• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АГУРОК (Cucumis), род аднагадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Вя
    90 АГУРОЧНІК
    дома каля 30 відаў, гал. ч. у Афрыцы, некалькі відаў у Азіі. Найб. пашыраны А пасяўны (С. sativus). Радзіма — Івдыя, дзе А. вядомы за 3 тыс. г. да н.э. Вырошчваецца ў многіх краінах свету, пераважна ў зоне ўмеранага клімату. Адна з пашыраных харч. культур.
    Сцябло паўзучае, даўж. да 1,5 м, з простымі вусікамі, шорсткаапушанае. Лісце чаргаванае, 5лопасцевае, радзей суцэльнае. Кветкі ў пазухах, аднаполыя, мужчынскія, адзіночныя або ў шчытках, жан. адзіночныя. Плод — гарбузіна, розная па форме 1 велічыні (даўж. 5—70 см); ёсць партэнакарпічныя (безнасенныя) формы. Святло і вільгацелюбівая расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расада. Вегетац. перыяд ва ўмовах Беларусі 90—105 суг. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых перагноем. Ураджайнасць у адкрьггым гртаце 12—46 т/га, у цяпліцах 15—25 кг з 1 м2 Плады маюць у сабе ваду (95—96%), цукры, бялковыя рэчывы, клятчатку, мінер. элементы, вітаміны, арган. кты і інш. рэчывы. Найб. папулярныя сарты на Беларусі Доўжык, Зграбны, Нежынскі мясцовы, Нерасімы 40; перспектыўныя — Беларускі, Вадалей, Дэкан, Канкурэнт, Куставы і інш. Асн. шкоднікі А: парасткавая муха, тля, павуцінны клеіпчык; хваробы: перанаспароз, мучністая раса, аліўкавая плямістасць.
    Літ.: Огурцы. 2 нзд. Мн., 1987; Е р о х н н Н . Е . , Стрельцов С.Д. Огурцы н томаты: на грядке, в теплвде, в комнате. 2 нзд. Донецк, 1991.
    АГУРОЧНІК, б у р а ч н і к (Borago), род адна і шматгадовых травяністых раслін сям. бурачнікавых. 3 віды, пашыраныя пераважна ў Міжземнамор’і. Лёгка дзічэе, як пустазелле трапляецца ў Еўропе і Зах. Азіі. На Беларусі — А. лекавы, або агурочная трава (D. officinalis), — адналетнік.
    Выш. 30—100 см, сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае з агурочным пахам і смакам (адсюль назва). Цвіде ў чэрв. — ліпені. Кветкі блакітныя, ружовыя, белыя, у суквеццяхзавітках. Плод — чатырохарэшак. Лекавая (мачагонны, патагонны, змякчальны сродак), меданосная і дэкар. расліна, вырошчваюць як агародніну (маладое лісце прыдатнае на салату).
    АГУРСКІ Самуіл Хаімавіч (29.4.1884, Гродна — 19.8.1947), бел. гісторык. Чл.кар. АН 'БССР (1936). Удзельнік рэв. руху ў 1905—07, чл. Бунда. 3 1906 у эміграцыі. Пасля Лют. рэв. 1917 вярнуўся на Беларусь, у 1918 уступіў у КП(б)Б, быў ваен. камісарам у Віцебску. У 1924—33 на кіруючых пасадах у парт.навук. установах Мінска і Масквы, з 1934 нам. дырэкгара Інта нац. меншасцяў АН Беларусі. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху на Беларусі. Лічыў праявай нацыяналізму святкаванне ў 1926 юбілею бел. газет «Наша долж> і «Наша ніва»; паўстанне 1863—64 харакіарызаваў як рэакц. памешчыцкаклерыкальнае; абвінавачваў У.Ігнатоўскага і З.Жылуновіча ў нацыяналізме. Бел. нац. рух пасля Лют. рэв. 1917 хара
    кгарызаваў як шавіністычны. У 1938 арыштаваны, у 1939 сасланы ў Казахстан на 5 гадоў. Рэабілітаваны ў 1956.
    АГУЦІ, г а р б aтыя з а й ц ы (Dasyprocta), род млекакормячых атр. грызуноў. 20 відаў. Жывуць каля рэк у трапічных лясах і сухіх саваннах Паўд. і Цэнтр. Амерыкі, вва Трынідад і М.Антыльскіх авоў на выш. да 2 км.
    Даўж. цела 41—62 см, хваста 1—3,5 см, маса 1,3—4 кг. Афарбоўка ад ярказалацістай (D. aguti) да цёмнашэрай (D. fuliginosa). На доўгіх задніх нагах 3 пальцы. Добра плаваюць. Кормяцца лісцем, пладамі, арэхамі. Шкодзяць плантацыі цукр. трыснягу. Аб’ект палявання.
    АДА (Adda), рака на Пн Італіі, левы прыток р. По. Даўж. 313 км, пл. бас. 8 тыс. км . Пачынаецца ў Альпах з воз. Канкана.
    Агурок.
    У вярхоўі цячэ па даліне Вальтэліна, цераз воз. Кома, перасякае перадгор’і Ламбардскіх Перадальпаў, у ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне. Паводкі вясной, летам і восенню. Сярэдні расход вады каля 250 м3/с. ГЭС. Злучана каналам з г. Мілан.
    АДАД, А д у , у шумераакадскай міфалогіі бог грому, навальніцы, ветру. Увасабляе і згубныя і пладаносныя сілы прыроды. Маляваўся з молатам у адной руцэ і пуком маланак у друтой. Эмблемай А. звычайна быў двухзубец ці трызубец маланкі. У іканаграфіі з вобразам А. звязваецца бык як сімвал урадлівасці і неўгаймоўнасці.
    АДАЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У м у з ы ц ы : 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2й) цыклічнага твора ў тэмпе А. У б а л е ц е : 1) павольная сольная або дуэтная камлазіцыя; 2) асн. частка складаных танц. формаў (падэдэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.
    АДАНХОХ, вяршыня Гал. хрыбта Вял. Каўказа на Пд ад Цэйскага ледавіка, у Паўн. Асеціі. Выш. 4408 м.
    АДАЛЕСКАРЫЙ (ад лац. adolesco падрастаю), лічынкавая стадыя некаторых паразітных трэматод. Развіваецца ў навакольным асяроддзі з цэркарыя, выдзеленага прамежкавымі гаспадарамі (малюскамі). 3 вадой ці кормам трапляе ў арганізм канчатковага гаспадара (пазваночныя жывёлы, чалавек), дзе развіваецца ў палаваспелую трэматоду. Стадыя А. ўласціва, напр., цыклу развіцця пячоначнай двухвусткі — узбуджальніка фасцыялёзу.
    АДАЛІЯ, другая назва г. Анталья ў Турцыі.
    АДАМ (стараж.яўр. чалавек), у Бібліі і Каране першы чалавек, прабацька ўсіх людзей, якога стварыў Бог па сваім падабенстве і пасяліў з Евай у раі, адкуль яны былі выгнаны за грэхападзенне. Паводле падання, пражыў. 930 гадоў і быў пахаваны на Галгофе на тым месцы, дзе пазней быў распяты на крыжы Ісус Хрыстос.
    АДАМ( Adam) Роберт (3.7.1728, г. Керколды, Вялікабрытанія — 3.3.1792), англ. архітэкгар, прадстаўнік класіцызму. Разам з братам Джэймсам праекіаваў рацыянальныя па планіроўцы сядзібныя дамы (Кенвудхаўс у Лондане, 1767—69), грамадскія будынкі (унт у Эдынбургу, 1789—91), гар. кварталы (Адэльфі ў Лондане, 1768— 72) і інш. Выкарыстоўваў строгія класічныя формы, вытанчаны дэкор, надаваў вял. значэнне афармленню інтэр’ера, мэблі.
    АДАМ (А д а м у с ) Рэйнальд (1602, зямля РэйнландПфальц, Германія — ?), кальвінісцкі тэолаг, педагог у ВКЛ. Адукацыю атрымаў у Лейдэнскім унце (Нідэрланды). Выкладаў у Слуцкай школе. Адзін з аўтараў выдадзеных у
    АДАМОВІЧ 91
    Любчы статута, праграмы і раскладу заняткаў для гэтай школы (1628), аўтар дапаможнікаў па рыторыцы і гісторыі (1629). У кнігах А. ёсць звесткі аб прыродзе і жыхарах Беларусі. 3 1642 працаваў на Беларусі інспекіарам школ і бібліятэкарам.
    АДАМ БРЭМЕНСКІ (Adam von Bremen; ? — паміж 1081 і 1085), паўночнагерм. храніст, брэменскі канонік. Аўтар працы «Жыццяпісы епіскапаў Гамбургскай царквы» (паміж 1072 і 1076, 4 кн., на лац. мове), засн. на хроніках, манастырскіх аналах, дакументах з архіва Брэменскага архіепіскапства і інш., у якіх адлюстраваны гісторыя, геаграфія, культура, побыт скавдынаваў і зах. славян, гісторыя славянагерм. адносін. АДАМАЙЦІС (Adomaitis) Рэгімантас (н. 31.1.1937, г. Шаўляй), літоўскі акцёр. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў акцёрскае аддз. Кансерваторыі Літвы (1962). Працаваў у Капсукскім і Каўнаскім драм. трах, з 1967 у Тры драмы Літвы. Мастацтва А. вызначаецца псіхал. 'глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю.Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г.Ібсена) у тры Дзярж. прэмія Літвы 1982. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя харакгары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).
    АДАМАНТАН, трыцыкладэкан, хімічнае злучэнне, насычаны цыклічны вуглевадарод СіоНіб, мал. м. 136,23. Бясколерныя лятучыя крышталі з пахам камфоры, tn;i=269 °C, шчыльн. 1,07Ю3 кг/м . Устойлівы да 660 °C, яго атамы вугляроду ўтвараюць структуру алмазу. А. і яго гамолагі ёсць у нафце.
    Агрыманы ізамерызацыяй з тэтрагідрапентадыену. Вытворныя А выкарыстоўваюцца як лек. сродкі (рэмантадаін), сінт. змазкі, мадыфікатары для атрымання злучэнняў з высокай тэрмічнай і хім. трываласцю.
    АДАМАР (Hadamard) Жак (8.12.1865, Версаль — 17.10.1963), французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1912), замежны чл. AH СССР (з 1929, чл.кар. з 1992). Скончыў Вышэйшую нармальную піколу ў Парыжы (1890). Праф. Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага унта і полпэхн. школы (1900— 35) і інш. Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі функцый, тэорыі лікаў, праблемах устойлівасці ў механіцы. Даследаванні А. зрабілі значны ўплыў на стварэнне функцыянальнага аналізу.
    Літ.: Л е в н П. Жак Адамар // Успехн мат. наук. 1964. Т. 19, вып. 3 (117).
    АДАМАЎ Аркадзь Рыгоравіч (н. 13.7.1920, Масква), рус. Пісьменнік. Скончыў Маскоўскі унт (1948). Аўтар кніг, прысвечаных рус. даследчыкам, падарожнікампершаадкрывальнікам. 3 сярэдзіны 1950х г. працуе ў дэтэкгыў
    напрыгодніцкім жанры: аповесці «Справа «стракатых» (1956), «Зграя» (1966), «...3 многімі невядомымі» (1967—68), «Вячэрні круг» (1982), раманы «Злым ветрам» (1973) і «Пятля» (1975).
    АДАМАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (12.6.1875, С.Пецярбург — 1937 ?), батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Пецярбургскі унт (1899). У 1920—35 заг. аддзела Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі Бел. аддз. Усесаюзнага Інта прыкладной батанікі; кіраўнік геабатанічнай экспедыцыі Наркамзема БССР. Заснавальнік Вялікалятчанскага батанічнага саду (каля Віцебска) і батанічнага саду БДУ. Асн. працы па сістэматыцы раслін, дэндралогіі, геабатаніцы.
    Тв.: Обзор растнтельностн Белорусского Полесья. Мн., 1928 (разам з АД.Лазук).
    АДАМАЎ МОСТ, ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у
    Агуці.
    Полкскім праліве, паміж пвам Індастан і ввам ШрыЛанка. Даўж. шя 30 км. Належыць Індыі і ШрыЛанцы. След былой сухапутнай сувязі вва ШрыЛанка з мацерыком Еўропы— Азіі.
    Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на ваў ШрыЛанка), які перайшоў па Ам. на мацярык.
    АДАМАЎ ЯБЛЫК, к а д ы к , анатамічнае ўтварэнне ў выглядзе прамавугольнага выступу на пярэдняй паверхні шыі ў мужчын. Складзена з пласцінак шчытападобнага храстка гартані. Назва па біблейскай легендзе аб праглынутым Адамам яблыку.
    АДАМЕЙКА Марыя Уладзіміраўна (20.5.1929, Днепрапятроўск — 13.6.1990), беларуская спявачка. Засл.