• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    14	АБАРОНА
    разнастайнасць спосабаў вядзення абарончых дзеянняў, выкарыстанне спецыфічных фіз.геагр. умоў.
    Літ.: Тактнка. 2 язд. М., 1988. С. 320— 407. У.П.Рудэнка, В.А.Юшкевіч.
    АБАРОНА АЙЧЫНЫ, абарона краіны ад знешняга нападу, пагрозы яе незалежнасці і тэр. цэласнасці. Абарона Рэсггублікі Беларусь — найважнейшая функцыя дзяржавы, канстытуцыйны абавязак і доўг кожнага яе грамадзяніна. Акгыўная форма рэалізацыі гэтага абавязку — ваенная служба. Закон «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992 рэгламентуе парадак падрыхтоўкі насельніцтва да абароны краіны і забеспячэння камплектавання яе Узброеных Сіл.
    АБАРОНА ГОНАРУ I ГОДНАСЦІ, адна з формаў судовай аховы нравоў фізічных і юрыд. асоб. Грамадзянін або юрыд. асоба маюць права патрабаваць праз суд абвяржэння недаказаных звестак, якія ганьбяць іх гонар, годнасць або дзелавую рэігутацыю. Ганебныя звесткі, распаўсюджаныя ў сродках масавай інфармацыі, абвяргаюцца там жа. Дакумент, які зыходзіць ад юрыд. асобы і змяшчае ганебныя звесткі, падлягае адмене. Інш. выпадкі разглядаюцца судом. Маральная (немаёмасная) шкода кампенсуецца, памер яе вызначаецца судом.
    АБАРОНА ГРАМАДЗЯНСКІХ ПРА
    ВОУ, у цывільным праве сукупнасць
    Да арт. Абарончыя збудаванні. Навагрудскі замак. Пачатак 16 ст. Рэканструкцыя.
    Да арт. Абарончыя збудаванні. Лідскі замак. 3 малюнка Н.Орды. Сярэдзіна 19 ст.
    ц арт. Абарончыя збулаванкі. Брзсцкая крэпасць. 3 карціны мастака М.Залескага. 1840.
    дзеянняў па ахове законных маёмасных і асабістых немаёмасных правоў грамадзян. Ажыццяўляецца ва ўстаноўленым судом парадку праз: прызнанне гэтых правоў; аднаўленне становішча, якое існавала да парушэння права і спынення дзеянняў, што парушаюць права; прысуджэнне да выканання абавязацельства ў натуры; спыненне або змену праваадносін; спагнанне з асобы, якая парушыла права, нанесеных страт, няўстойкі, а таксама інш. законныя спосабы. У выпадках, асобна прадугледжаных законам, можа ажыццяўляцца ў адм. парадку.
    АБАРОНА ДЫПЛАМАТЬІЧНАЯ, абарона дзяржавай сваіх грамадзян пры парушэнні іх правоў і інтарэсаў у замежнай дзяржаве. Ажыццяўляецца праз дыпламат. і консульскія прадстаўніцтвы за мяжой. Рэгулюецца міжнар. пагадненнямі, двухбаковымі консульскімі канвенцыямі і нац. заканадаўствам.
    Абарону і заступніцтва грамадзян Беларусі на яе тэр. і за межамі дзяржавы гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі БелаРУсь.
    АБАРОНА СУДОВАЯ, сукупнасць працэсуальных гарантаваных законам дзеянняў, накіраваных на ахову правоў і інтарэсаў грамадзян. У Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца судом праз дакладна рэгламентаваны парадак разгляду спраў, бакам даюцца аднолькавыя магчымасці ў працэсе. Грамадзяне маюць права абскарджваць у судзе неправамерныя дзеянні органаў дзярж. кіравання і службовых асоб, у касацыйным парадку суд. пастановы, абараняць сваю маёмасць і асобу і інш.
    АБАРОНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ, штучныя перашкоды, прызначаныя для доўгатэрміновай абароны нас. пункта ці пэўнай тэрыторыі ад праціўніка.
    Найб. стараж. Аз. — агароджы з дрэва, зямлі ці камянёў, равы, валы. У Сгараж. Рыме стваралі ўмацаваныя ваен. пасяленні — лагеры. На ўскраінах Рым. імперыі будавалі т. зв. рымскія валы (Адрыянаў вал, Антанінаў вал, Траянаў вал). Разнастайныя тыпы А.з. ствараліся ў еярэднявеччы: для абароны замкаў, манастыроў (земляныя валы, равы, крапасныя драўляныя і мураваныя сцены, вежы з байніцамі і машыкулямі, брамы з герсамі, барбаканы), аховы вял. тэрыторый (Вялікая Кітайская сцяна, «Вялікая засечная мяжа» на паўд. межах Рае. дзяржавы ў 16—17 ст. і інш.). Своеасаблівыя тыпы Аз. — дзядзінец, крэмль, замак.
    Першыя А.з. на тэр. Беларусі — гарадзішчы, з’явіліся ў жал. веку (7 ст. да н э. — 4 ст. н.э.). Паступова яны ўскладняліся ад простых драўляных агароджаў па краях да шматрадных драўляназемляных умацаванняў. 3 развіццём гарадоў (9—13 ст.) гал. А.з. сталі равы, драўляныя сцены і вежы (Полацк, Тураў, Віцебск, Мінск). У 12 ст. з’явіліся мураваныя вежы з выкарыстаннем у муроўцы валуноў (Гродна). 3 пераходам да тактыкі прамога пгтурму і аблогі ў 13 ст. сфарміравалася новая сістэма абароны горада, у аснове якой была вежаданжон у драўляным ці мураваным замку (гл. Навагрудскія замкі, Камянецкая вежа, Тураўская вежа і ініп.). У сярэдзіне 16 ст. з пашырэннем агнястрэльнай зброі ствараліся замкавыя комплексы (Мірскі замак, Нясвіжскі замак), узнікла фартыфікацыя, удасканальваліся традыц. драўляназемляныя ўмацаванні. У Віцебску, Полацку, Магілёве, Слуцку, Брэсце, Рэчыцы і інш. існавала некалькі ліній абароны, якія ахоллівалі цэнтр горада і пасады. Абарончыя прыстасаванні мелі многія грамадзянскія збудаванні — ратушы, сядзібы, дамыкрэпасці, а таксама цэрквы, касцёлы, кляштары, манастыры, сінагогі. Іх сцены будаваліся высокія і тоўстыя, па кутах будынкаў ці над уваходам ставіліся баявк ( вежы з байніцамі, уваходы дадаткова засцерагаліся бабінцамі, каванымі дзвярыма, надемнымі кратамігерсамі. Вакол будынкаў узводзіліся валы з драўлянымі ці мураванымі сценамі, вежамі або
    АБАС 15
    бастыёнамі. Адзін з першых умацаваных храмаў на Беларусі — Полацкі Сафійскі сабор. Аналагічнымі абарончымі храмамі былі Супрасльская царквакрэпасць, Сынковіцкая царквакрэпасць, Мураванкаўская царквакрэпасць, Камайскі касцёл і інш. У 19 ст. ўзніклі фортавыя А.з. (гл. Крэпасць) з вынесенымі на 1—2 км наперад ад цэнтр. ўмацавання фортамі (Брэсцкая крэпасць, Бабруйская крэпасць). У 1й пал. 20 ст. ствараліся ўмацаваныя раёны і палосы абароны (напр., Беларуская прыгранічная паііаса абароны).
    Літ.: Ткачоў М.А Замкі Беларусі (ХІП—XVII ст.). Мн., 1977; Я г о ж. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978. М.А.Ткачоў.
    АБАРОТ КАІІІТАЛУ, працэс узнаўлення руху ўсяго авансаванага капіталу, які бясконца паўтараецца. He супадае з кругаабаротам капіталу. Поўны А.к. адбываецца толькі тады, калі ў грашовай форме вяртаецца авансаваная вартасць асноўнага капіталу і ён аднаўляе сваю матэрыяльную форму. Таму А.к. ахоплівае некалькі кругаабаротаў капіталу. Час, на працягу якога авансаваны ў грашовай форме капітал вяртаецца ў той жа форме да прадпрымальніка, наз. часам А.к. Адзінкай вымярэння А.к. служыць год. Хугкасць А.к. вызначаецца па формуле: п =  , дзе п — колькасць абаротаў, A — адзінка вымярэння, a — час абароту індывід. капіталу. Хуткасць А.к. — паказчык жыццяздольнасці капгталу. На яе ўплываюць час вьггвсці і час абарачэння, а таксама суадносіны асн. і абаротнага капіталу ў авансаваным капігале.
    АБАРОГНАЕ ВОДАЗАБЕСПЯЧЭННЕ, сістэма водазабеспячэння на прадпрыемствах, пры якой адбываецца шматразовы абарот вады ў тэхнал. працэсе пры абмежаваным яе скідванні ў вадаёмы (да 3%) ці інш. водапрыёмнікі. Перад паўторным выкарыстаннем адпрацаваную ваду ачыіпчаюць, ахалоджваюць j апрацоўваюць залежна ад мэтаў вьггвсці ў адкрытых вадаёмах, градзірнях, басейнах пырскальных, ачышчальных устаноўках. Выкарыстанне А.в. замест праматочнага змяншае расход вады, эксплуатац. выдаткі, забруджванне навакольнага асяроддзя.
    АБАРОТНЫ КАІІІТАЛ, частка пастаяннага прадукцыйнага капіталу, вартасць якога ў працэсе яго вытв. расходавання цалкам пераносіцца на прадукг і цалкам вяртаецца да прадпрымальніка ў грашовай форме ў канцы кожнага кругаабароту капіталу. Да Ак. адносіцца капітал, авансаваны на куплю сыравіны, паліва, дапаможных матэрыялаў і інш. прадметаў працы, а таксама пераменны капітал. А.к. абарачаецца хутчэй за асноўны капітал. Чым большая доля А.к. ў авансаваным капітале, тым меншы час абароту ўсяго капіталу і большы прыбытак.
    АБАРОТНЫЯ СРОДКІ, грашовыя сродкі, прызначаныя на ўгварэнне абаротных вьпв. фондаў і фондаў абарачэння. Адна іх частка дзейнічае ў вытв. сферы і набывае форму вытв. запасаў, незавершанай вытворчасці і наступных затрат, другая абслугоўвае сферу абарачэння і набывае форму гатовых вырабаў, грашовых сродкаў і сродкаў у разліках. Асн. крыніца фарміравання першых — даход (прыбытак), другіх — кароткатэрміновы крэдыт. Эфекгыўнасць выкарыстання А.с. харакгарызуецца колькасцю абаротаў (каэфіцыентам абарачэння) і працягласцю аднаго абароту (хуткасцю абароту).
    Колькасць абаротаў вызначаецца па формуле Ка = РП : А, дзе РП — аб’ём рэалізаванай прадукцыі за дадзены перыяд, A — сярэднегадавая сума Ac. за гэты ж перыяд. Хугкасць абароту (у днях) вызначаецца па формуле: Ха = Д : Ка, дзе Д — колькаснь дзён у перыядзе. Паскарэнне абарачальнасці Ac. — адна з важных умоў эканоміі сродкаў, павышэння эфектыўнасці выгвсці.
    Да арт. Абарончыя збудаванні. Замак КракдэШэвалье ў Сірыі. 12 —пач. 13 ст.
    Да арт. Абарончыя збудаванні. Крэпасць у Каркасоне (Францыя). 13 ст.
    АБАРОТНЫЯ ФОНДЫ, частка вытворчых фондаў прадпрыемства, якая цалкам расходуецца ў вытв. цыкле і цалкам пераносіць сваю вартасць на новы прадукг. Матэрыяльнарэчыўную аснову А.ф. складаюць прадметы працы (матэрыялы, сыравіна і інпі.), што зна
    ходзяцца на складах у выглядзе вытворчых запасаў і незавершанай вытвсці. У рыначнай эканоміцы А.ф. — пастаянная частка абаротнага капіталу.
    АБАРЫГЕНЫ (лац. Aborigines ад ab origine ад пачатку), 1) карэпныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) краіны ці якойн. мясцовасці. Паводле стараж.рым. паданняў, А. наз. племя, якое жыло каля падножжа Апенін. 2) У біялогіі тое, што аўтахтоны.
    ABAC Хаджа Ахмад (7.6.1914, г. Паніпат, Індыя — 1987), індыйскі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік. Скончыў Алігархскі мусульманскі унт. Удзельнік стварэння Асацыяцыі нар. траў Індыі (1943). Пастаноўшчык маст. фыьмаў «Незвычайнае здарэнне», «Іншаземец» (з рэж. В.Проніным, у сав.
    пракаце «Хаджэнне за тры моры»), «Дзве кроплі вады» і інш. Аўіар сцэнарыяў фільмаў «Бессмяротная гісторыя докгара Котніса», «Бадзяга», «Пан 420» (абодва ў сааўт.), сац. раманаў «Заўтра належыць нам» (1945), «Крывавы шлях» (1980) і інш.
    16 ABAC
    ABAC I Вялікі (27.1.1557—19.1. 1629), шах Ірана [1587—1629] з дынастыі Сефевідаў. Дзеля ўмацавання цэнтр. улады рэфармаваў войска, фін. сістэму, адм. кіраванне і інш. Спрыяў развіццю знешняга і ўнутр. гандлю. Перанёс сталіцу з Казвіна ў Ісфахан (1597—98). Вёў шматлікія войны, вя
    рнуў страчаныя раней і заваяваў новыя тэрыторыі, спыніў набегі узбекаў. Наладзіў дыпламат. і гандл. кантакты з краінамі Зах. Еўропы. Пры ім сефевідскі Іран дасягнуў найб. маіутнасці.