• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Жалезнае крэсіва з селішча Адаменка,
    арт. Беларусі (1963). 3 1952 салістка Дзярж. нар. хору Беларусі. Выканальніца бел. нар. жартоўных песень і прыпевак (сола і ў дуэце з Г.Аўдзеенка).
    АДАМЕНКА, селішча і бескурганны могільнік кіеўскай культуры (паводле Л.Д.Побаля — позназарубінецкай) на Беларусі, каля в. Адаменка Быхаўскага
    рна Магілёўскай вобл. (у лры вядома і пад назвай Абідня), ва ўрочышчы Абідня. Раскапана каля 25% плошчы селішча і 12 пахаванняў з трупаспаленнем на могільніку. Выяўлены рэшткі наземных слупавых жытлаў, 29 паўзямлянак зрубнай канструкцыі, шкляныя пацеркі, фібулы, манета Геты (209— 212), падвескі з эмаллю (гл. Абідзенскія эмалі) і інш.
    АДАМОВА, вёска ў Беларусі, у Сакаўшчынскім с/с Валожынскага рна Мінскай вобл. Цэнтр калгаса імя І.Д.Чарняхоўскага. За 20 км на 3 ад Валожына, 100 км ад Мінска, 14 км ад чыг. ст. Багданаў, 2 км ад шашы Мінск—Гродна. 255 ж., 93 двары (1995). Базавая школа, бка, Дом культуры, аддз. сувязі.
    АДАМОВА, вёска ў Беларусі, у Полацкім рне Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. Чыг. ст. на лініі Віцебск— Даўтаўпілс. За 33 км на ПнЗ ад Полацка, 138 км ад Віцебска. 42 ж., 28 двароў (1994). Аддз. сувязі.
    АДАМОВІЧ Адам Іосіфавіч (5.12.1802, Вільня — 30.4.1881), вучонымедык, гісторык навукі. Др медыцыны (1824), праф. (1835). Скончыў Віленскую гімназію (1818), мед. фт Віленскага унта (1822). Выкладаў у Віленскім унце і Ветэрынарным інце Мед.хірург. акадэміі. 3 1842 гал. ўрач шпіталя ў Вільні. Аўтар навук. прац па ветэрынарыі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі і гісторыі медыцыны на Беларусі і ў Літве. Прэзідэнт Віленскага тва ўрачоў (з 1841). В.А.Гапоненка.
    АДАМОВІЧ Алесь (Аляксандр Міхайлавіч; 3.9.1927, в. Канюхі Капыльскага рна Мінскай вобл. — 26.1.1994), бел. пісьменнік, крытык, літ.знавец, грамадскі дзеяч. Чл.кар. АН Беларусі (1980), др філал. н. (1962), праф. (1971). У Вял. Айч. вайну партызан.
    92 АДАМОВІЧ
    Скончыў БДУ (1950), у 1962—64 слухач Вышэйшых сцэнарных курсаў (Масква). 3 1954 працаваў у Інце лры АН Беларусі, з 1987 дырэктар НДІ кінамастацгва (Масква). Літ. дзейнасць пачаў у 1953 як крытык. Найб. значныя літ.знаўчыя манаграфіі «Беларускі раман» (1961), «Маштабнасць прозы» (1972), «Здалёк і зблйку» (1976), «Браму скар
    баў сваіх адчыняю...» (1980), «Вайна і вёска ў сучаснай літаратуры» (1982), «Нічога важней» (1985). Як крьпык змагаўся супраць дагматычных уяўленняў пра лру, дбаў пра эстэт. аналіз, спалучаў яго са сцвярджэннем гуманіст. каштоўнасцяў. Адраджаў і развіваў знішчаныя ў перыяд сталінвму метадалагічныя прынцыпы праўдзівасці і гістарызму. 3 1959 выступаў як празаік. Пісаў на бел. і рус. мовах. У дылогіі «Партызаны» (раманы «Вайна пад стрэхамі», 1960, «Сыны ідуць у бой», 1963) раскрыў вытокі нар. супраціўлення акупантам у Вял. Айч. вайну (аднайм. кінадылогія на кінастудыі «Беларусьфільм», 1970, сцэнарый А. ў сааўт.). Змаганне з таталітарызмам у абліччы фашызму і камунізму складае асн. пафас «Хатынскай аповесці» (1972, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1976), рамана «Карнікі» (1980), аповесцяў «Венера» і «Нямко» (абедзве 1993). Па матывах «Хатынскай аповесці» кінафільм «Ідзі і глядзі» (сцэнарый А. і Э. Клімава, залаты медаль на Маскоўскім міжнар. кінафестывалі, 1985). У дакумент. кнізе «Я з вогненнай вёскі...» (1975, з Я.Брылём і У.Калеснікам) расказана пра трагедыю бел. Хатыняў. У апошнія гады жыцця выявіў сябе як паліт. дзеяч, змагаўся з пагрозай ядзернай вайны. Публіцыстыка А. ў кн. «Выберы —жыццё» (1986), «Дадумваць да канца» (1988), «Мы — шасцідзесятнікі» (1991), «Апакаліпсіс па графіку» (1992).
    Тв.: Собр. соч. Т. 1Л. Мн„ 1981—83.
    Літ.: Мележ 1. Пра «Хатынскую аповесць» // 36. тв. Мн., 1983. Т. 8; Б р ы л ь Я. Алесь Адамовіч // 36. тв. Мн., 1981. Т. 4; Б ы к а ў В. [Алесь Адамовіч] // Быкаў В. На крыжах. Мн., 1992; Каваленка В. Святло вялікіх мэт // Полымя. 1977. № 9; Д е д к о в Н. Во нмя справедлнвостн // Адамовнч А Карателн. М., 1981. М.А.Тычына.
    АДАМОВІЧ Аляксандр Фаміч (студз. 1900, в. Васюлькі Мядзельскага рна Мінскай вобл. — 1937), парт. і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў пач. вучылішча ў Радашковічах (1915). У 1916—19 у Адэсе, уваходзіў у бел. культ.асв. аргцыю «Беларускі гай». 3 1918 чл. Бел. сацыяліст. грамады, у 1919 чл. Камуніст. партыі. 3 1926 чл. ЦК КП(б)Б. 3 1922 інструкгар, заг. аддзела Бабруйскага пав. кта КП(б)Б, інтруктар ЦК КП(б)Б, сакратар Калінінскага акр. кта КП(б)Б (г. Клімавічы), сакратар Полацкага акр. кта КП(б)Б, заг. аддзела друку ЦК КП(б)Б, рэдакгар газ. «Беларуская вёска». У 1928—29 нам. наркома земляробства БССР. У вер. 1929 выключаны з партыі, звольнены з пасады. У ліп. 1930 арьшггаваны органамі АДПУ і зняволены на 10 гадоў. У 1937 прыгавораны да пакарання смерцю. Рэабілітаваны ў 1988.
    АДАМОВІЧ Антон (н. 26.6.1909, Мінск), гісторык і літаратуразнавец. 3 1928 вучыўся ў БДУ. У 1930 арыштаваны па надуманай справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы ў Расію. У 1938 вызвалены; вярнуўся ў Мінск, скончыў БДУ. У час 2й сусв. вайны чл. Цэнтр. рады Бел. нар. самапомачы, прэзідыума Бел. навук. тва, рэферэнт па справах прапагавды і прэсы пры Ген. камісарыяце Беларусі, супрацоўнік рэдакцыі «Менскай газэты» («Беларускай газэты»). Пасля вайны ў Зах. Германіі рэдагаваў бел. эмігранцкія газеты і часопісы. Адзін са стваральнікаў Мюнхенскага інта па вывучэнні СССР, кіраўнікоў бел. рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода». 3 1960 у ЗША. Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы і культуры Беларусі: «Бальшавізм на шляхах устанаўлення кантролю над Беларуссю» (1954); «Бальшавізм у рэвалюцыйным руху на Беларусі» (1956); «Як дух змагання Беларусі (да 100х угодкаў нараджэння Івана Луцкевіча)» (1983). Пісаў пра бел. лру («Максім Гарэцкі», 1928; «Якуб Колас у супраціве саветызацыі», 1955; «Супраціўленне саветызацыі ў беларускай літаратуры», 1958, на англ. мове). Аўтар тэндэнцыйных устутшых арт. да эмігранцкіх выданняў твораў Н.Арсенневай, М.Багдановіча, А.Гаруна, У.Жьшкі, Л.Калюгі, А.Мрыя, А.Салаўя, публікацый пра бел. паэтаў, якія былі рэпрэсіраваны (У.Дубоўка, Я.Пушча і інш.).
    АДАМОВІЧ Багуслаў (13.1.1870, Мінск — 1944), бел. мастак. Працаваў у жанры партрэта, у тл. мініяцюрнага. Сярод работ партрэты С.Тарноўскай (1904, мініяцюра, Нац. музей Кракава), Ігната Дыгаса (1920, мініяцюра, акварэль, гуаш на косці, Тэатр. музей Варшавы) і інш.
    АДАМОВІЧ Вячаслаў (Вацлаў) Антонавіч (19.2.1864, Віленская губ. — 21.2.1939), дзеяч бел. нац. руху пач. 20 ст., адзін з лідэраў яго правага, паланафільскага, крыла. У 1917 актывіст Бел. сацыяліст. грамады (БСГ), Вял.
    бел. рады, Цэнтр. бел. вайсковай рады. Кандыдат ад БСГ на выбарах ва Устаноўчы сход. У 1919—20 супрацоўнік вярбовачнага бюро Бел. вайсковай камісіі. Адзін са стваральнікаў аргцыі «Зялёны дуб». Удзельнік канферэнцыі бел. паліт. аргцый (Прага, вер. 1921), агітаваў за арыентацыю на Польшчу. Разам з П.Алексюком склікаў у Вільні Бел. з’езд (снеж. 1921), які аформіў праграму паланафільскай плыні бел. руху. Аўтар зб. абразкоў і легендаў «Тыпы Палесся» (1926, пад псеўд. Дзяргач).
    АДАМОВІЧ Георгій Віктаравіч (19.4.1894, Масква — 21.2.1972), рус. паэт і літаратурны крытык. Скончыў Петраградскі унт (1917). Прыхільнік акмеізму, у пач. 1920х г. уваходзіў у «Цэх паэтаў». 3 1923 у эміграцыі, у Парыжы. Вядучы літаратурнага аддзела газ. «Последнме новостн» (1920—30я г.). Аўтар збкаў верпіаў «Воблакі» (1916), «Чысцілішча» (1922), «Адзінства» (1967) і інш. Камернай лірыцы А. ўласцівыя матывы адзіноцгва, тугі, асуджанасці. У кн. «Адзінота і воля» (1955) артыкулы пра рус. пісьменнікаў 20 ст., у зб. «Каментарыі» (1967) эсэ пра літ. з’явы.
    АДАМОВІЧ Язэп Аляксандравіч (7.1.1897, г. Барысаў — 22.4.1937), дзярж. дзеяч БССР. 3 сак. 1918 у Смаленску ў штабе Чырв. гвардыі, удзельнік задушэння стракапытаўскага мяцяжу. 3 вер. 1918 ваен. камісар Магілёўскага і Лепельскага ваен. Саветаў. 3 вер. 1920 нар. камісар па ваен. слравах БССР, адначасова з 1921 нар. камісар унутр. спраў і нам. старшыні ЦВК і СНК БССР. Удзельнічаў у падрыхтоўчай рабоце па ўтварэнні СССР. У 1924 у складзе Часовага Бел. Бюро ЦК РКІІ(б) па ўзбуйненні тэр. Беларусі. У 1924—27 старшыня СНК БССР, у 1924—25 чл. РВС СССР. 3 1927 чл. Прэзідыума ВСНГ СССР і старшыня праўлен!!я Цукратрэста СССР, з 1932 на Д. Усходзе. Чл. ЦБ у 1920—22, ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1924, чл. ЦВК БССР у 1920—27 і СССР у 1924—29. Ва ўмовах масавых рэпрэсій скончыў жыццё самагубствам.
    АДАМОВІЧ Ян, бел. гравёр па шкле 18 ст. Працаваў на шкломануфактурах Радзівілаў у мяст. БялаПадляска (цяпер Польшча), на мануфактуры ў в. Урэчча (Любанскі рн Мінскай вобл.). У 1781 гравіраваў сталовы посуд і люстэркі.
    АДАМОЎ (Adamov) Арцюр (28.8.1908, г. Кіславодск, Расія — 15.3.1970), французскі драматург. У 1914 сям’я эміірыравала з Расіі. Вучыўся ў Майнцы і Жэневе. 3 1924 жыў у Парыжы. Ліг. дзейнасць пачаў у канцы 1920х г. сюррэалістычнымі вершамі. У 1942 быў вязнем канцлагера. Адчаем і разгубленасцю прасякнуты яго «Жахлівы дзённік» (1943) і аўтабіягр. аповесць «Прызнанне» (1946). У п’есах для «тэатра абсурду» (стваральнікам якога ён быў разам з
    АДАМЧЫК 93
    Э.Іанеска і С.Бекетам) «Пародыя», «Уварванне» (абедзве 1950), «Прафесар Таран» (1953) і інш. паказваў безвыходнасць, трагічную марнасць, абсурднасць жыцця, непазбыўную адзіноту. Ў фарсе «Усе супраць усіх» (1953) чалавек — марыянетка гіст. сітуацыі — то кат, то ахвяра. Вострая сац. праблематыка вызначае п’есы для паліт. тэатра: камедыю «Пінгпоні» (1955), трагіфарс «Паола Паолі» (1957), паліт. гратэск «Палітыка адкідаў» (1962), трагікамедыю «Святая Еўропа» (1966), драму «Звыш меры» (1968) і інш. Аўтар зб. артыкулаў пра тэатр «Тут і зараз» (1964), кн. ўспамінаў «Чалавек і дзіця» (1968). Перакладаў п’есы А.Чэхава і М.Горкага, інсцэніраваў «Мёртвыя душы» М.Гогаля.
    Тв.: Рус. пер. — Паоло Паолн // Пьесы современной Францнн. М., 1960; Весна семьдесят первого. М., 1968.
    Літ.: Проскурннкова Т.Б. Французская антвдрама. М., 1968.
    АДАМПАЛЬ, вёска ў Беларусі, у Нягневіцкім с/с Навагрудскага рна Гродзенскай вобл. За 19 км на ПнУ ад Навагрудка, 40 км ад чыг. ст. Наваельня. 24 ж., 10 двароў (1994).
    Заснавана каля І810 Адамам Храігговічам (ад яго імя і назва вёскі) у маёнтку Нягневічы, купленым у кн. Радзівіла. У 2й пал. 19 ст. адна з лепшых гаспадарак Рас. імперыі (уперіпыню на Беларусі выкарыстоўваліся шматпольныя севазвароты, меліяраваныя палі, наладжаны выраб галандскіх і швейцарскіх сыроў, якія збывалі за мяжу). У 1896 у фальварку А працавалі спіртзавод (з 1878), млын, маслабойня, майстэрні, хлебазапасны магазін. У 1915 зза акупацыі герм. войскамі фальварак спыніў дзейвасцв. У 1921—39 у складзе Польшчы. У 1930я г. ў А дзіцячы прьггулак. з 1944 дзіцячы дом, з 1960х г. спец. іпколаінтэрнат.