• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АДАМС (Adams) Джон (19.10.1735, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 4.7.1826), дзяржаўны дзеяч ЗША. У час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—S3 член 1га і 2га Кантынентальных кангрэсаў. Удзельнічаў у падпісанні Версальскага мірнага дагавора 1783. Першы пасланнік ЗША у Англіі (1785—88), пазней адзін з лідэраў партыі федэралістаў. У 1789—97 — віцэпрэзідэнт, у 1797—1801 прэзідэнт ЗША. У час прэзідэнства А. прыняты ў 1798 законы «Аб іншаземцах» і «Аб натуралізацыі» — супраць рэв. эміграцыі з Еўрбпы.
    АДАМС (Adams) Джон Каўч (5.6.1819— 21.1.1892), англійскі астраном. Прэзідэнт Лонданскага астр. тва, дырэкіар Кембрыджскай астр. абсерваторыі (з 1861). Працы па нябеснай механіцы (асн. з іх — тэарэтычнае вызначэнне векавога паскарэння Месяца). На аснове матэм. аналізу няправільнасцяў у руху планеты Уран незалежна ад УЛевер’е ў 1845 адкрыў планету Нептун. Прапанаваў рознасны метад лікавага інтэгравання звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў першага парадку.
    АДАМС (Adams) Джон Куінсі (11.7.1767, Куінсі, штат Масачусетс, ЗША — 23.2.1848), дзяржаўны дзеяч
    ЗША, дыпламат. Сын прэзідэнта Цж..Адамса. Першы пасланнік ЗША у Расіі (1809—14), садзейнічаў умацаванню рас.амер. адносін. У 1815—17 пасланнік ЗША у Англіі. У 1825—29 прэзідэнт ЗША. Адзін з аўтараў Манро дактрыны. Выступаў у кангрэсе як прадстаўнік памяркоўнага крыла праціўнікаў рабства.
    АДАМС (Addams) Джэйн (6.9.1860, Седэрвіл, штат Ілінойс, ЗІПА — 21.5.1935), грамадскі дзеяч ЗША. Дзеяч амер. сац. рэфармізму і міжнар. жаночага руху, пацыфістка. У 1889 заснавала ў Чыкага Халхаўс — комллекс сац., культ.асв. і інш. устаноў для беднякоўімігрантаў. Віцэпрэзідэнт Амер. асацыяцыі за выбарчае права жанчын (1911— 14), старшыня Жаночай партыі міру (з 1915), прэзідэнт Міжнар. жаночай лігі за мір і свабоду (1919—29). Нобелеўская прэмія міру 1931 (разам з Н.Дотлерам).
    ААдамсан. Апошняе дыханне карабля. 1899.
    АДАМС (Adams) Сэмюэл (27.9.1722, г. Бостан — 2.10.1803), амерыканскі паліт. дзеяч, адзін з арганізатараў вызв. барацьбы ў час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Кіраваў рэв. аргцыяй «Сыны свабоды». Заснаваў Карэспандэнцкі кт у Бостане (1772), на ўзор якога ва ўсіх англ. калоніях былі створаны падобныя рэв. органы ўлады. Выступаў за прыняцце «Біля аб правах» і адмену рабства. У 1794—97 губернатар штата Масачусетс.
    АДАМСАН (Adamson) Амандус Генрых (12.11.1855. г. Палдыскі, Эстонія —
    26.6.1929), эстонскі скулыггар. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1876—79), акадэмікам якой выбраны ў 1907. У традыцыях рус. рэаліст. скулытгуры выкананы найб. вядомыя яго работы: «Апошняе дыханне карабля» (1899), «Русалка» — ііомнік маракам, што загінулі на браняносцы «Русалка» (1902, Талін), помнік Чарнаморскай эскадры, зато
    ДжАдамс. В.УАдамчык.
    пленай у час Крымскай вайны (1905, Севастопаль).
    АДАМСІТ, дыгідрафенарсазінхларыд, HN(C6H4)2AsC1, гетэрацыклічнае злучэнне мыш’яку. Атрутнае рэчыва слёзатачывага дзеяння. Жоўтыя крышталі, tm 195 °C. Лятучы, нерастваральны ў вадзе і большасці арган. растваральнікаў, хімічна ўстойлівы. Як хім. зброя ўпершыню выкарыстаны ў 1ю сусв. вайну.
    АДАМЧЫК Вячаслаў Уладзіміравіч (н. 1.11.1933, в. Варакомшчына Дзятлаўскага рна Гродзенскай вобл.), бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1952—57). Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1965). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». 3 1982 гал. рэдакгар час. «Бярозка». Дэбютаваў вершамі ў 1952. Майстэрства апавядальніка засведчыў кн. «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972). Лірычнае самавыяўленне асобы з пакалення «дзяцей вайны» саступае месца эпічнаму адлюстраванню жыцця ў Зах. Беларусі. У тэтралогіі з раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1977, Літ. прэмія імя І.Мележа 1980), «Год нулявы» (1982), «I скажа той, хто народзіцца» (1985, за гэтыя раманы Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1988), «Голас крыві брата твайго» (1990) стварыў вобраз зах.бел. вёскі ва ўмовах даваен. польскай дзяржавы і ў час змагання з фашызмам. Лёс герояў гэтага нар. эпасу вельмі трагічны: іх імкненне жыць па нормах агульнапрынятай маралі, прага лепшых і найб. здольных быць карыснымі свайму народу ў абставінах, калі нац. ідэя не мае магчымасці вольна развівацца і самасцвярджацца, завяршаецца асабістым паражэннем. Пісьменнік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг,
    94 АДАН
    знаўца чалавечай душы і традыц. вясковага побыту. Маст. канцэпцыя эпохі і гіст. руху народа, зямля якога стала арэнай сутыкнення Захаду і Усходу, утрымлівае многія элементы «новага мыслення» з апорай на нац. і агульначалавечыя кайгтоўнасці. Аўгар фантаст. аповесці «Падарожжа на Буцафале» (1991), гіст. П’есы «Раіна Грамычына» (1991), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Якуб Колас» (1981) і інш.
    Th..Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1983.
    Літ.: Л е ц к а Я. Хараство і боль жыцця: Нарыс творчасці Вячаслава Адамчыка. Мн., 1985. М.А.Тычына.
    АДАН (Adam) Адольф Шарль (24.7.1803, Парыж — 3.5.1856), французскі кампазітар. Чл. Інта Францыі (1844). Скончыў Парыжскую кансерваторыю, з 1849 яе прафесар. У 1839—40 жыў у Пецярбургу. Сцвердзіў рамант. кірунак у франц. балеце («Жызэль, або Вілісы», 1841, «Карсар», 1856, і інш.). У Пецярбургу напісаў балет «Пірат». AyTap больш як 40 опер, у тл. «Паштальён з Ланжумо» (1836). Выступаў як муз. крытык. Рымская прэмія 1825.
    АДАНА (Adana), С е й х а н , горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля (адм. адэінка) Адана. Знаходзіцца на раўніне Кілікія на берагах р. Сейхан. 916 тыс. ж. (1990), з прыгарадамі 864 тыс. ж. На чыг. магістралі Стамбул—Багдад. Гандлёвапрамысл. цэнтр баваўнаводчага раёна. С.г. машынабудаванне, тэкст., харч., тытунёвая, хім., цэментная, дрэваапр. прамсць. Унт.
    АДАНСОН (Adanson) Мішэль (7.4.1727, г. ЭксанПраванс, Францыя — 3.8.1806), французскі батанік. Чл. Франц. АН (1759). Даследаваў трапічную Афрыку. Адзін з заснавальнікаў натуральнай сістэмы раслін, варыянт якой выклаў у працы «Сямейства раслін» (1763). У пошуках лагічных высноў класіфікацыі склаў 65 штучных сістэм, параўноўваў іх паміж сабой і па колькасці супадзенняў вызначаў ступень блізкасці супадпарадкаваных груп раслін паміж сабой (упершыню скарыстаў матэм. метады ў біялогіі). Прызнаваў магчымасць зменнасці відаў. 3 1772 захапіўся філасофіяй.
    Літ.: Adanson. The bicentennial of Michel Adanson’s Families des plantes. Pt. 1—2. Pittsburgh, 1963.
    АДАНТАЛОГІЯ [ад грэч. odus (odontos) зуб + ..логія], раздзел антрапалогіі, які вывучае зубную сістэму сучаснага і выкапнёвага чалавека ў эвалюцыйным, анатамічным, расавагенетычным планах і ў сувязі з захворваннямі. На падставе вымярэнняў англ. вучоны У.Флаўэр падзяліў расы на буйназубых (аўстралійцы, тасманійцы), драбназубых (еўрапейцы, індыйцы) і сярэднязубых (кітайцы, амерыканцы, індзейцы, малайцы). Методыка некаторых апісаль
    ных прыкмет прапанавана амер. даследчыкам А.Грдлічкам, які адзначыў асаблівасці будовы разцоў у амер. і мангалоіднай расаў. Рас. вучоны АА.Зубаў удакгіадніў методыку і прапанаваў адзіную праграму даследаванняў па этнічнай А. для народаў Усх. Еўропы і некат. рэгіёнаў Азіі. У Аддзеле антрапалогіі і экалогіі АН Беларусі сабраны і абагульнены шматлікія даныя аб варыяцыях зубных прыкмет у насельніцтва Беларусі, адзначана іх эпахальная зменлівасць. Метады А. дазваляюць выпрацаваць крытэрыі расавых і ўзроставых адрозненняў, рэканструяваць асн. заканамернасці расагенезу і стараж. міграцый чалавека.	Л.І.Цягака.
    АДАНТОМА [ад грэч. odus (odontos) зуб + ...ома], дабраякасная пухліна ў выглядзе кангламерату розных зубных тканак. Узнікае ад парушэння развіцця аднаго або некалькіх зубоў на верхняй ці ніжняй сківіцы, часцей каля карэнных зубоў. Мяккая A — ранняя стадыя развіцця пухліны — складаецца з эпігэліяльнай і злучальнай тканак. Назіраецца часцей у маладым узросце. Цвёрдая А. (абвапнаваная) можа ўключаць дробныя зубы або зубападобныя струкгуры, акаймаваныя капсулай. Лячэнне хірургічнае.
    АДАПТАГЕНЫ, лекавыя прэпараты расліннага паходжання, якія павышаюць адаптацыю арганізма да неспрыяльных умоў асяроддзя. Да іх належаць прэпараты з жэныйэню, радыёлы (залаты корань), элеўтэракоку і інш. раслін, якія маюць гліказіды, дубільныя рэчывы. флаваноіды, эфірны алей, арган. кты, мікраэлементы і інш. А. здольныя павышаць тонус цэнтр. нерв. сістэмы і працаздольнасць, дзейнасць залоз унутр. сакрэцыі (шчытападобнай, падстраўнікавай, гіпофізу, кары наднырачнікаў), устойлівасць артанізма да інфекц. захворванняў і інш. шкодных уздзеянняў асяроддзя (высокія ці нізкія тры, іравітацыйныя пераірузкі, інтаксікацыі прамысл. ядамі, іанізаванае апрамяненне і інш.). Выпускаюцца А. ў выглядзе настояў і вадкіх экстракгаў. АДАПТАЦЫЙНАЯ ФІЗІЯЛОПЯ. раздзел фізіялогіі, які даследуе прыроджаныя і набытыя прыстасавальныя рэакцыі розных сістэм жывых арганізмаў на вонкавыя ўздзеянні. Задачы А.ф.: даследаванне фізіял., біяхім. і струкгурных пераўтварэнняў, якія забяспечваюць адноснае пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма; вывучэнне механізма прыстасавання пры ўздзеянні факгараў навакольнага асяроддзя; вызначэнне гал. дзеючых факгараў і межаў нармальнага рэагавання; распрацоўка шляхоў карэкцыі парушаных функцый і інш. А.ф. вывучае генатыпічную (эвалюцыйную) і фенатыпічную (індывідуальную) адаптацыі. Значны ўклад у развіццё А.ф. зрабілі замежныя вучоныя К.Бернар, У.Кенан, Г.Селье, а таксама савецкія Л.А.Арбелі, П.К.Анохін, П.Д.Гарызонтаў, І.В.Давыдоўскі, Ф.З.Меерсон,
    В.П.Казначэеў, А.Д.Слонім, Ф.І.Фурдуй і інш. На Беларусі праблемы А.ф. вывучаюцца ў інтах фізіялогіі, біяхіміі, заалогіі АН Беларусі, мед. інтах (Мінск, Віцебск, Гродна). П.П.Мурзёнак. АДАПТАЦЫЙНЫ СШДРОМ. с т р э с, сукупнасць рэакцый жывога арганізма на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў (стрэсараў). Адрозніваюць 3 стадыі: трывоіі (мабілізацыя ахоўных сіл арганізма), рэзістэнтнасці або супраціўлення (прыстасаванне да цяжкай сітуацыі), знясілення (пры моцным і доўгім уздзеянні стрэсараў можа скончыцца смерцю). У развіцці А.с. гал. роля належыць пярэдняй долі гіпофіза і кары наднырачнікаў. Змены ў арганізме на стадыі рэзістэнтнасці небяспечныя (напр., павелічэнне артэрыяльнага ціску ў чалавека) і могуць прывесці да інсульту або інфаркту. Канцэпцыя А.с. прапанавана канадскім патолагам Г.Селье (1936).