Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АБСАЛЮТНАЯ ЗОРНАЯ ВЕЛІЧЫНЯ, гл. ў арт. Зорная велічыня.
АБСАЛЮТНАЯ ІДЭЯ катэгорыя ідэаліст. філасофіі аб звышнатуральным, хоць нічым не абгрунтаваным духоўным пачатку. Найб. поўна распрацавана Гегелем. А. і. не мае першапрычыны свайго ўзнікнення і існавання, сама выступае ў якасці стваральніка ўсяго існага. Вызначаецца рухомасцю і зменлівасцю самаўвасаблення. Развіваецца дыялектычна па схеме трыяды: тэза, антытэза, сінтэз. Тэза (сцвярджэнне) — А.і. існуе сама ў сабе, характарызуецца самаразвіццём і мапымасцю ў патэнцыі ўзнікнення матэрыяльнага. Алтытэза (адмаўленне тэзы) — А.і., абвяргаючы свой першапачатковы сган (тэзу), матэрыялізуецца і існуе ў форме прыроды і чалавека. На гэтым этапе ўзнікае сістэма прыродных прадметаў і чалавека. Сінтэз (зняцце супярэчнасцяў) — у выніку развіцця прыроды і чалавека ўзнікае свядомасць, якая выяўляецца ў 3 формах: мастацгве (у выглядзе вобраза), рэлігіі (уяўлення), філасофіі (паняццяў). М.В.Анцыпоеіч.
АБСАЛЮТНАЯ ІСЦІНА, гл. ў арт. Ісціна.
АБСАЛЮТНАЯ МАНАРХІЯ, гл. Абсалютызм.
АБСАЛЮТНАЯ ТЭМПЕРАТУРА, тэм пература, якая адлічваецца ад абсалютнага нуля. У тэрмадынаміцы вызначана ў вобласці дадатных тр, дзе працягваецца на +оо. Вымяраецца ў кельвінах. Асн. рэперны пункт шкалы А.т.— тра трайнога пункта вады. Параметр стану сістэмы многіх часціц, якая знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры гэтым А.т. ўсіх яе макраскапічных падсістэм аднолькавая). Пры звычайных умовах у стане раўнавагі часціцы размеркаваны па энергіях так, што на высокіх узроўнях знаходзіцца менш часціц, чым на нізкіх (гл. Больцмана размеркаеанне). А.т. +оо адпавядае раўнамернае размеркаванне часціц па ўсіх узроўнях энергіі, адмоўнай — т.зв. інверсная заселенасць узроўняў энергіі (на высокіх узроўнях больш часціц, чым на нізкіх). Таму лічаць, што з пунктам +оо супадае пункг оо, вышэй за якім знаходзіцца вобласць адмоўных тр.
АБСАЛЮТНЫ НУЛЬ, пачатак адліку абсалютнай тэмпературы па шкале Кельвіна; знаходзіцца на 273,16 К ніжэй за трайны пункг вады. Адпавядае стан з найменшай магчымай энергіяй, пры якой часціцы (атамы і малекулы) выконваюць т.зв. «нулявыя» ваганні. ІІры А.н. ўсе рэчывы, акрамя гелію, знаходзяцца ў цвёрдым крыпггалічным стане. Атрыманы тры, якія толькі на мільённыя долі градуса адрозніваюцца ад А.Н., аднак на пракгыцы А.н. недасягальны (гл. Нернста тэарэма). Пры
ахаладжэнні да тр, блізкіх да А.н., некаторыя рэчывы набываюць звышцякучасць, звышправоднасць і інш. своеасаблівыя ўласцівасці.
АБСАЛЮТНЫ ЎЗРОСТ, гл. ў арт. Радыелагічны ўзрост.
АБСАЛЮТНЫЯ СІСТЭМЫ АДЗІНАК, сістэмы адзінак, у якіх вытворныя адзінкі вызначаюцца праз абмежаваную колькасць асноўных. У лік асн. выбіраюцца гал. чынам адзінкі даўжыні, масы і часу. Ідэя стварэння Ас.а. належыць К.Ф.Гаўсу (за асн. адзінкі прыняў міліметр, міліграм і секунду). Да А.с.а. адносяцца сістэма адзінак СГС (сантыметр, грам, секунда) і натуральныя сістэмы адзінак. Гл. таксама Адзінкі фізічных велічынь, Сістэмы адзінак.
АБСАЛЮТЬІЗМ, абсалютная м а н а р х і я , форма дзярж. кіравання, калі дзярж. ўлада неабмежавана належыць адной асобе. Пры А., які прыйшоў на змену саслоўнай манархіі, дасягаецца найвыш. ступень цэнтралізацыі з разгалінаваным бюракратычным апаратам, пастаяннай арміяй і паліцыяй. А. дасягнуў росквіту ў краінах Зах. Еўропы ў 17—18 ст. У Расіі існаваў у 18—пач. 20 ст. (гл. Самадзяржаўе). А. тармазіў далейшае развіццё капіталіст. адносін. Ліквідаваны ў болыпасці краін бурж. рэвалюцыямі, у Расіі — Лют. рэвалюцыяй 1917.
АБСАРБЦЬІЙНАЯ МІКРАСКАПІЯ, метад мікраскапіі біял. аб’ектаў, заснаваны на рэгістрацыі мікраспектрафатометрамі выбіральнага паглынання святла ўнутрыклетачнымі структурамі. Выкарыстоўваецца для выяўлення, вызначэння канцэнтрацыі і вывучэння размеркавання ў клетках ці іх арганоідах бялкоў, нуклеінавых кіслот, стэроідаў, цытахромаў, гемаглабіну, некаторых вітамінаў, хларафілаў і інш. рэчываў, якім уласцівы спецыфічныя спектры паглынання. Магчымасці А.м. павялічваюцца пры выкарыстанні фарбавальнікаў, якія спецыфічна звязваюцца з рознымі рэчывамі клетак. Уласная і выкліканая (абумоўленая фарбавальнікамі) люмінесцэнцыя ўнутрыклетачных злучэнняў вызначаецца пры дапамозе люмінесцэнтнага мікраспекіральнага аналізу і фотаметрычных зондаў.
АБСЕНТ (франц. absinthe) спіртны напігак; горкая настойка, якля рыхтуецца з вытрыманага 1 сут спіртавога настою травы палыну.
АБСЕНТЭІЗМ [ад лац. absens (absentis) які адсутнічае], 1) абыякавыя адносіны насельнідтва да паліт. жыцця краіны, ухіленне ад удзелу ў ім. Асабліва выяўляецца ў нежаданні ўдзельнічаць у галасаванні на выбарах рознага ўзроўню. У большасці краін, у т.л. на Беларусі, удзел у галасаванні разглядаецца зака
44 АБСЕРВАТОРЫЯ
надаўствам як суб’ектыўнае права выбаршчыка. Паводле законаў Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Даніі і інш. краін галасаванне з'яўляецца грамадзянскім абавязкам выбаршчыка, за невыкананне якога прадутледжаны адпаведныя адм., крымінальныя і шш. санкцыі. 2) Форма землеўладання, пры якой уладальнік зямлі без непасрэднага ўдзелу у працэсе вытворчасці атрымлівае грашовы прыбытак г.зв. земляробскі А.
А.М.Абрамовіч.
АБСЕРВАТОРЫЯ (ад лац. observare назіраць), спецыялізаваная навук. ўстанова для правядзення астр. і геафіз. (магн., метэаралагічных, сейсмічных і інш.) назіранняў і даследаванняў. Гл. Астранамічныя абсерваторыі, Геафізічныя абсерваторыі.
АБСЕРВАЦЫЯ, 1)унавігацыі ___________ вызначэнне геагр. каардынат судна ў моры па назіраннях аб’ектаў з вадо
Схема абсорбера: / — перагародка; 2 — патрубак; 3 — каўпак; 4 — пераліўная трубка; 5 — абсарбент.
мымі каардынатамі. Навігацыйную А. праводзяць па адзначаных на карце берагавых арыенцірах, астранавігацыйную— па нябесных свяцілах, каардынаты якіх даюцца ў Марскіх астр. пгтогодніках, радыёнавігацыйную — па напрамку на крыніцу радыёхваляў (напр., радыёмаякі, навігацыйныя ШСЗ). Усе спосабы А. зводзяцца да графічнага знаходжання пункта на марской карце або аналітычнага разліку яго каардынат. 2) У медыцыне — назіранне на працягу пэўнага часу за ізаляванымі ў спец. памяшканні людзьмі, якія маглі мець кантакт з хворымі на небяспечныя каранцінныя хваробы. Зрэдку ў такім жа значэнні тэрмін выкарысгоўваецца ў ветэрынарыі і фітапаталогіі ў дачыненні да завезеных жывёл, раслінных матэрыялаў.
АБСІДЫЯН (ад лац. Obsidianus lapis камень Абсідыя), прыроднае вулканічнае шкло чорнага, цёмнашэрага, карычневага, чырвонага колераў, з рэжучым сколам. Бляск шюіяны. Цв. 5. Шчыльн. 2500—2600 кг/м . Лёгка паліруецца. Утвараецца пры хуткім ахалоджванні
Вежа талескопа астранамічнай абсерваторыі.
Абсідыян.
ўніз, а сумесь газаў — знізу. У т a лерчатым А. (гл. рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (пера
вязкай кіслай лавы. Выкарыстоўваецца як напаўняльнік лёгкіх бетонаў і вырабны камень.
АБСКУРАНТЫЗМ [ад лац. obscurans (obscurantis) які зацямняе], супрацьдзе
янне прагрэсу пазнання і асветы ў імя захавання старых вераванняў, якія лічацца вечнымі, непахіснымі; тое, што і цемрашальства.
АБСОРБЕР (ад лац. absorbere паглынаць), апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прамсці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы А. — рэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны А. — верт. метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае
мешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. А выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў.
АБСОРБЦЫЯ, 1) паглынанне рэчыва з
газавай сумесі вадкасцю. Адбываецца ва ўсім аб’ёме паглынальніка, праводзіцца ў абсорберах. Выкарыстоўваецца ў хім. вытвсці (напр., пры атрьшанні азотнай, салянай, сернай кіслот, соды), a таксама пры ачыстцы газаў, у аўтаномных сістэмах жыццезабеспячэння. 2) Паглынанне эл.магн. выпрамянення або гуку пры праходжанні праз рэчыва (гл. Паглынанне святла, Паглынанне гуку).
АБСПЛАСТЫК, тэрмапластычны матэрыял з 2фазнай струкгурай, супалімер акрыланітрылу, бутадыену і стыролу. Непразрысты, звычайна цёмнага колеру, t размякчэння 90—105°С, шчыльн. 1,08 • 103 кгДЛРастваральны ў араматычных і хлараваных вуглевадародах, вільгаце, масла, бензіна,кіслота, шчолачаўстойлівы; з высокімі мех. трываласцю, цеііластойкасцю, жорсткасцю. Атрымліваюць радыкальнай палімерызацыяй стыролу з акрыланітрылам у прысугнасці каўчукавага латэксу. Канструкцыйны матэрыял для аўтамабіле, машына, прыладабудавання, тэкст. і харч. прамсці, на выраб спарт. інвентару, мэблі; напаўняльнік некаторых палімераў.
АБСТРАКТНАЕ I КАНКРЭТНАЕ, катэгорыі дыялекгыкі, у якіх адлюстраваны расчляненне і цэласнасць з’яў рэчаіснасці і іх узнаўленне ў працэсе пазнання. Абстрактнае разгладаецца як адна з уласцівасцяў, частка цэлага, аднабаковае, неразвітое; канкрэтнае — як адзінства, паўната, шматбаковасць і цэласнасць аб’екга ва ўсёй разнастайнасці яго сувязяў і дачыненняў. У гісторыі філасофіі да Г. Гегеля канкрэтнае ўяўлялася гал. чынам як разнастайнасць адзінкавых рэчаў і з’яў, дадзеных праз адчуванні; абстракгнае — як характарыстыка прадуктаў мыслення (абстракцыя). Гегель, які ўпершыню ўвёў у філасофію паняцці А. і к. як суадносных катэгорый дыялектыкі, разглядаў канкрэтнае як сінонім дыялекгычнай узаемасувязі, падзеленай цэласнасці, а абстракгнае — як этап руху і развіцця самога канкрэтнага. І.Кант, І.Фіхтэ і інш. прадстаўнікі ідэалізму таксама зыходзілі з разумення канкрэтнага як выключна духоўнай у сваёй аснове сувязі эмпірычна дадзеных з’яў. Прыхільнікі эмпірызму зводзяць канкрэтнае толькі да адзінкавых успрымальных адчуваннем з’яў, а розныя школы пазітывізму — да івдывід. аб’екга, які ўспрымаецца імі як комшіекс адчуванняў. У дыялекг. матэрыялізме канкрэтнае разглядалася як непасрэдна дадзенае пачуццёва ўспрымальнае цэлае і як сістэма навук. вызначэнняў, якая выяўляе істотныя сувязі і дачыненні рэчаў, заканамернасці і тэндэнцыі развіцця з’яў; абстракгнае ж — як праява непаў