• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АВІЯНОСЕЦ. баявы надводны карабель, асн. ўдарная сіла якога — палубныя самалёты і верталёты. Упершыню выкарыстаны ў канцы 1й сусв. вайны. У 2ю сусв. вайну складалі аснову флоту ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі і Францыі. Найб. развіццё атрымалі ў ЗША. Паводле водазмяшчэння і прызначэння адрозніваюць А.: лёгкія, цяжкія; мнагамэтавыя, процілодачныя, ударныя, эскортныя; звычайныя і атамныя. Водазмяшчэнне сучасных А. 20—100 тыс. т, скорасць 18—35 вузлоў (33,3—64,8 км/гадз). Нясуць 25—100 самалётаў і верталётаў, якія пад’ёмнікамі падаюцца на палётную палубу і апускаюцца ў ангар, дзе абсталяваны месцы для рамонту і падрыхтоўкі іх да вьыету. На палубе размешчаны катапульты (забяспечваюць узлёт з інтэрвалам 30 с), пасадачная паласа на вуглавой палётнай палубе з аэрафінішорам і аварыйным бар’ерам (нейлонавыя сеткі). Узлёт і пасадка забяспечваюцца спец. радыётэхн. і аптычнымі сістэмамі і індыкатарамі. Для самаабароны выкарыстоўваюцца зенітныя ракетныя і арт. комплексы.
    АВІЯЦЬІЙНАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, галіна машынабудавання, спецыялізаваная на вытвсці лятальных апаратаў, авіяц. рухавікоў, бартавых і інш. сістэм і абсталявання для авіяцыі. Адна з самых навукаёмістых галін прамсці з высокай ступенню кааперавання і канцэнтрацыі вьггвсці. Узнікла ў пач. 20 ст. Як буйная галіна прамсці развілася ў перыяд 1й і асабліва 2й сусв. войнаў. Масавая вьпвсць авіяц. тэхнікі пачалася ў 1918. Толькі ў ЗША і Вялікабрытаніі было выпушчана больш за 36 тыс. самалётаў і 54 тыс. авіярухавікоў (1918). Паскоранымі тэмпамі развівалася напярэдадні і ў час 2й сусв. вайны. А.п. СССР забяспечыла фронт баявымі і трансп. самалётамі пераважна новых тыпаў (знішчальнікі С.А.Лавачкіна, АЛ.Мікаяна, А.С.Якаўлева, штурмавікі С.У.Ільюшына, бамбардзіроўшчыкі Ьіьюшына, У.М.Петлякова, А.М.Тупалева). Выпуск самалётаў у СССР склаў у 1941—1й пал. 1945 больш за 125,6 тыс. За перыяд 2й сусв. вайны Англія выпусціла 125 тыс., Германія каля 120 тыс., ЗША каля 300 тыс. самалётаў. У пасляваен. гады А.п. асвоіла выпуск рэактыўных самалётаў са звышгукавымі
    скарасцямі. 3 пач. 1950х г. пачаўся выпуск ірамадз. рэактыўных самалётаў. Развівалася верталётабудаванне: верталёты канструкцыі М.Л.Міля, М.І.Камава (СССР), І.І.Сікорскага (ЗША) і інш. У 1960—80я г. ў А.п. СССР быў створаны шэраг прынцыпова новых узораў авіяц. тэхнікі: знішчальнікі са зменлівай стрэлападобнасцю крьшаў, паскораных узлёту і пасадкі, звышіукавы бамбардзіроўшчык канструкцыі П.В.Сухога Су24, штурмавік Су25, знішчальнікі МіГ29, Mil31, Су27 і Ц{Ш.; велікагрузныя транспартныя самалёты ІЛ76Т, АНІ24, «Руслан», АН225, «Мрыя» (канструпарскае бюро А.К.Антонава), баявыя і грансп. верталёты (у т.л. Мі26 з найбольшай у свеце грузападымальнасцю — 20 т) і інш. У 1960я г. А.п. развітых краін распрацавала праграмы вытвсці звышгукавых насаж. самалётаў «Канкорд» (Францыя сумесна з Англіяй), Ту144 (СССР), які прайшоў выпрабавальную эксплуата
    Авіямадэлізм. Авіямадэлі: 1 — пілатажная радыёкіроўная; 2 — экраналёг.
    Мнагамэтавы авіяносец BMC Францыі «Клемансо».
    цыю. У 1970я г. з’явіліся шырокафюзеляжныя пасаж. самалётыаэробусы А300, A310, А320 і інш. сумеснай выгвсці Францыі, Вялікабрытапй і інш. зах.еўрап. краін (у кансорцыуме «Эрбас індастры»), Іл86 (СССР). Вырашана шмат навук.тэхн. праблем, атрыманы каштоўныя тэхналогіі пры стварэнні арбітальных апаратаў шматразовага выкарыстання «Спэйс Шатл» (ЗША) і «Буран» (СССР), экранапланаў (ракеганосны эксперым. экранаіпан «Лунь», СССР; даўж. 73 м, вага да 300 т) і інш. У канцы 1980х г. у СССР пачаліся падрыхтоўка і асваенне серыйнай вытвсці самалётаў новага пакалення з высокай эканоміяй паліва — ‘л^—300, Ту204, Іл114, пад’ёмных, пЭД’™амаРШавьіх, турбінных рухавікоў і інш. 3 краін б. СССР найб. развіта А.п. у Рас. Федэрацыі. У Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць Мінскі авіярамонтны зд (рамантуе самалёты ТУ134, Як40, Як42), авіярамонтныя зды ў Баранавічах і пад Оршай, Мінскі дзярж. авіяц. каледж (рыхтуе спецыялістаў для грамадз. і ваен. А.). Распрацавана праірама стварэння ўласнага пасаж. сама^994^ кааперЗДыі з Рас. Федэрацыяй
    Сусветны лідэр у Ап. — ЗША, дзе Ап вядзе пачатак ад майстэрняў братоў Райт. Масавая вьггвсць самалёгаў разгорнута ў 1918. Івтэнсіўны рост пачаўся ў 1936. У 1939 вынушчана каля 3,9 тыс. самалётаў, у 1944 больш за 96 тыс. Пасля 2й сусв. вайны ЗША сталі буйнейпіым экспарцёрам ваен. тэхнікі, з канца 1950х г. — грамадзянскай авіяц’ тэхнікі. У 1960я г. Ап. ЗША лератварылася У авіяракетную прамсць. У 1970я г. ажыдцяўляліся буйныя праграмы вытвсці баявых самалетаў. створаны авіясістэма сачэння і навядзення («АВАКС»), касм. карабель «Спэйс Шатл». наладжана буйнасерыйная вытвсць шырокафюзеляжных пасаж. самалётаў і інш. Па праграмах 1980х г. ажыццяўляліся вытвсць знішчальнікаў F15, F16, F18 і інш., стратэг. бамбардзіроўшчыка B1B, распрацоўка малапрыкметнага стратэг. бамбардзіроўшчьжа В2, знішчальніка AT і інш.. вы
    3. Бел. энц., т. 1.
    66	АВІЯЦЫЙНЫ
    пуск пасаж. самалётаў «Боінг» 727, 737, 747 757, 767, L1011, DC9 і DC10, MD80 і інш. Вядучыя самалёта і верталётабуд. фірмы: «Боінг», «МакДонелДуглас», «Локхід», «Рокуэл», «Джэнерал дайнэмікс», «Груман», «Нортрап», «Х'юз гелікаптэрс» і інш.; фірмы—вытворцы рухавікоў: «Джэнерал электрык», «Прат энд Ўітні», «Аўка Лайкамінг», «Алісан», «Гарэт тэрбін энджын». Высокаразвітая Ап. у Англіі, Францыі, ФРГ, Канадзе, Японіі і ініп. індустрыяльных краінах. Вядучыя еўрап. краіны ажыццяўляюць сумесныя праірамы распрацоўкі і вытвсці грамадз. і ваен. авіятэхнікі новага пакалення, у т.л. і паветранакасм. самалёта. Пашыраецца міжнар. кааперацыя паміж авіяц. фірмамі розных краіп і кантынентаў. На мяжы 1980—90х г. кошт гадавой прадукцыі An. замежных краін (без б. СССР) ацэньваўся амаль у 160 млрд. дол. (з улікам прадукцыі ракетнакасм. сектара).
    Літ.: Гл. пры арт. Авіяцыя.
    АВІЯЦЫЙНЫ РУХАВІК, цеплавы рухавік для забеспячэння палётаў лятальных апаратаў у каляземнай паветр. прасторы. Асн. тыпы А.р.: паветранарэактыўныя рухавікі (пераважна турбарэактыўныя рухавікі), турбавінтавыя рухавікі і поршневыя бензінавыя (устанаўліваюцца на самалётах грамадз. авіяцыі спец. прызначэння).
    Да камнрэсарных паветранарэактыўных Ар. адносяцца газатурбінныя рухавікі прамой 1 непрамой рэакцыі (у т.л. турбавальныя, якія выкарыстоўваюцца ў асн. на верталётах). На самалётах пакарочанага, а таксама верт. ўзлёту і пасадкі прымяняюць пад’ёмныя і універсальныя пад’ёмнамаршавыя газаіурбінныя рухавікі. На самалётах, здольных развіваць звышгукавыя скорасці, устанаўліваюць бескампрэсарныя праматочныя паветранарэактыўныя рухавікі ці змешаныя ўстаноўкі. Ёсць таксама пульсавальныя паветранарэактыўныя, вадкаснаракетныя і паветранаракетныя рухавікі. Ар. аснашчаюць аўгам. сістэмамі, піто аблягчае кіраванне імі, павышае іх эксплуатацыйную надзейнасць. Асн. паказчыкі дасканаласці Ар.: удз. вага (адносіны вагі рухавіка да яго ўзлётнай цягі ці магутнасці) і ўдз. расход паліва (адносіны гадзіннага расходу лаліва да крэйсерскай цягі ці магугнасці).
    АВІЯЦЫЙНЫ СПОРТ, агульная назва відаў спорту, звязаных з выкарыстаннем лятальных апаратаў. Уключае верталётны спорт, дэльтапланёрны спорт, парашутны спорт, планёрны спорт, самалётны спорт.
    АВІЯЦЫЯ (франц. aviation ад лац. avis птушка), тэорыя і практыка палётаў у каляземнай паветр. прасторы на апаратах, цяжэйшых за паветра; арганізацыя (служба), якая выкарыстоўвае для палётаў такія апараты. Адрозніваюць грамадзянскую авіяцыю (трансп., сан., спарт., спец. прызначэння і інш.) і ваенную (ваеннапаветраныя сілы, марская авіяцыя, ПГІА). Для забеспячэння руху па авіялініях грамадз. А. мае: парк самалётаў і верталётаў, аэрадромы і аэрапорты; службы кіравання палётамі. Асн. абсталяванне лятальных апаратаў: авіяцыйныя рухавікі і паветраныя вінты;
    электрамех., гідраўл. і пнеўматычныя прыстасаванні дая забеспячэння ўзлёту, пасадкі, кіравання; авіяц. прыборы і ьістэмы (паветранай скорасці ўказальнік, вышынямер, авіягарызонт, аўтапілот, авіякомпас, гграскапічныя прыстасаванні і інш ); сродкі навігацыі паветранай, элекгронікі, выліч. тэхнікі і г.д. Самалё
    Да арт. Авіяцыя. Самалёгы: 1 — АФ.Мажайскага; 2 — брзтоў Райт; 3 — «Ілья Мурамец».
    Да арт. Авіяцыя. Самалёгы перыяду 2й сусветнай вайны: 4 — Іл2; 5 — Як3; б — МіГ3; 7 — Ла7;
    3 — Пе8; 9 — Ме109 (Германія).
    таваджэнне забяспечваюць таксама наземныя сродкі: радыёстанцыі, радыёмаякі, радыёлакацыйныя станцыі, святломех. кодавыя і сігнальныя агні. А. развіваецца дзякуючы навук. даследаванням у галінах аэрадынамікі, газавай дынамікі, балістыкі, тэорыі рухавікоў і інш.
    Развіццё А пачалося з паветраплавання.
    АВІЯЦЫЯ 67
    Франц. марак Ле Бры ў 1857—67 ажыццявіў палёты на пабудаваным ім планёры, ням. інжынер О.Ліліенталь у 1891—96 пабудаваў і вьшрабаваў некалькі планёраў. Рус. вынаходнік кФ.Мажайскі ў 1881 атрымаў першы патэнт на самалёт, абсталяваны парасілавой устаноўкай. Упершыню ў 1890 адарваўся ад зямлі самалёт з паравым рухавіком франц. інжынера К.Адэра. У 1903 падняліся ў паветра на самалёце з рухавіком унугр. згарання амер. вынаходнікі браты У. і О.Райт. 3 1906 будаваў самалёты франц. інжынер Я.Блерыё, які ўпершыню (1909) пераляцеў ЛаМанш. У 1909—14 у Расіі распрацаваны самалёты канструкцыі Я.М.Гакеля, ДзЛІ.Грыгаровіча і інш. Палёт на біплане ўласнай канструкцыі ў 1910 ажыццявіў А.С.Кудашаў (Кіеў). Прыярытэт у канструяванні верталёта (1909) належыць \.\.Сікорскаму, па яго праекце ў 1913 пабудаваны самалётбіплан «Рускі віцязь» з 4 рухавікамі па 100 к.с. (удасканаленай канструкцыяй гэтага самалёта быў «Ілья Мурамец»). Тэорыю верталёта ў 1910—12 распрацаваў рус. інжынер Б.М.Юр'еў. Вялікі ўшіыў на развіццё А зрабілі працы М.Я.Жукоўскага і С.А. Чаплыгіна. Папулярызацыі і развіццю А. садзейнічалі палёты рус. лётчыкаў М.Яфімава, М.Папова, Р.Аляхновіча, Б.Расінскага, С.Утачкіна. АВасільева, Л.Андрэадзі, Л.Маціевіча і інш. У 1910 Папоў дасягнуў рэкорднага ўзлёту на вышыню 600 м, Аляхновіч у 1911 .зрабіў 100кіламетровы пералёт з рэкорднай скорасцю 92 км/гадз. Далейшае развіццё А атрымала ў гады 1й сусв. вайны: скорасць самалётаў вырасла да 220 км/гадз, вышыня палётаў — да 7 тыс. м. Рус. лётчык ПМ.Несцераў распрацаваў асновы тэхнікі пілатажу і здзейсніў палёт (1913) па пятлі ў верт. плоскасці (гл. Несцерава пятля). У 1916 першым увёў самалёт у штопар, каб прадэманстраваць спосаб выхаду з яго, рус. лётчык К.Арцаулаў. У час вайны выкарыстоўваліся цяжкія самалётыбамбардзіроўшчыкі тыпу «Ілья Мурамец», якія мелі экіпаж да 8 чал., падымалі да 500 кг бомбаў, былі ўзброены 3—7 кулямётамі (камандзірам такога бамбардзіроўшчыка быў РМ.Касценчык з Гродна). Развіццю А. садзейнічалі працы У.П.Вятчынкіна, ,\Л.Мікуліна. Б.С.Сцечкіна ў галіне тэорыі рухавікоў. У 1922 разгарнулі дзейнасць авіяц. канструктарскія бюро Грыгаровіча, М.М.Палікарпава, АМ.Тупалева, А.Цз.Швяцова і інш., на самалётах якіх былі атрыманы рэкордныя вынікі. Экіпаж лётчыка М.М.Громава на самалёце «Пралетарый» канструкцыі Тупалева ў 1926 ажыццявіў пералёт па Еўропе. На самалёце «Краіна Саветаў» (таго ж канструктара) экіпаж лётчыка С.АШастакова ў 1929 пераляцеў з Масквы ў НьюЙорк праз Сібір і Камчатку. У 1937 экіпажы В.Т}.Чкалава і Громава зрабілі беспасадачныя пералёты ад Масквы да Амерыкі праз Паўн. полюс. 3 1932 канструктары працавалі над развіццём знішчальнай А і стварылі першыя скарасныя знішчальнікіманапланы, якія дасягалі скорасці 450 км/гадз і вышьті палёту 10 км.