Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АДАПТАЦЫЯ (ад лац. adaptatio прыстасаванне) сацыяльная, працэс узаемадзеяння індывіда (групы, суполкі) з сац. асяроддзем. Харакгарызуецца прыстасаваннем да новых умоў жыцця, выпрацоўкай і акгуалізацыяй такіх якасцяў, што забяспечваюць выжыванне, зменай фактараў асяроддзя для найб. поўнага авалодання імі, пераглядам уласных дамаганняў і самаацэнак да рэальных умоў і суб’ектыўных магчымасцяў, пераадоленнем існуючых стэрэатыпаў, звычак. інерцыі мыслення. Чалавек здольны не толькі прыстасоўвацца, але і актыўна ўздзейнічаць на новыя ўмовы і абставіны, кантраляваць і рэгуляваць іх. Працэс А. можа быць татальны пры поўнай змене навакольнага асяроддзя і мэтавы (напр., змена месца работы і інш.). У псіхал. і сац. адносінах важна ўлічваць асаблівасці А. чалавека да працяглага ўздзеяння неспрыяльных фактараў (стрэсараў; гл. таксама Адаптацыйны сіндром). А. цесна звязана з асваеннем і прыняццем (інтэрыярызацыяй) індывідам нормаў і каштоўнасцяў таго грамадства, да якога ён належыць, у працэсе сацыялізацыі.
Літ.: Лебедев В.Н. Лнчность в экстремальных условпях. М., 1989; Свнрндов Н.А Соцнальная адаптацня лнчностп в коллектнве // Соцнол. нсслед. 1980. № 3.
САШавель.
АДАПТАЦЫЯ т э к с т у , скарачэнне і спрашчэнне друкаванага тэксту. Найчасцей адаптуюць літ. творы для пач. чытання (кнігі для дзяцей і інш.), а таксама іншамоўныя тэксты, прызначаныя для вывучэння мовы.
АДАПТАЦЫЯ ў біялогіі, развіццё новых біял. уласцівасцяў арганізма, папуляцыі, віду, біяцэнозу, якія забяспечваюць іх нармальнае існаванне пры змене ўмоў навакольнага асяроддзя. У эвалюцыйнагіст. плане ўзнікае і развіваецца на базе спадчынных змен (мутацый) і камбінавання іх пад кантролем адбору. Аснову А. арганізма складае сукупнасць морфафізіял. змен, накірава
АДАПТЫЎНАЯ 95
ных на захаванне адноснага пастаянства яго ўнутр. асяроддзя — гамеастазу. Сярод шматлікіх формаў А. вылучаюць генатыпічную, якая ажыццяўляецца праз натуральны адбор карысных ддя выжывання прыкмет, і ф е натыпічную (індывідуальную), іпто праяўляецца ііераважна ў колькаснай мадыфікацыі спадчынна абумоўленых уласцівасцяў.
А. забяспечваёцца неспецыфічнымі механізмамі, што ляжаць у аснове адаптацыйнага сіндрому, а таксама кампенсатарнымі працэсамі, якія залежаць ад характару патагеннага раздражняльніка. Напр., працэсы акліматызацыі да новых кліматагеагр. умоў, да фону — ахоўная афарбоўка жывёл і інш. Паслвдоўныя стадыі А да пэўнага спосабу жыцця могуць быць звязаны генеалагічна і складаць адаптыўны рад (напр., паступовае развіццё лятальнай перапонкі ў млекакормячых). У працэсе эвалюцыі адбываецца пастаянная змена прыватных А. і намнажэнне агульных (гл. таксама Адаптыўная радыяцыя). У арэале віду могуць быдь адаптыўныя зоны, якія вызначаюцца спецыфічным характарам прыстасаванасці. Найб. складаныя формы мае адаптацыя сацыяльная.
Літ.: Структурные основы адаптацнн л компенсацнн нарушенных функцнй. М., 1987; Шмальгаузен Й.Й. Проблемы дарвнннзма. Л., 1969. А.С.Леанцюк.
АДАПТАЦЫЯ ў т э х н і ц ы . здольнасць тэхнічных устройстваў і сістэм прыстасоўвацца да зменлівых умоў навакольнага асяроддзя ці да змен уласнай струкіуры, шго прыводзіць да павышэння эфекгыўнасці іх работы. Уласцівая сістэмам аўтам. кіравання, дзе А. дасягаецца за кошт змены параметраў, струкгуры, алгарьгтму функцыянавання ў залежнасці ад змены характарыстык знешняга асяроддзя і ўласцівасцяў аб’екта праз назапашванне і выкарыстанне інфармацыі. Найб. эфектыўна рэалізуецца ў мікрапрацэсарных сістэмах кіравання за конгг прымянення алгарытмаў кіравання, пабудаваных на прынцыпах саманастройкі, самаарганізацыі і саманавучання (гл. Самапрыстасавальныя сістэмы). АДАПТАЦЫЯГЕНЕЗ (ад адаптацыя + ...генезў адаптагенез, сукупнасць працэсаў узнікнення, развіцця і морфафізіял. пераўтварэнняў, якія забяспечваюць прыстасаванне (адаіггацыю) арганізмаў у працэсе эвалюцыі арган. свету. У вузкім сэнсе А. — узнікненне адаггтацый, а працэс развіцця і змены прыстасаванняў у працэсе індывід. жыцця арганізмаў і папуляцый наз. адаптацыямарфозам (тэрмін уведзены рус. біёлагам І.І.Шмальгаўзенам, 1939). А. звязаны са спадчыннасцю і зменлівасцю. Новыя прыстасаванні фарміруюцца ў выніку выжывання найб. прыстасаваных да існуючых умоў асяроддзя арганізмаў. У працэсе эвалюцыі адны прыстасаванні трацяць сваё значэнне і знікаюць, другія распаўсюджваюцца і робяцца харакгэрнымі для дадзенай групы арганізмаў. Вылучаюць 2 асн. шляхі адагггыўных пераўгварэнняў групы: павышэнне (або рэзкія змены) узроўню арганізацыі (арамарфоз) і развіццё без змен узроўню ар
ганізацыі (ідыяадаптацыя, кладагенез, адаптыўная радыяцыя). А.С.Леанцюк. АДАПТАЦЬІЯМАРФОЗ, гл. ў арт. Адаптацыягенез.
АДАПТОМЕТР (ад адаптацыя + ...метр), аптычная прылада для вызначэння адаптацыі вока: змены яго святлоадчувальнасці пры пераходзе ад вял. асветленасці паверхні ці яркасці аб’екга да цемнаты. А. вымяраюць парог (мінім. сілу) светлавога раздражнення, якое ўспрымаецца вокам.
АДАПТЬГЎНАЯ ЗОНА, узаемазвязаны комплекс умоў, які забяспечвае спецыфічныя геафіз. і экалагічныя патрэбнасці існавання жывёльных і раслінных аргднізмаў і гэтым вызначае тып адаптацыі вял. груп у працэсе макраэвалюцыі. Харакгарызуе стан прыстасаванасці арганізмаў да адаптыўнага ландшафту і біягеацэнозу. Тэрмін увёў амер. біёлаг Дж.Сімпсан (1944). Арган. свет можна разглядаць як сістэму шырокіх або вузкіх А.з., падобных у асн. рысах будовай экалагічна блізкіх форм, якія насяляюць іх і адпавядаюць умовам асяроддзя. Услед за засяленнем новай А.з. звычайна адбываецца адаптыўная радыяцыя.
АДАПТЫЎНАЯ РАДЫЯЦЫЯ, тып эвалюцыі, пры якім ад адной продкавай формы ўівараецца мноства разнастайных формаў арганізмаў у межах віду або групы роднасных відаў. Ляжыць у аснове адаптацыягенезу і з’яўляецца вынікам набыцця арганізмам прыстасаванасці (гл. Адаптацыя ў біялогіі) і пранікнення ў новыя адаптыўныя зоны. Праяўляецца ў разнастайнасці падпарадкаваных таксанамічных груп у межах кожнага буйнога таксона (напр., розныя віды грызуноў — вавёркі, суслікі, бабры, сям. драпежных млекакормячьк і інш.). Канцэпцыя А.р. сфармулдвана амер. вучоным Г.Осбарнам у сувязі з эвалюцыяй млекакормячых (1910).
Осбарн адрозніваў 5 гал. ліній спецыялізацыі ў будове канечнасцяў млекакормячых, залежных ад умоў месцазнаходжання і спосабаў перамяшчэння: хугкі бег у наземных відаў; рыючы лад жыцця ў відаў, якія жывуць пад зямлёй; плаванне ў відаў, што жывуць у ва~ дзе; лажанне ў дрэвавых відаў; планіраванне і палёт у відаў, жыццё якіх праходзіць у паветры. Асн. крыніца Ар. — унугрывідавыя працэсы (генетычная разнастайнасць відавых папуляцый, дыферэнцыроўка віду на геагр. і
Схема асноўных рэакцый і вынікаў адаптацыйнага сіндрому.
96 АДАПТЫЎН Ы
экалагічныя расы і інш.). Наяўнасць у продкавага аргаяізма якойнебудзь структуры або фізіял. функцыі, піто ў вельмі мадыфікаванай форме ёсць у больш высокаразвітых роднасных арганізмаў, сведчыць пра іх агульнае паходжанне і складае аснову эвалюц. тэорыі (гл. Філагенез). А. С.Леанцюк. АДАПТЬІЎНЫ РОБАТ, гл. Самапрыстасавальны робат.
АДАІІТЬІЎНЫЯ ТЬІПЫ, папуляцыі чалавека, аб’яднаныя фізіялагічнымі і марфалагічнымі адзнакамі, сфарміраванымі ў залежнасці ад геакліматычных умоў. У розных кліматычных зонах у людзей незалежна ад іх расавай і этн. прыналежнасці назіраецца тэндэнцыя да змены фізіял. і марфалаг. рысаў у кірунку, найб. спрыяльным для існавання ў гэтым асяроддзі. Напр., у арктычных умовах адзначаецца павышанае развіццё мускулатуры, мінералізацыя касцяка, павелічэнне колькасці бялку ў сываратцы крыві, змена ахоўных уласцівасцяў арганізма (паскарэнне рэакцыі асядання эрытрацытаў, нейтрафілёз, павелічэкне гамаглабулінавых фракцый сывараткі крыві). Паводле асаблівасцяў адаптыўных рэакцый вылучаюць аркгычны, кантынентальны, трапічны, высакагорны тыпы, тып сярэдняй зоны, арыдны (тып пустыні). Вывучэнне біял. адаптацыі і А.т. спрыяе высвятленню працэсу расаўгварэння.
Літ.: Алексеева Т.Н. Адаптнвные процессы в популяцмях человека. М., 1986; Тетако Л.Н., С а л н в о н Й.Н. Экологнческне аспекгы в антропологнческнх мсследованнях на террнторнн БССР. Мн., 1982.
Л.І.Цягака.
АДАІІТЭР. 1) у вылічальнай т э х н і ц ы электроннае прыстасаванне для ўзгаднення параметраў уваходных і выхадных сігналаў працэсара ЭВМ і перыферыйных прылад з мэтай іх спалучэння. Напр., А. падтрымкі клавіятуры, дысплея, друкавальнага прыстасавання. 2) У фатаграфіі прыстасаванне для спалучэння фотаапарата са зменным абсталяваннем, якое не прадугледжана канструкцыяй гэтага апарата, напр. аб’екіыва, дадатковай зменнай касеты са святлоадчувальным матэрыялам інш. фармату. 3) У радыётэхніцы тое, ііпо гуказдымальнік.
АДАРЧАНКА Анатоль Арсеньевіч (н. 20.9.1949, г.п. Старобін Салігорскага рна Мінскай вобл.), бел. медыкмікрабіёлаг. Др мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. інт (1972), з 1975 у гэтым інце. Навук. працы па этыялогіі, экалогіі і эвалюцыі ўнутрыбальнічных інфекцый у хірург. і апёкавых аддзяленнях; распрацаваў і ўкараніў новыя метады мікрабіял. дыягностыкі, тэрапіі і прафілакгыкі гнойнасептычных захворванняў.
Тв.: Handbuch der Antiseptik. Bd. 1—20. Berlin, 1984—89 (y сааўт.).
АДАСОБЛЕНАЯ ХВАЛЯ, тое, uno caЛІШ0Н.
АДАСОБЛЕНЫЯ ЧЛЕНЫ CKA3A. залежныя кампаненты, якія інтанацыйна і сэнсава выдзяляюцца ў сказе, каб надаць ім большае значэнне і павысіць камунікатыўную дзейнасць. Вызначаюцца немагчымасцю сінтаксічнай спалучальнасці з інш. членамі сказа, не аб’ядноўваюцца з імі ў словазлучэнні, адцзяляюцца ад іх працяглай паўзай, маюць сінтагматычны націск, аслабленую ці ўзмоцненую інтэнсіўнасць маўлення. Адносна свабодна размяшчаюцца ў структуры сказа і на пісьме выдзяляюцца коскай ці працяжнікам.
Ач.с. могуць быць дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні («Неба, зацягнутае шэрымі хмарамі, нізка навісла над лесам», У.Карпаў, «Быў у замку дзед Даніла, родам дзесь зпад Мазыра», Я.Колас), прыдаткі («Салавей, пясняр крылаты, г.рыляцеў вясной дахаты», Я.Пушча), дапаўненні («Замест цёмнай нуднай ночы — Ясны дзень даўно настаў», У.Хадыка), акалічнасці («Добра ў садзе
Адаптыўная радыяцыя плацэнтарных млекакормячых, якія маюць агульнага продка (у цэнтры).
хадзіць, сустракаючы сонечны ранак», П.Панчанка). Утвараюць сінгаксічна непадзельныя канструкцыі, якія заключаюць у сабе адпаведнае сцвярджэнне ці адмаўленне і выконваюць паўпрэдыкатыўную функцыю («Ужо не вернецца ніколі краса, адцвіўшая даўно», П.Трус) або служаць для канкрэтызацыі асобных словаформаў, выконваючы ўдакладняльнапаясняльную (непрэдыкатьіўную) функцыю («Там, далёка, за дамамі, разляглося поле», Я.Колас). ЛЛ.Лурок АДАТ (араб. звычай), звычаёвае права ў некаторых мусульманскіх народаў. Склаўся пры родаплемянных адносінах. Прызнае кроўную помсту, выкраданне нявест, мнагажонства, цялеснае пакаранне і інш.