• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    М.В.Біч, Ф.І.Ігнатовіч.
    рыс гісторыі. Мн., 1959. С. 98—101; С a Sane ў с к і А.В. [Уступ да аргыкула «Няходжанымі сцежкамі»] // Полымя. 1971. № 4.
    У.І.Няфёд.
    АБРАМОВІЧ Людвік Кароль (5.7.1879, Масква — 9.3.1939), польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец. Скончыў Ягелонскі унт у Кракаве. 3 1905 у Вільні. 3 1906 супрацоўнік газ. «Gazeta Wileriska» («Віленская газета»), «Kuner Wileriski» («Віленскі веснік»). У 1911—38 рэдагаваў і выдаваў газ. «Przeglqd Wileriski» («Віленскі агляд»), дзе часта публікаваліся бел. аўтары, пісалася пра нац.вызв. рух на Беларусі. у 1925—39 старшыня Навук. кта садзейнічання бцы Урублеўскіх (цяпер Цэнтр. бка АН Літвы). Быў звязаны з бел. грамадскакульт. жыццём у Вільні. У кн. «Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасць Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў. А.В.Мальдзіс.
    АБРАМОВІЧ Марыян Станіслаў (25.3.1871, г. Цвер — 7.1.1925), удзельнік рэв. руху, дзеяч культуры Польшчы і Беларусі. У час вучобы ў Маскоўскім унце ўзначальваў гурток сацыяліст. кірунку ў маскоўскім польскім коле. У 1892 выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) бел. агіт. брашуру «Дзядзька Антон», за што арыштаваны, прыгавораны да 3 гадоў турмы і 6 гадоў ссылкі, пасля якой жыў у Пецярбургу, узначальваў рабочую друкарню «Праца». У рэвалюцыю 1905—07 забяспечваў сувязь паміж Польскай сацыяліст. партыяй і рас. рэв. партыямі. 3 1908 у Варшаве. 3 1918 займаўся архіўнай і бібліятэчнай справай.
    Літ.: Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. № 2,
    АБРАМОВГІ Франц Вікенцьевіч (1864, в. Клесель Рэчыцкага пав. — 10.6.1933), бел. хірург. Др медыцыны (1900). Скончыў Ваеннамед. акадэмію ў Пе
    Да арт. АбрамцаваКудрынская разьба. А.Паленава. Совы (уверсе), шафка. 1880я гады.
    АБРАМОВІЧЫ (Абрагамовічы), шляхецкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ. Паходзілі ад Абрагама Езафавіча (п. у
    1519), які нарадзіўся ў сям’і гапдляраяўрэя, пазней прыняў хрысціянства. За паслугі вял. князям Ачяксандру і Жыгімонгу 1 атрымаў шляхецтва. Займаў пасады гараднічага (1495) і старосты ковенскага (1514), старосты салецкага, войта менскага і берасцейскага, падскарбія земскага (1510—19). Валодаў маёнткамі Вайдуны (Віленскі пав.) і Грынкава (Гарадзенскі пав.). Меў сыноў Васіля (у каталііггве Ян, п. у 1546, быў войтам берасцейскім) і Канстанціна (войт менскі). В.Л.Насевіч.
    АБРАМОВІЧЫ (Абрагамовічы), шляхецкі род герба «Ястрамбец» у ВКЛ. Валодалі мяст. Варняны ў Віленскім пав. Найбольш вядомыя:
    Я н (? — 19.4.1602), войскі і намеснік віленскі (1579), староста вендзенскі (1589), прэзідэнт дэрпцкі, ваявода менскі (1593) і смаленскі (1596). Адстойваючы інтарэсы ВКЛ, праваслаўнай царквы, быў у апазіцыі да Каралеўсгва Польскага. Адзін з гал. дзеячаўкальвіністаў. Пабудаваў у Варнянах кальвінісцкую царкву, пшіталь і школу. Быў звязаны з К.Астрожскім і Радзівіламі. Схіліў паэта Я.Ралвана да напісання паэмы пра Радзівілаў (1592), апякаў кальвінісцкага палеміста АВолана. Аўтар працы «Погляды літвіна аб набыцці таннага збожжа і продажу яго даражэй» (1595). Выдаў за свой конгг шэраг кніг. Мікалай (? — люты 1651), сын Яна. Ваяваў супрань шведаў у Курляндыі (1621—25), Прусіі і Памераніі (1626—27). У час вайяы Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34 ваяваў пад Смаленскам. Ген. артылерыі, кашталян (1640), ваявода мсціслаўскі (1643) і трокскі (1647). Падтрымліваў кальвілістаў. Самуэль (1617—?), сын Мікалая. Сгароста старадубскі. Пасля смерці бацькі перайшоў у каггаліігтва. Адам (24.8.1710 — каля 1770), выкладчык філасофіі і тэалогіі, рэгент і 1ы рэктар віленскага шляхецкага калегіума (Калегіум Нобіліум), рэктар калегіумаў у Нясвіжы, Мінску, Полацку. Аўтар кн. «Нядзельныя казанні» (1753). Андрэй (? — вер. 1763), сын Самуэля. Сгольнік віленскі (1742), кашталян берасцейскі (1757). Ю р ы (Е жы ; ?—?), падваявода віленскі (1750), падчашы віленскі, старосга старадубскі (1763). М і к a лай (1788—5.10.1835), сын Яўхіма. Маршалак Віленскага пав., камергер царскага двара. У 1812 на баку французаў, увайшоў у склад Часоеага ўрада Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік кампаній 1813, 1814. Пасля заканчэння вайны жыў у Варнянах і Вільні. Падаў праект віленскай шляхгы аб паляпшэнні становішча сялян. 1 г н а ц ы (1793—1867), змагаўся ў напалеонаўскіх войсках у 1809—14. Пазней у складзе рас. войскаў ваяваў на Каўказе, ад'ютант Паскевіча (1829). Ген. корпуса жандараў.
    «АБРАМЦАВА», гісторыкамастацкі і літ. музейзапаведнік у Расіі. Створаны ў 1977 на тэр. б. сядзіб Абрамцава каля г. Загорск Маскоўскай вобл. (з 1843 належала Аксакавым, з 1870 — Мамантавым, з 1918 тут створаны музей) і Ахтырка.
    У 19 ст. адзін з буйных цэнтраў культ. жыцця Расіі. У сядзібе ў С.Аксакава гасцявалі М.Гогаль, І.Тургенеў, М.Шчэпкін і інш. У 1870—90я г. тут жылі і працавалі В.Васняцоў, І.Рэпін, В. і А. Паленавы, В.Сяроў, К.Каровін, М.Несцераў, М.Урубель і інш. Пры ўдзеле арх. В.Гартмана і І.Ропета ў парку пабудаваны ў «рус. стылі» студыя,
    АБРОВА	39
    «Хатка на курыных ножках», царква, дача для мастакоў; створаны майстэрні разьбы па дрэве (гл. Абрамцавакудрынская разьба) і маёлікі; пісаліся дэкарацыі для Мамантаўскага гуртка (паслужыў асновай Маскоўскай прыватнай оперы); у аматарскіх спектаклях удзельнічалі К. Станіслаўскі, Ф.Шаляпін.
    Літ:. Поленова Н.В. Абрамцево: Восломннання. М., 1922.
    АБРАМЦАВАКЎДРЫНСКАЯ РАЗЬ
    БА, рускі маст. промысел разьбы па дрэве. Вядзе пачатак ад майстэрні, арганізаванай у 1882 А.Дз.Паленавай з мясц. майстроў с. Кудрына, Ахтырка і інш. у сядзібе Абрамцава (гл. «Абрамцава»), Бытавыя рэчы і сувеніры (шкатулкі, талеркі) з плоскарэльефнай разьбой (раслінны і геам. арнамент, фігуркі птушак, жывёл) і паліраванай паверхняй цяпер выпускае Хацькоўская фка разных маст. вырабаў (г. Хацькова Маскоўскай вобл.).
    Літ.: Васнленко В.М. Русская народная резьба н росішсь по дереву XVIII—XX вв. М., 1960.
    АБРАМЧУК Мікалай Іванавіч (20.11.1910, в. Раманаўка Ваўкавыскага рна Гродзенскай вобл. — 1.2.1974), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў ваен. школу лётчыкаў (1934). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.Зах., Сталінградскім, 1м Укр. франтах. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 300 баявых вылетаў, знішчыў 16 самалётаў праціўніка.
    АБРАМЧЫК Мікалай Сямёнавіч (16.8.1903, в. Сычавічы Маладзечанскага рна — 29.5.1970), паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Радашковіцкую бел. гімназію, з 1924 працягваў адукацыю ў Празе, дзе зблізіўся з прадстаўнікамі б. ўрада БНР (П.Крачэўскім, В.Захаркам і інш.). Жыў у Францыі, стварыў там «Хаўрус бел. працоўнай эміграцыі». Напярэдадні 2й сусв. вайны ў Берліне, рэдакгар газ. «Раніца» (1939—44), у 1940 арганізаваў Бел. кт самапомачы. Потым працаваў у Кце самапомачы ў Беластоку. 3 1944 у Парыжы, акгыўна выступаў у бел. эміграцыйным друку. У 1943 і 1947 —70 старшыня Рады БНР, у 1947 арганізаваў крывіцкую Раду БНР (т. зв. крывіцкі блок). С.Б.Сачанка.
    АБРАМІПЧЫНСКАЯ ШАРСЦЯНАЯ МАНУФАКТЎРА. Дзейнічала ў 1830— 45 у пас. Абрамшчына Гродзенскага пав. Мела 6 станкоў. У 1844 працавалі 50 рабочых.
    АБРАМЯН Харэн Бабкенавіч (н. 1.4.1930), армянскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Арменіі (1969), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Ерэванскі маст.тэатр. інт (1951). Артыст, рэжысёр, у 1980—85 гал. рэжысёр Дзярж. акад. тра імя Г.Сундукяна. Сярод роляў: Арам («Шэсцвдзесят гадоў і тры гадзіны» ААраксманяна), Пэпо («Пэпо»
    Сундукяна), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра) і інш. Пастаноўкі: «Аджы Пайлак» Г.ТэрГрыгарана (1973), «Ацван» паводле Н.Зарана (1980). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія Арменіі 1979. Дзярж. прэмія СССР 1981.
    АБРАНТОВІЧ Фабіян (14.9.1884, Навагрудак — 1940), бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч. Магістр тэалогіі (1909), др філасофіі (1912). Скончыў Пецярбургскую акадэмію (1909), вучыўся ў каталіцкім унце ў Лувене (Белыія). 3 1914 выкладаў філасофію ў Пеграградскай духоўнай акадэміі. Адзін з заснавальнікаў бел. хрысціянскага руху і яго саюза «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць» (гл. ў арт. Беларуская хрысціянская дэмакратыя). Ініцыятар правядзення ў Мінску з’езда бел. каталіцкага духавенства (1917). 3 1918 рэктар Мінскай духоўнай семінарыі (выкладаў і служыў іміпу на бел. мове). 3 1921 прэлат пінскай капітулы, з 1926 у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. 3 1928 вёў місіянерскую дзейнасць сярод рас. эміграцыі ў г. Харбін. У 1939 вярнуўся на Беларусь, дзе арыштаваны сав. ўладамі і зняволены ў турму ў Львове; пазней высланы ў Расію.
    Г.В.Бабкін.
    АБРАСІМАЎ Пётр Андрэевіч (н. 16.5.1912, Віцебск), сав. парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Віцебскі палітэхнікум (1933), БДУ (1951). 3 1929 на прафс. і адм.гасп. рабоце. 3 1942 у ЦК КП(б)Б і СНК БССР. 3 1946 пастаянны прадстаўнік CM БССР пры CM СССР. 3 1948 нам. старшыні CM БССР, з 1950 сакратар ЦК КП(б)Б, з 1952 1ы нам. старшыні CM БССР. 3 1956 пасол СССР у ПНР, Францыі і Малагасійскай рэспубліцы, ГДР, Японіі. У 1961—62 на парт. рабоце ў КПСС. Дэпутат ВС СССР у 1950—58, 1962—66, 1974—79, ВС БССР у 1951 — 59.
    АБРАСТАННІ, перыфітон, сукупнасць водных арганізмаў, якія пасяляюцца на штучных (днішчы суднаў, буі, збудаванні на пйлях, трубаправоды, прычалы) і прыродных (камяні, карчы, вышэйшыя водныя расліны і інш.) цвёрдых субстратах. Складаюцца з бактэрый, грыбоў, прасцейшых, водарасцяў, чарвей, імшанак, малюскаў, губак. З’яўляюцца прыродным біяфільтрам, індыкатарам якасці вады, прадуцэнтам арган. рэчываў, кармавой базай і сховішчам для водных жывёл. Прыносяць вял. страты засмечваннем водазабіральных адтулін, трубаправодаў, памяншаюць скорасць руху суднаў і г.д.
    АБРАЎДЗЮРСО (ад абх. абраў правал + дзюрдсу чатыры крыніцы), пасёлак гар. тыпу ў Краснадарскім краі Расіі, за 14 км на 3 ад Новарасійска, на беразе воз. Абраў. Засн. ў 1871. Вінаграднікі, вьпвсць высакаякасных шампанскіх і сталовых він, маркі якіх атрымалі шырокую вядомасць. Турызм.
    АБРАХАМС (Abrahams) Пітэр Генры (н. 19.3.1919, Врэдэдарп каля Іаганесбурга, ПАР), пісьменнік Паўд.Афрыканскай Рэспублікі. Піша на англ. мове. Літ. дзейнасць пачаў у 1942. У творах закранае сац., паліт. і нац. праблемы краін афрыканскага кантынента. Аўтар раманаў «Шахцёр» (1945), «Сцежкаю грому» (1948; па гэтым рамане Бел. тэ
    М.САбрамчык.	ФЛбрантовіч.
    атр оперы і балета паставіў балет, муз. К.Караева, 1960), «Дзікі захоп» (1950), «Вянок для Удома» (1956; на бел. мову пераклаў С.Дорскі, 1959), «Ноч належыць ім* (1965), «Наш востраў сёння» (1966).