• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    чага газу. З’яўляецца вынікам фіз.хім. працэсаў, што адбываюцца ў цвёрдым целе пад дзеяннем аплаўлення, выпарэння, раскладання і хім. эрозіі металаў. Ha А. заснавана абляцыйнае ахаладжэнне (цеплавая ахова) касм. лятальных апаратаў, частак ракетносьбітаў, ракетных рухавікоў і інш., якія падвяргаюцца аэрадынамічнаму награванню пры ўваходзе ў атмасферу.
    АБМАРАЖЭННЕ, пашкоджанне тканак арганізма ўздзеяннем нізкіх тэмператур. А. садзейнічаюць высокая вільготнасць халоднага паветра, слабая супраціўляльнасць арганізма, цесныя абутак і адзенне.
    Адрозніваюць 4 ступені А: 1я — сінюшная ацёчная скура, боль і сверб; 2я — пашкоджанне паверхневага слоя скуры, вадзяныя пухіры; 3я амярцвенне скуры і падскурнай клятчаткі, крывяністыя пухіры; 4я — амярцвенне мяккіх тканак і касцей. Лячэнне: 1я і 2я ступені — саграванне (вадзяныя ванны з трай 18—20 °C, потым 35—40 °C з адначасовым масажам; фізіятэрапія — сухое цяпло, кварцавае апрамяненне); 3я і 4я ступені — хірургічнае. Прафілактыка: загартоўванне арганізма, зручнае адзенне і абутак, своечасовая дапамога пры першых прыкметах A
    АБМЕЖАВАЛЬНЫЯ ЗАКОНЫ п a землеўладанні і землекарыстанні, сукупнасць расійскіх нарматыўных акгаў па абмежаванні маёмасных правоў насельнінтва Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны ў канцы 18 — пач. 20 ст. ў сферы землеўладання і землекарыстання. Пасля далучэння гэтых тэрыторый да Рас. імперыі канфіскоўваліся маёнткі памешчыкаў, якія адмовіліся прысягаць расійскім
    | ВУГЛЯВОДЫ |
    ГЛШЭРЫН
    
    ТРЫОЗАФАСФАТЫ
    СПІРТАВОЕ АБО
    МАЛОЧНАНІСЛАЕ
    БРАДЖЭННЕ
    ПІРАВІНАГРАДНАЯ
    ШСЛАТА
    АЛАНІН
    ТЛУСТЫЯ | ТЭРПЕНОІДЫ I
    КІСЛОТЫ ।1
    II /^СГЭРО/ДЬ^
    АйЭТЫЛНбА
    ШЧАУЕВОІІАТНАЯ Н/СЛАТА
    ШЧАЎЕВОЦАТНАЯ
    КІСЛАТА
    ЛІМОННАЯ НІСЛАТА
    +NH,
    ЯБЛЫЧНАЯ НІСЛАТА
    ІНШЫЯ АМІНАКІСЛОТЫ
    АСПАРАГШ
    ЦЫСАКАШТАВАН НІСЛАТА
    | 'бялон
    ІЗАЛ/МОННАЯ КІ'СЛАТА
    АСЛАРАГІНАВАЯ НЮЛАТА
     +NH.
    ФУМАРАВАЯ ' НІСЛАТА
    БУРШТЫНАВАЯ
    НІСЛАТА '
    ГЛЮТАМІН
    ГЛЮТАШНАВАЯ НІСЛАТА
    ІНШЫЯ АМІНАНІСЛОТЫ (ПРАЛІН.АРНШІН) а НЕТАГЛУТАРАВАЯ НІСЛАТА
    Схема абмену рэчываў.
    імлератарам, землі ўдзельнікаў паўстання 1794, 1830—31, 1863—64 падлягалі і секвестру (у гэтым выпадку ўладальнік павінен быў прадаць зямлю або абмяняць яе на маёнтак ва ўнутраных раёнах Расіі). У 1864—65 набываць зямлю (за выключэннем пераходу па спадчыне) і ўступаць у землекарыстанне было забаронена «асобам польскага паходжання» і яўрэям. У 1860—1й пал. 1870х г. канфіскаваны або секвестраваны сотні зямельных участкаў ваколічнай шляхты. У 1882 у сельскай мясцовасці мяжы аселасці яўрэям забаронена арандаваць, браць у заклад ці кіраванне зямельную маёмаець усіх Biflay. У 1884 аналагічны закон прыняты да «асоб польскага паходжання». 3 1887 на Беларусі (апрача Магілёўскай губ.) права куплі зямлі пазбаўлены іншаземцы. У канцы 1860х—80я г. пэўныя абмежаванні ўведзены і для сялян (напр., яны маглі купляць канфіскаваныя або секвестраваныя маёнткі толькі цалкам). У выніку А.з. плошча зямель мясц. памешчыкаў на Беларусі паменіпылася з 7,5 млн. дзес. (78,4%) да 4,1 млн. дзес. (42,4%). Пад уплывам рэв. руху ў пач. 20 ст. шэраг А.з. скасаваны, астатнія праіснавалі да 1917.
    Літ.. Громачевскнй С.Г. Ограннчнтельные законы по землевладенйю в Западном крае с мотнвамм н разьясненнямн. Спб., 1892; Жуковнч П.Н. О русском землевладенмм в СевероЗападном крае co временм прнсоедннення его к Росснм. Спб., 1895. В.П.Панюціч.
    АБМЕЖАВАНАЯ АДКАЗНАСЦЬ, 1) абмежаванне выплат страхавой кампенсацыі і страхавых сум з мэтай забеспячэння фін. устойлівасці страхавых аперацый; прадугледжана ўмовамі асобных відаў страхавання і, як правіла, закладзена ў тарыфах. 2) Абмежаванне кампенсацыі страт ад гасп. дзейнасці сумай укладзенага капіталу ў таварыствах з абмежаванай адказнасцю.
    АБМЕН у экано м і ц ы , узаемны абмен дзейнасцю (таварамі, паслугамі) паміж людзьмі, як правіла, на эквівалентнай аснове. Адбываецца непасрэдна ў вытвсці (А. вьпв. дзейнасцю або загатоўкамі, паўфабрыкатамі) і ў форме А. прадуктамі працы і паслугамі. 3 аднаго боку, А. — састаўная ч. вытв. працэсу, з другога — адна з самаст. стадый грамадскага ўзнаўлення, якая спалучае вьгтвсць з размеркаваннем і спажываннем.
    Неабходнасць А абумоўлена грамадскім падзелам працы. У першабыгным грамадстве звязаны з падзелам працы ўнугры абшчыны (А паміж абшчынамі быў выпадковы). 3 развіццём вытвсці А набываў рэгулярны характар і асабліва пашырыўся з усталяваннем машыннай індустрыі. Са з’яўленнем грошай непасрэдны А тавараў (Т—Т) перарос у абарачэнне, але захаваўся ў вытвсці, а таксама ў бартэрных здзелках (гл. Бартэр).
    АБМЕН РЭЧЫВАЎ, метабалізм, сукупнасць хім. ператварэнняў рэчываў у жывых арганізмах, якія забяспечваюць іх развіццё, жыццядзейнасць, самаўзнаўленне, сувязь з навакольным
    Да арт. Абмундзіраванне вайсковае. I. Адзенне воінаў 11 — 14 ст.: 1—2 — воіны Старажытнай Русі (11 — 12 ст.); 3 лггоўскі воін 14 ст., 4 7 ^ вое начальнікі Вялікага княства Літоўскага. II. Ваяводскія і павятовыя мундзіры беларускай шляхты (1780): 1  Смаленскае ваяв.; 2  Іарадзенскі пав.; J Ашмянскі пав.; 4  Віленскае ваяв.; 5  Наваградскае ваяв.; 6  Аршанскі пав.; 7  Полацкае ваяв.; 8  Берасценскае ваяв. III. Адзенне вонска Бялікага княства Літоўскага (177694): 1  генералмаёр; 2  афіцэр 3га палка пярэдняй стражы; 3  ротмістр янычарскан харугвы Булавьі вялікан; 4  шараговы пешай гвардыі; 5 — шараговы коннай гвардыі; 6 — оамбардзір корпуса артылерыі; 7 — інжынер ваеннага корпуса інжынерау.
    1	2	3
    5
    8	9	10
    11
    12
    Да арт. Абмундзіраваннс вайсковае. Форма адзення ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Для генералаў: 1  летняя параднавыхадная, 2 — летняя штодзённая (акрамя авіяцыі), 3 — летняя штодзённая (авіяцыі), 4 — зімовая штодзённая, 5 — летняя штодзённая (з кашуляй), 6 — летняя палявая; для афіцэраў і прапаршчыкаў: 7 — летняя параднавыхадная, 8 — летняя штодзённая (акрамя авіяцыі), 9 — летняя штодзённая (авіяцыі), 10 — летняя штодзенная (з курткай і пілоткай), 11 — зімовая штодзённая (з фуражкай), 12 — летняя штодзённая (з плашчпаліто), 13 — летняя штодзённая (з кашулян), 14  летняя палявая, 15  зімовая палявая; для салдат, сяржантаў і курсантаў ваенных вучылішчаў: 1(5  летняя параднавыхадная, 17  летняя палявая, 18 — зімовая палявая; для салдат і сяржантаў паветранадэсантных войскаў: 19 — летняя палявая; для ваеннаслужачых жанчын: 20 — летняя штодзенная (з курткай і пілоткай), 21 — летняя палявая.
    АБОЗНЫ	31
    асяроддзем і адаптацыю да змен у ім. Аснову А.р. складаюць непарыўна звязаныя і ўзаемаабумоўленыя працэсы анабалізму, катабалізму і абмену энергіі. У сукупнасці яны забяспечваюць структурную і функцыян. цэласнасць арганізмаў, ляжаць у аснове іх гамеастазу. У планетарным манггабе А.р. складае важную частку кругавароту рэчываў у прыродзе. Для кожнага віду жывых арганізмаў характэрны свой, генетычна замацаваны ўзровень А.р., які залежыць ад іх спадчынных уласцівасцяў, месца ў эвалюцыйным радзе, узросту, полу, умоў існавання і інш. факгараў (напр., А.р. ніжэйшы ў раслін і халаднакроўных жывёл, вышэйшы ў цеплакроўных, слабы ў час спячкі, анабіёзу, высокі ў перыяд размнажэння і г.д.). Пры вял. і разнастайным асартыменце арган. рэчываў, якія ўцягваюцца ў абмен, агульная яго схема ў розных арганізмаў падобная, вызначаецца ўпарадкаванасцю і падабенствам паслядоўнасці біяхім ператварэнняў, што адбываюцца пры абавязковым удзеле ферментаў. Дзякуючы А.р. з пажыўных рэчываў утвараюцца характэрныя для дадзенага арганізма злучэнні, якія выкарыстоўваюцца як буд. ці энергет. матэрыял, пастаянна і няспынна абнаўляюцца органы і тканкі без прынцыповай змены іх хім. саставу. Асн. тыпы злучэнняў, якія ўдзельнічаюць у А.р. у арганізме, — бялкі, тлушчы, вугляводы, мінеральныя рэчывы. Іх навук. даследаванне вылучаецца ў самаст. раздзелы біяхіміі.
    Ператварэнні рэчываў ад моманту іх паступлення ў арганізм да ўгварэння канчатковых прадуктаў распаду складаюць сутнасць т. зв. прамежкавага А.р. Асн. яго этапы: ператраўленне і ўсмоктванне пажыўных рэчываў у страўнікавакішачмым тракце; дастаўка атрыманых рэчываў да розных органаў і тканак; іх перабудова, раскладанне і выкарыстанне для біясінтэзу спецыфічных рэчываў, клетак і тканак; раскладанне такіх рэчываў з угварэннем прамежкавых злучэнняў і канчатковых прадуктаў абмену; выдаленне апошніх з арганізма. Цэнтр. месца ў А.р. належыць цыклу трыкарбонавых кіслот, у якім перакрыжоўваюцца шляхі бялковага, вугляводнага, тлушчавага абмену (гл. схему). Найважн. прамежкавы прадукг А.р. — ацэтылкаэнзім А, які ўдзельнічае ва ўсіх працэсах анабалізму і катабалізму і аб’ядноўвае іх; асн. канчатковыя прадукты — НгО, СО2, NHj, мачавіна і інш. У рэгуляванні працэсаў Ар. гал. месца займаюць змены актыўнасці і інтэнсіўнасці сінтэзу клетак, абмен можа самарэгулявацца па прынцыпе адваротаай сувязі. Вял. значэнне ў рэгуляванні Ар. маюць біял. мембраны. У высокаарганізаваных жывёл рэгулюецца і каардынуецца нейрагумаральнай сістзмай пры ўдзеле біял. актыўных рэчываў (вітаміны, гармоны, медыятары і інш.). Разбалансаванне Ар. з’яўляецца прычынай або вынікам узнікнення разнастайньгх хвароб, фіксацыя змен у ім — важны дыягнастычны сродак. Гл. таксама Бялковы абмен, Вугляводны абмен, Тлушчаеы абмен, Мінеральны абмен.
    Літ:. Ленннджер А Основы бнохнмнм: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985; С т р а й е р Л. Бмохнмня: Пер, с англ. Т. 1—3. М., 1984—85. Я.В.Малашэеіч. АБМЕН ЭНЁРГІІ, энергетычны а б м е н , сукупнасць працэсаў утварэ
    ння, назапашвання, трансфармацыі і выкарыстання энергіі ў жывых арганізмах, а таксама працэсаў абмену паміж імі і навакольным асяроддзем. А.э. неадрыўны ад абмену рэчываў, карэліруе з яго ўзроўнем, мае фундаментальнае значэнне ў жыцці ўсіх арганізмаў. У аснове ўнугрыклетачнага А.э. ляжыць акісленне біялагічнае арган. злучэнняў з назапашваннем і ператварэннем т. зв. макраэргічных сувязяў АГФ, крэацінфасфату, фосфаэнолпірувату, 3фосфагліцэрату і інш. макраэргаў (гал. ролю пры гэтым выконвае цыкл трыкарбонавых кіслот). Зыходнымі вонкавымі крыніцамі для забеспячэння іх энергет. патрэб з’яўляецца энергія пажыўных і інш. рэчываў, што засвойваюцца арганізмам, і светлавая энергія, якая ўключаецца ў біяэнергет. абмен праз фотасінтэз. Ён забяспечвае існаванне не толькі раслін, але і ўсіх гетэратрофных арганізмаў. Гал. крыніцы энергіі ўнутры арганізма — вугляводы (даюць больш за 50% энергіі) і тлушчы. Праз ператварэнні рэчываў у арганізме ажыццяўляецца трансфармацыя хім. энергіі ў інш. віды — мех., цеплавую і інш. Я.В.Малашэвіч.