• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    А.А.Лазарэвіч.
    АГЎЛЬНАЕ МОВАЗНАЎСТВА. агульная лінгвістыка, галіна мовазнаўства, якая вывучае універсальныя ўласцівасці і заканамернасці мовы як найважнейшага сродку зносін
    паміж людзьмі, а таксама агульныя рысы ўсіх моў або іх груп у плане будовы (структуры), функцыянавання і развіцця. Сярод гал. праблем А.м. — сац. сутнасць, знакавасць, развіццё мовы, мова і мысленне, мова і грамадства, мова і паэт. творчасць; тыпалогія моў паводле іх будовы і асаблівасцяў функцыянавання, метады даследавання мовы. Паводле асаблівасцяў прадмета і метадаў даследавання вылучаюць: агульную фанетыку, лексікалогію, граматыку, стылістыку; лінгвістычную паэтыку; сацыялінгвістыку; псіхалігнвістыку, матэматычную лінгвістыку, тэорыю перакладу; этналінгвістыку і інш. 3 А.м. цесна звязана прыкладное мовазнаўства, а таксама вывучэнне канкрэтных моў або груп моў. Фарміраванне А.м. адбывалася з пач. 19 ст., найперш у працах В.Гумбальта. Уклад у яго развіццё зрабілі АА.Патабня, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, Ф. дэ Сасюр. На Беларусі першыя публікацыі агульналінгвістычнага харакгару з’явіліся ў 1920я г. («Асноўныя пытанні мовазнаўства» П.А.Бузука, 1926). Бел. мовазнаўцы вывучаюць агульналінгвістычныя праблемы знакавага (семіялагічнага) харакгару мовы (В.У.Мартынаў), прыкладнога мовазнаўства (У.А.Карпаў, У.А.Зубаў), эксперым. фанетыкі (К.К.Барышнікава, ГА.Мятлюк, А.І.Падлужны), агульнай лексікалогіі (А.І.Кісялеўскі, БА.Плотнікаў), стылістыкі (М.Я.Цікоцкі), псіхалінгвістыкі (ГП.Кліменка, Б.Ю.Норман), тэорыі перакладу (П.І.Копанеў, В.П.Рагойша), сацыялінгвістыкі (Н.Б.Мячкоўская), двухмоўя (М.В.Бірыла, М.Г.Булахаў, А.Я.Міхневіч, П.ІІ.Шуба). У Інце мовазнаўства АН Беларусі створаны аддзел, у БДУ і Гродзенскім унце — кафедры тэарэтычнага і слав. мовазнаўства.
    Літ.: Мечковская Н.Б., Плотннков Б.Н., Супрун АЕ. Обіцее языкознанне: Сушность н нсторня языка. Мн., 1993. А.Я.Супрун. АГУЛЬНАЕЎРАПЁЙСКАЯ НАРАДА. гл. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
    АГУЛЬНАЗЁМСКІЯ ПРЫВІЛЁІ, заканадаўчыя акты ВКЛ, якія дзейнічалі на тэр. ўсёй дзяржавы і замацоўвалі правы розных сац. груп, найперш шляхты. Найб. вядомыя тры прывілеі 1387 вял. князя ВКЛ Ягайлы, два з іх (ад 20 і 22 лют.) вызначалі льготы феадалам за пераход у каталіцтва, вызвалялі каталіцкае духавенства ад дзярж. павіннасцяў і падаткаў. Гарадзельскі прывілей 1413 замацоўваў унію ВКЛ з Польшчай, пашыраў правы феадалаўкатолікаў і абмяжоўваў правы правасл. феадалаў. Прывілеямі 1432 і 1434 правасл. феадалам даваліся такія ж правы, як і католікам. Апошні прывілей гарангаваў асабістую свабоду і недатыкальнасць шляхты. Прывілеем 1447 вял. кн. Казімір забараняў надзяляць чужынцаў, у тл. палякаў, пасадамі, маёнткамі, землямі і чынамі ў ВКЛ, абмяжоўваў права пераходу сялян ад аднаго феадала да другога. Прывілеем
    1492 вял. кн. Аляксандр пацвердзіў ранейшыя правы шляхты, вызначыў асновы адм., цывільнага і крымін. права. У 1506 Жыгімонт I Стары выдаў прывілей, які пацвердзіў усе папярэднія прывілеі, дадзеныя духоўным і свецкім феадалам, гарадам, мяшчанам і наогул асобам усякага стану. Ім завяршыўся першы этап развіцця пісанага права ў форме А.п., потым асн. законамі краіны сталі Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 (пра кожны гл. асобны арт). Я.А.Юхо.
    АГЎЛЬНАЙ 1 НЕАРГАНІЧНАЙ ХІМІІ
    ІНСТЫТУТ Акадэміі навук Б е л а р у с і, навуковадаследчая ўстанова па распрацоўцы тэарэт. і пракгычных праблем агульнай і неарган. хіміі. Засн. ў 1959 у Мінску на базе Інта хіміі АН БССР (з 1929). Асн. кірункі навук. даследаванняў: сінтэз адсарбентаў і каталізатараў, неарган. матэрыялаў з зададзеным комплексам спец. уласцівасцяў;
    паверхневыя з’явы і дысперсныя сістэмы. Распрацаваны: тэхналогіі атрымання новых формаў мінер. угнаенняў; рэагентньм сумесі для флатацыі калійных рудаў Старобінскага радовішча; тэхналогіі хімічна ўстойлівых шклоэмаляў для апаратуры і трубаправодаў са сталі, акгываваных вугальных валокнаў і тканін, вогнебіяахоўных матэрыялаў, святлоадчувальных кампаўндаў і лакаў, медыцынскіх геляў.
    АГУЛЬНАНАРбдНАЯ МОВА, агульнавядомая, зразумелая ўсім носьбітам, шырокаўжывальная ў размоўнай паўсядзённай практыцы, не абмежаваная якімін. стылямі разнавіднасць нацыяльнай мовы. Бел. А.м. ўключае найб. ужывальныя моўныя сродкі (у першую чаргу лексічныя), пашырана на ўсёй тэр. Беларусі. У сучасным грамадстве ролю Ам. выконвае бел. літаратурная мова, якая служыць агульнанац. сродкам моўных зносін. Сучасная бел. літ. мова (асабліва яе размоўная разнавіднасць) як А.м., у адрозненне ад тэрьпарыяльных (дыялект) і сацыяльных (сацыяльны дыялект, арго) разнавіднасцяў, з’яўляецца зразумелай для ўсіх беларусаў і служыць сродкам моўнага адзінства нацыі. А.А.Лукашанец.
    АГУЛЬНАРЎСКІЯ ЛЕТАПІСНЫЯ
    ЗБОРЫ. летапісныя помнікі, якія ўключалі летапісанне розных цэнтраў сярэдневяковай Русі і выкладалі гісторыю асобных абласцей і княстваў з агульнарус. пункіу гледжання. У 12—13 ст. складаліся ў манастырах і пры двары ўладзімірскіх князёў, у 14—16 ст. — пераважна пры дварах мітрапалітаў і вял. рус. князёў. Характарызуюцца разнастайнасцю крыніц і шырынёй паліт. кругагляду. Паняцце «Ал.з.» ўведзена К.К.Шахматавым. Іх з’яўленне ён звязваў з дзейнасцю рус. мітрапалітаў і датаваў пач. 14 ст. Ў сучаснай гіст. навуцы першым з А.л.з. прынята лічыць «Аповесць мінулых гадоў».
    АГУРОК 89
    АГЎЛЬНАЯ АФРАМАЎРЫКІЙСКАЯ
    АРГАНІЗАЦЫЯ (Organisation Commune Africaine et Mauricienne; OKAM), аб’яднанне афрыканскіх дзяржаў. Створана на базе Афрамалагасійскага саюза (засн. ў 1961; з 1964 Афрамалагасійскі саюз эканам. супрацоўніцтва, у 1965— 74 Агульная афрамалагасійская і маўрыкійская аргцыя). Уваходзяць (1994): Бенін, БуркінаФасо, Котд’Івуар, Маўрыкій, Нігер, Руанда, Сенегал, Сейшэльскія Астравы, Тога, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (ЦАР). Гал. мэта — умацаванне эканам., сац., тэхн. і культ. супрацоўніцтва краінудзельніц. Вышэйшы орган — канферэнцыя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Штабкватэра ў г. Бангі (ЦАР). Друкаваны орган час. «Nations Nouvelles» («Нацыянальныя навіны»).
    АГУЛЬНАЯ ЛІНГВІСТЫКА, тое, што агульнае мовазнаўства.
    АГЎЛЬНАЯ МЁРА д з в ю х або некалькіх аднародных Beni ч ы н я ў, велічыня таго ж роду, якая ўтрымлівае цэлы лік разоў ва ўсіх зададзеных велічынях. Дзве велічыні, што не маюць А.м., наз. несувымернымі (гл. Сувымерныя і несувымерныя велічыні).
    АГУЛЬНАЯ ТЭОРЫЯ АДНОСНАСЦІ, гл. ў арт. Адноснасці тэорыя.
    АГУЛЬНАЯ ТЭОРЫЯ СІСТЭМ, навуковая канцэпцыя даследавання аб’ектаў, якія ўяўляюць сабой сістэмы. Цесна звязана з сістэмным падыходам, з’яўляецца канкрэтызацыяй і логікаметадалагічным выражэннем яго прынцыпаў і метадаў. А.т.с., адну з першых версій якой распрацаваў Л.Берталанфі, абагульняе прынцыпы цэласнасці, аргцыі, эквіфінальнасці (дасягнення сістэмай аднолькавага канчатковага стану пры розных зыходных умовах) і ўзаемаадназначнай адпаведнасці — ізамарфізму (гл. Ізамарфізм і гомамарфізм). У межах гэтай канцэпцыі было арганізавана даследаванне адкрытых сістэм, якія пастаянна абменьваюцца рэчывам і энергіяй са знешнім асяроддзем. У 1950—70я г. існавалі і інш. падыходы да пабудовы А.т.с. (М.Месаровіч, Л.Задэ, Р.Акоф, Дж. Клір, У.Н.Садоўскі, АІ.Уёмаў, Ю.А.Урманцаў, Р.Калман, Э.Ласла і інш); асн. ўвага звярталася на распрацоўку логікаканцэіттуальнага і матэм. апарата сістэмных даследаванняў.
    Літ.: Садовскнй В.Н. Основання обіцей теорнн снстем: Логлкометодол. аналнз. М., 1974; Уёмов АН. Снстемный подаод н обіцая теорня снстем. М., 1978; Bertalanffy Z. v. General system theory: Foundations, development, applications. New York, 1969.
    АГЎЛЬНАЯ ЎЛАСНАСЦЬ, маёмасць, якая адначасова належыць двум і болей уласнікам, незалежна ад формы ўласнасці. У Рэспубліцы Беларусь можа належаць двум або некалькім аргцыям, дзяржаве і адной або некалькім аргцыям, двум і болей грамадзянам.
    А.ў., у якой вызначана доля, што належыць кожнаму ўласніку, з’яўляецца іх долевай уласнасцю. А.ў., дзе такая доля не вызначана, — іх сумесная ўласнасць. Валоданне, карыстанне і распараджэнне А.у. ажыццяўляецца са згоды ўсіх яе ўдзельнікаў; у выпадку рознагалосся вызначаецца праз суд па іску любога з яе ўдзельнікаў.
    Кожны ўдзельнік агульнай долевай уласнасці абавязаны суразмерна са сваёй доляй удзельнічаць у выдатках на зборы, падаткі і інш. плацяжы па агульнай маёмасці; мае лрава на адчужэнне сваёй долі інш. асобе ці вылучэнне яе з агульнай маёмасці. Пры продажы долі пабочнай асобе астатнія ўдзельнікі агульнай долевай уласнасці маюць пераважнае права куплі. Г.А.Маслыка. «АГЎЛЬНЫ ДАГАВОР» 1952, Б о н скі дагавор. Падпісаны паміж урадамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі з аднаго боку і ФРГ з другога 26 мая ў Боне. Адмяняў акупац. статут на тэр. Зах. Германіі і ствараў дагаворную аснову для адносін паміж гэтымі дэяржавамі.
    Паводле. «Ад.» ўрад ФРГ абавязваўся выконваць усе заключаныя раней ад імя Зах. Германіі дагаворы і пагадненні. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя пакідалі за сабой права размяшчаць на тэр. ФРГ свае войскі. «Ад.» падлягаў ратыфікацыі ўсімі краінаміўдзельніцамі і павінен быў уступідь у дзеянне разам з Парыжскім дагаворам 1952. Паколькі Нац. сход Францыі 30.8.1954 Парыжскі дагавор адхіліў, «Ад.» страціў сваю сілу. 3 некаторымі папраўкамі ён быў уключаны ў Парыжскія пагадненні 1954.
    АГУЛЬНЫ ПРАЦОЎНЫ СТАЖ, гл. ў арт. Працоўны стаж.
    «АГЎЛЬНЫ РЬІНАК», назва Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва.
    АГУЛЬНЫ СЫРТ, платопадобнае ўзвышша на ПдУ Еўрап. часткі Расіі, водападзел рэк басейнаў Волгі і Урала. Працягваецца з 3 на У на 500 км, на У прымыкае да Паўд. Урала. Выш. да 405 м. Складзены з пясчанікаў, глін і вапнякоў. Месцамі трапляюцца купалападобныя астанцы—шыханы. Развіты карст. Дзірваністазлакавыя, пераважна
    ўзараныя, стэпы. Пасевы збожжавых культур.
    АГЎЛЬЯС, А г у л ь я ш (Agulhas; ад партуг. agulha іголка), паўд. мыс Афрыкі; гл. Ігольны мыс.
    АГУЛЬЯС (Agulhas), Ігольнага мыса катлавіна, падводная катлавіна на граніцы Індыйскага і Аглантычнага акіянаў, паміж мацерыковымі схіламі Паўд. Афрыкі і АфрыканскаАнтарктычным хрыбтом. Даўж. каля 1100 км, шыр. каля 1000 км, глыб. да 6150 м.
    АГЎЛЬЯСАВА ЦЯЧЭННЕ. гл. Ігольнага мыса цячэнне.
    АГУНОВІЧ Эдуард Канстанцінавіч (н. 16.12.1938, г. Рэчыца), бел. мастак. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). Удзельнік маст. выставак з 1966. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, акварэлі, маст. афармленні музеяў, выставак, спектакляў. Аўтар праекіаў маст. афармлення экспазіцый Домамузея I з’езда РСДРП у Мінску, музея сав.польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага рна Магілёўскай вобл., філіяла Нац. музея гісторыі і культуры Беларусі ў Заслаўі Мінскага рна, Літ. музея Я.Купалы ў Мінску і яго філіяла ў в. Вязынка Маладзечанскага рна Мінскай вобл., Літ. музея М.Багдановіча ў Мінску (Дзярж. прэмія Беларусі 1993) і інш. Аформіў бел. аддзелы на выстаўках СССР у Індыі і ГДР (1976, 1980). Работы ў кніжнай графіцы: афармленне і іл. да паэм «Тарас на Парнасе» (1967), «Сымонмузыка» Я.Коласа (1968) і інш. Аўтар станковых работ: серыі ў тэхніцы афорта «Дзяцінства» (1977), «Маці Божая, Маці Краіна» (1979), «Спрадвечнае» (1980), «Крык кнігаўкі» (1981).