• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    ткаванні радзін адводзілася бабінай кашы. На другі дзень вяселля кашу падносілі маладой. На памінкі варылі салодкую ячную кашу, а таксама рытуальную памінальную страву — канун. Ва ўсх. Беларусі сярод памінальных страў былі клёцкі. Гал. А.с. каляднага святкавакня была куцця; яе абносілі вакол хаты, ставілі на покуць, каб паспрыяць будучаму ўраджаю, верх з яе аддавалі курам, каб добра несліся. На бедную куццю гаспадар або старэйшая жанчына клікалі мароз, прыгаворваючы, каб ён не марозіў «ні кійкоў, ні гуркоў, ні аратаяў старых, ні пагонічаў мала
    Да арт. Абрады рэлігійныя. Хрышчэнне.
    дых» (Гродзеншчына). Куцця, як і бліны, была атрыбугам варажбы. На Палессі жьпнюю кашу бралі з сабой, ідучы першы раз жаць: нажаўпіы першы сноп, тры разы бралі ў рот кашы, астатнюю выкладвалі ў сноп і завязвалі яго. 3 рытуальнай сімволікай ураджаю звязаны і велікодныя стравы: рэііпкі асвячоных у царкве яек, пірагоў, кумпяка (косці) закопвалі на загонах. Адно велікоднае яйка захоўвалі да пачатку сяўбы (яго бралі з сабой, едучы першы раз сеяць). Асаблівая магічная сіла надавалася блінам і аладкам, якія сімвалізавалі сонца і яго гадавы круг (бліны абавязковая страва на масленіцу і Каляды). Да Ac. адносяцца і паўсядзённыя стравы, якія традыцыйна гатуюць у пэўныя святочныя або памінальныя дні. На бедную куццю варылі посны бурачны боршч (квас), падкалочаны мукой або рошчынай, з грыбамі ці алеем, крупнік, аўсяны кісель, узвар з сушаных яблыкаў, груіп, сліў, пяклі бліны ці аладкі, ламанцы з цёртым макам (гл. Лазанкі); на багатуіо куццю — бліны з салам і каўбасой, боршч з мясам, крупнік, куццю з салам і інш. На ма
    сленіцу акрамя бліноў абавязковыя былі сыр і масла, на Вялікдзень — яйкі, сыр, масла, сала, мяса, па мапымасці— кумпяк, парася, на Купалле варылі кулагу. На памінальным стале (на дзяды, радаўніцу) абавязкова былі боршч з мясам або капуста, сытая каша, каўбаса, бліны. Гл. таксама Абрадавае печыва.
    Літ.'. Л л с т о в a Н.М. Пяша в обрядах н обычаях // Календарные обычам н обряды в странах зарубежной Евролы: Нст. корнм м развнтне обычаев. М., 1983. Г.Ф.Вештарт. АБРАДЫ РЭЛІГІЙНЫЯ, абрады, заснаваныя на эмацыянальнавобразным ўвасабленні рэліг. ідэй і ўяўленняў; знешняя форма праяўлення рэлігійнасці. Кожная рэлігія мае сваю сістэму і рэгламентацыю Ар. Іх разнастайнасць абумоўлена асаблівасцямі веравучэння і нац.этнічнымі традыцыямі, умовамі жыцця веруючых людзей. Напр., у хрысціянстве важнейшыя магічныя культавыя абрады, якія, паводле царк. веравучэння, надаюць людзям цудадзейную моц («боскае хараство») — таінствы: хрышчэнне, мірапамазанне, прычашчэнне, споведзь, царк. шлюб, ялееасвячэнне, пасвячэнне ў духоўны сан. У А.р. беларусаў цесна пераплятаюцца язычніцкія і хрысц. элементы.
    Г.П.Караткевіч.
    АБРАЖАННЕ МАЯСТАТУ (о б р a женье маестату; ад лац. majestas вялікасць, гонар), юрыдычны тэрмін часоў ВКЛ, які азначаў замах на дзярж. ўладу; у шырокім сэнсе слова — дзярж. здрада, замах на гонар і годнасць вял. князя, распаўсюджанне лжывых, ганебных чутак пра яго. У адпаведнасці з артыкуламі Статута ВКЛ 1588 А.м. каралася смерцю.
    АБРАЗ, і к о н a , 1) у хрысціянскай рэлігіі (праваслаўе і каталіцызм) выявы Ісуса Хрыста, Маці Божай, святых на драўлянай дошцы, палатне, камені; сімвал, які з’яўляецца аб’ектам рэліг. ўшанавання. 2) Твор сярэдневяковага мастацтва (гл. Іканапіс), які мае культавае прызначэнне.
    Першыя А вядомы з 2 ст. н.э. Найб. стараж. А, што захаваліся, паходзяць з Пярэдняй Азіі. Культ А як абавязковага элемента храма быў афіцыйна прыняты на 7м Усяленскім саборы (786—787, Канстанцінопаль). Паводле хрысціянскага падання першаўзорам вобраза Хрыста з’явіўся адбітак яго твару на ўбрусе, а першыя выявы Маці Божай выкананы евангелістам Лукою. Асабліва шырока быў распаўсюджаны ў Візантыі, Егілце, Эфіопіі, паўд.слав. краінах, Грузіі. Для А характэрны іканаграфічны канон, яхі вытрымліваецца стагоддзямі. Пад уплывам Візантыі ўзнік старажытнарускі А, класічныя ўзоры якога адносяць да канца 14—15 сг. (АРублёў, Феафан Грэк).
    На Беларусі А з’явіўся, верагодна, у канцы 10 ст. ў Полацку і Тураве. Першыя А прывозілі з Візантыі, напр., Ефрасіння Полацкая падаравала мужчынскаму манастыру ў Полацку абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская», які яна атрымала ад імператара Мануіла Камніна. Бел. А. 11—15 ст.
    АБРАЗІЎНЫ
    35
    ствараліся ў сферы правасл. візантыйскабалканскага ўплыву («Маці Божая Замілаванне» зпад Брэста, «Успенне» з Мінска, 15 ст.). Фарміраванне самабытнай беларускай іканапіснай школы адбылося ў 16 ст. Найб. яркія творы належаць да 1й пал. 17 ст. (група маларыцкіх абразоў 1648; «Нараджэнне Марыі» Пятра Яўсеевіча з Галынца, 1649; «Успенне» з Олтуша, 1650 і інш.). Для іх характэрна спалучэнне сімвалізму і кананічнасці сярэдневяковага мастантва з натуральнасцю персанажаў і асяроддзя, характарнасцю вобразаў, элементамі навакольнай рэчаіснасці, засвоенымі з еўрап. Адраджэння. У 17—18 ст. выяўляюцца рэгіянальныя асаблівасці ў А. Зах. Палесся, Падняпроўя, Падзвіння, Міншчыны, звязаныя з цэнтрамі іканапісу (Брэст, Вільня, Віцебск, Пінск, Магілёў, Мінск, Полацк). А маляваліся на дошках (да 16 ст. ўключна з каўчэгам) па клеемелавым грунце (ляўкасе) яечнай тэмперай, пазней у спалучэнні з алейнымі фарбамі. Фон гладкі, пазалочаны, з канца 16 ст. аздабляўся рэльефным раслінным арнаментам. 3 сярэдзіны 18 ст. пашыраецца А. на палатне. Асаблівую галіну бел. іканапісу ўтвараюць алтарныя А, з рысамі готыкі, рэнесансу, барока. Характэрнай аздобай А. былі абклады, накладныя чаканеныя метал. рызы («сукенкі»). Самастойны бел. А. знікае ў сярэдзіне 19 ст. з ліквідацыяй у 1839 уніяцтва.
    Літ:. Гл. пры арт. Іканапіс. АЛ.Ярашэвіч.
    АБРАЗА, наўмысная знявага гонару і годнасці асобы, выказаная ў непрыстойнай форме. Можа наносіцца вусна, у пісьмовай форме або дзеяннем, публічна, у прысутнасці пацярпелага або завочна. Паводле КК Рэспублікі Беларусь з’яўляецца крымін. злачынствам.
    АБРАЗАННЕ. абрад выдалення крайняй шіоці мужчынскага палавога члена. Узнік у першабытным грамадстве. Праводзілася пры ініцыяцыі. Захавалася ў некат. народаў Аўстраліі, Акіяніі, Афрыкі, у рэліг. рытуале іудаізму (над немаўлятамі) і ісламу (над хлопчыкамі 7—10 гадоў).
    АБРАЗІВЫ, тое, што абразіўныя матэрыялы.
    АБРАЗІЙНАЯ ТЭРАСА, бенч, прыбярэжная частка паверхні марскога дна, выпрацаваная абразіяй. Mae невял. схілы каля берага і большыя каля асновы. Старадаўнія А.т. бываюць пагружаныя (затопленыя) або паднятыя над узроўнем мора (у еукупнасці ўтвараюць прыморскую тэрасаваную раўніну).
    АБРАЗІЎНАІМПУЛЬСНАЯ АПРАЦОЎКА, від ультрагукавой апрацоўкі, пры якім паверхня крохкіх матэрыялаў апрацоўваецца імпульсным уздзеяннем абразіўных часцінак. Пры А.і.а. ў зону апрацоўкі нагнятаецца суспензія абра
    зіўных часцінак алмазу, вокісу алюмінію, карбіду крэмнію ці бору, рух якіх выклікаецца канцэнтратарам ультрагукавых ваганняў. Пры ўздзеянні на матэрыял часцінкі зразаюць яго, і апрацаваная паверхня капіруе форму рабочай часткі канцэнтратара. Крыніцай ваганняў з’яўляецца ультрагукавы генератар. А.і.а. выкарыстоўваецца пераважна дая фарміравання адтулін, поласцяў, фасонных паверхняў, шліфавання.
    АБРАЗІЎНАЯ АПРАЦОЎКА, апрацоўка металаў, каштоўных камянёў, горных парод, шкла, дрэва, пластмас і інш. ма
    Да арт. Абраз. А.Рублёў. Спас. 1420я гады.
    Абраз «Сашэсце ў пекла» з Чачэрска. 1678. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
    тэрыялаў зразаннем тонкага слоя абразіўным інструментам. Асн. прызначэнне — забеспячэнне павышанай дакладнасці і якасці паверхні, што апрацоўваецца. Можа выкарыстоўвацца
    таксама для чарнавой абдзіркі паверхняў, рэзкі, знімання вял. прыпускаў. Да А.а. адносяцца паліраванне, шліфаванне, ханінгаванне, даводка, прыцірка, абразгўнаімпульсная апрацоўка, суперфінішаванне і г.д.
    Абраз «Маці Божая Іерусалімская» з Брэстчыны. 16 ст. Музей старажытнай беларускай культуры ІМЭФ АН Беларусі.
    АБРАЗІЎНЫ ІНСТРУМЕНТ, інструмент, рэзальнымі элементамі якога з’яўляюцца часцінкі (зярняты) абразіўных матэрыялаў. Адрозніваюць А.І. са звязаным абразівам (шліфавальныя кругі, брускі, сегменты, галоўкі), на эластычнай аснове (шліфавальная шкурка, стужка) і ў' выглядзе свабоднага абразіву (парашок, паста, суспензія, зярняты),
    Для звязвання (сцэментоўвання) абразіўных зярнят карыстаюцца керамічнай. бакелітавай, метал., вулканігавай звязкамі. Па цвёрдасці Аі. падзяляюць на мяккі, сярэднямяккі, сярэдняцвёрды, цвёрды, вельмі цвёрды і звышцвёрды. Звычайна эксплуатуюць з кругавой скорасцю да 30 м/с, а ўмацаваны Аі. (напр., круті з электракарунду і карбіду крэмнію, арміраваныя тканінай, шкляной сеткай, метал. кольцамі) — да 100 м/с. Выкарыстоўваюць для абразіўнай апрацоўкі металаў.
    36	АБРАЗІЎНЫЯ
    АБРАЗІЎНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, а б р а з і в ы , прыродныя ці штучныя матэрыялы павышанай цвёрдасці, якія выкарыстоўваюцца для абразіўнай апрацоўкі і вырабу абразіўных інструментаў. Да прыродных А.м. адносяцца алмаз, граніт, кварц, карунд, крэмень, наждак;
    АВАбразцова. С.УАбразцоў.
    да штучных — электракарунд, карбід крэмнію, карбід бору, кубічны нітрыд бору (эльбор, кубаніт), штучны алмаз (мае значна болыную цвёрдасць, стабільнасць уласцівасцяў, інш. высокія тэхнал. якасці). Мікрацвёрдасць А.м. ад 18—26 ГПа (электракарунд) да 100 ГПа (сінт. алмаз), іх трываласць на сцісканне адпаведна ад 760 да 2000 МПа.
    АБРАЗІЯ (ад лац. abrasio саскрабанне), разбурэнне хвалямі і прыбоем берагоў акіянаў, мораў, азёраў, вадасховішчаў. Інтэнсіўнасць залежыць ад сілы хвалевага ўздзеяння, геал. будовы і стромкасці берагоў, велічыні нахілу прылеглай зоны дна і інш. У выміку А. ўтвараюцца абразійныя ўступы (кліфы), хвалепрыбойныя нііпы, падводныя абразійныя тэрасы (бенчы). Працягласць абразійных участкаў берагоў вадаёмаў Зямлі складае каля 400 тыс. км (51% агульнай даўжыні). У многіх месцах на прадухіленне А выдаткоўваюцца значныя матэрыяльныя сродкі.
    АБРАЗОК, малая празаічная форма ў бел. лры — замалёўка з слабаразгорнутым сюжэтам або без яго. У А. павялічваецца вобразнаэкспрэсіўная нагрузка слова, яму ўласціва больш цеснае адзінства выказвання і настраёвасці. Як асобны від эпасу ўзнік на хвалі ажыўлення рамантызму ў канцы 19 — пач. 20 ст. Асн. разнавіднасці А: рэалістычнабьгтавы («Пяць лыжак заціркі» З.Бядулі), алегарычнасімвалічны («Камень» Я.Коласа), сатырычны («Сведка» Ф.Баіушэвіча). У сучаснай лры да жанру А. часта звярталіся М.Стральцоў, Ф.Янкоўскі, АКарпюк, Я.Брыль, Б.Сачанка і інш.