• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Літ:. Лнпннскнй Л.П. Развнтне ка
    84	АГРАРНАЯ
    ішгалнзма в сельском хозяйстве Белорусснн (II половнна XIX в.). Мн., 1971; Панютнч В.П. Соцнальноэкономмческое развнтне белорусской деревнн в 1861—1900 гг. Мн., 1990; Шабуня К.Н. Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусснн в революцнн 1905—1907 гг. Мн., 1962; Афанасенка Н.Д., Давыденко Л.Н. Новый способ пронзводства продовольствня. М., 1992; Л е н і н У.І. Зямелыіае пытанне ў Расіі // Тв. Т. 20 (Полн. собр. соч. Т. 25); К э м п б е л Р. Макконнелл, С т э н л н Л. Брю Экономнкс: прннцнлы, проблемы н полнтнка: Пер. с англ. Т. 2. М., 1992.
    Л.М.Давыдзенка, УА.Салановіч.
    АГРАРНАЯ ПАЛІТЫКА, стратэгія і такгыка дзяржавы ў адносінах да сялянства, да вырашэння праблем агр. сектара. Вызначальная састаўная частка аграрнага пытання.
    АГРАРНАЯ ПАРТЫЯ (АП), палітычная партыя на Беларусі. Утворана ў 1992 як Аб’яднаная аграрнадэмакр. партыя Беларусі, на II з’ездзе (28.1.1994) перайменавана ў АП. Выступае за рэфармаванне грамадства на прынцыпах дэмакр. сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзярж. уласнасці на сродкі вытвсці, у т.л. і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вьгтв. кааператыў, акц. тва, калгас і саўтас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства. А.А.Дзмітрук.
    АГРАРНЫ КРЫЗІС, эканамічны крызіс перавытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Абумоўлены харакгарам аграрных адносін: узнікае не ад празмернасці і непатрэбнасці атрыманага аб’ёму с.г. прадукцыі, а зза асаблівасцяў умоў яе вытвсці і размеркавання.
    Карыстанне зямлёй, асабліва ва ўмовах прыватнага землеўладання, абумоўлівае зямельную рэнту, якая ўплывае на ўзровень цэн на зямлю, арэнднай платы і г.д. Асваенне новых урадлівых зямель, тэхн. аснаіпчанасць агр. сектара, паляпшэнне транспартных зносін і інш. змены ва ўмовах вытвсді і рэалізацыі с.г. прадукцыі вядуць да змяншэння цаны на с.г. прадукцыю. У выніку адбываецца канфлікг паміж новай цаной і старымі рэнтавымі адносінамі: знікае крыніца (дадатковы прыбыгак) для вьшлаты рэнты. Гэта і выклікае Ак., які харакгарызуецца ростам нерэалізаваных запасаў с.г. прадукцыі, змяншэннем аб’ёму яе вытвсці, паскарэннем працэсу дробных і сярэдніх вытворцаў, ростам беспрацоўя і зніжэннем аплаты працы работнікаў агр. сектара.
    А.к. мае пераважна зацяжны характар. Так, А.к., які пачаўся адначасова з прамысловым у 1873 і ахапіў Зах. Еўропу, Расію, а потым і ЗША, працягваўся да сярэдзіны 1890х г. Ён найб. закрануў краіны Еўропы, на рынкі якіх пайшлі патокі таннага збожжа з ЗША, Канады, Аўстраліі і інш. краін. На гэты час вытвсць збожжа павялічылася і ў Расіі. У 5 зах. губернях (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай) сярэднегадавы збор збожжа ў 1871—80 у параўнанні з 1851—60 вырас на 62%. Беларусь стала адным з важнейшых рэгіёнаў Рас. імперыі па
    вытвсці таварнага збожжа. Аднак у 1886—88 гандаль ім на Беларусі зусім разладзіўся. Скараціўся і вываз збожжа: прыкладна з 10,8 млн. пудоў у 1875—80 да 7,5 млн. пудоў у 1880я г. А ў 1890я г. Беларусь стала рэгіёнам завозу збожжа: пастаўлялася прыкладна 9,2 млн. пудоў (вываз 7,5 млн. пудоў). Нізкія цэны на збожжа, змяншэнне попыту на яго ў час А.к. абумовілі перабудову сельскай гаспадаркі Беларусі — пачала хугка развівацца малочная жывёлагадоўля, пашырыўся выраб розных гатункаў малочных прадукгаў, павялічылася вытвсць лёну, паскорылася развіццё вінакурэння. Гэтая прадукцыя пастаўлялася на рас. і замежныя рынкі. Больш хуіка ўкаранялася с.г. тэхніка. Адбыліся змены і ў землеўладанні.
    А.К., што ўзнік у пач. 1й сусв. вайны, быў пераадолены толькі ў час 2й сусв. вайны. Перапляценне яго з прамысл. крызісам 1929—33 выклікала небывалае зніжэнне цэн на с.г. прадукцыю (у ЗША за 1929—32 на 58%). Каб змякчыць вынікі А.к., знішчаліся запасы таварнага збожжа, каўчукавыя, кававыя і чайныя плантацыі, змяншалася пагалоўе жывёлы і г.д. Урад ЗША вьшлачваў вял. грашовыя сродкі фермерам, каб яны скарачалі пасяўныя плошчы пад асн. с.г. культуры. Пасля 2й сусв. вайны ў ЗША. Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах пачаўся новы А.к. У выніку ў ЗША з 1948 зноў пачало дзейнічаць заканадаўства аб скарачэнні пасяўных плошчаў. У розных формах ён выяўляецца і ў краінах Зах. Еўропы. Каб не дапусціць А.к. ці зменшыць яго адмоўныя вынікі, у развітых капіталіст. краінах ажыццяўляецца дзярж. рэгуляванне агр. сектара — устанаўленне цвёрдых цэн на с.г. прадукцыю, вызначэнне аб’ёмаў яе вытвсці, экспарту і імпарту пры моцнай фін. падтрымцы фермераў і тэхн. перааснашчэнні с.г. вытвсці. Л.М.Давыдзенка, У.А.Салановіч.
    АГРАРНЫЯ АДНОСІНЫ, вытворчыя адносіны ў сельскай гаспадарцы, абумоўленыя харакіарам уласнасці на зямлю. Гэта адносіны паміж класамі і сац. групамі на аснове пэўных формаў землеўладання і землекарыстання, а таксама паміж дзяржавай і землекарыстальнікамі (с.г. прадпрыемствамі, фермерамі і інш.) у сувязі з умовамі арганізацыі вытвсці, рэалізацыі прадукцыі і размеркавання атрыманага даходу.
    Сутнасць Аа. пры феадалізме вызначала поўная ўласнасць феадала на зямлю і няпоўная на прыгонных сялян, з якіх спаганялася высокая адработачная, натуральная ці грашовая зямельная рэнта. Пры гэтым сяляне заставаліся ў надзвычай цяжкіх умовах. Такія адносіны спараджалі антаганізм. сял. паўстанні, якія часам перарасталі ў сял. войны з мэтай пераўтварэння сістэмы землеўладання на больш справядлівай аснове. Пры капіталізме харакгар Аа. абумоўлены захаваннем прыватнай уласнасці на зямлю. Селянін, атрымаўшы свабоду ад прыгону, факгычна заставаўся залежны ад землеўладальніка. Таму выкарыстанне наёмнай працы ў сельскай гаспадарцы спалучалася з феад. рэнтавымі адносінамі.
    Пасля 2й сусв. вайны А.а. ў развітых капіталіст. краінах харакдарызуюцца дзярж. рэгуляваннем у агр. сектары. На аснове т.зв. «зялёных планаў» дзяржава аказвае цвёрдую матэр.фін. падтрымку буйному землеўладанню, што вядзе да масавага разарэння дробных гаспадарак. Адначасова з узнікненнем буйных фермерскіх гаспадарак з’явіліся вял. землеўладанні карпарацый, якія каля 40% сваіх зямель здаюць у арэнду фермерам і прысвойваюць частку дзярж. субсідый. Тым не менш у гэтых краінах створаны спрыяльныя ўмовы для выкарыстання дасягненняў навук.тэхн. прагрэсу ў сельскай гаспадарцы, забеспячэння яе высокай эфектыўнасці і вырашэння харч. праблемы ў краіне.
    На Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, асноўнай супярэчнасцю ў Аа. была наяўнасць буйнога землеўладання, з аднаго боку, і мноства малазямельных сялян і парабкаў — з другога. Сялянскі рух разгортваўся фактычна за ўсталяванне «амерыканскага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы — ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і феад. перажыткаў, у той час як царскія ўлады падтрымлівалі «прускі» шлях, ажыццяўляючы сталыпінскую аграрную рэформу.
    Агр. праграма бальшавікоў прадугледжвала ліквідацыю прыватнай уласнасці на зямлю, перадачу зямлі сялянству і знішчэнне на гэтай аснове антаганізму ў А.а. У перыяд грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі Сав. дзяржава, падтрымліваючы бядняцкія і серадняцкія слаі сялянства, вымушана праводзіла палітыку харчразвёрсткі, замененай у 1921 на харчпадатак. Пасля нацыяналізацыі зямлі, у выніку ліквідацыі памешчыцкага і абмежавання кулацкага землеўладання, зямельныя надзелы бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак былі істотна павялічаны. На гэтым этапе характар А.а. вызначаўся фарміраваннем і развіццём сял. дробнатаварнай вытвсці. Адмак з ажыццяўленнем калектывізацыі Аа. прынцыпова змяніліся: заможныя гаспадары былі раскулачаны і сасланы, зямля перададзена калгасам і саўгасам. Сяляне, адчужаныя ад сродкаў вытвсці і вынікаў сваёй працы, факгычна ператварыліся ў наёмных рабочых. Калекгыўнымі гаспадаркамі кіравала дзяржава, якая хоць і дапамагала ім у матэрыяльнатэхн. забеспячэнні, але пры гэтым значную частку іх даходаў накіроўвала на вырашэнне інш. сац,эканам. праблем грамадства.
    3 пач. 1990х г. у Рэспубліцы Беларусь заканадаўча дазволена арэнда зямлі, стварэнне фермерскіх гаспадарак, рэарганізацыя калгасаў, саўгасаў і інш. Сутнасць гэтых змен у тым, каб ператварыць сялян у паўнаўладных гаспадароў зямлі, стварыць у агр. сектары самастойных суб’екіаў рыначнай эканомікі. Для фарміравання стабільных, жыццядзейных А.а. вырашаюцца таксама праблемы парытэту цэн на с.г. і прамысл. прадукцыю, залучэнне замежных
    АГРАХІМІЯ	85
    інвестыцый у агр. секгар, падатковых ільгот, субсідый і інш. формаў падтрымкі сельскай гаспадаркі, асабліва развіцця яе сац. сферы.
    Л.М.Давыдзенка, У.А. Салановіч.
    АГРАРНЫЯ РЭФОРМЫ, пераўтварэнні сістэм землеўладання і землекарыстання. Абумоўлены патрэбамі эканам. і сац. развіцця грамадства, сял. рухам за зямлю. Пераважна маюць антыфеад. характар, паколькі ў асноўным накіраваны на ліквідацыю феад. перажьгткаў у агр. секіары.
    Ар., праведзеныя ў шэрагу краін Зах. Еўропы ў перыяд бурж. рэвалюцый 17—19 ст., нанеслі сур’ёзны ўдар па феад. адносінах і расчысцілі шлях капіталіст. развіццю ў сельскай гаспадарцы (Вялікабрытанія, Франныя). Шырокі размах Ар. набылі пасля 2й сусв. вайны ў краінах Азіі і Лац. Амерыкі; іх мэта — ліквідацыя феад., патрыярхальнарадавых адносін і каланіяльнай зямельнай уласнасці. У краінах сацыяліст. арыентацыі Ар. ажыццяўляліся рознымі метадамі, але прадугледжвалі ліквідацыю памешчыцкага землеўладання 1 пэўныя абмежаванні прыватнага землекарыстання. У развітых капіталіст. краінах Ар. былі накіраваны на стварэнне буйной с.г. вытвсці на базе дасягненняў навуковатэхн. прагрэсу.
    На Беларусі адна з першых А.р. — валочная памера, праведзеная ў сярэдзіне 16 — 1й пал. 17 ст. ў ВКЛ у сувязі з развіццём фальварковай гаспадаркі, вызначыла прынцыпы землекарыстання ўсяго бел. сялянства. Паводле Тызенгаўза рэформы 1765 дзярж. сяляне каралеўскіх эканомій пераведзены з аброчнай павіннасці на паншчынную пры адначасовым рэгуляванні іх зямельных надзелаў. У 1830— 50я г. царскі ўрад ажыццявіў дзяржаўнай вёскі рэформу, у выніку якой у дзярж. маёнтках зах. губерняў ліквідаваны фальваркі, зямля раздадзена сялянам, а паншчына заменена аброкам. Інвентарная рэформа 1840—50х гадоў вызначыла памер сял. зямельнага фонду ў прыватнаўласніцкіх маёнтках. Паводле сялянскай рэформы 1861 сяляне вызвалены ад прыгону і надзелены зямлёй. Гэта буйнейшая А.р. азначала пераход Расіі, у тл. Беларусі, ад феадалізму да капіталізму, хоць і пасля гэтага феад. перажыткі яшчэ доўга захоўваліся. На дзярж. землях Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны праведзена дзяржаўных сялян рэформа 1867, паводле якой сяляне пераводзіліся на выкуп і далучаліся да разраду сялянуласнікаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. на Беларусі і ў Літве царскі ўрад праводзіў землеўпарадкаванне вольных людзей, якія павінны былі выкупіць арандаваныя землі або адмовіцца ад карыстання імі. Аналагічны характар мела чыншавая рэформа 1886, паводле якой арандатарамчыншавікам Беларусі, Правабярэжнай Украіны і Літвы неабходна было пацвердзіць свае правы на карыстанне зямлёй і выкупіць яе, інакш з гэтай зямлі іх зганялі. 3 мэтай стымулявання агр. капіталізму ў ліст. 1906 — чэрв. 1917 ажыццяўлялася сталыпінская аграрная рэформа. У Зах. Беларусі зямельная