Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АБСТРАКЦЫЯ 45
наты, неразвітасці, абмежаванасці любога яе фрагмента, праява аднабаковасці ведаў аб прадмеце. Спосаб тэарэт. ўзнаўлення ў свядомасці цэласнага аб’екга — узыходжанне ад абстрактнага да канкрэтнага, якое ёсць усеагульная форма разгортвання навук. пазнання, сістэма адлюстравання аб’екта ў паняццях.
Літ:. Гот В.С., Семёнов В.С., Урсул А.Д. Категорнн современной наукм. М., 1984; Подкорытов Г.А О прнроде научного метода. М., 1988.
АБСТРАКТНАЕ МАСТАЦТВА, беспрадметнае мастацтва, н о н ф і гу р а т ы ўн ае мастац т в a , плынь у выяўленчым мастацтве многіх краін, у аснову якой пакладзены метад абстракцыянізму Узнікла ў 1910—13 у выніку расслаення кубізму, экспрэсіянізму, футурызму. Першыя абстрактныя кампазіцыі стварылі рус. мастак В.Кандзінскі, які працаваў у Германіі, француз Р.Дэланэ, іспанец Ф.Пікабія, чэх Ф.Купка, у Нідэрландах П.Мовдрыян, у Расіі К.Малевіч, МЛарыёнаў, Н.Ганчарова і інш. Пасля 1й сусв. вайны тэндэнцыі А.м. праяўляліся ў некат. творах дадаізму і сюррэаііізму, у архітэктуры, дэкар. мастацтве, дызайне (эксперымешы ірупы «Стыль» і «Баўгауз»).
Практыка Ам. зводзіцца да складання з дапамогай адцягненых элементаў маст. формы (каляровая пляма, лінія, аб’ём і г.д.) нявыяўленых кампазіцый, імпульсіўнастыхійных ці рацыяналістычна ўпарадкаваных. Да сярэдзіны 20 ст. вызначаліся 2 асн. кірунхі — экспрэсіянісцкі і геаметрычны абстракцыянізм. Прадстаўнікі першага (Кандзінскі, Дж.Полак, Дэланэ і інш.) імкнуліся да самаст. гучання колеру, лірызму, пошуку вечнай духоўнасці і беспрадметнага светў. Мастакі другога кірунку (Малевіч, Мондрыян) карысталіся абстрактна ўпарадкаванымі, амаль што геам. формамі, пабудовамі, канструкцыямі. У сярэдзіне 20 ст. ў ЗІІІА узнікла школа т. зв. «абстрактнага экспрэсіянізму» (Полак, М.Тобі), які развіўся ў многіх краінах (пад назвай ташызм або «бясформеннае мастацгва») і абвясціў сваім мета
дам «чысты псіхал. аўтаматызм», вынікам якога етала абсалютызацыя самога працэсу творчасці мастака. Ам. садзейнічала развіццю дызайну, дэкаратыўнапрыкладнога мастацгва, паўплывала на развіццё тэатра і кінамастацгва, новых яго відаў і кірункаў (опарт, попарт, мінімалізм і інш.).
АБСТРАКТНАЯ ТОЕСНАСЦЬ, гл. ў арт. Тоеснасць.
АБСТРАКЦЫЯ (ад лац. abstractio адцягненне), метад навук. даследавання, заснаваны на мысленным вылучэнні істотных уласцівасцяў і сувязяў, агульнай адзнакі, якая харакгарызуе пэўны клас прадметаў і адцягненні ад інш. прыватных яго ўласцівасцяў і сувязяў; вынік працэсу абстрагавання, сінонім «мысленнага», «паняційнага». За кошт такога звужэння (спрашчэння) мадэлі аб’екга адкрываецца магчымасць пазнання фундаментальных бакоў і сувязяў у параўнанні з зыходнай мадэллю. Ступень абстракгнасці паняцця расце адпаведна павелічэнню яго аб’ёму і звужэнню зместу, што забяспечвае больш глыбокае пранікненне думкі ў аб’ект. Даволі абстрактныя паняцці, зведзеныя
Да арт. Абстракгнае мастацтва. П.Мондрыян, Кампазіцыя. 1930.
ў лагічна ўпарадкаваныя сістэмы, з’яўляюцца не толькі адлюстраваннем фундаментальнага парадку свету, але і лагічнымі, універсальнымі формамі цумкі (напр., філасофія). На розных ступенях пазнання і культуры А. не заўсёды існуе ў сваёй уласнай форме; нават у народаў з развітой культурай у паўсядзённай свядомасці пераважаюць паняцці нагляднаэмпірычнага характару. Павышэнне ўзроўню абстрапнасці паняццяў, з якіх фарміруецца сістэма ведаў, — паказчык развітасці і тэарэтычнага ўзроўню навукі, яе пракгычнай эфекгыўнасці. Часам тэрмін «А.» выкарыстоўваюць для абазначэння адарванасці навукі ад пракгыкі і рэчаіснасці (уласцівы абстрактналагічнаму «вобразу» свету). Аднак мера А. змяншаецца разам з дэталізацыяй і ростам сістэмнасці «вобраза». Паслядоўна разгортваючыся ў абстракгналагічных сістэмах, пазнанне праходзіць свой асаблівы шлях, накіраваны да канкрэтнага, да свету законаў, якія кіруюць бясконцай разнастайнасцю прадметаў і з’яў. На веданні такіх законаў аб’ектыўнай рэальнасці трнмаетіа ў канчатковым выніку ўвесь прагрэс чалавецтва.
У залежнасці ад мэтавай характарыстыкі вылучаюць. некалькі відаў A: А атаяс а м л і в а н н я (абстрагаванне ад уласцівасцяў рэчаў, якія адрозніваюода паміж сабой, і вылучэнне аднолькавых, падобных, агульных, тоесных уласцівасцяў); і з а л я вальная А (вычляненне з’явы, якая даследуецда з пэўнай цэласнасці); абагульняльная А. (дае абагульненую карціну з’явы); А актуальнай бесканеч н а с ц і (абумоўлівае магчымасць абстрагавання ад незавершанасці і незавяршальнасці працэсу ўгварэння бясконцых мностваў і аперыравання імі на аснове законаў і правілаў матэматыкі і логікі); А патэнцыяльнай ажыццявімасці (абстрагаванне ад канструкгыўных магчымасцяў чалавека і прыняцце рэальнай ажыццявімасці
Да арт. Абстрактнае мастацтва. Дж. Полак. Лічба 1. Фрагмент. 1950.
Да арт. Абстрактнае мастацтва. В.Кандзінскі. Эскіз I да «Кампазіцыі VII». 1913.
46 АБСТРАКЦЫЯНІЗМ
пэўных крокаў). Сучасны наміналізм пазітывісцкага кірунку адмаўляе неабходнасць дая навукі абстракцый высокіх узроўняў, чым пазбаўляе яе важнейшых сродкаў адлюстравання рэчаіснасці і патэнцыяльных магчымасцяў. У дыялектычнай логіцы слова «А.» ўжываецца таксама як ланяцце «аднабаковае», «неразвігое», у адрозненне ад канкрэтнага (гл. Абстрактнае і канкрэтнае).
Літ:. Л а з а р е в Ф.В. О прнроде научных абстракцнй. М., 1971; Новосёлов М.М. Абстракцня м научный метод // Логнка научного позванля. М., 1987; 3 у ев Ю., Ш л роканов Д. Генезлс логнческмх форм «едмннчнообіцее» л лроцедура обобіцення // Пркнцнпы едннства н развмтая в научном познаннм. Мн., 1988. А.В.Ягораў. АБСТРАКЦЫЯНІЗМ, творчы метад, паводле якога гал. задача маст. творчасці — выяўленне чыста суб’екгыўных эмоцый, падсвядомых імпульсаў,
Браслаў
Возера Абстэрна.
«ачышчаных ад рэальнасці» духоўных сутнасцяў. Філас. аснова А. яднае ў сабе паасобныя ідэі інтуітывізму, пазітывізму, суб’ектыўнага ідэамзму, махізму і інш. Эстэтычнае крэда А. выкладзена ў кнізе В.В.Кандзінскага «Аб духоўным у мастацтве» (1910), паводле якога для выяўлення прыгожага сучаснае мастацтва дае мастаку неабмежаваныя магчымасці — ад «чыстага рэалізму» да «чыстай абстракцыі». Найб. шырокае развіццё А. атрымаў у жывапісе, графіцы, архітэктуры, скульптуры, дэкар. мастацтве, а таксама ў дызайне, у афарміцельскім мастацтве, у тэатры, кіно, на тэлебачанні (гл. Абстрактнае мастацтва).
АБСТРЎКЦЫЯ (ад лац. obstructio перашкода, забарона), від пратэсту, метад барацьбы, дзеянні, учынкі асоб ці калектываў, накіраваныя на зрыў якоганебудзь мерапрыемства, прапановы.
Найб. пашырана ў парламентах — доўгія прамовы, якія не маюць дачынення да справы.
АБСТЭРНА, возера ў Беларусі, у Міёрскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Вята. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 9,89 км . Даўж. 5,5 км, найб. глыб. 12 м. Пл. вадазбору каля 115 км2.
Берагі пясчаныя. Дно складанай будовы, выслана пяском і сапрапелямі. Схілы пераважна высокія, укрытыя лесам, на У разараныя. Злучана ручаём з воз. Укля, пратокамі з азёрамі Важа і Набіста. У 1967 узровень яго штучна падняты на 1 м.
АБСТЭРНАЎСКАЯ ГРУПА АЗЁРАЎ, у Беларусі, на мяжы Браслаўскага і Міёрскага рнаў Віцебскай вобл., у бас. р. Вята, паміж адгор’ямі Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрналедавіковай нізінай. Укдючае 13 азёраў (агульная пл. 32 км2), злучаных сістэмай мелкаводных забалочаных праток; найб. Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Інава. Дрэніруюцца р. Хараброўка, якая пачынаецца з воз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. 3 Ў прымыкае гідралагічны заказнік Балота мох. Плацінай на Хараброўцы ўзровень вады азёраў падняты на 0,8—1 м з утварэннем адзінага воднага басейна. Прамысловае рыбалоўства. Турызм.
АБСЎРД (ад лац. absurdus недарэчны), 1) бязглуздзіца, бяссэнсавасць, недарэчнасць. 2)Уматэматыцы і л о г і ц ы сцвярджэнне, якое не мае сэнсу ў межах дадзенай тэарэт. сістэмы, прынцыпова несумяшчальнае з ёй.
АБСЎРДУ ДРАМА, плынь зах.еўрап. авангардысцкай драматургіі і тэатра 1950—60х г., дзе паняцце «абсурд» з’яўляецца асн. атрыбутам рэчаіснасці, якая ў выніку агульнага крызісу ідэалогіі постіндустрыяльнага грамадства часам траціць унутр. сэнс і становіцца ірацыянальнай. Тэрмін «А.д.» ўзнік пасля парыжскіх прэм’ер п‘ес Э.Іанеска «Лысая спявачка» (1950) і С.Бекета «У чаканні Гадо» (1952). У іх выявіліся асн. рысы А.д.: гратэскнакамічная дэманстрацыя бессэнсоўнасці формаў (у тл. моўных), у якіх праходзіць паўсядзённае жыццё «сярэдняга» чалавека, а таксама метафарычная перадача яго шокавага стану, калі ён разумее, што вырвацца з гэтых жорсткіх ціскоў немагчыма.
АБСЦЫЗАВАЯ КІСЛАТА, гармон раслін. Па хім. будове ізапрэноід. Рэгулюе працэсы завядання і ападання лісця (паскарае ўтварэнне аддзяляльнага слоя), тармозіць рост адрэзкаў сцяблоў і калеоптыляў. Біясінтэз А.к. і гармонаў росту — гіберэлінаў — адбываецца ў раслінах з мевалонавай кты. Мяркуюць, іпто сістэма біясінтэзу А.к. або гіберэлінаў рэгулюецца лішкам аднаго з гэтых прадуктаў. Прэпарат А.к. выкарыстоўваецца для вывучэння тармажэння працэсаў росту.
АБСЦЭС (ад лац. abscessus нарыў), мясцовае намнажэнне гною, якое су
А5У 47
АБЎБАКАР (Абакараў) Ахмедхан (н. 12.12.1931, аул Кубачы, Дагестан), даргінскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Дагестана (1969). Скончыў Літ. інт імя Горкага (1956). Аўтар аповесцяў «Даргінскія дзяўчаты» (1958), «Каралі для маёй Серміназ» (1965), «Сонца ў «Арліным гняздзе» (1975), «Мама, запалі сонца» (1983) і інш. Нац. каларыт у яго творах падкрэсліваюць шматлікія фалькл. элементы (прытчы, легенды, анекдоты). Выступае як драматург, кінадраматург, піша для дзяцей.
Тв.. Нзбранное. Махачкала, 1971; Бел. пер.— Дзяўчына з крэпасці; Сонца ў «Арліным гняздзе». Мн., 1979.
АБЎБЕКР, Абдалах ібн Асман (572 ці 573 — жн. 634), першы халіф [632—634] у Араб. халіфаце. Адзін з бліжэйіпых паплечнікаў Мухамеда, разам з ім перасяліўся ў Медыну (622). Абраны халіфам пасля смерці Мухамеда. Задуіпыў паўстанні араб. шіямёнаў, сепаратысцкія рухі ў Аравіі. Ваяваў супраць сасанідскага Ірана (633) і візантыйцаў у Палесціне (634).
АБЎ БЕКР КЕЛЕВІ (7—1366), рамеснік, адзін з кіраўнікоў руху сербедараў у Самаркандзе ў 1365—66. У 1365 пасля ўцёкаў эміра з Самарканда арганізаваў абарону горада ад хана Магалістана ІльясХаджы і прымусіў яго адступіць. Пасля вяртання эміра быў хітрасцю захоплены і пакараны смерцю. АБЎДАБІ, А б у 3 а б і , горад, сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і эмірата АбуДабі. 328 тыс. ж. (1992). Размешчаны на прыбярэжным востраве Персідскага зал., які злучаны з мацерыком дамбамі і мастамі. Буйны прамысл., культ. і гандл. цэнтр, другі па велічыні порт краіны. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр нафтаздабычы. Нафтаперапр. і газаперапр. прамсць; цэментны, металургічны, пластмасавых труб зды; прадпрыемства па апрасненні вады. Суднабудаванне. Рыбалоўства.