• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    М.Ф.Раманюк (гістарычная частка). АБУТАК АРТАПЕДЬІЧНЫ, спецыяльны абутак для людзей з дэфармаванымі ступнямі і ступнямі з функцыянальным дэфекіам. Дапамагае выправіць пач. няўстойлівую дэфармацыю ступні, кампенсаваць пакарачэнне канечнасці, павялічыць плоіпчу апоры, падтрымаць звод ступні, вызваліць балючыя месцы ад нагрузкі, зрабіць канечнасць апорнай, калі дэфармацыю нельга ліквідаваць хірург. метадамі. Паказанні для нашэння: плоскаступнёвасць, пакарачэнне ступні і канечнасці; касалапасць, паралітычныя дэфармацыі ступняў, аплікозы галёнкаступнёвага сустава; хранічныя ацёкі і інш. А.а. носяць таксама на артапедычных апаратах, гіпсавых павязках і пратэзах. Вырабляецца ён індывідуальна пад кантролем урача.
    Просты Аа. мала адрозніваецца ад звычайнага; складаны мае спец, канструкцыю верху і нізу. Ддной з гал. частак Аа. з’яўляецца пластычная вусцілка (супінатар), якую вырабляюць па злепку са сгупні. Верх. Аа. ўмацоўваюць «падтрымкамі» або цвёрдымі паўгарсэтамі. Вьшіыню верху пры паралічы мышцаў галёнкі павялічваюць да палавіны лыткі. На Беларусі вырабляюць і рамантуюць Аа. на Мінскім пратэзным здзе і ў пратэзных майстэрнях абл. цэнтраў. А.У.Руцкі.
    АБУТКОВАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, гэліна лёгкай прамысловасці, якая вырабляе абутак са скуры і інш. матэрыялаў. У прамысл. развітых краінах працэс механізацыі абугковай вытвсці пачаўся ў 1850я г. з выкарыстаннем швейных і інш. спец. машын для механізаванага вырабу абутку.
    Сусветная вытвсць скуранога абутку складае 9,7 млрд. пар штогод, з іх 12% (1,05 млрд.) у храінах ЕЭС. Ввдучыя фірмы на
    сусв. рынку: «Кларк» (Вялікабрыганія), «Баця Інтэрнэшанал» (Канада), «Адзідас», «Саламандэр» і «Пума» (Германія). An. Беларусі пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. з дробных шавецкіх майстэрняў. Механічная фка «Арол» у Мінску выпускала 800 nap абугку за суткі (1913), дзейнічалі таксама 2 фкі рус,амер. і рус.бельг. акц. тваў і абугковыя майстэрні ў Віцебску. У 1921 А.п. выпускала каля 14 тыс. nap абутку за год. У 1920—30я г. пачалі дзейнічаць абугковыя фкі «Праца» ў Гомелі, «Прагрэс» у Віцебску, механізаваная фка імя Калініна і фка імя Тэльмана ў Мінску і інш. Да пач. Вял. Айч. вайны дзейнічала 12 высокамеханізаваных фабрык, якія выраблялі 9,8 млн. пар абутку (1940). У Вял. Айч. вайну ўсе прадпрыемствы разбураны. У 1952 An. дасягнула даваен. ўзроўню вьггвсці. Макс. выгвсць скуранога абугку на Беларусі дасягнуга ў 1988 (46,9 млн. пар). У 1993 выпуск абугку скараціўся да 13,3 млн. nap. Самыя буйныя прадпрыемствы An. ўваходзяць у дзярж. канцэрн па вытвсці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамсці «Беллегпрам» (Мінскае абутковае адкрытае акц. тва «Прамень», акц. тва «Гроднаабутак», акц. тва Віцебская абутковая фка «Чырвоны Кастрычнік», Лідская абугковая фка, Го
    Абутылон Тэафрасга.
    мельскае выгв. абугковае аб’яднанне «Праца», Бабруйская абугковая фка. акц. тва «Баранавіцкая абутковая фка» і інш.). Сгвораны сумесныя абугковыя прадпрыемствы з Германіяй: у Віцебску — «Белвест» (1988), у Мінску — «Отыка» (1993).
    В.МЛагвінко.
    АБУТЫЛОН, канатнік (Abutilon), род адна і шматгадовых раслін сям. мальвавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. Ад Міжземнамор’я да ўсх. ўзбярэжжа Азіі расце А. Тэафраста, або кітайскі джут (A. theophrasti). 3 яго валакна вырабляюць пражу, мешкавіну, шпагат, вяроўкі і інш. Алей з насення прыдатны на мылаварэнне, вытвсць
    пакосту і інш. Завезены ў Паўн. Амерыку і Аўстралію. На Беларусі трапляецца як рэдкая заносная расліна; у пакоях, аранжарэях вырошчваюць прыгожы квітучы А. гібрыдны (A. hybridum).
    Травы, кусты і зрэдку невял. дрэвы выш. да 4 м. Кветкі буйныя, адзіночныя або ў пазушных суквеццях, многія віды апыляюць
    калібры. Плод з некалькіх пладовак, якія маюць па некалькі зярнят.
    АБУХАВА, вёска ў Беларусі, у Гродзенскім рне. Цэнтр сельсавета і с.г. калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.г. і гандл. прадпрыемствы, лазневапральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, бка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.
    АБУХАВА Лідзія Аляксееўна (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991), рус. пісьменніца. Скончыла Літ. інт імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбіньгарадок» (1955, бел. пер. 1958), 1000годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).
    АБУХАВА Надзея Андрэеўна (6.3.1886, Масква — 14.8.1961), рус. спявачка (меццасапрана), выдатная прадстаўніца рус. вакальнай школы. Нар. артыстка СССР (1937). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1912). У 1916—48 салістка Вял. тра СССР. Валодала голасам багатага тэмбру, шырокага дыяпазону. Выконвала кантралыавыя і высокія меццасапранавыя партыі. Лепшыя з іх: Любаша («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943.
    Літ:. Поляновскпй Г. Н.АОбухова. 2 нзд. М., 1986.
    АБУХАЎ Віктар Цімафеевіч (19.1.1900, с. Нікольскае Арэнбургскага рна — 26.11.1975), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза
    50	АБУХАЎ
    (1944), ген.палк. танкавых войскаў (1954). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). На фронце з чэрв. 1941, камавдзір 26й танк. дывізіі, якая дыслацыравалася на Беларусі. Механізаваны корпус пад камандаваннем ген.маёра А. вызначыўся ў чэрв.—ліп. 1944 пры фарсіраванні Бярэзіны, акружэнні мінскай групоўкі праціўніка, вызва
    ленні Вілейкі, Маладзечна, Смаргоні і Вільні.
    АБУХАЎ Генадзь Аляксеевіч (н. 18.6.1924, чыг. ст. Сляпцоўская Сунжэнскага рна, Чэчня), бел. вучоны ў галіяе псіхіятрыі. Др мед. навук (1973), праф. (1974). Засл. ўрач Беларусі (1975). Скончыў Паўн.Асецінскі мед. інт (1949). Працаваў у Маскве, Іране, Кішынёве. 3 1962 у Гродзенскім мед. інце. Даследаванні ў галіне пагранічнай псіхіятрыі і алкагольнага псіхозу.
    Тв.: Пневмоэнцефалографня прн ншзофрешш. Кшпннев, 1968 (разам з Г.І. Брэгман, В.М.Міхліным).
    АБУХОВІЧ Альгерд Рышардавіч (псеўд. Граф Бандынэлі; 6.8.1840, в. Калацічы Глускага рна Магілёўскай вобл. — 22.8.1898), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Падарожнічаў, жыў у Жэневе, Парыжы. Паводле некат. звестак удзельнічаў у паўстанні 1863—64. Перакладаў творы АПушкіна, М.Лермантава, А.Міцкевіча, М.Канапніцкай, У.Сыракомлі, І.В.Гётэ, Ф.Шылера, В.Гюго, Дж.Байрана, Дантэ (распаўсюджваліся ў рукапісах). 3 Ф.Баіушэвічам (былі знаёмыя) пачынальнік жанру байкі ў бел. лры. Аўтар баек «Ваўкалак» (праблема свабоды чалавечай асобы), «Старшына» (паліт. сатыра на паслярэформенную Рас. імперыю), «Суд», «Воўк і лісіца», верша «Дума а Каралю XII». Мемуары А. (1894, фрагменты надр. ў 1916 у віленскай газ. «Гоман») — яркі помнік эпохі з цікавым зместам, жывою моваю.
    Тв:. Творы. Мн., 1991.
    Літ:. Родчанка Р. Альгерд АбуховічБандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984. Г.В.Кісялёў. АБУХОВІЧ Ганна Браніславаўна (5.12.1908, Масква — 13.11.1986), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыла курсы «КіноПоўнач» у
    Ленінградзе (1929). Сцэн. дзейнасць пачала ў тэатрах Масквы. 3 1937 у Дзярж. рус. драм. тры Беларусі. Стварыла шэраг яркіх, псіхалагічна глыбокіх драм. вобразаў. Сярод лепшых роляў: Ларыса і Агудалава («Беспасажніца» ААстроўскага), гаспадыня Ніскавуоры («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Ганерылья («Кароль Лір» У.Шэкспіра), цётухна Руца («Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ), Надзея ІІятроўна («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Міхаліна Матулевіч («Трывога» А.Петрашкевіча). Аўтар успамінаў «Паўстагоддзя на сцэне» (1987).
    АБУХОВІЧ Міхал Лявон (?— 22.10.1668), дзярж. і ваенны дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын Х\К.Абуховіча. Скончыў філас. фт Віленскай акадэміі. Служыў пры двары караля Яна Казіміра Вазы. Палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы мазырскі (1662), навагрудскі (1665), стражнік ВКЛ (1668). Каралеўскі дыпламат, ганец у Маскву (1650, 1653). У 1651 удзельнічаў у ваен. паходзе супраць Б.Хмяльніцкага, у 1656 ваяваў са шведамі пад Варшавай. Пасля смерці бацькі (1656) камандаваў яго палком. У 1660 пад час бітвы з рус. войскам І.Хаванскага на Брэстчыне трапіў у палон і вывезены ў Маскву (у 1662 абменены на рус. военачальнікаў у Смаленску). Удзельнічаў у паходзе на Браншчыну (1664). Аўтар панегірыкаў, 2 «Дыярыушаў». на польск. мове пра маскоўскія звычкі і традыцыі, сеймы Рэчы Паспалітай, паліт. атмасферу часу, ваен. акцыі, у якіх сам удзельнічаў.
    А.Ф.Коршунаў.
    АБУХОВІЧ Піліп Казімір (?—6.9.1656), дзярж. і ваенны дзеяч ВКЛ, дыпламат, пісьменнік. 3 роду Абуховічаў, паходжаннем з мазырскай шляхты, якая асела на Навагрудчыне. Скончыў Замойскую акадэмію (цяпер Люблінскае ваяв., Польшча). 3 1649 пісар ВКЛ. Пасол у Венецыі і Маскве (1651). Ваявода віцебскі, смаленскі (1653). У 1654 узначальваў абарону Смаленска і пасля доўгай аблогі здаў горад рус. войскам. За гэта быў абвінавачаны ў здрадзе, але на сойме 1658 апраўданы. Яму адрасаваны «Ліст да Абуховіча». Аўгар вершаў на лац. мове. У 1617 у Замосці апубл. прамовы на лац. і грэчаскай мовах у гонар П.Замойскага. У «Дыярыушы» апісаў падзеі 1630—54: ірамадскапаліт. жыццё Рэчы Паспалітай, у т.л. Беларусі, ваен. падзеі ў час антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54, міжнар. адносіны ва Усх. Еўропе сярэдзіны 17 ст. і інш. Л. Ф.Коршунаў. АБУХОВІЧ Тэадор Геранім (1643— 14.4.1707), дзярж. дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. У 1657—69 пры двары караля Яна Казіміра Вазы. У 1672 і ў 1678—1700 неаднаразова выбіраўся паслом на соймы. У 1673 удзельнічаў у бітве пад Хоцінам супраць туркаў. Паломнічаў у Рым (1674). Падкаморы (1693) і капгталян (1700) навагрудскі. Аўтар «Дыярыуша», які
    ахоплівае падзеі грамадскапаліт. жыцця Рэчы Паспалітай 1656—1700.
    АБУХОВІЧЫ, шляхецкі род герба «Ключ раздвоены» («Абуховіч») у ВКЛ. Найб. вядомыя:
    Піліп Казімір, гл. Абуховіч П.К. Тэадор Міхал (?—1658), брат Піліна Казіміра. Падкаморы мазырскі (1646), паручнік гусарскай харутвы, пасол соймавы. Валодаў землямі ў Мазырскім пав. 3 a х a р ы я ш (?—1658), брат Піліпа Казіміра, суддзя, дэкан смаленскі. Мікалай (?—?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (1648). Міхал Л я в о н , гл. Абуховіч М.Л. Т э a дор Геранім,гл. АбуховічТ.Г.