• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    26	АБЛЕДЗЯНЕННЕ
    АБЛЕДЗЯНЁННЕ, адкладанні лёду на паверхні збудаванняў, дрэвах, правадах, дарогах і інш. аб’ектах. Утвараецца ў выніку выпадзення вадкіх ападкаў у халодную пару года, у туман, смугу. Адрозніваюць галалёд, зярністую і крьшггалічную ійэрань, замёрзлае адкладанне мокрага снегу, складаныя адклады — з некалькіх слаёў розных відаў. На Беларусі за год колькасць сутак з А. складае ў паніжаных месцах 20—28, на ўзвышшах да 40. Назіраецца з кастр. да крас., часцей за ўсё ў снеж. і студзені. Працягласць яго звычайна да 12 гадз. Самым працяглым на Беларусі было ў Навагрудку 28.12.1959—27.1.1960 (715 гадз). Небяспечная з’ява для работы транспарту, энергасістэм і інш. галін гаспадаркі.
    АБЛІВАННЕ, лячэбнапрафілактычная водная працэдура для загартоўвання ар
    Да арт. Аблога. «Аблога Полацка войскамі Стафана Баторыя ў 1579». 3 гравюры С.Пахалавіцкага.
    ганізма; назначаецца таксама ў пачатку водалячэння. А. праводзяць 2—3 мін кожны дзень на працягу 4—6 тыдняў, паступова зніжаючы тру вады з 34—33°С да 22—20 °C. Потым усё цела расціраюць сухой, лепш нагрэтай прасціной.
    АБЛІГАЦЫЯ (ад лац. obligatio абавязацельства), каштоўная папера ў выглядзе даўгавога абавязацельства, якое дае ўладальніку права на атрыманне штогадовага даходу ў выглядзе працэнта ці выйгрыіпу ў спец. тыражы. Выпускаюцца дзяржавай, банкамі, прадпрыемствамі, карпарацыямі, з’яўляюцца каштоўнымі паперамі на прад’яўніка, свабодна абарачаюцца на фін. рынку і маюць свой курс. Пасля заканчэння прадугледжанага тэрміну А. выкупляюцца эмітэнтам. Сродкі ад іх выпуску дзяржава выкарыстоўвае на пакрыццё дзярж. расходаў, рэгуляванне грашовага абарачэння. Для прадпрыемстваў, фінансавакрэдьггных устаноў А. — адзін са спосабаў мабілізацыі дадатко
    вых фін. рэсурсаў. У адрозненне ад уладальнікаў акцый, уладальнікі А. з’яўляюцца толькі крэдыторамі, а не саўладальнікамі (акцыянерамі) кампаніі, банка і г.д. ГІ.Краўцова.
    АБЛІТЭРАЦЫЯ (ад лац. obliteratio сціранне, згладжванне), 1)у жывёл і чалавека — прыроджанае або набытае зарастанне поласці ці прасвету трубкавага органа, канала, крывяноснага або лімфатычнага сасуда (напр., пры запаленнях, трамбозах). 2) У р а с л і н — сплюшчванне клетак і тканак, якое вядзе да знікнення ўнутрыклетачных і міжклетачных поласцей (напр., перыферычных слаёў лубу пры разрастанні тканак сцябла, абалонак і тканак зародка пры яго росце).
    АБЛІЦОВАЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, ра знавіднасць аддзелачных матэрыялаў. Адрозніваюць Ам. прыродныя і штучныя, для ўнутраных і вонкавых абліцовачных работ. Да прыродных належаць пліты і камяні з граніту, габра, лабрадарыту, вапняку, мармуру, туфу, пясчаніку і інш. горных парод. Штучныя А.м. — керамічныя пліткі і камяні, вонкавая цэгла, вырабы са шкла (лісты, шклаблокі, дывановамазаічныя пліткі, панэлі са шклопрафіліту, пліты з сіталаў, шклосіталаў), мармуру штучнага, драўніннавалакністыя і драўніннастружкавыя пліты. Выкарыстоўваюць лісты з азбестацэменту, шклапластыкаў, дэкар. фанеры, рулонныя, ліставыя і плітачныя палімерныя матэрыялы, дэкар.акустычныя пліты. Фасады будынкаў абліцоўваюць таксама прафіляванымі вырабамі з алюмінію, сталі і дэкар. бетону.
    АБЛІЦОВАЧНЫЯ РАБОТЫ, аддзелка вонкавых і ўнутр. паверхняў збудаванняў ліставымі і плітачнымі матэрыяламі, разнавіднасць аддзелачных работ. Павышаюць даўгавечнасць і паляпшаюць архітэктурнамаст. выразнасць будынкаў. Асн. аперацыі: сартаванне і падрыхтоўка абліцовачных матэрыялаў, прыгатаванне буд. раствораў, клеяў і масцік, падрыхтоўка і разметка паверхні, уласна абліцоўка. Вонкавыя А.р. выконваюць адначасова з муроўкай сцен ці пасля іх узвядзення, унутраныя праводзяць па заканчэнні агульных буд. работ. Адзін з відаў А.р. — мазаічнае пакрыццё (гл. ў арт. Мазаіка).
    АБЛОГА, 1) спосаб вядзення ваен. дзеянняў па авалоданні крэпасцю ці ўмацаваным горадам. Праводзілася ў выпадку, калі крэпасць або горад не былі захоплены рагггоўна або штурмам. Уключала акружэнне крэпасці войскамі, узвядзенне вакол яе аблогавых умацаванняў, правядзенне атак, якія звычайна заканчваліся штурмам. Часам А. прымала форму блакады. Вядома з глыбокай старажытнасці: А. Бакгры (Егіпет; 2130 да н.э.), Троі (каля 1260 да н.э.); Полацка (1579), Быхава аблога 1654—55 і інш., Плеўны (1877). У 18 — пач. 20 ст. для А. ствараліся спец. арміі:
    АБЛЯПІХА 27
    яп. аблогавая армія пад ПортАртурам (1904), ням. і рус. аблогавыя арміі ў 1ю сусв. вайну (1914—18) пры А. Льежа, Намюра, Перамышля. Пасля Ій сусв. вайны тэрмін «А.» не выкарыстоўваецца. 2) Спосаб палявання (на ваўка, мядзведзя і інш.).
    АБЛОГА ў a г р а н о м і і, ворная зямля, якая не выкарыстоўваецца доўгі час на с.г. мэты. Кароткачасовая (8— 15 гадоў) А. ў стэпавых раёнах наз. пералог, у лесастэпавых — залог. У першыя 2—3 гады ралля зарастае адна і двухгадовымі раслінамі (бур’яністы пералог), у наступныя 5—7 гадоў — карэнііпчавымі раслінамі, рыхла і шчыльнакустовымі злакамі. Пазней развіваецца расліннае покрыва, характэрнае для сухадольных лугоў, пад ім назапашваецца арган. рэчыва і аднаўляецца прыродная ўрадлівасць глебы. На Беларусі А. займаюць нязначныя плошчы пераўвільготненых і цяжкадаступных малапрадукцыйных зямель.
    АБЛОГАВАЯ ТЭХНІКА, машыны, прылады, прыстасаванні, якія ў стараж. часы выкарыстоўвалі для прыкрыцця атакуючых, штурму і разбурэння ўмацаванняў. Уключала пераносныя і рухомыя (на катках) шчыты, вінеі, рухомыя аблогавыя вежы ў некалькі ярусаў з адкіднымі мосцікамі, штурмавыя драбіны, кідальныя машыны, тараны і інш. На Беларусі А.т. выкарыстоўвалася да 14—15 ст., калі на змену ёй стала прыходзіць аблогавая артылерыя.
    АБЛОМКАВЫЯ ГОРНЫЯ ПАРОДЫ, кластычныя горныя пар о д ы , асадкавыя горныя пароды, якія складаюцца з абломкаў больш стараж. горных парод і мінералаў. Адрозніваюць А.г.п. сцэментаваныя і несцэментаваныя (рыхлыя). Па велічыні абломкаў вылучаюцца грубаабломкавыя пароды, або псефіты (несцэментаваныя — глыбы, валуны, галька, друз, жарства, жвір і сцэментаваныя — кангламераты, брэкчыі, гравеліты і інш.); пясчаныя (псаміты), пылаватыя (алеўрыты, алеўраліты), гліністыя (пеліты) пароды, a таксама мяшаныя (суглінкі і супескі). Да А.г.п. належаць таксама прадукты вулканічных вывяржэнняў: вулканічны друз, попел, туфабрэкчыі і інш. Выкарыстоўваюць у будве, металургічнай, шкляной, керамічнай прамсці і ініп. У рачных і марскіх пясках трапляюцца золата, плаціна, кангтоўныя камяні, разнастайныя мінералы, руды каляровых, рэдкіх і радыеакгыўных металаў. А.г.п. пашыраны па ўсёй Беларусі. Многія з іх (пяскі, жвір і інш.) — карысныя выкапні.
    АБЛОМЫ АРХІТЭКТУРНЫЯ, працяглыя элементы арх. пластыкі, спалучэнне якіх складае профілі (разрэзы) карнізаў, капітэляў, базаў калон. Размяшчаюцца па гарызанталі, радзей па нахіленай крывой (у архівольтах арак, на нервюрах) ці ламанай (абрамленні парталаў, вокнаў) лініі. Узбагачаюць
    арх. дэкор, узмацняюць вобразнамаст. выразнасць будынка. Падзяляюцца на прамалінейныя (палічка) і крывалінейныя (вал, гусёк, абцасік і інш.). Найб. пашыраны ў ордэрнай архітэктуры (гл. Ордэр). Узніклі ў класічнай архітэкгуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны дойлідствам Стараж. Рыма і Візантыі, пасля — Зах. Еўропы. У сучаснай архітэкгуры А.а. адпавядаюць профілі архітжтурныя.
    АБЛЫСЕННЕ, пляшывасць, алапецыя, парадзенне, поўнае або частковае выпадзенне (адсутнасць) валасоў. Лакалізуецца пераважна на галаве; можа быць часовым і стойкім. Пашыраная з’ява ў старэчым узросце, у перыяд старэчай інвалюцыі. Спрыяюць А. нервовапсіхічныя і эндакрынныя захворванні, хваробы і пашкоджанні скуры, радыеактыўнае апрамяненне, інтаксікацыі. Прыроджанае А. — у асноўным спадчынная хвароба, трапляецца рэдка; набытае А. назіраецца пера
    Віды аблогавай тэхнікі: 1 — шчыт; 2 — вінея; 3 — рухомая вежа; 4 — рухомыя і падвешвальныя на круках драбіны; 5 — крукразоуральнік; 6 — штурмавыя драбіны (самбук); 7 — таран.
    важна ў мужчын, у жанчын у асноўным праяўляецца толькі парадзеннем валасоў. Адрозніваюць таксама гнездавое А.— выпадзенне валасоў на адным або некалькіх абмежаваных участках скуры, татальнае — на ўсёй галаве і на інш. участках цела, рубцаватае — на змененых участках скуры (напр., пры фурункулёзе, траўмах, грыбковых хваробах і г.д.). А. бывае і ў дзяцей. На лячэнне выкарыстоўваюць сасударасшыральныя прэпараты, глюкакартыкоідныя гармоны, агульнаўмацавальныя сродкі, полівітаміны, некаторыя амінакіслоты, фізія і іголкарэфлексатэрапію.
    Г.Г.Шанько.
    АБЛЯПІХА (Hippophae), род кустовых і дрэвавых раслін сям. лохавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Еўразіі. На Беларусі ў канцы 19 ст. інтрадукавана А. крушынападобная (Н. rhamnoides), звычайная ў аматарскіх насаджэннях.
    Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, выш. 0,1—7, зрэдку да 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем. дробныя, аднаполыя. Расліна
    
    Абломы архітэктурныя: 1 — палічка; 2 — вал; 3 — «ястрабіная дзюба»; 4 — кіматый (а — прамы, б — адваротны); 5 — абцасік (а — прамы, б  адваротны); б — выкружка; 7  астрагал; 8 — скоцыя.
    Абляпіха крушынападобная: 1 — парасткі жаночай расліны (а — з суквеццямі, б — з пладамі); 2 — парасткі мужчынскай расліны (а  з суквеццямі, б — прырост бягучага года).
    28 АБЛЯПІХАВЫ
    двухдомная (мужчынская і жан.), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны. Плод — несапраўдная касцянка шарападобнаавальнай формы, залацістажоўгы або аранжавы ў жн.—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей. Дэкар. расліны, як лек. сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей.
    АБЛЯПІХАВЫ АЛЕЙ, алей з пладоў абляпіхі. Вадкасць ад светлажоўгага да аранжавакарычневага колеру, t застывання 20 °C, шчыльн. 0,92103 кг/м3, нерастваральны ў вадзе, растваральны ў арган. растваральніках. Mae ў сабе 11— 12% насычаных тлустых кіслот (Сіб, Cis), 23—42% алеінавай, 32—36% лінолевай, 14—27% ліналенавай кіслот, багаты карацінамі, караціноідамі, вітамінам Е. Антысептык, выкарыстоўваюць пры апёках, пашкоджаннях скуры, язвавых і інш. захворваннях.
    АБЛЯЦЫЯ (ад лац. ablatio адніманне), 1)угляцыялогіі — памяншэнне масы лёду і фірну ледавікоў у выніку раставання, выпарэння ці мех. выдалення (знос снегу ветрам, утварэнне айсбергаў і г.д.). Адрозніваюць падледавіковую (донную), унутраную і паверхневую А. Асн. фактары: кліматычныя, унутранае цяпло Зямлі, цёплыя крыніцы, цеплыня ад трэння ледавіка аб ложа ці састаўныя яго часткі і інш. На Беларусі А. адбывалася ў антрапагенавым перыядзе на працягу зледзяненняў. 2)Утэхніцы — вынас рэчываў з паверхні цвёрдага цела патокам гара