• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АДАХАУШЧЫНА. вёска ў Беларусі, у Навасёлкаўскім с/с Ляхавіцкага рна Брэсцкай вобл., на р. Шчара. Цэнтр каліаса «Адахаўшчына». За 23 км на Пн ад г. Ляхавічы, 211 км ад Брэста, 10 км ад чыг. ст. Баранавічы. 267 ж., 102 двары (1995). Цэхі па вырабе скур, швейны, сталярны. Школасад, клуб, бібліятэка.
    АДАХОЎСКІ Хрыстафор (? — 1661), ваенны дзеяч ВКЛ. Палкоўнік. Служыў
    у гусарскай харугве Х.Паца (1648). За свой кошт сфарміраваў харугву лёгкай кавалерыі, на чале якой змагаўся са шведамі ў Жамойці, Інфлянтах і КурЛяндыі (1655—60). Ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 камандаваў палком, у 1660—61 на чале 15 харугваў удзельнічаў у баях супраць войска Далгарукага на тэр. Беларусі. Удзельнік канфедэрацыі супраць караля Яна II Казіміра, бітвы пад Кушлікамі 1661. Выступіў прыхільнікам замірэння з каралём. Загінуў у час узбр. сутычкі сярод канфедэратаў. П.Р.Казлоўскі. АДАШАЎ Аляксей Фёдаравіч (1530 ? — 1561), расійскі дзярж. дзеяч, дыпламат. 3 канца 1540х г. адзін з кіраўнікоў Лыбранай рады. У 1550я г. давераная асоба цара Івана IV Грознага, кіраваў унутр. і знешняй палітыкай дзяржавы. Пры ўдзеле А. да Расіі далучаны Казанскае (1552) і Астраханскае (1556) ханствы. У 1560 пасланы ваяводам у Лівонію. Прыхільнік экслансіі на У і Пд, А. быў сулраць акгывізацыі Лівонскай вайны 1558—83. Трапіў у няміласць да цара, зняволены ў Юр’еве (цяпер Тарту), дзе і памёр.
    АДБЕЛЬВАННЕ, б я л е н н е , тэхналагічны працэс выдалення дамешкаў і зннпчэння непажаданай натуральнай афарбоўкі матэрыялаў (натуральных і шгучных валокнаў, паперы, воску, скуры, футра, пластычных мас і інш.) для надання ім белага колеру ці перад фарбаваннем. Хімічнае А. ўключае папярэднюю апрацоўку матэрыялу хлорамінам, слабымі растворамі кіслот і шчолачаў або ферментатыўнымі прэпаратамі і наступнае ўздзеянне акісляльнікаў (гіпахларыгу натрыю ці кальцыю, пераксіду вадароду, хларьпу натрыю, перманганату калію) ці аднаўіяльнікаў (сярністага газу, гідрасульфіту ці бісульфіту натрыю). Аптычнае А. заснавана на дзеянні бясколерных флуарэсцыруючых арган. рэчываў — белафораў (вытворных стыльбену, аксазолу, імідазолу), якія ператвараюць УФвыпрамяненне дзённага (сонечнага) святла ў сінефіялетавы колер бачнага святла і такім чынам кампенсуюць паглынанне святла забруджваннямі. Матэрыялы пры гэтым набываюць высокую ступень белізны, фарбаваныя — яркасць і кантрастнасць. Ф а т a графічнае А. — прамежкавая стадыя апрацоўкі каляровых і чорнабелых кіна і фатаграфічных матэрыялаў, у выніку якой адбываецца акісленне метал. серабра відарыса акісляльнікамі (чырв. крывяная соль, біхрамат калію і інш.) у злучэнні белага колеру, пгго выдаляюцца пры далейшай апрацоўцы.
    АДБЕЛЬНЫЯ ГЛІНЫ, гліністыя горныя пароды з рэзка выражанымі ўласцівасцямі адсорбцыі. У мінулым шырока выкарыстоўваліся дая адбельвання сукна (адсюль назва). Ачышчаюць розныя рэчывы (пераважна вадкасці) ад пігментаў, муці, смолаў, слізі і інш. прымесяў. Складаюцца ў асноў
    АДВАЖНЫ 97
    ным з мантамарыланіту, сапаніту і інш. мінералаў. Трапляюцца пераважна ў адкладах мелавога, палеагенавага і неагенавага перыядаў, у месцах вулканічнай акгыўнасці. Выкарыстоўваюць пры ачыстцы нафты і нафтапрадуктаў, алею, тлушчаў, сокаў, воцату, вінаў і інш. 'Як адсарбенты прыдатныя актывізаваныя стужкавыя гліны, якімі багатыя Віцебскі, Полацкі, Петрыкаўскі рны Беларусі.
    АДБІВАЛЬНАЯ ПЕЧ, полымная плавільная печ, у якой цеплыня перадаецца матэрыялу ад газападобных прадуктаў згарання паліва і выпрамянення ўнутранай паверхні гарачай вогнетрывалай абмуроўкі.
    У бесперапынных An. загрузка шыхты і выгрузка гатовых прадуктаў плаўкі ідуць на працягу ўсяго працэсу работы печы (напр., у вытвсці шкла, пры рафінаванні свінцу). У садачных Ап. іпыхта загружаецца перыядычна, па заканчэнні працэсу ўся плаўка выгружаецца з печы (напр., выплаўка сталі ў мартэнаўскіх печах). Выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі, вытвсці шкла і інш.
    АДБІТАК, адлюстраванне тэксту, графічнай інфармацыі на паперы, кардоне і інш. матэрыяле, атрыманае з друкарскай формы. Адрозніваюць А. пробныя (для кантролю якасці) і тыражныя (прадукцыя, якая атрымліваецца з друкарскай машыны). Параўн. копія.
    АДБІТКІ раслін і ж ы в ё л , выкапнёвыя сляды існавання раслін і жыврл у слаях асадкавых парод, від акамянеласцяў. Звычайна ў выкапнёвым стане захоўваюцца А. лісця, ствалоў, пладоў і інш. частак раслін, шкілетаў, панцыраў, радзей цэлых жывёлін. Утварыліся з рэпггкаў пахаваных у асадках вадаёмаў і мінер. крыніц, дзюнных пясках, вулканічных туфах і магмах, каменным вугалі.
    Бываюць афарбаваныя вокісламі жалеза або марганцу, часам пакрыты вуглістай, крамянёвай або жалезістай плёнкай. На Беларусі А раслін трапляюцца ў адкладах усіх раздзелаў фанеразою ў выгладзе А лісця, пустот ад драўніны, шышак, пладоў, злепкаў дзеразападобных, членістасцябловых, папарацепадобных, рызоідаў, стыгмарыяў, А жывёл — у адкладах ад ардовіку да галацэну: трылабіты. губкі, каралы, ракападобныя, астракоды. малюскі, імшанкі, рыбы і інш. жывёлы. A раслін даследуе палеабатаніка, А жывёл — палеазаалогія.
    АДБІЦЦЁ СВЯТЛА, частковае ці поўнае вяртанне ў першае асяроддзе светлавога патоку, які падае на мяжу двух асяроддзяў з рознымі паказчыкамі пераламлення. Адбівальная здольнасць цела залежыць ад аптычных уласцівасцяў сумежных рэчываў, даўж. хвалі X святла, якое падае, і якасці адбівальнай паверхні.
    Калі няроўнасці паверхні падзелу меншыя за X, наглядаецца люстраное Ac. Пры гэтым выконваюцца 2 законы Ac.: адбіты прамень S' ляжыць у адной плоскасці з праменем S, ішо падае. і перпендыкулярам ON да адбівальнай паверхні ў пункцс падзення; Byran адбіцця Z’ роўны вутлу падзення а (рыс. 1). Калі няроўнасці адбівальнай паверхні
    болыпыя за X, святло адбіваецца па ўсіх напрамках у межах паўсферы — дыфузнае адбіццё (рыс. 2). У 1954 Ф.1.Фёдаравым адкрыта з’ява перпендыкулярнага да плоскасці падзення зруху адбітага пучка святла (гл. Фе'дарава зрух). Асобны выпадак Ac. — поўнае ўнутранае адбіццё. Памяншэнне Ac. дасягаецца прасвятленнем оптыкі\ для павелічэння адбіцця на люстраныя паверхні наносяць метал. дыэлекгрычныя пакрыцці. Гл. таксама Пераламленне свяша.
    АДБІЦЦЁ ХВАЛЯЎ, перавыпрамяненне хваляў перашкодамі са зменай напрамку іх распаўсюджвання. Адбываецца на непразрыстых целах, у якіх хвалі такой прыроды не распаўсюджваюцца, і неаднароднасцях асяроддзяў. Звычайна на мяжы падзелу асяроддзяў з рознымі ўласцівасцямі разам з А.х. адбываецца і пераламленне хваляў. Інтэнсіўнасць адбітай хвалі характарызуецца каэфіцыентам адбіцця, які залежыць ад прыроды хваляў і іх палярызацыі, уласцівасцяў асяроддзяў, вугла падзення і роўны адносіне патокаў энергіі адбітай
    Да арт. Адбіткі р а с л і н і ж ы в ё 1 — адбітак папараці з ніжняга мелу; 2 — маладыя і дарослыя трылабіты з кембрыйскіх адкладаў Сібіры.
    хвалі і той, што падае. Пры люстраным А.х. на плоскіх межах падзелу выконваюцца законы, якія суладаюць з законамі адбіцця святла.
    АДБОЙНІК, каменная прылада, з дапамогай якой у старажьпнасці расколвалі крэмень, счэсвалі з яго жаўлаковую скарынку, рабілі нуклеусы, адбівалі адшчэпы. Ў палеаліце як А выкарыстоўвалі рачную гальку ці жаўлакі крэменю. У неаліце паявіліся А з дзяржаннем, зробленым аббіваннем крамянёвага жаўлака.
    АДБОЙНЫ МАЛАТОК, ручны інструмент ударнага дзеяння, якім адбіваюць горныя пароды ад масіву, рыхляць цвёрдыя і мёрзлыя грунты, разбіваюць каменную або цагляную муроўку. асфальт і г.д. Рабочы орган — піка, долата або рыдаёўка, па хваставой частцы якіх (звычайна з частатой 1000—1500 удараў за мінуту) б’е баёк. Бываюць
    Адбіццё святла: 1 — люстраное; 2 — дыфузнае.
    пнеўматычныя (сціснутае паветра падаецца ад кампрэсараў, балонаў і інш.), электрычныя і бепзінавыя (з прыводам ад рухавіка ўнутр. згарання).
    АДБОР у б і я л о г і і , працэс дыферэнцыраванага ўзнаўлення генатыпаў у папуляцыі; вядучы факгар эвалюцыі. Дзейнічае на фоне генатыпічнай зменлівасці. Адрозніваюць А. у прыродзе — натуральны адбор і А., які праводзіцца чалавекам, — штучны адбор.
    АДБОРУ ПРАВІЛЫ ў фізіцы, умовы, што вызначаюць мапымасць пераходу квантавых сістэм (ядраў, атамаў, малекул і інш.) з пачатковага стану ў канчатковы пры фіз. працэсах, звязаных з выпрамяненнем і паглынаннем энергіі.
    Ап. выражаюць выкананне пэўных захавання законаў у дадзеным працэсе 1 фармулю
    г
    юцца ў выглядзе суадносін паміж квантавымі лікамі. Аснова тэарэт. вызначэння Ап. — патрабаванне адрознення ад нуля імавернасці пераходу паміж пач. і канчатковым станамі сістэмы, напр., імавернасць дыпольных пераходаў, звязаных з вьшрамяненнем святла атамам, адрозніваецца ад нуля пры змене квантавых лікаў ДЬ = ±1, As = 0, ДІ = 0 або ±1 (за выключэннем, калі I = 0 у пач. і канчатковым станах), дзе I, L і s — адпаведна квантавыя лікі поўнага моманту імпульсу электроннай абалонкі, арбітальнага моманту і агульнага спінавага моманту электронаў. Перахсды, якія падпарадкоўваюцца Ап. дыпольнага выпрамянення, наз. дазволенымі, у адваротным выпадку — забароненымі (іх імавернасць у атамах вельмі малая). Адпаведпыя Ап. існуюць у ядз. спектраскапіі і фізіцы элементарных часціц.	Л.М. Тамільчык.
    АДВАЖНЫ Вінцук (сапр. Г е р м a н о в і ч Язэп Станіслававіч; 4.3.1890, в. Гальшаны Ашмянскага рна Гродзенскай вобл. — 26.12.1978), бел. пісьменнік. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1913). Служыў ксяндзом. За азанні на бел. мове зазнаў ганенні польскіх улад. У 1924 у Друі ўступіў у ордэн марыянаў. У 1932 выехаў у Харбін (Кітай), у 1936 вярнуўся ў Вільню, адтуль выселены ў Полыпчу, потым зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кіт. ўладамі і перададзены ў СССР, дзе беспадстаўна асуджаны на
    98 АДВАКАТ
    25 гадоў. Вызвалены ў 1955, выехаў у Польшчу, потым у Італію, Англію, дзе рэдагаваў час. «Божым шляхам». Друкаваўся з 1917. Празаічная гуіарка «Як Казюк сабраўся да споведзі» (1928) пра маральнае самаўдасканаленне зах.бел. моладзі. Самадурства чьшоўнікаў выкрыў у вершаваным апавяданні «Як Гануля збіралася ў Аргентыну» (1930). Ay
    Tap збкаў вершаў «Беларускія цымбалы» (Вільня, 1933), «Байкі і інпіыя вершы» (Лондан, 1973) і інш., аповесці «Хлопец» (Вільня, 1935), успамінаў «Кітай—Сібір—Масква» (Мюнхен, 1962).