• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Абрыкос звычайны.
    МАбрыньба.
    Мост на Заходняй Дзвіне. 1942. 1970.
    заменены арх. праектам, з выкарыстаннем планаў, фасадаў, разрэзаў і інш., якія давалі нагляднае ўяўленне пра архітэктуру будынка. 3)У выяўленчым мастацтве — контурная выява прадмета, гл. Контур.
    АБРЫЎ, схіл рачной даліны, берагоў мора, ракі. возера, вадасховішча, яра стромкасцю больш за 55°, вышынёй (глыб.) ад некалькіх да дзесяткаў метраў. На фарміраванне А. ўплываюць тэкганічныя рухі, працэсы абразіі (кмф), эрозіі (рачныя тэрасы) і і.нш. Пры замаруджванні ці спыненні гэтых працэсаў А. траціць стромкасць і паступова ператвараецца ў пакаты схіл. На Беларусі А. часцей бываюць на сутліністых і лёсападобных грунтах, радзей на месцах знаходжання былых вял. прыледавіковых азёраў.
    АБРЭВІЯТЎРА (італьян. abbreviatura ад лац. abbrevio скарачаю), 1) у м о в е — назоўнік, угвораны шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае часткамі. Абрэвіяцыя (утварэнне А.) як спосаб моваўтварэння пашырылася ў асн. еўрап. мовах на пач. 20 ст., у бел. мове — у 1920я г. У сучаснай бел. мове паводле структуры вылучаюцца А.: ініцыяльныя (з пачатковых літар — ВНУ або гукаў — ААН), складовыя (з пачатковых частак слоў — сельмаг); змешанага (складоваініцыяльнага) тыпу; утвораныя з часткі першага слова і канцавой — другога (мапед); з пачатковай часткі і цэлага слова (дзяржзаказ). 2) У м у з ы ц ы — сімволіка муз. тэксту (спец. знакі, літары, лічбы), якая служыць для спрашчэння або скарачэння нотнага пісьма. А. спрашчэння абазначаюць паўтарэнне раздзелаў формы твора, элементаў муз. мовы, выканальніцкіх адценняў, паўз, перанясенне
    42
    АБРЭВІЯЦЫЯ
    гукаў на актаву і больш уверх ці ўніз. А. скарачэння выкарыстоўваюць у назвах муз. інструментаў, для пазначэння дынамічных і выразных адценняў, выканальніцкіх прыёмаў, а таксама ў назвах муз. тэм і твораў. Т.Г.Мдывані (музыка).
    ААбрэмбскаяЯблонская.
    АБРЭВІЯЦЫЯ ў б і я л о г і і, скарачэнне індывід. развіцця органаў або іх частак у жывёльных арганізмаў. Адбываецца ў выніку выпадання канечных стадай антагенезу, прыводзіць да недаразвіцця або рэдукцыі органаў у патомкаў. Тэрмін уведзены Б.С.Мацвеевым (1930); А.М.Северцаў назваў гэтую з'яву адмоўнай анабаліяй.
    АБРЭГОН (Obregdn) Альвара (19.2.1880, Сікісіва, іптат Санора, Мексіка — 17.7.1928), мексіканскі дзярж. і ваен. дзеяч. У час рэвалюцыі 1910—17 узначаліў войска, якое скінула дыктатуру Уэрты (1914). У 1920—24 прэзідэнт Мексікі. Урад А. правёў шэраг дэмакр. рэформаў, імкнуўся да незалежнага знешнепаліт. курсу. У 1928 зноў выбраны прэзідэнтам, але забіты рэліг. фанатыкам да таго, як заступіў на пасаду.
    АБРЭЗКА РАСЛІН, частковае ці поўнае выдаленне парасткаў і галін; прыём догляду пладоваягадных і дэкар. раслін. Дапамагае сфарміраваць крону, павялічвае прадукцыйны перыяд плоданашэння, стымулюе штогадовае ўзнікненне вял. колькасці парасткаў і маладых пладовых утварэнняў.
    Фарміравальную абрэзку робяць у маладым садзе, пры абрэзньі загушчаных крон і ўтварэнні новых галін з ваўчкоў, а таксама пасля перапрышчэплівання дрэў. Абрэзку, якая рэгулюе плоданашэнне, робяць у дарослых пладаносных дрэў, каб стварыць умовы для абнаўлення пладовай драўніны, павысіць урадаайнасць. Амаладжальную абрэзку старых дрэў і кустоў робяць, каб аднавіць рост і збалансаваць плоданашэнне. Звычайна ўсе віды Ар. праводзяць адначасова ў розных спалучэннях. Асн. прыёмы — пакарочванне (падрэзка) і выразка галін (прарэджванне). Ар. дзеля стварэння «жывых агароджаў» і аб’ёмных кампазіцый наз. стрыжкай.
    Літ:. Апанасенка І.П. Ваш прысадзібны ўчастак. Мн., 1993; Кудрявец Р.П. Формнрованме в обрезка плодовых деревьев: [Альбом]. М., 1976.
    АБРЭМБСКАЯЯБЛОНСКАЯ
    (ObrqbskaJaMorfska) Антаніна (12.1.1901, в. Пчэльня, Украіна —
    19.11.1994), даследчыца польскай, усх.слав., у т.л. бел., моў. Др філал. н., праф. Адзін з арганізатараў і кіраўнік (1956—72) кафедры бел. філалогіі Варшаўскага унта. У 1953—57 кіравала секцыяй укр. і бел. філалогіі ў Польскасав. інце, у 1958—68 аддзелам бел. мовы ў Інце славяназнаўства Польскай АН. Асн. кірункі навук. прац — дыялекгалогія, гісторыя і культура польск. мовы, русістыка, беларусістыка (польскабел.літоўскае моўнае памежжа, гісторыя мовы, анамастыка). Рэдактар (з М.В.Бірылам) «Падручнага польскабеларускага слоўніка» (1962). Кіравала падрыхтоўкай да выдання «Люду беларускага» М.Федароўскага (т. 5—7, 1958—69). Па яе ініцыятыве распачата вывучэнне гаворак Беласточчыны і выданне дыялекгнага атласа рэгіёна (т. 1—3, 1980—89).
    Да арт. Абрэзка раслін. .4. Асноўныя прыёмы абрэзкі пладовых дрэў: 1 — пакарочванне; 2 — прарэджванне. Б. Абрэзка з мэтай змены напрамку росту галін: / — на галіну, якая расце ўверх; 2 — на галіну, якая расце да перыферыі кроны; 3 — на вонкавую галіну ў наступным годзе; 4 — тая самая галіна на трэці год. В. Абрэзка пры фарміраванні разрэджанаяруснай кроны: 1 — 4 — гады пасля пасадкі; злева — да абрэзкі, справа — пасля абрэзкі.
    Мадэль абсалютна чорнага цела. A — выпрамяненне; С — поласць.
    Літ:. Czurak М. Bibliografia ргас Antoniny Obr^bskiejJaWoriskiej // Acta BalticoSlavica. 1984. № 16. І.УСаламевіч.
    АБРЭНАВІЧЫ (O б p e н o в м h м ), княжацкая [1815—42, 1858—82], потым каралеўская [1882—1903] дынастыя ў Сербіі. Заснавальнік Мілаш Абрэнавіч. У 1842—58 А. ў выгканні. Правіцелі дынастыі А.: Мілаш [1815—39, 1858—60]; Міхаіл [1839—42, 1860—68]; Мілан [1868—89; з 1882 —кароль]; Аляксандр [1889—1903]. Апошні з А. Аляксандр забіты групай афіцэраў — прыхільнікаў Карагеоргіевічаў.
    АБСАЛЮТ (ад лац. absolutus неабмежаваны, безумоўны), у ідэалістычнай філасофіі — вечнае, бясконцае, безумоўнае, дасканалы і нязменны суб’екг, які «самадастатковы», сам па сабе змяшчае ўсё існучае і стварае яго. У філасофіі Фіхтэ — гэта «Я», у Гегеля — сусветны розум (абсалютны дух), у Шапенгаўэра — воля, у Бергсона — інтуіцыя; у рэлігіі як А. выступае Бог.
    АБСАЛЮТНА ЦВЁРДАЕ ЦЕЛА, ідэалізаваны аб’ект (цела), адлегласць паміж любымі двума пунктамі якога ўвесь час застаецца пастаяннай; адно з асн. паняццяў механікі. А.ц.ц. можна лічыць сістэму матэрыяльных пунктаў, жорстка звязаных паміж сабой. або кожнае рэальнае цела, памеры і форма якога ў працэсе руху і ўзаемадзеяння з інш. целамі не мяняюцца, г. зн., пгго дэфармацыя адсутнічае або настолькі малая, што яе можна не ўлічваць. Мадэль А.ц.ц. .выкарыстоўваецца для тлумачэння ўласцівасцяў зўклідавай прасторы, вызначэння сістэмы адліку і апісання мех. руху рэальных аб’ектаў без уліку дэфармацыі.
    АБСАЛЮТНА ЧОРНАЕ ЦЕЛА. ідэ алізаваны аб’екг, які поўнасцю паглынае эл.магн. выпрамяненне, што падае на яго (паглынальная здольнасць роўная адзінцы). У прыродзе не існуе, хоць паглынальная здольнасць некаторых рэчываў (сажа, плацінавая чэрнь) блізкая да 0,95. Штучная мадэль А.ч.ц. (гл. рыс.) — вял. пустая замкнёная поласць з непразрыстымі сценкамі і маленькай уваходнай адгулінай. Пры звычайных трах выпрамяненне А, якое ўваходзіць праз адтуліну, шмат разоў адбіваецца ад сценак поласці С і пракгычна назад не выходзіць. Выпрамяненне А.ч.ц. вызначаецца толькі яго абс. трай, размеркаванне энергіі ў ім падпарадкоўваецца Планка закону выпрамянення. Адыгрывае важную ролю ў тэорыі эл.магн. выпрамянення.
    АБСАЛЮТНАЕ I АДНОСНАЕ, катэгорыі дыялектыкі. Абсалютнае абазначае безумоўнае, нестваральнае, вечнае, усеагульнае, характарызуе яго аўтаномнасць ад інш. формаў. Адноснае (рэлятыўнае) выступае як умоўнае, апасродкаванае, якое залежыць ад тых або інш. умоў і, значыць, часовае, недаўгавечнае, спароджанае. У стараж.грэч. філасофіі абсалютнае вызначалася як
    ДБСЕНТЭІЗМ 43
    даеканаласць, завершанасць, самадастатковасць існага і выражалася ў паняц
    цях «па прыродзе», «у чыстым выглядзе», «само па сабе». У Арыстоцеля адноснае выступае як нешта, што залежыць ад інш. ці адносіцца да яго. У сярэдневяковай філасофіі існавала рэліг. тлумачэнне абсалютнага як «божага», якое процістаіць «зямному», «свецкаму». У філасофіі Новага часу (асабліва ў ням. класічным ідэалізме) вылучаюцца розныя аспекты А. і а., якія раскрываюцца ў сістэме катэгорый «у сабе», «для іншага», «для сябе», «само па сабе» і да т.п. Для метафізікі характэрны адрыў абсалютнага ад адноснага. Рэлятывізм зыходзіць з разумення адноснага толькі як рэлятыўнага, якое выключае момант абсалютнасці. У розных формах ідэалізму абсалютнае ўяўляецца як самадастатковая існасць— абсалют. 3 пункту гледжання матэрыяліст. дыялекгыкі процілегласць А. і а. не выключае, а дапускае Lx адзінства, узаемасувязь. Пра абс. і адносную ісціну гл. ў арт. Ісціна.
    Літ:. Кураев В.М , Лазарев Ф.В. Точность, нстнна н рост знанмя. М., 1988; Соцмальнофнлософскне проблемы пронзводства н прнменення научных знаннй. Мн., 1992.
    АБСАЛЮТНАЯ ВЕЛІЧЫНЯ р э чаіснага ліку, велічыня, роўная гэтаму ліку, калі ён дадатны, роўная процілегламу ліку, калі ён адмоўны, і роўная нулю, калі лік роўны нулю. А.в. ліку а абазначаецца (а). Напр., (+2) = (2) = 2, (0) = 0. А.в. (або модуль) камплекснага ліку a + bi, дзе a і b — рэчаісныя лікі, роўныя (a + bi) =V+ar+b7. Напр., (і) = (і) = 1, (3 + 4І) = 5.
    АБСАЛЮТНАЯ ВІЛЫОТНАСЦЬ
    ІІАВЕТРА, колькасць вадзяной пары ў адзінцы аб’ёму паветра, адна з характарыстык вільготнасці паветра. Выражаецца ў грамах на кубічны метр. Вагаецца ад 0,1—1 г/м3 (зімой над мацерыкамі, у палярных шыротах) да 30 г/м3 і больш (у экватарыяльнай зоне). На Беларусі — ад 1,5 г/м3 зімой да 14 г/м3 летам.
    АБСАЛЮТНАЯ ВЫШЫНЯ абсалютная адзнака, адлегласць па вертыкалі ад якоганебудзь пункта на паверхні зямлі да сярэдняга ўзроўню паверхні акіяна. Для мясціны, вышэйшай за ўзроўневую паверхню, А.в. дадатная, для ніжэйшай — адмоўная. Найвыш. пункі Зямлі — г. Джамалунгма (8848 м), найб. нізкая адзнака Зямлі — узбярэжжа Мёртвага мора (395 м); на Беларусі адпаведна г. Дзяржынская (345 м) і пойма р. Нёман на мяжы з Літвой (80 м). Для геадэзіі і гравіметрыі на тэр. рэспублікі за зыходную ўзроўневую паверхню прыняты сярэдні ўзровень Балтыйскага м., адзначаны нулявым дзяленнем на Кранштацкім футштоку.
    АБСАЛЮТНАЯ ГЕАМЕТРЫЯ, сукупнасць геам. палажэнняў, якія не залежаць ад пастулата аб паралельных пра
    мых. Агульная частка для эуклідавай геаметрыі і Лабачэўскага геаметрыі.