• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    А. мела месца ў гісторыі многіх народаў (задруга ў паўд. славян, марка ў Германіі і інш.). Яна існавала да пранікнення ў земляробства капіталіст. адносін.
    Літ.. Энгсльс Ф. Паходжаіше сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы // Маркс К., Энгельс Ф. Выбр. тв. Мн., 1952. Т. 2 (Соч. 2 нзд. Т. 21); Ковалевскнй М. Обвдшное землевладенне, прнчнны, ход н последствня его разложення. Ч. 1. М., 1879; Л е н і н У.І. Развіццё капіталіз.му ў Расіі // Тв. Т. 3 (Полн. собр. соч. Т. 3); Г о л у б е ў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн., 1992; П а н ю т н ч В.П. Соцнальноэкономнческое развнтне белорусской деревнн в 1861—1900 гг. Мн., 1990.
    В.Ф.Голубеў, В.П.Панюціч.
    АБШЧЬІННАЯ ТЭОРЫЯ, маркавая тэорыя, сістэма поглядаў у гістарыяграфіі 2й пал. 19 ст., паводле якой зыходным пунктам агр. эвалюцыі і ўсяго сац. ладу сярэднявечча была абшчына (марка). Асн. прынцыпы Ат. вы
    54	АБШЫВАНКА
    клаў і абгрунтаваў ТЛ.Маўрэр (Германія). Мела пашырэнне ў гіст. навуцы, у рус. медыявістыцы 1870—90х г. была пануючая. Асн. сцверджаннем А.т. было тое, іігто грамадскаму ладу, заснаванаму на прыватнай уласнасці, папярэднічаў лад, заснаваны на калекг. апрацоўцы зямлі і на калекі. уласнасці на зямлю.
    Літ:. Д а н н л о в Ай. Проблемы аграр
    Абэ Коба.
    Л.СЛбэцэд>рскі
    ной лсторлн раннего средневековья в немецкой лсторлографлл конда XIX—нач. XX в. М., 1958; ПавловСмльвансклй Н.П. Феодаллзм в Россмм. М., 1988.
    АБШЫВАНКА, лодка, выдзеўбаная са ствала, з нашытымі для большай устойлівасці дашчанымі бартамі. На Беларусі ў некаторых мясцовасцях А. называлі лодку, цалкам збітую (сшытую) з дошак. А была пашырана да 20 ст. пераважна на Падняпроўі. У наш час А. называюць звычайную дашчаную лодку.
    АБЫВ.АЦЕЛІ, 1) назва паўнапраўных грамадзян у прававых актах 16 ст. ў ВКЛ і Польшчы. У 17—18 ст. А называлі шляхціцаў Рэчы Паспалігай, у 19— пач. 20 ст. — памешчыкаў на тэр. Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. 2) У Рас. імперыі афіц. назва саслоўя гараджан, a таксама назва сталых жыхароў якойн. мясцовасці. 3) Людзі, якія жывуць дробнымі, вузкаасабісгымі інтарэсамі.
    АБЫЛКАСЫМАВА Майрамкан (н. 8.1.1936, калгас «Камсамол» Кемінскага рна, Кыргызстан), кіргізская паэтэса. Нар. паэтэса Кыргызстана (1980). Скончыла Кіргізскі жаночы пед. інт 11958). Аўгар збкаў вершаў і паэм «Венера» (1962), «Гэтай вясною шмат кветак» (1965), «Веру ў сэрцы берагу» (1968), «Ты ведаеш мяне, Айчына» (1973), «Невычэрпная песня» (1977), «Рэха юнацтва» (1979) і інш.
    АБЫХОД, у ВКЛ у 16—17 ст. мяжа вакол зямельнага ўчастка (ворнай зямлі, лесу, маёнтка і інш.). А называўся таксама акг, у якім вызначалася іэта мяжа.
    АБЫЧАЙ ЗВЬІКЛЫ. гл. ў арт. Звычай.
    АБЭ КОБА (сапр. К і м і ф у с a ; н. 7.3.1924, Токіо), японскі пісьменнік. Вядомасць АК. прынеслі раманыпрытчы «Жанчына ў пяску» (1962), «Чужы
    твар» (1964), «Спаленая карта» (1967), «Чалавекскрынка» (1973), «Тайнае спатканне» (1977), «Каўчэг «Сакура» (1984) і інш., гратэскавафантаст. п’есы «Паляванне на рабоў» (1955), «Прывіды сярод нас» (1958), «Сказанне пра веліканаў» (1960), «Крэпасць» (1962), «Мужчына, які ператварыўся ў дубінку» (1969) і інш. У цэнтры твораў АК. маральнафілас. праблемы, трагедыя адзінонтва ў сучасным свеце, працэс адчужэння асобы, матывы безвыходнасці. Аўтар аповесці «Сцяна. Злачынства S. Карума» (1951; лгг. прэмія Акутагавы).
    Тв.: Бел. пер — Жанчына ў пяску, Чужы твар. Мн., 1986; рус. пер.— Нзбранное. М., 1988.
    АБЭВІЛЬ (франц. Abbeville), а б э вільская культура, археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту ў Еўропе. Назва ад г. Абвіль (Францыя, даліна р. Сома), дзе ў 19 ст. зновдзены найб. тыповыя для яе прылады — ручныя масіўныя (даўж. да 10— 20 см) груба адбітыя рубілы міндалепадобнай, авальнай ці коп’епадобнай формы; выкарыстоўваліся і адпічэпы. Верагодна, датуецца часам гюнцміндэльскага міжледавікоўя і міндэльскага зледзянення (каля 700 — 400 тыс. г. таму назад). Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць А. як пачатковы этап эпохі ашэль. У лры трапляецца і ўстарэлая назва А. — шэльская культура, ці шэль.
    АБЭРАК (польск. oberek ад obrot абарот, вярчэнне), польскі нар. парны танец. Муз. памер трохдольны, тэмп хугкі. Асн. харэатэхнічны элемент — вярчэнне. Выконваецца ў суправаджэнні інстр, музыкі і жартоўных прьшевак. Зафіксаваны ў 2й пал. 19 ст. О.Кольбергам і М.Федароўскім як «шляхетны» танец, пашыраны ў вясковым побыце зах. Беларусі. Найгрышы да А захоўваюцца ў рэпергуары нар. музыкантаў амаль на ўсёй тэр. рэспублікі.
    АБЭЦЭДАРСКІ (Абецадарскі) Лаўрэнцій Сямёнавіч (12.7.1916, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 6.7.1975), бел. гісторык. Др гіст. н., праф. (1966). Чл.кар. АПН СССР (1968). Скончыў БДУ (1946), працаваў там выкладчыкам, заг. кафедры гісторыі СССР (1950—58), гісторыі БССР (з 1958). Вывучаў рус.бел. адносіны ў 2й пал. 16—17 ст., нац.вызв. і антыфеад. барацьбу нар. мас Беларусі ў 17 ст. Пачатковы перыяд гісторыі Беларусі разглядаў як агульны этап гісторыі старажытнай Русі, асобныя факты і падзеі ацэньваў з вульгарнасацыялагічных пазіцый. Сабраў вялікі матэрыял пра перасяленне беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі крайу 2й пал. 17 ст., якое не заўсёды абгрунтавана лічыў добраахвотным. Звярнуў увагу на значны бел. элемент у развіцці культуры Масквы ў 2й пал. 17 ст. Прыхільнік унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх народаў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1954—61; т. 1—5, 1972—75).
    Тв.: Белорусы в Москве XVII в.: Нз лстормл рус.бел. связей. Мн., 1957; Белоруссля л Россля: Очеркн рус.бел. связей второй лоловнны XVI—XVII в. Мн., 1978.
    «АБ’ЯДНАНАЕ АНТЫСАВЕЦКАЕ
    ПАДІІОЛЛЕ» («ААП»), назва неіснаваўшых «антысавецкіх дыверсійнашкодніцкіх, шпіёнскіх, тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацый», выкарыстаная ў 1937—38 у перыяд масавых паліт. рэпрэсій супрацоўнікамі НКУС БССР для фабрыкацыі шэрагу паліт. працэсаў на Беларусі. Гал. матыў абвінавачвання — «барацьба супраць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада». Паводле абвінаваўчых актаў, «ААП» складалася з 6 самаст. аргцый: «правых», «бундаўскасіянісцкай», «нацыяналфашысцкай», «ірацкісцкатэрарыстычнай», «шпіёнскапаўстанцкай», «эсэраўскай». У кіраўнікі «ААП» былі залічаны М.М.Галадзед, М.Ф.Гікала, В.Ф.Шаранговіч, АР. Чарвякоў, З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны), АА.Чарнушэвіч, П.Бадунова і інш. У 1937—38 арыштавана і засуджана больш за 2570 чал., абвінавачаных у прыналежнасці да «ААП». «Кіраўнікі» і «актыўныя члены» гэтых аргцый былі прыгавораны да расстрэлу, астатнія — да розных тэрмінаў папраўчапрацоўных лагераў. Іх рэабілітацыя адбывалася на працягу 1955—89. Т.С.Процька.
    АБ’ЯДНАНАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ПАЛІТЬІЧНАЕ ЎПРАЎЛЁННЕ пры СНК СССР (АДПУ), орган па ахове дзярж. бяспекі ў СССР у 1923—34. Створана 2.11.1923 у выніку рэарганізацыі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення РСФСР і ДПУ саюзных рэснўблік у сувязі з утварэннем СССР. Паводле Палажэння аб АДПУ ад 15.11.1923 яно стваралася «з мэтай аб’яднання рэв. намаганняў рэспублікі па барацьбе з паліт. і эканам. контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам». Узначальвалі АДПУ Ф.Э.Дзяржынскі, з 1926 В.Р.Мянжынскі. АДПУ кіравала ДПУ саюзных рэспублік і асобымі аддзеламі, а таксама трансп. органамі, аховай граніц СССР, аператыўнай работай у агульнасаюзным мапгтабе, мела ў распараджэнні асобыя войскі. Ў 1923 паводле пастановы ЦВК СССР пры АДПУ створана Калегія. або асобая нарада, якая без суда разглядала справы і выносіла рашэнні аб накіраванні ў канцлагеры або расстрэле асоб, прызнаных вінаватымі. Загадам старшыні АДПУ ад 2.2.1930 пры паўнамоцных прадстаўніцтвах АДПУ у рэспубліках і абласцях былі сфарміраваны «тройкі» з такімі ж паўнамоцтвамі. АДПУ скасавана ў выніку рэарганізацыі дзярж. апарату СССР. Замест яго ў сістэме НКУС створана Гал. ўпраўленне дзяржбяспекі.
    І.М.Кузняцоў.
    АБ’ЯДНАНАЯ АРАБСКАЯ РЭСПУБЛІКА (ААР), афіцыйная назва з лют. 1958 да вер. 1961 аб’яднанай дзяржавы ў складзе Егілта і Сірыі, з
    АБ’ЯДНАНЫЯ 55
    28.9.1961 да 11.9.1971 — афіц. назва Арабскай Рэспублікі Егіпет (гл. Егіпет). АБ’ЯДНАНАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ВАЙ
    СКОВАЯ ШКОЛА і м я Ц В К Б С С Р , ваеннанавуч. ўстанова, якая рыхтавала кадры сярэдняга каманднага саставу для бел. нац., тэрытарыяльных і кадравых фарміраванняў Чырв. Арміі ў 1924—37. Тэрмін навучання 3 гады. Засн. на базе 81х мінскіх пяхотных курсаў (з 1921). Камплекгавалася курсантамі пераважна з карэннага насельніцтва. Большасць дысцыплін выкладалася на бел. мове. Выдавала шматтыражную газ. «Чырвоны сцяг». Рэарганізавана ў Мінскае ваеннае вучылішча. Сярод выхаванцаў Маршал Сав. Саюза І.І.Якубоўскі, генералы арміі В.А.Пянькоўскі, В.П.Маргелаў.
    В.М.Герасімаў.
    АБ’ЯДНАНАЯ ДЭМАКРАТЬІЧНАЯ ІІАРТЫЯ БЕЛАРЎСІ (АДПБ), партыя ліберальнадэмакр. кірунку. Утворана ў 1990. Кіруючыя органы — рада і выканаўчы кт. Мэта дзейнасці АДПБ — стварэнне грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, заснаваных на прыярытэце агульначалавечых каштоўнасцяў, плюралізме ва ўсіх галінах грамадскага развіцця. Выступае з пазіцый развіцця прыватнай уласнасці і рыначных адносін у эканоміцы, станаўлення незалежнай дзяржавы Беларусь, падтрымлівае сувязі і супрацоўнічае з усімі грамадскапаліт. аргцыямі, партыямі і рухамі некамуніст. арыентацыі незалежных дзяржаў СНД і краін Еўропы.
    АБ’ЯДНАНАЯ ЭЛЕКіРАЭНЕРГЕ
    ТЬІЧНАЯ СІСТЭМА, сукупнасць электраэнергет. сістэм пэўнага рэгіёна, аб’яднаных лініямі электраперадачы (напружанне пераважна 220—750 кВ) для паралельнай работы з аператыўным кіраваннем з адзінага дыспетчарскага цэнтра. Аб’яднанне энергасістэм дазваляе кампенсаваць нераўнамернасць энергет. нагрузкі ў іх зза несупадзення ў часе сутачных яе максімумаў, змяншае залежнасць энергаспажывання ад гідралагічных і кліматычных умоў, зніжае неабходную рэзервовую магутнасць. Беларуская энергетычная сістэма аб’ядноўвае Цэнтр., Паўд. і Паўн.Зах. мясц. энергасістэмы.
    АБ’ЯДНАНАЯ ЯЎРЭЙСКАЯ САЦЫЯЛІСТЬІЧНАЯ РАБОЧАЯ ПАРТЫЯ (АЯСРП), яўрэйская нац. партыя сацыяліст. арыентацыі ў Расіі ў 1917—20. Утворана на аб’яднаным з’ездзе Сацыялістычнай яўрэйскай рабочай партыі і Сіянісцкасацыялістычнай партыі (ліп. 1917). Зыходная ідэя партыі — стварэнне самастойнага яўр. грамадства ў дыяспары на аснове нац.паліт. аўтаноміі. Прадугледжвала скліканне экстэрытарыяльных парламентаў (соймаў), якія павінны вырашаць усе пытанні яўр. жыцця ў дыяспары. Канчатковая праграмная мэта — стварэнне ў Палесціне