• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АБЎДЖА (Abuja), горад, новая федэральная сталіца Нігерыі. Перанесена з г.
    праваджаецца мясцовым распадам тканак і ўтварэннем у іх гнойнай поласці, абмежаванай абалонкай. Развіваецца пры пранікненні гнаяродных мікробаў у тканкі пры траўмах, а таксама пры ўздзеянні на тканкі некат. рэчываў (шкіпінару, кратонавага алею, сулемы і інш.). Мікробы з першапачатковага ачага могуць распаўсюджвацца па лімфатычных і крывяносных сасудах у суседнія тканкі і аддаленыя органы (скуру, лёгкія, печань, ныркі, галаўны мозг, мышцы і інш.) і выклікаць фарміраванне ў Lx другасных А. Бывае востры, хранічны, паверхневы, халодны.
    АБСЦЭСЫ МНОЖНЫЯ ў д з я ц е й , псеўдафурункулёз, хвароба, якая харакгарызуецца гнойным запаленнем экрынавых потавых залоз. Узбуджальнік — залацісты стафілакок. Узнікненню спрыяюць расшыраныя і укарочаныя вывадныя пратокі потавых залоз у грудных дзяцей. На скуры ў вусцях праток з’яўляюцца пустулы (як шпілечная галоўка), якія прарываюцпа з утварэннем гнойнай скарынкі. Адначасова ўзнікаюць шматлікія вузельчыкі і вузлы (памерам ад гарошыны да яйца) чырвонабардовага колеру, якія потым размнажаюцца і прарываюцца з вадкім гноем. Высыпанні бываюць прыступамі і суправаджаюцца агульнай слабасцю, ліхаманкай, паносам. Хвароба працяглая; пры загойванні застаюцца рубцы. Лечаць УФапрамяненнем, пераліваннямі крыві маці, ін’екцыямі пеніцыліну; абсцэсы ўскрываюць, прамываюць антысеітгыкамі.
    АБТУРАТАР (франц. obturateur ад лац. obturare зачыняць), 1) прылада, з дапамогай якой у кінаапаратах перыядычна (на час, неабходны для змены кадра) перакрываецца светлавы паток, а таксама ажыццяўляецца мадуляцыя святла ў некаторых оптыкамех. і фотаэл. прыборах. Адрозніваюць А. з вярчальным рухам — дыскавыя, конусныя, цыліндрычныя і са зваротнапаступальным— шторныя; з люстраным пакрыццём або без яго. А. мае светлавыя адтуліны, праз якія святло праходзіць да кінаплёнкі. 2) Пругкі элемент у затворах гармат, які прыціскаецца пры выстрале да сценкі камеры і прадухіляе прарыў парахавых газаў.
    АБТУРАЦЫЯ, герметызацыя канала ствала пры выстрале для прадухілення прарыву парахавых газаў. Забяспечвае дальнабойнасць і бяспечнасць стральбы. У зброі з патронным зараджаннем А. дасягаецца выкарыстаннем латуннай гільзы, якая расшыраецца пры выстрале і забяспечвае герметызацыю ствала з боку затвора. У артыл. гарматах з бязгільзавым зараджаннем А ажыццяўляецца з дапамогай абтуратара. Прарыву газаў у бок руху снарада перашкаджаюць вядучыя паяскі снарадаў і абалонкі куль, у мінамётах — канаўкі на цыліндрычнай' частцы міны.
    Лагас у 1976. Будуецца ў цэнтр. частцы краіны. 230 тыс. ж. (1991).
    АБУЛАДЗЕ Тэнгіз Яўгенавіч (31.1.1924—6.3.1994), грузінскі кінарэжысёр. Нар. арт. Грузіі (1970), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1953). Майстар тонкага псіхал. малюнка, валодаў уменнем лаканічна і пераканаўча стварыць вобраз часу. Аўтар ці сааўтар сцэнарыяў болыпасці сваіх фільмаў, адметных высокай выяўл. культурай: «Лурджа Магданы» (разам з Р.Чхеідзе), «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Чужыя дзеці», «Каралі для маёй любай», трылогіі «Мальба», «Дрэва жадання», «Пакаянне» (1969—87, Ленінская прэмія 1988).
    АБУЛІЯ (ад а... + грэч. buie воля), паталагічнае парушэнне псіхічнай рэгуляцыі дзеянняў, слабаволле, нерашучасць. Выяўляецца ў адсутнасці імкнення да дзейнасці, у няздольнасці прыняць рашэнне і ажыццявіць дзеянне, хоць неабходнасць яго ўсведамляецца. Назіраецца пры меланхоліі, іпахондрыі, неўрастэніі, можа быць выклікана таксама барацьбой уяўленняў і пачуццяў, перакананнем у марнасці ўсякага дзеяння. А. трэба адрозніваць ад слабаволля як рысы характару (гл. Воля).
    АБЎЛЬАЛА ГАНДЖЭВІ (А б у  л ь Ула Ганджэві) Махмуд Нізамедцзін, азербайджанскі паэт 1й пал. 12 ст. Пісаў на мове фарсі. Услаўляў феад. правіцеляў і іх прыбліжаных. AyTap шматлікіх вершаў (пераважна ў жанры касыды), якія вызначаліся высокім паэтычным майстэрствам, адгочанасцю і выразнасцю формы.
    АБЎЛЬГАЗІ Бахадурхан (12.8.1603, г. Ургенч, Узбекістан — сак. 1664), узбекскі пісьменнік, гісторык, Хівінскі хан. У творах («Радаслоўная туркменаў» і «Радаслоўнае дрэва цюркаў») ёсць каштоўныя звесткі пра жыццё і гісторыю розных плямёнаў Сярэдняй Азіі, шэраг
    Горад АбуДабі.
    48 АБУЛЬГАСАН
    нар. легендаў, паданняў, прымавак і прыказак.
    Літ.: Кононов АН. Родословная туркмен: Соч. АбулГазн хана хнвннского. М.: Л„ 1958.
    АБУЛЬГАСАН (сапр. Алекперз а д э Абульгасан Алібаба аглы; 12.3.1906, с. Баскал, Азербайджан — 1986), азербайджанскі лісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Скончыў Бакінскі пед. інт (1932). Раманы «Свет разбураеода» (1933), «Бастыёны дружбы» (кн. 1—4, 1950—70), «Садагат» (1979) і інш. сюжэтна звязаны з падзеямі рэвалюцыі, грамадз. і Вял. Айч. войнаў. Аўтар сатыр. аповесці «Унукі старой Тамашы» (ч. 1—3, 1957—69), шматлікіх апавяданняў.
    Тв:. Бел. пер. — Унукі старой Тамашы. Мн., 1962.
    Калосы Рамсеса II у АбуСімбелс.
    Да арт. Абутак. Асноўныя дэталі мужчынскага рантавага паўчаравіка: 1 — падэшва; 2 — рант; 3  цвёрды насок; 4  верх; 5  асноўнае палатно; б — прасцілка; 7 — вусцілка; 8 — укладная паўсцілка; 9 — абцас; 10 — заднік; 11 — набойка; 12 — берац; 13 — саюзка; 14 — насок.
    АБЎЛЬФАРАДЖ АЛЬІСФАХАНІ (сапр. Алі і б н Хусейн ібн Мухамед інб Ахмед альК у р а ш ы ; 897, г. Ісфахан, Іран — 21.11.967), арабскі паэт, вучоны. Сакратар і лрыдворны паэт буідскіх правіцеляў. Вывучаў стараж. гісторыю, генеалогію, фізіялогію, паэзію. Асн. твор (працаваў над ім каля 50 гадоў) «Кніга песень» — анталогія арабскай і арабамоўнай паэзіі 7—10 ст., кашт. крыніца звестак па гісторыі лры і культуры ''^36. , халіфата. У «Кнізе падарожжаў» сабраў вершы і анекдоты за перыяд з 786 да 902.
    АБЎ МУСЛІМ (каля 727—755), кіраўнік паўстання 747—750 у Харасане
    імёны іранскіх гіст. і фальклорных герояў, апісанне звычаяў і традыцый зараастрызму.
    Літ.: Шмдфар Б.Я. Абу Нувас. М., 1978.
    АБУСАФА, нафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі і Бахрэйне, адно з буйнейшых у свеце. У акваторыі Персідскага зал., за 50 км на ПнУ ад порта РасТанура. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1963, распрацоўваецца з 1966. Пачатковыя прамысл. запасы нафты 561 млн. т. Прадукцыйныя залежы на глыб. 2 км. Шчыльн. нафты 876
    сунраць Амеядаў, якое прывяло да ўлады Абасідаў. У юнацтве быў рабом. Пасля рашаючай перамогі над амеядскім войскам у 750 на р. Вялікі Заб — намеснік Харасана. Забіты па загадзе абасідскага халіфа Мансура.
    АБЎ НУВАС (паміж 747 і 762, г. Ахваз, Іран — паміж 813—815), арабскі паэт. Жыў пры двары абасідскіх халіфаў у Багдадзе. Адзін з герояў кн. «Тысяча і адна ноч». Пісаў хвалебныя прыдворныя касыды, пародыі на традыц. жанры араб. паэзіі і багаслоўскія хадысы. Праціўнік бедуінскага «псеўдакласіцызму», распрацоўваў новыя тэмы і сюжэты (гарадское жыццё, забароненае ісламам віно, паляванне і інш.). Аўтар лірычных імправізацый, шіо апяваюць каханне і пачуццёвыя ўцехі (цыкл «Хамрыят»), богазневажальных і прасякнутых духам аскетызму вершаў (цыкл «ЗуХДзіят»), сатыраў, пяшчотных вытанчаных песень, прысвечаных нявольніцы Джынане. У яго вершах сустракаюцца
    кг/м3. Свідравіны фантануючыя. Падводны нафтаправод у порт РасТанура.
    АБУСІМБЕЛ, мясцовасць на зах. беразе Ніла, каля г. Асуан у Егілце. У 1й пал. 13 ст. да н.э. тут высечаны 2 скальныя храмы фараона Рамсеса II і гал. стараж.егіпецкіх багоў са статуямі і рэльефамі на фасадах і ў інтэр’ерах. На фасадзе гал. храма 4 велічныя (20метровыя) сядзячыя калосы Рамсеса II. У сувязі з будвам Асуанскай плаціны ў 1967 яны перанесены на плато над старым рэчышчам Ніла.
    АБУТАК, на Беларусі гарбарнашавецкае рамяство (гл. Гарбарства') як самастойная галіна існуе з часоў Полацкага княства. Стараж. майстэрні па апрацоўцы скуры і вырабу А. археолагі выявілі ў Полацку, Мінску, Пінску. Асн. тагачаснымі тыпамі А. гараджан былі поршні, чаравікі, боты. Магнаты, гарадская знаць насілі А. з дарагіх матэрыялаў, вытанчаных формаў, упрыгожаны спражкамі, бантамі і інш. Выпрацоўка новых формаў залежала ад маст. рысаў усяго ансамбля адзення, развівалася ў агульным еўрап. стылі. Hap. А. выраблялі ў хатніх умовах або спец. рамеснікі — шаўцы. Ён бытаваў у вёсках і дробных мястэчках і лепш, чым А. гараджан, стасаваўся з прыроднакліматычнымі ўмовамі, спецыфікай працы насельніцтва. Самы стараж. тып А беларусаў складаўся з абгортак, прывязак і ўласна А. Абгорткі (анучы, завойкі) — 2 полкі белага палатна, якімі абгортвалі ногі. Абгортка ног да шчыкалатак кавалкам палатна пры хадзе басанож была пашырана сярод жанчын, асабліва ў час жніва. Прывязкі (аборы, валокі) вілі з пянькі, лёну, канапель, конскага воласу, наразалі з сырамятнай скуры. Мацавалі абгорткі парознаму: на Тураўшчыне і Мазыршчыне доўгія прывязкі ўтваралі своеасаблівую вяровачную панчоху, на Пн Беларусі былі кароткія і абкручваліся да шчыкалатак. Уласна А. у мінулым — плеценыя ці скураныя вырабы. Нязначнае пашырэнне мелі дзеравяшкі. Асн. від плеценага А, які бытаваў да пач. 20 ст., — лапці (шчарбакі, кавярзні). Іх плялі з лазовай і вязавай кары (лыка), пянькі. Скураны А быў 2 відаў: шьггы з аднаго кавалка скуры — пасталы і з прышьггымі падэшвамі і абцасамі — боты, чаравікі. Майстэрствам вырабу ботаў у 19 — пач. 20 ст. славіліся шаўцы наваколляў Турава, ДавыдГарадка, Петрыкава, Слуцка і інш. На святы жанчыны абувалі і чаравікі (боцікі, шнуроўкі). Валены А. (валёнкі) набыў пашырэнне ў 19 ст., бытуе і цяпер. Гумавы А. пачалі насіць у 1930я г. Бахілы (глыбокія галошы) надзявалі звычайна на буркі.
    Сучасны А. падзяляюць на бьгтавы, вытворчы, спартыўны і медыцынскі (гл. Абутак артапедычны). Паводае канструкцыі загатовак адрозніваюць боты, чаравікі, паўчаравікі, туфлі і інш. Падзяляецца на групы: пінеткі (памер, ці даужыня ступні, 95—125 мм), гусарыкі (120—140), маладзіцячы (145—175),
    АБУХАЎ
    49
    дзіцячы (180—200), школьны (205— 225), дзявочы (230—250), хлапечы (230—255), жаночы (215—275), мужчынскі (245—305). Паўната (абхват ступні) — ад 1 да 10 умоўных адзінак (найб. пашыраная 6 і 7).
    Дэталі верху і нізу А злучаюцца ніткамі, шпількамі, цвікамі, вінтамі, клеем (пераважна сінтэтычмым), вулканізацыяй, ліццём. Вонкавыя дэталі верху робяць з натуральнай ці штучнай скуры, тэкстыльных матэрыялаў; дэталі нізу — са скуры, гумы (порыстай, няпорыстай, скурападобнай), пластмасаў (напр., поліурэтану) і інш. А. павінен мець цеплаахоўныя ўласцівасці, быць водаўстойлівым, паветра і паранепранікальным. Т э хналогія в ы р а б у А ўключае раскрой матэрыялаў на дэталі, іх апрацоўку, выраб загатовак верху і фармаванне іх на калодцы, прымацаванне нізу да верху, аддзелку. Прамысловы раскрой робяць разакамі на электрагідраўл. ці мех. прэсах, спец. аўтаматах. 3 дапамогай ЭВМ разлічваюць аптымальныя варыянты ўкладкі дэталяў на матэрыяле. Дзгалі верху скошваюць, загінаюць, апрацоўваюць; дэталі нізу выраўноўваюць па таўіпчыні, фрэзеруюць, скошваюць, шліфуюць. Дэталі верху злучаюць у плоскія загатоўкі, якім надаюць аб’ёмную форму. увільгатняюць (часам награваюць), расцягваюць удоўж і ўпоперак, зацягваюць і прымацоўваюць загатоўкі да вусцілкі. Затым змацоўваюць верх 1 ніз і робяць канчатковую апрацоўку (абразанне залішняга матэрыялу, афарбоўку, паліраванне і інш.). Гл. таксама Абутковая прамысловасць.