• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АПНСКІ СТЭП. узвышаная раўніна ў Забайкаллі, у Рас. Федэрацыі, на спадзістых схілах хрыбтоў і далін рэк бас. Агі (прыток Анона). Даўж. каля 100 км. Выш. 600—900 м. Расліннасць — кавыль, ціпчак, палын, піжма. Большая ч. тэрьггорыі пад с.г. ўгоддзямі.
    АГІНСКІЯ. старадаўні магнацкі род герба «Агінец», прадстаўнікі якога адыірывалі значную ролю ў дзярж., грамадскапаліт. і культ. жыцці Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі. Сваё паходжанне выводзілі ад Рурыкавічаў, у 17 ст. нрынялі каталіцтва. У 17 ст. род падзяліўся на 2 галіны — старэйшую (у 17 — пач. 19 ст. карысталася графскім тытулам) і малодшую (страціла княжацкі тытул). Найб. вядомыя з роду А.:
    Аляксандр (каля 1585—1667), сын Багдана, ваявода менскі (1645), кашталян трокскі (1649). Удзельнічаў у войнах сунраць шведаў, рускіх, туркаў. Шыман Кароль (каля 1620—99), сын Самуэля, падкаморы віцебскі (1654), мечнік літоўскі (1680), ваявода мсціслаўскі (1685). Марцыян (1632—26.1.1690), сын Аляксандра, ваявода трокскі (1670), канцлер вялікі ВКЛ (1684). Ваяваў супраць шведаў, рускіх. Удзельнік падпісання «Вечнага міру» 1686 з Расіяй. Я н (каля 1625— 24.2.1694), сын Самуэля, маршалак ваўкавыскі (1657), пісар польны літоўскі (1668), ваявода мсціслаўскі (1672), ваявода полацкі і гетман польны літоўскі (1682). Ваяваў супраць рускіх. туркаў, татараў, удзельнік бітвы пад Венай 1683. Рыгор Антоні (?—
    17.11.1709), сын Яна, харужы вялікі літоўскі (1687), староста жмудскі (1698). гетман польны літоўскі (1703), маршалак Трыбунала ВКЛ (1706). У 1700 разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. Прыхільнік Аўгуста II Моцнага і Пятра I. У 1700 у час Паўн. вайны 1700—21 ваяваў супраць шведаў. I г н а ц ы (каля 1698 — сак. 1775), маршалак Трыбунала ВКЛ (1732), маршалак вялікі ВКЛ (1750), кашталян віленскі (1768). Андрэй (13.4.1740— 12.10.1787), сын Тадэвуша Францішка, маршалак Трыбунала ВКЛ (1760), мечнік літ. (1762), рэферэндар літ. (1771), сакратар вялікі ВКЛ (1773), кашталян (1778) і ваявода трокскі (1783). М і х а л Клеафас,гл. АгінскіМ.К. М і х а л К а з і м і р , гл. Агінскі М.К.
    • А.П.Грыцкевіч.
    АГІС IV (каля 262—241 да н.э.), цар Спарты [245—241 да н.э.]. Правёў шэраг рэформаў для паляпшэння становішча грамадзян (касацыя даўгоў, пера
    Да арт. АгіяТрыяда. Ваза з палаца. Каля 1500 да нз.
    дзел зямлі, павелічэнне колькасці паўнапраўных грамадзян за кошт перыжаў) і адааўлення ваен. моцы дзяржавы. Разагнаў эфораў, адкрыў даўгавыя турмы і спаліў даўгавыя дакументы. Абвінавачаны ў імкненні да тыраніі і пакараны смерцю.
    «АГІТПЛАКАТ», перыядычнае выданне Саюза мастакоў БССР. Выдаваўся ў 1966—90 Мінскім маст.вытворчым камбінатам (72 плакаты на год). Плакаты адлюстроўвалі актуальныя для таго часу падзеі жыцця Беларусі. Выконваліся спосабам шоўкатрафарэтнага друку. У «А» працавалі мастакі М.Гурло, Р.Данчанка, У.Жук, У.Крукоўскі, А.Чуркін, В.Шматаў і інш.
    АГІТПОГЗД, спецыяльна абсталяваны поезд, які выкарыстоўваўся як перасоўны агітпункт. Створаны ў грамадз. вайну 1918—20 для правядзення ідэалаг. работы, збору сродкаў для фронту. Быў
    укамплектаваны аркестрамі, харамі, фатографамі, забяспечваўся плакатамі, лістоўкамі і паліт. літаратурай.
    АГІЯГРАФІЯ (ад грэч. hagios святы + ...графія), жанр царкоўнарэліг. лры, апавяданні пра жыццё святых. Г'л. Жыціе.
    АГІЯДЫ (Agiadai), царская дынастыя ў Спарце ў сярэдзіне 6 — сярэдзіне 3 ст. да н.э. Правіла адначасова з дынастыяй Эўрыпантыдаў. Паходзіла, відадь, з ахейцаў, А лічыліся нашчадкамі паўлегендарнага цара Arica I. Вядомыя прадстаўнікі дынастыі: Клеамен I, Леанід [488—480 да н.э.], Паўсаній [408—394 да н.э.], Клеамен III [235—221 да н.э.].
    АГІЯТРЫЯДА (Hagia Triada), паселішча неаліту і бронзавага веку каля в. АгіяТрыяда на вве Крыт, адзін з цэнтраў крытамікенскай культуры. Захаваліся рэшткі палаца («царскай вілы»), пабудаванага мінойцамі каля 1600 да н.э. Складаўся з жылых і інш. памяшканняў, упрыгожаных фрэскамі, ванных пакояў, тэрас. Выяўлены культавае памяшканне з алтаром і ахвярныя рэчы (статуэткі, посуд і інш.), керамічны саркафаг з выявамі сцэн пахавальнага рытуалу. Заняпад А.Т. звязаны з нашэсцем ахейцаў (сярэдзіна 15 ст. да н.э.).
    АГЛАБІДЫ, дынастыя араб. эміраў [800—909] у Іфрыкіі (Паўн. Афрыка). Заснавальнік — Ібрахім ібн альАглаб [800—812], нам. абасідскага халіфа Харун арРашыда. А. стварылі фактычна незалежную дзяржаву са сталіцай у Кайруане, захапілі Сіцылію, Калабрыю, вялі рэліг. барацьбу з харыджьггамі, змагаліся са створаным імі імаматам Тахерт (паўд. ч. Іфрыкіі). Пасля падзення дынастыі А. улада перайішіа да Фатымідаў (гл. Фатымідаў халіфат).
    АГЛАМЕРАТ (ад лац. agglomeratus далучаны, накоплены), 1) у геалог і і — рыхлыя скопішчы абломкаў горных парод няправільных контураў, вулканічных бомбаў і попелу, памнажэнні буйнаабломкавага матэрыялу асадкавага паходжання. Пры цэментацыі А. ўтвараюцца брэкчыі, туфы, туфабрэкчыі. 2)Уметалургіі — спечаныя ў кавалкі дробныя матэрыялы, пераважна рудныя канцэнтраты, дробназярністыя і пылападобныя руды і інш. Гл. Агламерацыя.
    АГЛАМЕРАЦЫЯ, 1)у металургіі, тэрмахімічны працэс спякання дробназярністых ці пылападобных матэрыялаў руднай шыхты ў вял. кавалкі (агламераты). Уключае падрыхтоўку шыхты, спяканне яе, апрацоўку гарачага пеку, ахаладжэнне да 100 °C і сартаванне. Шыхта складаецца з дробнай сырой руды і яе канцэнтрату, паліва (дробны кокс ці антрацыт), флюсу (здробненая вапна і вапняк). А. адбываецца пры прадзіманні паветра цераз слой шыхты на каласніковых рашотках агламерацыйнай машыны і згаранні паліва (1500 °C); у выпадку сульфідных ру
    агні	77
    даў — ііры акісленні (працякае з выдзяленнем цеплаты). Агламерат выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі, у каляровай — для вытвсці алюмінію, нікелю і свінцу. 2) У м і к р а б і я л о г і і, утварэнне мікраарганізмамі намнажэнняў у вадкасцях або тканках у выніку змены фіз. і хім. уласцівасцяў мікробных клетак (пад уздзеяннем імунных целаў і інш.).
    АГЛАМЕРАЦЫЯ НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАУ, гл. Гарадская агламерацыя.
    АГЛАПАРЬІТ, штучны порысты буд. матэрыял. Атрымліваецца спяканнем гліністых парод або адходаў абагачэння і спальвання вугалю (шлакаў, попелу) з далейшым драбненнем на фракцыі (друз, іравій, пясок). Выкарыстоўваецца як запаўняльнік для вырабу лёгкіх (аглапарытабетон), гарачаўстойлівых і кіслотатрывалых бетонаў, як цеплаізаляцыйныя, водапаглынальныя і водазатрымныя засыпкі. Тэхналогія вытвсці А. з рыхлых гліністых парод распрацавана ў НДІ будматэрыялаў (Мінск, 1958).
    АГЛЮЦІНАТЬІЎНЫЯ МОВЫ (ад лац. agglutinare прыклейваць), мовы, у якіх словы і іх формы ўтвараюцца пераважна праз аглюцінацыю (спалучэнне граматычна адназначных афіксаў з нязменным коранем). Напр., у цюркскіх мовах Іагсуфікс множнага л.: тур. bulut «воблака», bulutlar «воблакі»; каз. ара «піла», аралар «пілы». Характэрныя рысы А.м. — стандартная парадыгма словазмянення, адсутнасць унутранай флексй, адназначнасць афіксаў, фіксаваны націск, строгі парадак слоў і інш. Да А.м. адносяцца вял. колькасць моў Азіі і Еўропы (цюркскія, фінаугорскія, мангольскія, тунгусаманьчжурскія, японская, карэйская і інш.), Акіянп (паііуаскія, інданезійскія, мікранезійскія), Афрыкі (банту, мандэ, бантоідныя).
    АГЛЯД, 1) сціслае абагульненае паведамленне (у друку, на радыё і тэлебачанні) пра падзеі, што адбыліся за пэўны прамежак часу ў грамадскім жыцці, навуцы, тэхніцы, мастаіргве, лры (А. міжнар. падзей, навуковы, тэатральны, літаратурны). 2) Від паказу, у якім сродкамі тэатра (кіно, радыё, тэлебачання, эстрады) падаюцца падзеі, з’явы, факты жыцця. Складаецца з асобных сцэн, эстрадных, харэагр., муз., вак. нумароў, аб’яднаных агульным сюжэтам. Узнік у 1830я г. ў Францыі, меў надзённы характар. 3 канца 19 ст. ператварыўся ў пацешлівыя відовішчы (рэвю, мюзікхол). У бел. нар. тэатры своеасаблівай формай А. былі ігрышчы, выступленні скамарохаў, школьнага тэатра, батлейкі, у якіх дэманстраваліся бытавыя сцэны з тагачаснага жыцця. У 1920—30я г. форму А. мелі агітац.маст. паказы на акгуальныя паліт. ці вытворчабыт. тэмы. Выкарыстоўваецца ў сучасных тэатрах сатыры і мініяцюр.
    3)	Форма паказу дасягненняў прафес. ці самадзейнага мастацтва — выстаўка,
    дэкада, конкурс, паказ, свята, фестываль і інш.
    АІ'ЛЯЕННЕ ГЛЕБЫ, глебаўгваральны працэс, які адбываецца ў анаэробных умовах з удзелам мікраарганізмаў, пры наяўнасці арган. рэчыва і пастаянным або працяглым абвадненні асобных гарызонтаў або ўсяго профілю глебы. Назіраецца амаль усюды ў глебах рознага генезісу і мех. складу, найчасцей у гумідных глебах. Вонкавая прыкмета А.г. — спецыфічная афарбоўка аглееных гарызонтаў: ад белаваташызага ці шэраблакітнаватага ў лёгкіх глебах да шызаватасіняга або зеленаватага ў поймавых і чарназёмападобных. Гл. таксама Глей.
    АГНАСТЫЦЫЗМ (ад грэч. agndstos недаступны пазнанню), філасофскае вучэнне, паводле якога немапыма пазнанне аб’ектыўнага свету, яго сутнасці і заканамернасці развіцця, дасягненне абсалютнай ісціны; крайняя форма
    Агнёўкі: I — лугавы матылёк; 2 — сцябловы матылёк; 3 — агнёўка шышкавая; 4 — агнёўка паўднёвая свірнавая; 5 — агнёўка вялікая васковая.
    скептыцызму. Роля навукі абмяжоўваецца толькі пазнаннем з’яў. Тэрмін уведзены ў 1863 англ. прыродазнаўцам Т.Гекслі. Ідэі А. прасочваліся яшчэ ў ант. філасофіі (Пратагор, сафісты). Найб. паслядоўна А. прадстаўлены ў вучэннях Д. Юма і К.Канта. Юм лічыў,
    uno ўсё пазнанне звязана толькі з вопытам і прынцыпова не выходзіць за яго межы, а таму нельга меркаваць пра адносіны паміж вопытам і рэальнасцю. Кант абгрунтоўваў А. увядзеннем і размежаваннем паняццяў «рэч у сабе» (недасягальная для пазнання) і «рэч для нас» (у працэсе пазнання якой утвараецца вобраз гэтай рэчы). Пазнаючы вобраз, розум імкневда пазнаць і «рэч у сабе», але гэта яму не ўдаецца. паколькі ён валодае маічымасцямі толькі для пазнання вобраза рэчы, таму розум канчаткова заблытваецца ва ўзаемна супярэчлівых выказваннях аб прадмеце (антыноміях), якія дапускаюць пераканаўчае лагічнае абгрунтаванне. А. параджаецца абсалютызацыяй, празмерным абасабленнем і проціпастаўленнем тэорыі і практыкі, пазнання і рэчаіснасці, суб’екга і аб’екта пазнання. Разнавіднасцю А. з’яўляецца іерогліфаў тэорыя, неапазітывізм, экзістэнцыялізм і інш.