Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
гісторыі, культуры, язычніцкіх вераваннях Фінляндыі, календаром і агранамічнымі звесткамі.
АГРЫПА Марк Віпсаній (Marcus Vipsanius Agrippa; каля 63, Далмацыя — 12 да н.э.), рымскі палкаводзец і паліт. дзеяч, паплечнік Аўгуста. Консул у 37, 28 і 27. Атрымаў перамогі каля Перузіі ў 40 да н.э., у марскіх бітвах каля Мілаў у 36 над Секстам Пампеем, каля мыса Акцый 2.9.31 над Клеапатрай і Антоніем. Фінансаваў будва ў Рыме Пашэона, водаправода, тэрмаў і інш. Пад яго кіраўніцтвам праведзена геад. здымка ўсёй Рым. імперыі, на аснове якой складзена карта свету.
АГРЭГАТ (ад лац. aggregatus далучаны), 1) у петраграфіі сукупнасць мінер. зерняў ці іх зросткаў, якія ўтвараюць горныя пароды, руды, друзы і інш. Бывае просты — з аднаго мінералу (напр., мармур, кварцыт) і складаны — з некалькіх мінералаў (напр., граніт, сіеніт). Адрозніваюць А. цэментаваныя, рыхлыя, зямлістыя, порыстыя, іпчыльныя і інш. 2) М a іп ы н н ы А. — узбуйнены уніфікаваны (нармалізаваны) элемент (вузел) машыны, які адрозніваецца поўнай узаемазамяняльнасцю і самастойна выконвае пэўныя функцыі (напр., элекграрухавік, помпа). Машьшнымі А. часам наз. фрэзерныя станкіаўтаматы, транспарцёры і інш. 3) Сукупнасць дзвюх і болей машын ці апаратаў, якія прагдуюць сумесна, у адным комллексе (напр., ворны А. сюіадаецца з трактара, плугоў і барон; дызельгенератар — з дызельнага рухавіка і элекграгенератара; турбакампрэсар — з турбіны і кампрэсара).
АГРЭГАТНАЯ УНІФІКАВАНАЯ СІ
СТЭМА (АУС), тэхнічная сістэма са стандартнымі блокамі кіравання вытворчымі працэсамі. Уваходныя і выхадныя параметры блокаў уніфікаваныя, таму ў схемах аўгаматыкі яны могуць выкарыстоўвацца ў розных спалучэннях і колькасцях. Гэта дазваляе збіраць розныя па прызначэнні сістэмы аўтам. кіравання і кантролю.
У залежнасці ад віду энергіі дая перадачы сігналаў АУС гіадзяляюіша на элекгрычныя, пнеўмагычныя, гідраўлічныя і камбінаваныя. Найб. пашыраны пнеўматычныя, у якія ўваходзяць блокі вымярэння, рэгулявання, суматары, задатчыкі, функцыянальныя пераўгваральнікі, узмацняльнікі, блокі для выканання лагічных аперацый, сігнальныя прыстасаванні, прыборы кантролю, выканаўчыя механізмы і інш. АУС выкарыстоўваюцца пры аўгаматызацыі вытвсці ў розных галінах прамсці.
АГРЭГАТНЫ СТАНОК, металарэзны станок, які складаецца ў асн. з уніфікаваных (нармалізаваных), кінематычна не звязаных паміж сабой вузлоў (агрэгатаў). Узаемазалежнасць і паслядоўнасць руху агрэгатаў надаецца звычайна адзінай сістэмай кіравання. Адрозніваюць А.с. адна і многапазіцыйныя (па колькасці дэталяў, што адначасова апрацоўваюцца); свідравальныя, расто
АГРЭСТ 87
чныя, фрэзерныя, такарныя і камбінаваныя; паўаўтаматы і аўтаматы.
Асн. рабочыя органы Ac.: сілавыя галоўкі з індывід. прыводамі перамяшчэння і вярчэння інструментаў; сілавыя і паваротныя сталы, якія перамяшчаюць адпаведна сілавыя галоўкі або загатоўкі паміж пазіцыямі апрацоўкі. Ac. забяспечваюць многаінструмент. апраноўку загатовак адначасова з некалькіх бакоў, іх можна хугка перакампаноўваць для апрацоўкі інш. дэталяў; дазваляюць шматразова выкарыстоўваць часткі агрэгатаў пры замене аб’екта апрацоўкі. У серыйнай і буйнасерыйнай вьггвсці з іх ствараюцца паточныя і аўтаматычныя лініі.
АГРЭГАТНЫЯ СТАНЫ РЭЧЫВА. якасна розныя станы аднаго і таго ж рэчыва, якія адрозніваюцца харакгарам цеплавога руху часціц (атамаў, малекул). Адрозніваюць 3 А.с.р.: газ, вадкасць, цвёрдае цела (чацвёртым А.с.р. часта наз. плазму). Рэчыва ў любым агрэгатным стане існуе пры пэўных умовах (тра, ціск), змены якіх вядуць да скачкападобнага пераходу з аднаго стану ў друті. Такая змена А.с.р. наз. фазавым пераходам першага роду.
АІРЭГАЦЫЯ ў б і я л о г і і, працэс збірання (зліпання) клетак у шматклетачнае ўтварэнне — агрэгат, заснаваны На адгезіі. Адбываецца пры нармальным развіцці арганізмаў і ў эксперыменце пасля штучнага раз’яднання клетак, напр., пратэалітычнымі ферментамі і рэчывамі, якія звязваюць іоны кальцыю. Пры А. клеткі «сартуюцца»: аднатыпныя зліпаюцца, разнатыпныя застаюцца раз’яднаныя: Здольнасць клетак да А. залежыць ад тры і іоннага складу асяроддзя, з’яўлення на паверхні клетак спецыфічных бялковых рэчываў, якія садзейнічаюць іх зліпанню.
А1 РЭЖЭ (франц. agrege літар. прыняты ў таварыства), вучоная ступень. уведзеная ў Францыі з 1808. Прысуджаецца выпускнікам унта пасля здачы спец. конкурсных экзаменаў. Дае права выкладаць у ліцэях, на прыродазнаўчанавук. і гуманітарных фтах унтаў. Дыплом А. прыкладна эквівалентны дыплому, што атрымліваюць вьшускнікі унтаў СНД.
АГРЭМАН (франц. agrement). папярэдняя згода ўрада адной краіны на прызначэнне пэўнай асобы ў якасці кіраўніка дыпламат. прадстаўніцтва другой краіны. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. зносінах 1961 без А. такое прызначэнне не можа адбыцца. Пасля атрымання А. асоба становіцца персонай грата. Прычыны адмовы ў А. тлумачыць не абавязкова.
АГРЭНЕЎСЛАВЯНСКІ (сапр. А г р э н е ў ) Дзмітрый Аляксандравіч (19.12.1836, або 1834, Масква — 23.7.1908). рускі спявак (тэнар), харавы дырыжор. Арганізатар і кіраўнік хору «Славянская капэла» (1868), з якім канцэртаваў па Расіі і за мяжой. У праграмах былі і бел. нар. песні («Чаму ж мне не пець», «Ці не дудка мая» і інш.). Адыграў значную ролю ў прапагандзе слав. муз. фальклору, хоць маст. якасці
некат. яго запісаў і апрацовак, адбор нар. песень крытыкаваліся знаўцамі музыкі.
Літ.: Л о к ш в н Д.Л. Замечательные русскне хоры н нх днрнжёры. 2 нзд. М., 1963.
АГРЭСІНЫ, прадукты жыццядзейнасці хваробатворных мікробаў. Узмацняюць іх патагеннае дзеянне. Аслабляюць абаронныя рэакцыі арганізма, іх проціінфекц. імунітэт, забяспечваюць пранікненне патагенных мікробаў у арганізм, іх размнажэнне і распаўсюджванне. Па хім. прыродзе — бялкі, поліцукрыды.
АГРЭСІЎНАСЦЬ ВАДЬІ. здольнасць вады разбураць металы, бетон і інш. матэрыялы ў выніку ўздзеяння растворанымі ў ёй солямі або газамі. Асабліва высокая ў вады, якая мае солі амонію, саляную, серную і інш. кіслоты. Павышанай агрэсіўнасцю валодаюць не
Прыклады кампановак. агрэгатных станкоў. 1 — вертыкальны аднабаковы аднапазіцыйны; 2 — нахілены аднабаковы аднапазіцыйны; 3 — шматбаковы аднапазіцыйны змешанай кампаноўкі; 4 — вертыкальны аднабаковы шматпазіцыйны.
Уніфікаваныя агрэгаты вертыкальнага агрэгатнага станка: 1 — станіна; 2 — цэнтральны і наладачны пульты; 3 — паваротны дзялільны стол; 4 гідрабак; 5 — помпавая ўстаноўка; 6 гідрапанэль; 7 — электрашафа станка; 8 — сілавы стол (у станках іншых тыпаў — сілавыя галоўкі); 9 стойка; 10 свідравальная бабка; 11 — упорны вугольнік; 12 — расточная панэль; 13 — разьбовы капір; 14 — шпіндэльная каробка; 15 — падаўжальнік; 16 — электрашафа сілавых механізмаў; 17 — каробка скарасцей; 18 — двухпазіцыйны дзялільны стол; 19 расточная бабка; 20 — бакавая станіна. У станку уніфікаваны базавыя дэталі (1, 9, 11, 20), шпіндэльныя механізмы (10, 14, 19) і інш.
ачышчаныя сцёкавыя воды, воды, забруджаныя змытымі з палёў хім. ўгнаеннямі, атмасферная вільгаць, насычаная злучэннямі азоту, серы і інш. кіслотаўтваральных элементаў («кіслотныя дажджы»), Высокаагрэсіўныя воды неспрыяльныя і нават згубныя для існавання многіх арганізмаў.
АГРЭСІЯ (ад лац. aggressio напад), выкарыстанне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаў) супраць суверэнітэту, тэр. цэласнасці, паліт. незалежнасці другой дзяржавы або народа (нацыі). Найб. небяспечная ўзброеная (прамая) форма А. Існуе таксама паняцце ўскоснай А, пры якой дзяржаваагрэсар скрыга выкарыстоўвае ўзбр. сілы (напр., праз узбр. банды наём
Агрэст адхілены.
нікаў, нерэгулярных вайск. фарміраванняў). Паводле Статута ААН, Савет Бяспекі можа кваліфікаваць як А. і інш. дзеянні. Адпаведна з міжнар. правам А. — злачынства супраць міжнар. міру і таму цягне за сабой міжнар. адка'знасць. Дзяржава, якая стала аб’екіам А., мае права на прыняцце мер індывідуальнай і калектыўнай абароны. Савет Бяспекі ААН правамоцны прыняць рашэнне аб выкарыстанні да агрэсара мер, у т.л. ваеннага харакгару (напр., у 1991 узбр. сілы НАТО выступілі супраць Ірака, які захапіў Кувейт).
Л.В.Паўлава.
АІРЭСТ (Crossularia), род кустовых раслін сям. агрэставых. Больш за 50 відаў, пашыраных у Паўн. Амерыцы, Еўропе, Азіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі культывуецца А. адхілены (G. reclinata). Каля 10 відаў інтрадукаваны Цэнтр. бат. садам АН Беларусі як ягадныя і дэкар. расліны.
А адхілены вядомы з II ст. Родапачынальнік болыласці культурных сартоў Выш кустоў 60—120 см. Цвіце ў 1й пал. мая.
88 АГУАСКАЛЬЕНТЭС
Плады — несапраўдныя ягады, голыя або апушаныя, белыя, жоўгыя, зялёныя, чырвоныя, пурпурііыя, Маюць цукру 5—12%, арган. кт 1—2%, пекцінавыя рэчывы, вітамін С, карацін. Пладаносіць пачынае на 3і год. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, атожылкамі. Лепш расце на дастаткова вільготных угноеных сугліністых глебах. Ураджайнасць 10—15 т/га. Сарты, пашыраныя на Беларусі: Яравы, Куршу дзінтарс, Беларускі, Малахіт, Шчодры. Ягады спажываюцца свежыя і перапрацаваныя (джэм, варэнне, мармелад, сок). А мае радыепратэкгарныя ўласцівасці (садзейнічае вывядзенню з арганізма радыенуклідаў). Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне. Асн. шкоднікі: пільшчыкі, агрэставы пядзенік; хваробы: сфератэка, іржа, антракноз, септарыёз.
Літ.: Бурмнстров А.Д. Ягодные культуры. 2 нзд. Л., 1985; Сергеева К.Д. Крыжовннк. М., 1989.
АГУАСКАЛЬЁНТЭС (Aguascalientes), горад у Цэнтр. Мексіцы. Адм. ц. штата Агуаскальентэс. Размяшчаецца на плато на выш. каля 2 тыс. м над узр. м. Засн. ў 1575. 506 тыс. ж. (1990). Чыг. вузел. Шарсцяная, баваўняная, харч. (мукамольная, плодакансервавая і інш.), тытунёвая, вінаробчая, нафтаперапр. прамсць. Вытвсць керамікі. Унт. Арх. помнікі 18 ст. Каля А. бальнеалагічны курорт.
АГЎДА (1068—1123), заснавальнік і першы імператар [1115—23] дзяржавы Цзінь у Кітаі. Завяршыў аб’яднанне чжурчжэняў, распачатае яго бацькам Янкэ, у 1114 узняў паўстанне супраць панавання кіданьскай імперыі Ляо і заняў крэпасці кіданяў на б.ч. Маньчжурыі. У 1115 абвясціў сябе імператарам пад імем Мінь і назваў дынастыю Цзінь («Залатая»). У 1116 захапіў усю Маньчжурыю, да 1123 — тэр. Ляо ў Паўн. Кітаі.
АГЎЛЬНАЕ, усеагульнае, філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае агульнасць уласцівасцяў і адносін адзінкавых рэчаў, з’яў, працэсаў матэрыяльнага і духоўнага свету. А. не існуе само па сабе, у «чыстым» выглядзе. Яно непарыўна звязана з адзінкавым і асаблівым. Харакгарызуючы прыроду агульных паняццяў, філосафы«наміналісты» сцвярджалі, што рэальна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, агульнае ж прадстаўлена толькі ў словах ці паняццях. «Рэалісты», наадварот, меркавалі, што А. (паняцці, сутнасці, універсаліі) у такой жа ступені, а можа, і больш рэальныя, чым адзінкавыя прадметы. Абсалютызацыя А, агульных ісцін вядзе да дагматызму, які ігнаруе спецыфіку асобнага, індывід., асаблівага. У навук. пазнанні такі падыход не садзейнічае новым адкрыццям і прагрэсу ў цэлым.