Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АГАЦІЯР 73
зялёнка, падзялёнка, шампіньен, рыжык. вешанка звычайная, грузд, сыраежкі і інш.; ёсць ядавітыя: мухаморы чырвоны, жоўтазялёны, парфіравы, пангэрны, бледная паганка і інш. віды, апенька несапраўдная сернажоўтая, пабеленая і белаватая гаварушкі, валаконніцы земляная, надарваная і Келе, страфарыя Горнемана, лускаўніцы і інш.
Літ:. Жнзнь растеннй. М., 1976. Т. 2. С, 260—271: Сержаннна Г.Н. Шляпочные грлбы Белоруссші. Мн., 1984. С. 233—351. АГАРЭВІЧЫ. вёска ў Беларусі, у Ганцавіцкім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Кірава. За 7 км на У ад Ганцавіч, 250 км ад Брэста. 1528 ж., 573 двары (1994). 3 цэхі (па вьпвсці безалкагольных напіткаў, каўбасны і йівейны). Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі, камбінат быт. абслутоўвання. Помнік архітэктуры — сядзіба 19 ст.
АГАСТА (Augusta), горад на ПдУ ЗША, у штаце Джорджыя, порт на р. Савана. Засн. ў 1735. 397 тыс. ж, (з прыгарадамі; 1990), яастка прыгарадаў у штаце Паўд. Караліна. Вузел чыгунак і аўтадарог. Хімічная (у т.л. вытвсць мінер. угнаенняў, лякарстваў), сталеліцейная, цэлюлознапапяровая, тэкст., шкларобная, харч. прамсць. Вытвсць кантрольнавымяральных прылад і мед. інструментаў, вогнетрывалай цэглы. У прыгараднай зоне атамны камбінат «СаванаРывер».
АГАСФЕР, гл. Вечны жыд.
АГАТ (грэч. achates), мінерал, разнавіднасць халцэдону з паласатай ці плямістай тэкстурай або дэкаратыўнымі ўключэннямі. Адрозніваюць: агаты (блакітнаваташэрыя і белыя), агатавы онікс (белыя і чорныя слаі), карнеалонікс (чырвоныя і белыя), сардонікс (чырвонабурыя і белыя) і інш. Характар афарбоўкі — вясёлкавы. Бляск васковы да матавага. Цв. 6—6,5 Шчыльн. каля 2,6 г/см'. Выкарыстоўваецца ў прыладабудаванні, як паўкаштоўны камень.
«АГАТ», навуковавьггворчае аб’яднанне на Беларусі. Створана ў 1986. Уключае НДІ сродкаў аўтаматызацыі (галаўное прадпрыемства), НДІ «Агат», электрамех. зд (усе ў Мінску), доследны зд «Нёман» (г. Ліда). Спецыялізавана на выііуску аўтаматызаваных інфарм.выліч. і кіравальных сістэм і праграмнатэхн. сродкаў для розных сфер дзейнасці (транспарт, энергетыка, экалогія, ахова здароўя, адукацыя, адм. кіраванне, банкаўская і праваахоўная справа і інш.). Вырабляе таксама тавары нар. ўжытку, мед. тэхніку, тэхнал. прадукцыю для аграпрома.
АГАТАНГЕЛОС, армянскі гісторык 5 ст. Аўіар «Гісторыі Арменіі» (збераглася ў рэдакцыі 7—8 ст.; апубл. ў 1709, наву
I кова вывераны тэкст — у 1909), якая асвятляе падзеі 226—30, эпоху прыняцця армянамі хрысціянства, дае звесткі пра грамадскі і дзярж. лад Арменіі, гіст.
асоб, барацьбу хрысціянства і язычніцтва, спалучаныя з нар. легендамі і паданнямі. Перакладзена на мовы многіх народаў свету; мела некалькі версій. А.Казінян.
АГАТКІ (Antennaria), род шматгадовых травяністых або паўкусцікавых раслін сям. складанакветных. Болып за 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ў арктычных і высакагорных раёнах (акрамя Афрыкі). На Беларусі трапляюцца А. двухдомныя (A. dioica), нар. назвы: сухотнік палявы, кацалапкі, сухапут, аўдулькі, коткі, пух. Растуць у хваёвых лясах. на сухіх лугах і схілах.
Расліны выш. 5—30 см, двуадомныя. густа апушаныя. Кветкі белыя (двухлолыя) або ружовыя (песцікавыя). Суквецце — кошык шыр. 5—6 мм. Плод — сямянка з чубком. Выкарыстоўваецца ў лек. 1 дэкар. мэтах.
АГАФОО : каля 361—289 да н.э.), ты ран уСіракузах (з 316) і Сіцыліі. Вызначыўся на вайск. службе. 3 дапамогай войска і свабодных беднякоў скінуў алі
Агат.
Агаткі.
гархію і быў абвешчаны палкаводцам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Адваяваў у Карфагена амаль усе грэч гарады Сіцыліі, ваў Керкіра (Корфу). Каля 305 нрыняў тытул «цара сіцылійцаў». Памёр у час паходу ў Паўд. Італію.
АГАФОНЕНКА Таіса Паўлаўна (н. 29.3.1927, г. Кляшчэле Беластоцкага ваяв., Польшча), майстар мастацкага саломапляцення. Дачка В.І.Гаўрылюк. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1957). Працуе на Мінскай мастацкагалантарэйнай фцы (з 1965), дзе заснавала промысел саломапляцення. Аддае перавагу кампазіцыям на матывы нар. святаў і абрадаў, анімалістычнаму жанру.
АГАХАН, тытул імама мусульманскай шыіцкай секты ісмаілітаў. Нададзены шахам Ірана ў сярэдзіне 19 ст. 46му
ТАгафоненка. Птушкі.
імаму Хасану Алішаху, пасля якога тытул пераходзіў да яго нашчадкаў: А.х. II — Алішах (п. 1885); А.х. III — Султан Махамедшах (1877—1957) прадстаўляў у 1934—37 у Лізе нацый Індыю; А.х. IV [з 1957 — шах Карым альХусейні (н. 1937)].
АГАХАНЯНЦ Акмір Егішавіч ін. 5.1.1927, С.Пецярбург), фізікагеограф. Акад. Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1993). Др геагр. н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Таджыкістана (1990). Скончыў Ленінградскі пед. інт (1948). Працаваў у АН Таджыкістана, Калінінградскім унце. 3 1970 нам. дырэкгара Цэнтр. бат. сада АН Беларусі, з 1971 у Бел. пед. унце. Навук. працы па бат. геаграфіі і геаэкалогіі пазатраііічнай Еўразіі.
Тв.: Арвдные горы СССР. М., 1981; Ботанмческая географня СССР. Мн., 1986; Okologie der Erde. Bd. 3. Spezielle Okologie der GemaBigten und Arktischen Zonen EuroNordasiens. Stuttgart, 1994 (разам з З.В.Брэкле).
АГАЦІЯР, паводле дравідскай міфалогіі, адзін з ведычных мудрацоў, які
74 АГАЯН
прынёс на Пд Індыі тамільскую мову, пазнаную ім ад бога Шывы. А. прыпісваецца стварэнне першага тамільскага грамат. трактата «Агаціям».
АГАЯН Газарос (16.4.1840, Тбілісі — 3.7.1911), армянскі педагог, пісьменнік. У 1870—86 выкладчык і шспектар школ у Арменіі і Грузіі. Выступаў за дэмакратызацыю адукацыі, адстойваў ідэі жаночай адукацыі, навучання на роднай мове. Аўіар падручнікаў арм. мовы, прац па выхаванні, методыцы выкладання мовы. Дэмакр. погляды выкладзены ў рамане «Дзве сястры» (1872), мемуарах «Аруцюн і Манвел» (1867) і «Галоўныя падзеі майго жыцця» (1893), казках для дзяцей.
АГБАМОША (Ogbomosho), горад на ПдЗ Нігерыі. 484,7 тыс. ж. (1976). Вузел аўтадарог. Гандаль какавазярнятамі, пладамі алейнай пальмы, ямсам. Абутковая прамсць. Саматужная вытвсць тканіны.
АГЕНТ [ад лац. agens (agentis) які дзейнічае], 1) асоба, якая дзейнічае па даручэнні кагон.; прадстаўнік установы, аргцыі, упаўнаважаны. 2) А. дыпламатычны — афіц. асоба, якая ажыццяўляе знешнепаліт. прадстаўніцтва. У прыватнасці, А. з’яўляюцца дыпламат. прадстаўнікі і персанал пасольстваў, місій. А. консульс к і — у практыцы некаторых дзяржаў службовая асоба консульскай установы. 3)Аразведкі — асоба, якая нелегальна выконвае заданні разведвальных 'органаў якойн. краіны. 4) У навук. тэрміналогіі — дзейная прычына, якая выклікае пэўныя з’явы (у прыродзе, арганізме чалавека і інш.).
АГЕНЦТВА, 1) арганізацыя, якая за абумоўленую плату выконвае пэўныя даручэнні фіз. або юрыд. асоб (давернікаў). Аб’ём, парадак і ўмовы аген.цкага абслугоўвання фіксуюцца ў дагаворы паміж А. і давернікам, ад імя, за кошг і ў інтарэсах якога А. дзейнічае. 2) Прадстаўніцтва, аддзяленне якойн. установы ці прадпрыемства, напр. тэлегр. А, трансп. А., Агенцтва друку, A літаратурнае.
АГЁНЦТВА ДРЎКУ, арганізацыя, якая займаецца зборам, перапрацоўкай і забеспячэннем інфармацыяй перыяд. выданняў, радыё, тэлебачання, урадавых струкгур, грамадскіх аргцый і прыватных асоб. А.д. збіраюць інфармацыю без абмежавання тэматыкі, характару і спосабу пераказу, у тл. фота і кінаінфармацыю, або маюць акрэслены профіль паводле віду інфармацыі (інфармацыйныя, публіцыстычныя, рэкламныя, фотаагенцтвы), тэматыкі (эканам., навуковыя, фінанс., спарт. і інш.) ці прыналежнасці да пэўных слаёў грамадства (маладзёжныя, жаночыя і інш.). Падзяляюцца на міжнар., рэгіянальныя, нац. і мясцовыя. Большасць
нац. А.д. з’яўляюцца афіцыйнымі (прадстаўляюць пункт гледжання ўрада), паўафіцыйнымі (прадстаўляюць пункт гледжання колаў, набліжаных да ўрада), незалежнымі (звязаныя з рознымі паліт. эканам. групоўкамі).
Узніклі з развіццём перыяд. друку і ўдасканаленнем тэхнікі сувязі. Першыя Ад. заснавалі Ш.Авас (1835, Парыж), Б.Вольф (1894, Берлін) і П.Рэйтэр (Лондан). У 1870 агенцгвы Аваса, Рэйтэра і Вольфа падзялілі сферы ўплыву. У канцы 19 ст. вырасла значэнне амер. агенцгва Асашыэйтэд Прэс (АП). У 1904 створана СанктПецярбургскае тэлегр. агенцтва. У 1й чвэрці 20 ст. ўзніклі нац. агенцгвы ў краінах Цэнтр. і Усх. Еўропы: Тэлеграфнае агенцгва Савецкага Саюза (ТАСС), ЧТК у Чэхаславакіі, ПТА у Польшчы і інш. 3 выкарыстаннем радыётэлеграфа (1919) і тэлетайпа (1929) колькасць Ад. павялічылася. У 1945 існавалі 55 Ад. ў 30 краінах, у 1991 — каля 220 агенцтваў у 140 краінах. Узрасло значэнне амер. агенцгва АП і Юнайтэд Прэс Інтэрнэшанал (ЮШ). У Францыі створана агенцгва Франс Прэс (АФП, 1944), у Германй — Дойчэ Прэсэагентур (ДПА). Усе яны, разам з італьян. АНСА ісп. ЭФЭ і яп. Кіода
Агінальныя сям'і акружнасцяў з цэнтрамі на
аднон прамон.
Цусін найб. вядомыя на сусв. рынку інфарм. агенцтваў. У незалежных дзяржавах б. СССР дзейнічаюдь Ад.: РІА — Навіны, ІТАР—• ТАСС, Інтэрфакс, Пастфакгум (Расія), ЭЛЬТА (Літва), ЭТА (Эстонія), Укрінфарм (Украіна), Азерінфарм (Азербайджан), Армянпрэс (Арменія) і інш.
На Беларусі дзейнічаюць афіц. дзярж. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА, з 1931; у 1991 — кастр. 1995 Беларускае інфармацыйнае агелцтва, БелІНФАРМ) і таксама недзярж. інфарм. службы Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН), агеннтва «Павет», Рэклама, інфармацыя, дайджэст (РІД).
Апрача ўжо агульнавядомых тэхн. сродкаў перадачы інфармацыі (тэлекс, радыётэлефон, тэлефакс і інш.) усё большае выкарыстанне знаходзяць электронныя сродкі (тэлетэкст, дыстандыйны набор, сістэма аўтам. кіравання і апрацоўкі інфармацыі). 3 1970 Ад. выкарыстоўваюць спадарожнікавую сувязь.
Н.К.Мазоўка.
АГЕНЦТВА ПА ШМАТБАКОВАН АХОВЕ ІНВЕСТЬІЦЫЙ, М і ж н a роднае агенцтва па гарантыях інвестыцый (Multilateral investment guarantee agency), спецыялізаваная міжнар. аргцыя ААН. Уваходзіць у Сусветны банк. Засн. ў 1988. Асн. мэты: доўгатэрміновае страхаванне прыватных інвестыцый на развіццё краінудзельніц на выпадак рызыкоўных паліт. сітуацый (ахова ад рызыкі экспрапрыяцыі, незаконнага пераводу плацяжоў, ваеннай і грамадз. нестабільнасці і інш.), адкрыцце дарадчых і кансультацыйных службаў. У крас. 1992 аб’ядноўвала 77 краінудзельніц, у т.л. Рэспубліку Беларусь (з 1992).
АГЕР ІГУБЛІКУС (лац. ager publicus грамадскае поле), у Стараж. Рыме назва