• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Аналізуючы працэс аграмаджвання вытвсці і працы, К.Маркс зрабіў выснову аб асн. супярэчнасці капіталізму — паміж грамадскім характарам працы і прыватнай формай прысваення яе вынікаў. Гэта супярэчнасць, на яго думку, з’яўляецца рухаючай сілай развіцця капіталізму.
    АГРАМЕТЭАРАЛАГІЧНАЯ СТАН
    ЦЫЯ. Вядзе сістэматычныя назіранні за надвор’ем, даследуе развіццё асн. с.г. культур, стан глебы і інш. па спец. праграмах. Асн. задача — забеспячэнне сельскай гаспадаркі аграметэаралагічнымі прагнозамі і звесткамі. Вывучаюцца аграгідралагічныя ўласцівасці і водны баланс глебы, мікракліматычныя асаблівасці палёў і фактары, якія ўплываюць на ўраджайнасць с.г. культур; вядуцца феналагічныя назіранні і інш. На Беларусі А.с. ў Васілевічах (Рэчыцкі рн), Ваўкавыску, Горках, Самахвалавічах (Мінскі рн), Шаркоўшчыне (1995). АГРАМЕТЭАРАЛАГІЧНЫ ПРАГНОЗ Высвятляе ступень спрыяльнасці будучага надвор’я для развіцця с.г. культур, правядзення с.г. работ, выкарыстання пэўнай агратэхнікі. Заснаваны на ўліку
    4. Бел. энц., т. 1.
    біял. асаблівасцяў раслін і выніках метэаралаг. назіранняў. На Беларусі з 1938 складаюцца доўгатэрміновыя А.п. перазімоўкі азімых (на плошчах рознага стану), запасаў вільгаці ў глебе на вясну, аптымальных тэрмінаў сяўбы азімых і яравых збожжавых культур, пасадкі бульбы, тэрмінаў выспявання с.г. культур і іх ураджайнасці.
    АГРАМЕТЭАРАЛОПЯ (ад агра... + метэаралогія), сельскагаспадарчая метэаралогія, навука, якая вывучае метэаралагічныя, кліматычныя і гідралагічныя ўмовы, пгго маюць значэнне для сельскай гаспадаркі. Амаль не адмежавана ад агракліматалогіі (вывучае клімат як факіар с.г. вытвсці). Задачы А: вывучэнне заканамернасцяў фарміравання метэаралагіч
    Віды і формы брыльянтавай агранкі з колькасцю граняў 56 (1, 6  8), 100 (2), 72 (3, 5) і 240 (4).
    ных і кліматычных умоў с.г. вытвсці, мікраклімату палёў; распрацоўка метадаў колькаснай ацэнкі ўплыву метэаралаг. фактараў на рост і фарміраванне ўраджаю, на развіццё шкоднікаў і хвароб с.г. культур; абгрунтаванне эфекгыўных мер па пераадоленні неспрыяльных і небяспечных для сельскай гаспадаркі гідраметэаралагічных з’яў; агракліматычнае абгрунтаванне прыёмаў меліярацыі; распрацоўка метадаў аграметэаралагічных прагнозаў; с.г. ацэнка юііматычных рэсурсаў тэрыторыі і інш. На Беларусі рэгулярныя аграметэаралагічныя назіранні праводзяцца з 1921; у 1995 — на 48 метэастанцыях, у т.л. на 5 аграметэаралагічных станцыях. На аснове шматгадовых назіранняў падрыхтаваны агракліматычныя даведнікі (выд. 1958, 1970, 1985).
    АГРАНАМІЧНЫЯ РУДЫ, мінералы і горныя пароды, якія з’яўляюцца сыравінай для вытвсці мінер. угнаенняў. Да іх належаць апатыты, фасфарьггы, калійныя солі, салетра, сера, карбанатныя пароды (даламіт, мел, вапняк), сапрапелі, вермікуліт, торф і інш. На выраб мікраўгнаенняў выкарыстоўваюць руды, у якіх ёсць медзь, бор, марганец і інш. Найбуйнейшыя радовішчы А.р. на Беларусі: паклады калійных соляў (Салігорскі і Петрыкаўскі рны), даламітаў (Віцебскі рн), фасфарытаў (усх. раёны Магілёўскай вобл.). У значных аб’ёмах здабываюцца вапнавыя матэрыялы і торф.
    АГРАНКА, 1) наданне ювелірнаму каменю шліфаваннем ці паліраваннем геаметрычна правільнай ці асіметрычнай формы мнагагранніка для ўзмацнення яго бляску і зіхацення. 2) Спалучэнне розных па форме і памерах граняў, нанесеных на паверхню каменю. Тыпы А.: ружай (ад 12 да 72 граняў), паўбрыльянтавая (ад 12 да 32), брыльянтавая (ад 48 да 240 і болей), ступеньчатая, клінамі, мяшаная, кабашонам (гладкае шліфаванне). Класічны від брыльянтавай A — 56 граняў. 3) Сукупнасць граняў прыроднага хрусталю — натуральная А. мінералу.
    АГРАНОМІЯ (ад агра... + грэч. nomos закон), комплекс навук. і практычных прыёмаў па вырошчванні с.г. культур. Асн. раздзелы сучаснай А.: земляробства, раслінаводства, насенняводства, аграхімія, селекцыя, фітапаталогія і інш.
    Ад зараджэння земляробства развівалася як галіна практычнай дзейнасці і вопьпу чалавека. Навук. асновы ў Еўропе закладзены ў 17—18 ст., на Беларусі — у 1840я г. ў ГорыГорацкай земляробчай школе. У сярэдзіне 19 ст. А становіцца комплекснай навукай, з яе вылучаюцца аграхімія і с.г. мікрабіялогія, пазней — глебазнаўства. Развіццё А ў многім абавязана франц. вучонаму Ж. Бусенго — заснавальніку першай у Зах. Еўропе доследнай станцыі ў Эльзасе (1857). Значная роля ў станаўленні і развіцці А належыць АЦ. Болатаву, І.М.Комаву, АТэеру, Ю.Лібіху, В.В.Да
    82 АГРАНУЛАЦЫТОЗ
    кучаеву, В.Р.Вільямсу, К.АЦіміразеву, Дз.М.Пранішнікаву, І.У.Мічурыну, М.І.Вавілаву, бел. вучоным А.В.Саветаву (упершыню ў сусв. практыцы звязаў развіццё сістэм земляробства з сац.эканам. ўмовамі, даў класіфікацыю сістэм земляробства і іх гісторыю), І.АСцебуту, М.В.Рыгаву, В.С.Ластоўскаму Істотны ўклад у развіццё агранамічных ведаў зрабілі працы амер. селекцыянера Л.Бёрбанка па стварэнні новых формаў пладовых, дэкар. і інш. с.r. раслін. У Зах. Еўропе і ЗША паспяхова развівалася ў 20 ст. хімізацыя земляробства, селекцыя і насенняводства с.г. культур.
    Шырокія агранамічныя даследаванні на Беларусі пачаліся, калі былі створаны с.г. н.д. інты і доследныя станцыі (1920я г.). Праблемы А. распрацоўваюцца ў НДІ (земляробства і кармоў, глебазнаўства і аграхіміі, аховы раслін, бульбаводства, пладаводства, агародніцтва, меліярацыі і лугаводства), Інце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі, Акадэміі агр. навук, Бел. аграрным тэхнічным унце, а таксама ў с.г. ВНУ, на абл. і галіновых с.г. доследных станцыях. Дастасавальна да ўмоў рэспублікі бел. вучонымі (Я.К.Аляксееў, А.К.КедраўЗіхман, І.С.Лупіновіч, Ц.М.Годнеў, В.І.Шэмпель, В.Ф.Купрэвіч, П.П.Рагавой, М.А.Дарожкін, С.Г.Скарапанаў, П.І.Альсмік, М.Дз.Мухін, Т.Н.Кулакоўская і інш.) рэкамендаваны мерапрыемствы па павышэнні ўраджайнасці с.г. культур, навукова абгрунтаваныя севазвароты. спосабы рацыянальнага выкарыстання ўгнаенняў і апрацоўкі глебы. Складзены глебавыя карты гаспадарак, картаграмы кіслотнасці і забяспечанасці глебаў фосфарам і каліем. Прызнанне за межамі рэспублікі атрымалі многія высокаўраджайныя, устойлівыя да хвароб сарты с.г. раслін бел. селекцыі. Пасля Чарнобыльскай катастрофы акіуальнасць набыло вывучэнне наяўнасці і міграцыі радыенуклідаў у глебах, тэхналогій і спосабаў вядзення с.г. вытворчасці на забруджаных радыенуклідамі глебах.
    Літ:. Повышенпе ллодородая почв н пронзводнтельной способностн земель в ннтенсйвных снстемах земледелня. Мн., 1981. С. 3—11; Антонов Е.А Сгановленне н современное состоянне научноаграномнческого знання. Харьков, 1992.
    АГРАНУЛАЦЫТОЗ, алейкія, рэзкае памяншэнне колькасці або амаль поўнае знікненне з крыві гранулацытаў. А. можа быць сімптомам прамянёвай хваробы, лейкозу, малярыі, брушнога тыфу, віруснага гепатыту, грыпу і інш., а таксама самаст. хваробай (в о с т р ы A.), А. міэлатаксічны ўзнікае пры парушэнні ўтварэння гранулацытаў у касцявым мозгу, А. і м у н н ы назіраецца пры разбурэнні гранулацытаў крыві. Можа сведчыць пра парушэнне функцыі крывятворнай,. імуннай і інш. сістэм арганізма.
    АГРАНУЛАЦЫТЫ [ад а... + лац. granulum зярнятка + ... цыт(ы)], незярністыя лейкацыты, лейкацыты, у цытаплазме якіх адсутнічае зярністасць — лімфацыты і манацыты ў пазваночных жывёл і чалавека і падобных да іх, амёбацыты ў беспазваночных. Выконваюць ахоўную функцыю.
    АГРАІІРАМЫСЛОВАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ, форма арганізацыі вытв.эканам. сувязяў сельскай гаспадаркі з інш. галінамі матэрыяльнай вытвсці, якія яе абслугоўваюць. З’яўляецца спецыфічнай формай тэр.вытв. міжталіновага кааперавання прадпрыемстваў розных галін з адасобленымі, але арганічна звязанымі паміж сабой тэхнал. працэсамі. Аі. забяспечвае ўмацаванне кааперацыі працы і вытвсці, завершанасць тэхнал. цыкла, павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі.
    Дыферэнцыруецца на вертыкальную і гарызантальную. Вертыкальная Аі, — міжгаліновае каапераванне прадпрыемстваў і вытвсцяў розных галін нар. гаспадаркі, якое забяспечвае аптымальнае праходжанне таварнай масы ў адзіным тэхнал. працэсе з адной фазы ў другую (вытаорчасць — перапрацоўка — рэалізацыя). Уключае прадлрыемствы сельскай гаспадаркі, па перапрацоўцы с.г. сыравіны і вытвсці прадукгаў харчавання, па захаванні і збыту прадукцыі, а таксама нарыхтоўчыя і транспартныя. У АПК вылучаюць шэраг інтэгравальных блокаў: мясны (лрадпрыемствы па дагадоўванні і адкорме буйн. par. жывёлы, свіней і авечак; птушкафабрыкі па вытвсці бройлераў, мясакамбінаты, халадзільнікі, гандаль: буракацукровы (бураканасенняводчьія, буракасеючыя гаспадаркі, цукровыя і рафінадныя зды) 1 інш. Гарызантальная Аі. — унутрыгаліновае каапераванне прадпрыемстваў і выгвсцяў адной ці некалькіх падгалін, якое забяспечвае паглыбленне спецыялізацыі асобных звенняў адзінага тэхнал. працэсу (напр., вытв.эканам. сувязі ў малочнай і мясной жывёлагадоўлі на аснове пастадыйнай спецыялізацыі, інтэграцыя насенняводчых, рэпрадукдыйных гаспадарак і прадпрыемстваў па вьгтвсці тадарнага зерня 1 г.д.). Гарызантальная інтэграцыя развіваецца на аснове доўгатэрміновых устойлівых вытв.эканам. сувязей на прынцыпах купліпродажу, а таксама праз стварэнне сумесных і змешаных прадпрыемстваў.
    М.А.Бычкоў, У.Р.Гусакоў.
    АГРАПРАМЫСЛОВЫ КОМПЛЕКС (АПК), сукупнасць галін нар. гаспадаркі, якія забяспечваюць вытвсць прадукгаў харчавання і прамысл. вырабаў з с.г. сыравіны, а. таксама рэалізацыю іх спажыўцам. Уключае: галіны, якія забяспечваюць АПК сродкамі вьгтвсці (харч. прамсць, трактарнае і с.г. машынабудаванне, рамонт тэхнікі, вытвсць мінер. угнаенняў і хім. сродкаў аховы раслін, здабычу торфу для сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічную прамсць і капігальнае будва); сельскую гаспадарку (у тл. асабістую дапаможную гаспадарку насельніцтва) і лясную гаспадарку, галіны, што даводзяць с.г. прадукцыю да спажыўца (нарыхтоўка, перапрацоўка, захаванне, транспарціроўка, рэалізацыя). У аграпрамысловай вытвсці вылучаюць: вытвсць сродкаў вытвсці для ўсёй сістэмы АПК; с.г. вытвсць; вытвсць прадуктаў харчаван
    ня і прамысл. вырабаў з с.г. сыравіны; рэалізацыю канчатковай прадукцыі; вытв.тэхн. і тэхнал. абслугоўванне ўсіх стадый аднаўленчага цыкла. Да AJIK адносяць таксама с.г. навуку і сістэму падрыхтоўкі кадраў для ўсіх сфераў. На долю галін, якія ўваходзяць у АПК Рэспублікі Беларусь, прыпадае больш за 40% валавога грамадскага прадукгу, каля 45% асн. вьггв. фондаў і 36% колькасці працоўных усёй нар. гаспадаркі (1992). Асноўнае звяно АПК — сельская гаспадарка, у якой сканцэнтравана больш за 70% асн. вытв. фондаў АПК, каля 70% працаўнікоў і вырабляецца больш за 45% валавой прадукцыі (1992).