н а с і р (Перамаганосны; 7.1.891—961), эмір (з 912), халіф (з 929) Кардоўскага эмірата. У выніку 30гадовай барацьбы з мясц. феадаламі і плямёнамі аднавіў адзінства эмірата, які распаўся пры яго папярэдніках. Падначаліў Сеуту (Марока), Таледа (Іспанія); яму плацілі даніну Леон і Навара. Устанавіў дыпламат. адносіны з Візантыяй і Атонам I у Германй. Стварыў мацнейшы на Міжземным моры флот. Сфарміраваў гвардыю з еўрап. (пераважна славянскіх) рабоў. Спрыяў развіццю навук і мастацтва. Яго праўленне — вяршыня магутнасці кардоўскіх Амеядаў.
    АБДРАШЬІТАЎ Вадзім Юсупавіч (н. 19.1.1945, г. Алматы), расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. Расіі (1992). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1974). Фільмам А. ўласцівы фабульная пэўнасць, стрыманасць і камерныя інтанацыі, кантрастныя паралелі: «Слова для абароны», «Спыніўся поезд» (Дзярж. прэмія Расіі 1984), «Парад планет», «Слуга» (Дзярж. прэмія СССР 1991) і інш.
    АБДУКЦЫЯ, перанос акіянічнай кары і мантыі на ўскраіну кантынента. У выніку А. цяжкія блокі акіянскай літасферы нагрувашчваюцца на менш шчыльную кангынентальную кару, утвараючы афіялітавыя комплексы (гл. Афіяліты). Пашыраны ў знешніх частках складкавых абласцей Апалачаў, Альпаў, Гімалаеў, Андаў і інш.
    АБДУЛА САБІР (сапр. Абдулаеў Сабірджан; 18.9.1905, г. Каканд, Узбекістан — 1972), узбекскі паэт, драматург. Нар. паэт Узбекістана (1965). Засл. дзеяч мастацтваў Узбекістана (1944). Аўгар збкаў паэзіі «Вясна» (1931), «Дружба» (1937), «Песні жыцця» (1962), гісторыкабіягр. рамана «Маўлона Мукімі» (1965), драм на тэмы сучаснасці, муз. драм на сюжэты нар. паданняў («Тахір і Зухра», 1943, «Алпамыш», 1958, і інш.).
    АБДУЛАЕЎ Абдулхак Аксакалавіч (н. 30.12.1918, г. Туркестан Чымкенцкай вобл., Казахстан), узбекскі жывапісец. Нар. мастак Узбекістана (1968). Вучыўся ў Самаркандскім маст. тэхнікуме (1931—36), Маскоўскім маст. інце (1938—41). Аўтар нац. па каларыце партрэтаў паэта і мысліцеля А.Наваі, пісьменнікаў Айбека, І.Рахіма, К.Яшэ
    на, «Аўтапартрэта ў кіргізскай шапцы» і інш.
    АБДУЛАЕУ Мікаіл Гусейн аглы (н. 19.12.1921, Баку), азербайджанскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1963). Чл.кар. AM СССР (1958). Скончыў Маскоўскі маст. інт імя Сурыкава (1949), вучыўся ў С.В.Герасімава і У А.Фаворскага. У творчасці пераважаюць лірычныя тэмы: «Вечар», «Агні Мінгечаура», «Стогадовы рэзчык А.Бабаеў», «Індыйская серыя», серыі малюнкаў «За ракой Аракс»; іл. да паэмы М.Фізулі «Лейлі і Меджнун». Аўтар мазаічнага пано «Нізамі» ў Бакінскім метрапалітэне.
    АБДУЛАЎ Восіп Навумавіч (16.11.1900—14.6.1953), рус. акцёр. Нар. арт. Расіі (1944). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. 3 1943 у Маскоўскім тры імя Массавета. Яркі характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы віртуозная тэхніка, камедыйнасць і тонкі гумар. Сярод лепшых роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Дзядзька Васа («Пані міністэрша» Б.Нушыча) і інш. Здымаўся ў кіно: Джон Сільвер («Востраў скарбаў»), Грэк Дымба («Вяселле» паводле А.Чэхава). Дзярж. прэмія СССР 1951.
    АБДУЛАХАН II Ібн Іскандэр (каля 1534—1598), узбекскі хан [1583— 98] з дынастыі Шайбанідаў, пры якім дзяржава дасягнула найб. магугнасці. У 1557 захапіў Бухару і зрабіў яе сталіцай Шайбанідаў дзяржавы, далучыў Ташкент, тэр. на Пн ад Сырдар’і, Балх, Фергану, Харэзм і інш. Правёў заканад. і адм. рэформы, падтрымліваў развіццё рамёстваў і гандлю, архітэктуры і лры.
    АБДЎЛХАМІД II (21.9.1842— 10.2.1918), турэцкі султан [1876—1909]. Пад націскам Мідхатапашы ў 1876 увёў канстытуцыю, аднак неўзабаве распусціў парламент і ўстанавіў дэспатычны рэжым. Інспіраваў армянскія пагро.мы, разню грэкаў на Крыце і інш., за што атрымаў мянушку Крьгвавы султан. Пасля Младатурэцкай рэвалюцыі 1908 быў вымушаны аднавіць канстытуцыю 1876. 27.4.1909 арыштаваны младатуркамі за ўдзел у контррэв. перавароце. Памёр у стамбульскай турме.
    АБДУРАХМАНАВА Дзільбар Гулямаўна (н. 1.5.1936, Масква), узбекскі дырыжор. Нар. артыстка СССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб. тра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Атэла» Дж.Вердзі, «Вогненны анёл» С.Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» ААдана, «Спартак» А.Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973.
    АБДУРАХМАНАЎ Фуад Гасан аглы (11.5.1915, г. Шэкі, Азербайджан —
    АБ’ЕКТЫЎ	19
    15.6.1971), азербайджанскі скульптар. Hap. мастак Азербайджана (1955). Чл.кар. AM СССР (1949). Вучыўся ў AM у Ленінградзе (1935—40). Працаваў пераважна як манументаліст: помнікі Нізамі ў Гянджы (Дзярж. прэмія СССР 1947) і Баку, пісьменніку С.Вургуну ў Баку, паэту Рудакі ў Душанбе і інш.; статуя «Чабан» (Дзярж. прэмія СССР 1951). Творы А. адметныя выразнасцю формы, спакойнай, ураўнаважанай кампазіцыяй.
    АБДЭРГАЛЬДЭН (Abderhalden) Эміль (9.3.1877 — 5.8.1950), швейцарскі біяхімік. Замежны чл.кар. AH СССР (1925). У 1904—45 працаваў у Германіі; з 1946 у Цюрыхскім унце. Сінтэзаваў (разам з Э.Г.Фішэрам) поліпептыд з 19 амінакіслот (1916). Даследаваў структуру і функцыі бялкоў, ролю тлушчаў, вітамінаў, гармонаў пры харчаванні; адкрыў т. зв. ахоўныя ферменты, якія ўтвараюцца ў арганізме пры цяжарнасці, пухлінах і інш. Аўтар «Падручніка фізіялагічнай хіміі» (рус. пер. 1934).
    АБЕГЯН Манук Хачатуравіч (29.3.1865, с. Астапат каля Нахічэвані — 25.9.1944), армянскі літаратуразнавец, фалькларыст, лінгвіст. Акад. АН Арменіі (1943). Скончыў Іенскі унт (1898) са званнем дра філасофіі. Аўтар «Гісторыі старажьггнаармянскай літаратуры» (т. 1—2, 1944—46), прац па арм. фальклоры, мове, вершаскладанні і лексікаграфіі. Апублікаваў варыянт эпасу «Давід Сасунскі» (1889), даследаванні па арм. міфалогіі і нар. эпасе.