• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    60 АВАРОТ
    АВАРОТ (вярчэнне) у геамет р ы і, від руху, пры якім хоць адзін пункі прасторы застаецца нерухомы. Пры А. на плоскасці ёсць толькі адзін нерухомы пункг — цэнтр А.; пры А. ў прасторы ёсць адна нерухомая прамая — вось А. Кожны рух у прасторы, які адрозніваецца ад зруху і люстранога адбіцця, можна атрымаць шляхам А. вакол некаторай (імгненнай) восі і наступнага зруху ўздоўж гэтай восі (вінтавы РУХ).
    АВАРСКАЕ ХАНСТВА, феад. дзяржава ў цэнтр. ч. Дагестана ў канцы 12—19 ст. са сталіцай Хунзах. Утварылася на месцы сярэдневяковага «царства» Серыр. Пры Умахане (п. 1634) буйное самаст. ўладанне. Найб. магутнасці дасягнула ў 18 ст. 3 16 ст. неаднаразова было пад пратэкгаратам Расіі, у 1803 увайшло ў яе склад. У 1820—50я г. ўваходзіла ў імамат. У 1864 А.х. ліквідавана рас. урадам і пераўгворана ў Аварскую акругу.
    АВАРСКАЯ МОВА, адна з іберыйскакаўказскіх моў (авараандацэзская падгрупа). Пашырана на 3 Дагестана. Mae 2 групы дыялектаў: паўночную — зах. (салатаўскі), усх. і хунзахскі (цэнтр.) дыялекгы; паўднёвую — андалальскі, гідскі, анцухскі, карахскі, батлухскі, закатальскі дыялекгы. Аснова літ. мовы — т.зв. болмац («нар. мова»), сродак вусных зносін паміж носьбітамі розных дыялекгаў.
    Асаблівасць грамат. ладу — складаная сістэма скланення (да 20 склонаў), адсутнасць катэгорыі асобы ў дзеясловах, эргатыўныя канструкцыі. Пісьменства на аснове араб., з 1928 лац., з 1938 рус. графікі.
    Літ.: Чнкобава А,Церцвадзе Н. Аварскнй язык. Тбнлнсн, 1962.
    АВАРСКІ КАГАНАТ, гл. ў арт. Авары.
    АВАРЦЫ (саманазва маарулал), народ у Дагестане. 496 тыс. чал.; у іншых рэгіёнах Рас. Федэрацыі і краінах СНД 601 тыс. чал. (1989). Гавораць на аварскай мове. Паводле веравызнання мусульманесуніты.
    АВАРЫ, саюз качавых мангола і цюркамоўных плямёнаў. Паходжанне дакладна не вядома. У сярэдзіне 6 ст. А. ўварваліся з Азіі ў стэпы Зах. Прыкаспія, Паўн. Прычарнамор’е, на землі па Дунаі і на Балканы. Пасля разгрому гепідаў і міграцыі лангабардаў у Італію занялі тэр. Паноніі, дзе да 568 угварылі сваё дзярж. аб’яднанне — Аварскі каганат. На чале яго стаяў каган, якому падначальваліся ў ваен. адносінах плямёны. А. чынілі набегі на Візантыю (581), франкаў (571 і 596), Ламбардыю (610) і інш. Найб. магутнасці каганат дасяпіуў у час праўлення хана Баяна (п. 630). У 2й пал. 8 ст. ў А. шукалі дапамогі і саюзу саксонцы і баварцы супраць Карла Вялікага. У войнах з франкамі (791—803) Аварскі каганат быў
    знішчаны, пасля 822 звесткі пра А. знікаюць з гісторыі. У рус. летапісах А. называлі обрамі.
    АВАРЬІЙНАГА ВЫРАТАВАННЯ СІС
    ТЭМА ў касманаўтыцы, бартавая сістэма для выратавання экіпажа касм. карабля ў выпадку аварыі ракетыносьбіта. Пры аварыі на старце і на пачатковым участку палёту забяспечвае катапультаванне касманаўгаў з касм. карабля з наступным спускам іх на парашутах або аварыйнае аддзяленне спускальнага апарата і адвод яго ад ракетыносьбіта на бяспечную адлегласць (з дапамогай спец. ракетнага цвердапаліўнага рухавіка) з далейшым прызямленнем апарата з экіпажам на парашуце. Пры аварыі ракетыносьбіта на вял. вышынях выратаванне экіпажа ажыццяўляецца аддзяленнем спускальнага апарата (ці ўсяго касм. карабля) ад ракетыносьбіта з наступным палётам яго па траекторыі спуску і тармажэннем у атмасферы і пасадкай. Для памяншэння перагрузак выкарыстоўваецца кіроўны спуск з аэрадынамічнай якасцю.
    АВАРЫЙНЫ ВЫКІД у экалогіі, ненаўмысны выкід забруджвальных рэчываў у прыроднае асяроддзе пры аварыях на прамысл. прадпрыемствах, ачышчальных збудаваннях і інш. тэхн. сістэмах. Па характары блізкі да залпавага выкіду. Можа ствараць небяспечныя рэгіянальныя экалагічныя сітуацыі (катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, аварыі трубаправодаў, буйных нафтаналіўных танкераў), часцей выклікае лакальнае забруджванне. Вынікам Ав. з Чарнобыльскай АЭС было суцэльнае і плямістае забруджванне земляў Беларусі, Украіны і далёкіх тэрыторый.
    АВАРЫЯ (італьян. avaria), 1) нечаканы выхад са строю тэхн. сістэмы, машыны, судна, самалёта і інш., іх пашкоджанне. Найб. частыя прычыны А. — адступленні ад нормаў тэхнікі бяспекі або парушэнні правілаў эксплуатацыі абсталявання, будынкаў, машын, тэхн. сістэм, памылкі ў іх праекгаванні і тэхн. рэалізацыі. Буйныя А. на прадпрыемствах хім. і ядзернай прамсці, транспарце (марскім, трубаправодным) могуць суправаджацца экалагічна небяспечнымі аварыйнымі выкідамі і чалавечымі ахвярамі. 2) Перан. — непрадбачанае парушэнне ў ходзе якойн. справы; няўдача, няшчасце.
    АВАСКОІІ (ад лац. ovum яйцо + ...скогі), прылада для вызначэння якасці яец прасвечваннем, а таксама для кантролю за развіццём зародка ў час інкубацыі.
    АВАТАРА [санскр. літар. сыходжанне, сашэсце (Бога)], у індуізме ўвасабленне бога Вішну ў вобразах інш. багоў, людзей або жывёл. Звязана з верай у перасяленне душы, пашырана з 4—6 ст. н.э. У міфах найб. вядомы 10 А. Вішну (у т.л. ў выглядзе герояў Крышны, Рамы,
    вепра, карліка), якія здзяйсняюць подзвігі на зямлі. У будызме А. — наогул увасабленне бажаства.
    АВАЦЫЯ (ад лац. ovatio радасць, весялосць), бурныя, працяглыя апладысменты, якія суправаджаюцца радаснымі воклічамі з выпадку адабрэння чагон. або прывітання кагон.
    АВАЧЫНСКАЯ СОПКА. А в а ч a , дзеючы вулкан на ПдУ Камчаткі, каля г. ПетрапаўлаўскКамчацкі. Выш. 2741 м (новы кратэр узвышаецца ў старым). Складзены з андэзітавых і базальтавых лаваў, туфаў, шлакаў і попелу. 3 1730х г. было 15 вывяржэнняў, апошняе ў 1945. На схілах лес з каменнай бярозы, кедравы сланік. Вулканалагічная станцыя.
    АВАШ, нацыянальны парк у цэнтр. частцы Эфіопіі. Засн. ў 1969 у цясніне р. Аваш. Пл. каля 9 тыс. га. Стэпавая і лугастэпавая расліннасць з перавагай злакаў, зараснікі калючага хмызняку; у фауне — антылопы (орыксбейза, газель Сёмерынга, вадзяны казёл і малы куду), зебра Грэві, леапард.
    АВЕЙДЭ Аскар (1837, г. Марыямлале, Літва — 20.8.1897), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 і яго гісторык. Скончыў Пецярбургскі унт са ступенню канд. права (1858). 3 восені 1862 чл. Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання 1863—64. Прымыкаў да правага крыла «чырвоных», змагаўся з «сепаратызмам» К.Каліноўскага. Як камісар варшаўскага ўрада ў Літве і Беларусі ў ліп. 1863 прыехаў у Вільню, дзе 22.8.1863 арыштаваны. Выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Аўтар запісак пра паўстанне (1866), у якіх ёсць звесткі пра Каліноўскага і яго акружэнне. У 1866 высланы на пасяленне ў Вяцкую губ., дзе і памёр. Г.В.Кісялёў. АВЕКАЎ Іван Аўдзеевіч (19.5.1919, ст. Асінаўка Аршанскага рна Віцебскай вобл. — 17.4.1943), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Харкаўскую ваен. авіяц. школу лётчыкаўназіральнікаў (1939), Адэскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1940). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.Зах., Зах., Цэнтр. франтах. Камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка, капітан. Зрабіў 178 баявых вылетаў, збіў асабіста 15 самалётаў праціўніка, разам з вядзёным — 6, адзін самалёт тараніў, 23 знішчыў на аэрадромах. Загінуў у паветр. баі.
    АВЕЛЬ, паводле біблейскай міфалогіі сын Адама і Евы, пастух авечак, забіты з зайздрасці старэйшым братам Каінам за тое, што бог Яхве аддаў перавагу дарам А. У пераносным значэнні — бязвінная ахвяра жорсткасці, правобраз усіх праведнікаў, якія церпяць ганенні.
    АВЕЛЬЯНЕДА (Avellaneda), горад у Аргенціне, у складзе Вял. БуэнасАйрэса. Засн. ў 1852. 334 тыс. ж. (1980). Порт у зал. ЛаПлата. чыг. вузел. Мета
    АВЕРОЭС
    61
    лургічная, мясахаладабойная, гарбарная, абутковая, тэкст. прамсць. Нафтаперапрацоўка, суднарамонт.
    АВЕН (лац. Aries, старабел. Овень баран), адно з 13 сузор’яў задыяка ў паўн. паўшар’і неба. Астр. знак У (выкарыстоўваецца для абазначэння пункга веснавога раўнадзенства). Найб. яркія зоркі 2 і 2,2 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета, увосень і зімой. Гл. Зорнае неба.
    АВЕНАРЫУС Мікалай Пятровіч (12.9.1834, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 17.7.1903), педагог, археолаг, краязнавец. Скончыў Гал. пед. інт у Пецярбургу. У 1864—85 інспекіар АлександрынскаМарыінскага інта ў Варшаве, Беластоцкага наст. інта. Адзін з заснавальнікаў Маладзечанскай наст. семінарыі (1864). У 1885—90 раскопваў курганы ў Барысаўскім і Навагрудскім пав., каменныя магілы ў Бельскім і Беластоцкім пав. Аўтар артыкулаў па археалогіі, нумізматыцы, педагогіцы, пытаннях асветы, твораў для дзяцей.
    Тв:. Руководство к воспнтанню м элементарному обученню. Варшава, 1874; Дрогнчнн Надбужскмй н его древностн // Древностн СевероЗападного края. Спб., 1890. Т. 1. Вып. 1.
    АВЕНАРЫУС Міхаіл Пятровіч (19.9.1835, г. Пушкін Ленінградскай вобл. — 16.9.1895), рус. фізік, заснавальнік кіеўскай навук. школы эксперым. фізікі. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1876). Скончыў Пецярбургскі унт (1858). У 1865—90 у Кіеўскім унце (з 1866 праф.). Навук. працы ў галіне тэрмаэлекгрычнасці і малекулярнай фізікі. Вывеў формулу залежнасці тэрмаэлекграрухальнай сілы ад тры спаяў (закон А.), першым вызначыў параметры крытычнага стану для многіх рэчываў.
    Літ.: Гольдман АІ. М.П. Авенарнус п кневская школа экспернментальной фмзнкн // Успехн фнз. наук. 1951. Т. 44, вып. 4.
    АВЕНАРЫУС (Avenarius) Рыхард (19.11.1843, Парыж — 18.8.1896), швейцарскі філосафідэаліст, адзін з заснавальнікаў эмпірыякрытыцызму. Праф. Цюрыхскага унта. У цэнтры філасофіі паняцце вопыту, ачышчанага ад аб’ектыўнай рэальнасці, у выніку чаго здымаецца процілегласць свядомасці і матэрыі, псіхічнага і фізічнага. Выступаў з суб’ектыўнаідэаліст. тэорыяй «прынцыповай каардынацыі» (без суб’екта няма аб’екта, без свядомасці — матэрыі). Прынцып «найменшай траты сіл» на чалавечае пазнанне прывёў А. да біялаіізму, суб’екгывізму, агнастыцызму.
    Г.У.Грушавы.
    АВЕНЦІН [Aventinus; сапр. Іаган Турмайр (Turmayr); 4.7.1477— 9.1.1534], нямецкі гісторыкгуманіст. 3 1517 баварскі прыдворны гістарыёграф. Склаў першы гіст. твор на ням. мове «Баварская хроніка», які асвятляе гісторыю Баварыі да 1519 (надрук. ў 1566). У 1523 выдаў першую карту Баварыі.
    АВЕНЮ (франц. avenue), шырокая вуліца, звычайна абсаджаная дрэвамі. Назва прынята ў Францыі, Вялікабрытаніі. ЗША і некаторых інш. краінах.
    АВЕРАІЗМ, кірунак у заходнееўрап. філасофіі 13—16 ст., які развіваў погляды арабскага мысліцеля 12 ст. Ібн Рушда (Авероэса); натуралістычная і матэрыяліст. трактоўка вучэння Арыстоцеля. Асн. ідэі А.: нястворанасць свету, вечнасць матэрыі і руху, прызнанне смяротнасці чалавечай душы, сцвярджэнне ўсеагульнай прычыннай сувязі прыродных з’яў, дзвюх ісцін тэорыя. Гал. прадстаўнікі: Сігер Брабанцкі, Жан Жандэн, П’етра д’Абана, П.Пампанацы, Дж.Бруна і інш. У 14—16 ст. еўрап. цэнтрамі А. былі Падуанскі і Балонскі унты ў Італй. На Беларусі А. — адна з крыніц вальнадумства; Ф. Скарына, С. Будны і інш. ў сваіх творах прытрымліваліся ідэі дваістай ісціны, імкнуліся ў духу А. вызваліць чалавечы розум зпад улады дагматычных аўтары