Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АБ’ЁМНЫ AHAJ1I3, сукупнасць метадаў хім. колькаснага аналізу, заснава
Абемны модуль (без кажуха) — узмацняльнік гукавых частот: 1 — верхняя друкавальная плата; 2 — рэзістары; 3 — металічная перамычка паміж друкавальнымі платамі; 4 — кандэнсатар; 5 — ніжняя друкавальная плата; б — вывады; 7 — транзістар.
ных на вымярэнні аб’ёмаў раствораў, газаў, асадкаў для вызначэння колькасці (канцэнтрацыі) пэўнага рэчыва. Уключае метады тытрыметрычнага аналізу, газавага аналізу, ультрахімічнага аналізу, а таксама асаджэнне. Раней да А,а. адносілі толькі тытрыметрыю.
АБ’ЁМНЫ ЗАРАД, тое, uno прасторавы зарад.
АБ’ЁМНЫ МОДУЛЬ, функцыянальны вузел элекгроннага прыстасавання, у якім дыскрэтныя элементы (паўправадніковыя прылады, рэзістары, кандэнсатары і інш.) размешчаны паралельна адзін аднаму і перпендыкулярна плоскасці іх злучэння ў эл. ланцугі ад•паведна схеме. Бываюць зварныя (вывады элементаў злучаны зваркай), калончатыя (элементы паміж друкавальньші платамі), сотавыя (элементы ў спец. гнёздах з ізаляцыйнага матэры
ялу) і інш. А.м. аднаго тыпу маюць аднолькавыя ці кратныя геам. памеры і ўтвараюць сістэму модуляў, дапасаваных паміж сабой па эл. параметрах.
АБ’ЁМНЫ РЭЗАНАТАР, п а р о ж н і рэзанатар, эндавібратар, поласць з электраправоднай паверхняй, унутры якой устанаўліваюцца свабодныя ваганні эл.магн. поля. Форма А.р. адвольная, практычнае выкарыстанне маюць прамавутольны паралелепіпед, круглы цыліндр, тароід, сфера. Спектр уласных частот А.р. і прасторавае размеркаванне эл.магн. поля вызначаюцца пры рашэнні Максвела ўраўненняў з гранічнымі ўмовамі на сценках рэзанатара. Асн. харакіарыстыка — дыхтоўнасць, якая вызначаецца адносінамі вагальнай энергіі А.р. да страт энергіі за адзін перыяд ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў тэхніцы звышвысокіх частот як контуры генератараў і хвалямераў, эталоны частаты, фільтры, у цыклічных паскаральніках зараджаных часціц і лазернай тэхніцы. Гл. таксама Аптычны рэзанатар, Лазер.
АБ’ЁМНЫХ АДНОСІН ЗАКОН, гл. ў арт. ГейЛюсака законы.
АБЗАЦ (ням. Absatz), 1) чырвоны р а д о к — водступ у пачатковым радку тэксту. 2) Частка тэксту, звязаная сэнсавым адзінствам і вылучаная водступам у першым радку.
АБЗУ, а п с у , паводле шумераакадскай міфалогіі, сусветны акіян падземных прэсных водаў, які абкружае зямлю, а таксама патаемнае месца, схаванае недзе ў яго глыбіні, куды нават багі не могуць зазірнуць і дзе захоўваюцца таямнічыя сілы, што кіруюць светам.
АБІДА, возера ў Беларусі, у Крупскім рне Мінскай вобл., бас. р. Югна, левага прытока Лукомкі. ІІл. 0,64 км“. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,7 км. найб. глыб. 17 м. Пл. вадазбору каля 330 км". Схілы спадзістыя, параслі хмызняком. Злучана шырокай пратокай з воз. Сялява.
АБІДАВІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Быхаўскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса «XVIII партз’езд». За 30 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 60 км ад Магілёва, 3 км ад Дняпра. 747 ж., 288 двароў (1994).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 16 ст., у 1600 сяло ў складзе маёнтка Тайманава Рэчыцкага пав. 3 1742 у т.зв. Быхаўскім графстве, з 1772 у Старабыхаўскім (Быхаўскім) пав. Рас. імперыі. У 1880 у A 790 ж. 3 1924 цэнтр сельсавета ў Журавіцкім рне, з 1935 у Доўскім (Журавіцкім), з 1956 у Быхаўскім рне. У 1969 — 883 ж
Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, адцз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання, гандлёвы цэнтр. За 3 км на ПдЗ гарадзішча зарубінецкай і калочынскай культур (2 ст. да н.э.—3 ст. н.э.).
АБІДАС (стараж.грэч, Abidos), цяпер г. АрабетзльМадфунах, адзін
АБІХТ 23
з найб. гарадоў Стараж. Егіпта, дзе, паводле легенды, быў забіты і пахаваны бог Асірыс. Гісторыя А. прасочваецца з сярэдзіны 4га тыс. да н.э. У эпоху Сярэдняга царства (каля 2050—каля 1700 да н.э.) стаў гал. цэнтрам культу Асірыса, у выніку чаго ўзнік звычай рабіць у А. паломніцтва, хаваць там нябожчыкаў і ставіць памінальныя надпісы. Захаваліся рэшткі 2 храмаў, пабудаваных у гонар Асірыса фараонамі Сеці I (14 ст. да н.э.) і Рамсесам II (14—13 ст. да н.э.), а таксама кенатаф Сеці I.
АБІДЖАН (Abidjan), горад на Пд Котд’Івуар (да 1983 сталіца). Адм. ц. дэпартамента Абіджан. Засн. ў 1880—90. Каля 2 млн. ж. (1993, з прыгарадамі). Размешчаны на берагах і астравах лагуны Эбрые (Гвінейскі заліў). Міжнар. аэрапорт, гал. порт краіны. Пачатковы пункт чыгункі да г. Уагадугу (БуркінаФасо), вузел аўтадарог. Харчовая (рыбныя і садавінныя кансервы, сокі, піва, мука), тэкст., абутковая, швейная, дрэваапр., металаапр. (у т.л. аўта і велазборачная), нафтаперапр., суднабуд. прамсць. ЦЭС. Унт. Марская акадэмія навук. Нац. музей.
АБІДЗЕНСКІЯ ЭМАЛІ, бронзавыя ўпрыгожанні (падвескілунніцы, пацеркі) позняга этапу зарубінецкай культуры (2—5 ст.), аздобленыя выемчатымі эмалямі. Выраблялі, як мяркуюць, у ювелірнай майстэрні на паселішчы Адаменка (Быхаўскі рн, урочышча Абідня). Трохвутольныя лунніцы (верхні вугал служыў вушкам) знізу завершаны круглымі гнёздамі для чырвонай эмалі (плаўленае рымскае шкло). Кожны вугал упрыгожваюць яшчэ тры выступыдыскі. Пацеркі ў форме сплюшчаных выцягнутых паралелепіпедаў. Аналагічныя ўпрыгожанні знойдзены і на суседнім паселішчы Тайманава.
Літ:. П о б о л ь Л.Д. Славянскне древчоста Белорусснн: (раннлй этап зарубннецкой культуры). Мн., 1971.
Л.Д.Побаль, М.М.Яніцкая.
АБІІСТАДА, запаведнік на Пд Афганістана, на ГазніКандагарскім пласкагор’і. Засн. ў 1974. Пл. каля 25 тыс. га. Уключае мелкаводнае салёнае возера на выш. 2133 м — месцы жыхарства рэдкіх відаў птушак (гняздуецца фламінга, зімуе белы журавель).
АБІСАЛЬ (ад грэч. abyssos бяздонны), абісальная зона, зона марскога дна, якая адпавядае ложу акіяна (3000—6000 м). Займае больш за 75% пл. дна акіяна. Характарызуецца адносна слабай рухомасцю вады, адсутнасцю сонечнага святла, пастаяннымі трай (блізкай да 0 °C ці ніжэй), салёнасцю (каля 35%), велізарным ціскам у 30—60 МПа (300—600 атм). Жывёльны свет збяднелы (жывёлы сляпыя ці з вял. вачыма, многія арганізмы свецяцца). Зона найб. акіянскіх глыбінь — у л ь траабісаль (6—11 тыс. м) прымеркавана да акіянскіх жалабоў уздоўж мацерыкоў ці астраўных дуг.
АБІСАЛЬНЫЯ АДКЛАДЫ, асадкі, што намнажаюцца ў зоне абісалі мораў і акіянаў. Займаюць каля 90% пл. дна Сусв. акіяна. А.а. — арганагенныя мулы са шкілетных частак планктонных арганізмаў (глабігерынаў, дыятамей, радыялярый, фарамініфер і інш.), найдрабнейшых тэрыгенных часцінак, вулканічнага попелу, чырвоных глыбакаводных глін з уключэннямі жалезамарганцавых канкрэцый і інш.
АБІСАЛЬНЫЯ РАЎНІНЫ, глыбакаводныя плоскія ці ўзгорыстыя раўніны акіянскіх катлавін і ўпадзін ускраінных мораў. Плоскія А.р. ўкрыты рыхлымі адкладамі; найб. пашыраны ў Атлантычным акіяне. Узгорыстыя маюць расчлянёны рэльеф, іх паверхня спалучае ўзгоркі, грады, лагчыпы, асобныя горы, найб. іх у Ціхім і Індыйскім, менш у Атлантычным акіянах.
АБІСІНІЯ, старажытная неафіцыйная назва Эфіопіі. Паходзіць ад араб. слова
Залатыя завушніцы Рамсеса П,. знойдзеныя ў Абідасе.
Да арт. Абідзенскія эмалі. Лунніца з чырвонай эмаллю 3 — 4 ст.
«альхабаша», якім называлі гэту краіну ў стараж. часы арабы.
АБІСІНСКАЕ НАГОР’Е, гл. Эфіопскае нагор ’е.
АБІСКУ. А б і с к a (Abisko), нацыянальны парк на Пн Швецыі, у Скандыпаўскіх гарах. Засн. ў 1909 як ландшафтны запаведнік. Уключае бас. р. Абіску і ч. паўд. ўзбярэжжа воз. Турнетрэск. Пл. 7,5 тыс. га. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, лось, паўн. алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэр. парку навук.доследная станцыя Шведскай АН.
АБІТУРЫЕНТ [ад позналац. abituriens (abiturientis) які збіраецца пайсці], у большасці краін асоба, якая заканчвае сярэднюю спец. навуч. ўстанову. На Беларусі і ў інш. краінах СНД з канца 1950х г. тэрмін «А.» набыў інш. сэнсавае значэнне — які паступае ў вышэйшую або сярэднюю спец. навуч. ўстанову.
АБІХ (Abich) Вільгельм Герман (Герман Вільгельмавіч; 11.12.1806, Берлін — 1.7.1886), геолаг. Акад. (1853), ганаровы чл. (1866) Пецярбургскай АН. Праф. Дэрпцкага (г. Тарту) унта. У 1841—76 працаваў у Расіі. Вывучаў ледавікі, геал. будову, карысныя выкапні, землетрасенні Каўказа і Ірана. Адзін з першых звярнуў увагу на хімізм горных парод і значэнне палявых шпатаў у складзе вывергнутых парод.
АБІХТ Генрык Тэадоравіч (1835 ці 1836, Вільня — 12.6.1863), удзельнік нац.вызв. руху 1850—60х г. на Беларусі, у Польшчы, Літве. Скончыў Віленскую гімназію (1852), служыў паштовым чыноўнікам. Каб пазбегнуць арышту за ўдзел у рэв. гуртках, у 1857 эмігрыраваў у Лондан. Быў актыўным дзеячам польскай Рэвалюцыйнай грамады «Лондан», працаваў у друкарні «Колокола». Вясной 1862 нелегальна прабраўся ў Варшаву. Уваходзіў у лявіцу «чырвоных», быў агентам Цэнтральнага нацыянальнага камітэта. Асн. рухальнай сілай паўстання лічыў народ. У ліст. 1862 арыштаваны, зняволены ў Брэсцкую крэпасць. Павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
Літ.: К і с я л ё ў Г. Вязень Брэсцкай крэпасці // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
Г.В.Кісялёў.
АБІХТ (Abicht) Рудольф (9.8.1850, г. Намыслаў, Польшча — 12.2.1921), нямецкі філолагславіст, адзін з першых даследчыкаў і папулярызатараў бел. культуры ў Германіі. 3 1900 праф. слав. філалогіі Вроцлаўскага (Брэслаўскага) унта. У працах «Паказальнік крыніц Супрасльскага рукапісу» (1893—98), «Слова аб палку Ігаравым» (1895) даследаваў стараж.бел. помнікі. Бел. матэрыялы і пераклады друкаваў у газ. «Гоман», «Deutschland» («Германія»), «Wilensker Zeitung» («Віленская газета»)
24 АБІЯГЕНЕЗ
і інш. У сааўт. з Я.Станкевічам выдаў бел. буквар «Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным» (Вроцлаў, 1918); пры яго садзейнічанні выйшаў зб. «Беларусь» (Берлін, 1919).
АБІЯГЕНЕЗ (ад а... + біягенез), утварэнне арган. злучэнняў, пашыраных у жывой прыродзе, паза арганізмам і без удзелу ферментаў. У шырокім сэнсе А.— узнікненне жывога з нежывога, зыходная гіпотэза сучаснай тэорыі паходжання жыцця на Зямлі абіягенным шляхам (належыць А.І.Апарыну і Дж.Холдэйну). Магчымасць А. ўпершыню даказана ў 19 ст. штучным сінтэзам мачавіны. У сярэдзіне 20 ст. эксперыментальна ажыццёўлены абіягенны сінтэз бялковападобных і інш. арган. рэчываў ва ўмовах, якія ўзнаўляюць умовы першабытнай Зямлі. Гл. таксама Біягенез.