• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рэформа 1925 прадугледжвала выкуп за поўны кошт часткі дзярж. і памешчыцкіх зямель, садзейнічала паскарэнню хутарызацыі, насаджэнню на «крэсах усходніх» польскіх вайск. і цывільных каланістаў — асаднікаў. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 зямля ў Расіі, у т.л. на Беларусі, была нацыяналізавана і перададзена бядняцкім і серадняцкім гаспадаркам. Але ў час калектывізацыі яе ў сялян адабралі і перадалі ў калектыўнае карыстанне калгасам і саўгасам. Пасля распаду СССР у постсацыяліст. краінах з пач. 1990х г. ажыццяўляюцца новыя А.р. Сутнасць іх у краінах Балтыі і Усх. Еўропы — ва ўмацаванні прыватнага землеўладання. у
    Расіі, Беларусі і інш. б. сав. рэспубліках — у стварэнні шматукладнай эканомікі ў агр. сектары (арэнда зямлі, рэарганізацыя калгасаў і саўгасаў у акц. твы, аграфірмы, кааператывы, стварэнне фермерскіх гаспадарак і інш.).
    Л.МДавыдзенка, У.А.Салановіч.
    АГРАТЭХНІКА (ад агра... + тэхніка), сістэма прыёмаў вырошчвання с.г. раслін, тэхналогія раслінаводства. Уключае апрацоўку глебы, унясенне ўгнаенняў, падрыхтоўку насення, сяўбу і пасадку, догляд пасеваў, барацьбу з пустазеллем. шкоднікамі і хваробамі с.г. раслін, уборку ўраджаю і інш. мерапрыемствы (усе працэсы ўзаемаабумоўлены і складаюць агратэхн. комплекс).
    Прыёмы А, звязаныя з выкарыстаннем сістэмы с.г. машын і заснаваныя на дасягненнях аграбіял. навук, пачалі складацца ў канцы 18 — пач. 19 ст. Задача сучаснай A —забеспячэнне высокіх ураджаяў пры мінім. затратах працы і сродкаў на адзінку высакаякаснай прадукцыі, захаванне ўрадлівасці глебы і ахова яе ад эрозіі (гл. Эрозія глебы). Выбар прыёмаў А. абумоўліваецца спецыялізацыяй гаспадаркі, глебавакліматычнымі ўмовамі, біял. асаблівасцямі культур і ажыццяўляецца ў сістэме севазваротаў.
    На Беларусі, размешчанай у зоне дастатковага ўвільгатнення і бедных дзярновападзолістых глебаў, асн. мэта А. — абагачэнне глебы пажыўнымі рэчывамі, паляпшэнне яе фіз.хім. уласцівасцяў, рэгуляванне воднага рэжыму (гл. Акультурванне глебы, Вапнаванне глебы, Меліярацыя). 3 мэтай найлепшага выкарыстання ўгнаенняў створана аграхім. служба і на ўсе гаспадаркі складзены аграхім. картаграмы. Распрацоўку тэарэт. асноў і нрактычных метадаў А. ўзначальваюць н.д. інты Мінва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Панннков В.Д., М н н е е в В . Г . Почва, клммат, удобренне м урожай. 2 нзд. М., 1987; Моргун Ф . Т . , Шнкула Н.К., Тарарнко А.Г. Почвозаіцятное земледелне. 2 нзд. Кнев, 1988; Механмзацня обработкн почвы н посева прп мнтенснвных технологнях возделывання сельскохозяйственных культур. Горкм. 1993.
    АГРАФІЗІКА (ад агра... + фізіка), агранамічная ф і з і к a , навука пра фіз. працэсы ў глебе і раслінах, выкарыстанне метадаў і сродкаў рэгулявання фіз. умоў жыцця с.г. культур для павышэння іх прадукцыйнасці. Сфар
    міравалася ў пач. 20 ст. Станаўленне А. звязана з імёнамі Э.Расела, А.Ф.Іофе, Дз.М.Пранішнікава, М.А.Качынскага і інш. Развіваецца на аснове аграноміі і фізікі. Уключае: фізіку глебы і прыземнага слоя паветра, святлокультуру раслін, спосабы і сродкі рэгулявання вонкавых умоў жыцця раслін. На Беларусі праблемы А. вывучаюцца ў н.д. інтах глебазнаўства і аграхіміі, меліярацыі і лугаводства, Бел. тэхнал. унце, Інце эксперым. батанікі АН Беларусі. Даследуюцца воднафіз. і цеплавыя ўласцівасці, воднапаветраны рэжым, водны і цеплавы балансы глебаў, вільгацезабяспечанасць с.г. і лясных культур, змена фактараў урадлівасці глебы пад уплывам меліярацыі і інтэнсіўнага земляробства, спосабы аптымізацыі фіз. умоў вырошчвання с.г. культур, уздзеянне ўмоў навакольнага асяроддзя на працэс фотасінтэзу (С.Г.Скарапанаў, В.Ф.Шабека, К.П.Лундзін. Р.ІАфанасік, Л.П.Смаляк, УЛ.Калер, М.І.Афанасьеў). Вынікі даследаванняў з’яўляюцца тэарэт. асновай гідратэхн. меліярацыі і апрацоўкі глебаў, павышэння прадукцыйнасці раслін, выкарыстоўваюцца ў агратэхніцы.
    Літ.: Растворова О.Г. Фнзмка почв. Л., 1983; Агрофнзнческне свойства почв н нх регулнрованне в условнях лнтенснвного земледелня. Саранск. 1989. М.ІАфанасьеў. АГРАММІЯ (ад агра... + хімія), a гр a намічная хімія, навука пра хім. працэсы ў глебе і раслінах, жыўленне раслін, выкарыстанне ўтнаенняў і сродкаў хім. меліярацыі глебаў; аснова хімізацыі сельскай гаспадаркі. Грунтуецца на дасягненнях аграноміі і хіміі.
    Пачала фарміравацца ў 2й пал. 18 — пач. 19 ст. Адзін з заснавальнікаў А франц. вучоны Ж.Бусенго. Развіццё ў Расіі звязана з працамі М.І.Афоніна, АЦ.Болатава, ААНартава, М.Г.Паўлава і інш., у замежжы — шведскага хіміка І.Валерыуса, ням. Ю.Лібіха і АТэера. У галіне А. працавалі Дз.І.Мендзялееў (першыя доследы па вывучэнні эфектыўнасці ўгнаенняў), К.АЦіміразеў, П.А.Костычаў, Дз.М.Пранішнікаў (заснавальнік аграхім. школы: распрацаваў тэорыю азотнага жыўлення раслін, навук. асновы фасфарытавання глеб) і інш. Вынікі аграхім. даследаванняў выкарыстоўваюцца пры раслрацоўцы пытанняў аховы земляў, ажыццяўленні папераджальных мер барацьбы з забруджваннем глебы.
    На Беларусі першыя аграхім. даследаванні праведзены ў ГорыГорацкай земляробчай школе (вывучэнне эфекгыўнасці гною), на Беняконскай с.г. (выкарыстанне лубіну на зялёнае ўтнаенне) і Мінскай балотнай (дзеянне ўгнаенняў на тарфяных глебах) доследных станцыях. Як самаст. навука развіваецца з 1920х г.: распрацоўка асноў вапнавання глебаў і вывучэнне дзеяння ўгнаенняў на розных глебах і культурах (А.К.КедраўЗіхман, Р.І.Пратасеня, І.Р.Уласенка, І.К.Шпілеўскі, В.І.Шэмпель, В.С.Рубанаў, У.М.Пілько, Р.Т.Вільдфлуш, З.П.Ганчарова, Б.Б.Бельскі), распрацоўка рацыяналь
    86 АГРАЦЭНОЗ
    ных спосабаў выкарыстання сідэратаў (Я.К.Аляксееў) і торфу як угнаення. Н.д. работа па праблемах А. вядзецца ў Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі, які стаў метадычным цэнтрам па кіраўніцтве ДзЯрж. аграхім. службай і геагр. сеткай доследаў з угнаеннямі, а таксама ў н.д. інтах земляробства і кармоў, меліярацыі і лугаводства, пладаводства, агародніцтва, бульбы, Бел. с.г. акадэміі, Гродзенскім с.г. інце, аддзелах аграхіміі абл. доследных станцый. Распрацаваны тэарэт. асновы і спосабы выкарыстання ўгнаенняў пад запланаваны ўраджай з улікам уласцівасцяў глебаў і біял. асаблівасцяў культур. Вывучаецца А. глебаў і жыўлення раслін з дапамогай мечаных атамаў (С.Н.Іваноў). Складаюцца дэталёвыя планы выкарыстання ўгнаенняў для палёў і культур кожнай гаспадаркі рэспублікі, размяркоўваюцца фонды мінер. угнаенняў і вапны, робяцца прагнозы ўраджайнасці с.г. культур, разлікі планавай і фактычнай акутшасці ўгнаенняў (Т.Н.Кулакоўская, І.М.Багдзевіч, Л.П.Дзяткоўская, Р.У.Васілюк). 3 1980х г. роля А. ў рашэнні праблем сельскай гаспадаркі нязмерна вырасла. Інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання с.г. культур у многім базіруюцца на рацыянальным выкарыстанні ўгнаенняў і інш. хім. сродкаў, пгто патрабуе распрацоўкі аптымальных рэжымаў жыўлення раслін, новых формаў угнаенняў і спосабаў іх прымянення.
    Літ.: Новое в повышеннн плодородая почв. Мн., 1988; Агрохммнческая характернстнка почв сельскохозяйственных угодай Республнкн Беларусь. Ч. 1—2. Мн., 1992.
    П.І.Шкурынаў.
    АГРАЦЭНОЗ, тое, іпто аграбіяцэноз.
    АГРАЭКАЛОПЯ (ад агра... + экалогія), сельскaгаспадарчая экал о г і я , раздзел прыкладной экалогіі, які вывучае ўплыў фактараў асяроддзя (біятычных і абіятычных) на прадукцыйнасць культурных раслін, а таксама струкгуру і дынаміку згуртаванняў арганізмаў, пгго насяляюць с.г. ўгоддзі, уплыў аграбіяцэнозаў на жыццяздольнасць раслін, якія культывуюцца. Асновы сучаснай А. распрацавалі вучоныя італьян. Дж.Ацы (1956) і ням. В.Тышлёр (1965). Гал. задача А. — размяшчэнне і выкарыстанне с.г. угоддзяў і прыродных экасістэм (участкі лясоў, лугоў, балот, помнікі прыроды, заказнікі і інш.) такім чынам, каб забяспечыць максімальную біял. прадукцыйнасць ландшафтаў і іх захоўванне. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС адной з цэнтр. праблем А. на Беларусі стала вывучэнне міграцыі радыенуклідаў у экасістэмах, у прыватнасці ў аграбіяцэнозах.
    АГРАЭНЕРГА, Навуковадаследчы інстытут энергетыкі і электрыфікацыі аграпра
    мысловага комплексу М і ністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1993 у Мінску на базе Усесаюзнага н.д. і тэхнал. інта мантажу, эксплуатацыі і рамонту машын і абсталявання жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых фермаў. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка навук. асноў перспектыўнага развіцця энергетыкі і элекгрыфікацыі аграпрамысл. комплексаў (АЛК), рац. энергазабеспячэння, спосабаў эфекгыўнага выкарыстання розных відаў энергіі, сістэм машын і абсталявання для паліўнаэнергет. комплексу, камплектаў халадзільнага абсталявання, сродкаў аўтаматызацыі для кіравання тэхнал. працэсамі, энергазберагальных, эколагабяспечных тэхналогій для галін АПК.
    У.Г.Бабіцкі.
    АІ'РЬІЗКА Іасафат Пятровіч (1826, Лепельскі рн Віцебскай вобл. — 30.3.1890), выдавец, журналіст, удзельнік рэв.вызв. руху 1860х г. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі унт са ступенню кандыдата права (1849). Працаваў у Мінве фінансаў. У Пецярбургу заснаваў друкарню, выдаваў газ. «Siowo» («Слова», 1859, на польск. мове, забаронена ўрадам), перавыдаў зб. стараж. законаў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны Валюміна легум і інпі. 3 студэнцкіх гадоў прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, падтрымліваў сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэв. твам «Зямля і воля». У 1863 гал. прадстаўнік варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыпгтаваны і прыгавораны да 20 гадоў катаргі.
    АГРЬІКАЛА (Agricola) Георг [сапр. Б а ў э р (Bauer); 24.3.1494, г. Глаўхаў, Германія — 21.11.1555], нямецкі вучоны ў галіне горнай справы і мінералогіі. Др медыцыны. На аснове даследаванняў прац аніычных вучоных па геалогіі і горнай справе, уласных назіранняў абагульніў і сістэматызаваў вопыт горнаметалург. вытвсці. Навукова абгрунтаваў асновы поіпуку і разведкі радовішчаў карысных выкапняў, падземнай распрацоўкі рудаў і іх абагачэння, металургіі, прабірнага майстэрства. Апісаў 20 новых мінералаў, прапанаваў метады вызначэння іх па вонкавых прыкметах. Вывучаў лекавыя ўласцівасці металаў і мінералаў.
    АГРЫКАЛА (Agricola) Мікаэль (сапр. С і м а н с ; каля 1508—10, г. Перная, Фінляндыя — 9.4.1557), пачынальнік Рэфармацыі ў Фінлявдыі, роданачальнік фінскай лры і літ. мовы. У 1536—39 вучыўся ў Вітэнбергскім унце ў ням. дзеячаў Рэфармацыі Лютэра і Меланхтана. Періпы пратэстанцкі лютэранскі епіскап у Фінляндыі (з 1554 епархія Аба). Выдаў першы буквар фін. мовы (1542), пераклады на фін. мову малітоўнікаў, Новага Запавету (1548), часткі Старога Запавету (1551—52) з вершаванымі прадмовамі, нарысамі па