Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АДВАКАТ (лац. advocatus), асоба, якая аказвае юрыд. дапамогу грамадзянам, прадпрыемствам, установам і аргцыям, выступае ў якасці абаронца абвінавачанага на следстве і ў судзе. На Беларусі А. можа быць грамадзянін, які мае вышэйшую юрыд. адукацыю, сіаж работы па спецыяльнасці не менш як 3 гады або прайшоў стажыроўку ў адвакатуры, здаў кваліфікацыйны экзамен і атрымаў ліцэнзію на права займацца адвакацкай дзейнасцю. Прафесія вядома на Беларусі з 16 ст. Функцыі А. ў судах выконваў пракуратар, правы і абавязкі якога былі рэгламентаваны Статутам ВКЛ 1588. Гл. таксама Адвакатура.
І.І.Пацяружа.
АДВАКАТУРА, добраахвотнае аб’яднанне адвакатаў; незалежны прававы інстытут, гал. задача якога — аказанне кваліфікаванай юрыд. дапамогі фіз. і юрыд. асобам пры абароне іх правоў, свабод і законных інтарэсаў.
У Расіі А. заснавана ў час правядзення суд. рэформы 1864 і складалася з самакіроўных аргцый прысяжных павераных пры суд. палатах. Ліквідавана ў ліст. 1917, адноўлена ў 1922. У БССР створана ў чэрв. 1922 як грамадская аргцыя для юрыд. дапамогі насельнідгву, дзярж. і кааператыўным аргцыям.
Дзейнасць А. на Беларусі рэгулюецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам «Аб адвакатуры» ад 15.6.1993 і інш. нарматыўнымі акгамі. Адвакаты працуюць калегіяльна (калегіі, фірмы, бюро, канторы) і індывідуальна. Дзейнічаюць абласныя і Мінская гар. калегіі адвакатаў. Для аказання юрыд. дапамогі калегіямі адвакатаў па ўзгадненні з выканаўчымі органамі мясц. улады ствараюцца юрыд. кансультацыі. Статус юрыд. кансультацый вызначаецца адпа
веднымі калегіямі адвакатаў. Статуты калегій адвакатаў, інш. адвакацкіх аб’яднанняў рэгіструюцца ў Мінве юстыЦЫІ. І.І.Пацяружа.
АДВАЛ, насып з глебы, парод і адходаў, утвораны ў выніку раскрыўных ці інш. адвальных работ пры распрацоўцы карысных выкапняў, будве каналаў і інш. Можа займаць спец. адведзеныя пляцоўкі ці адмоўныя формы рэльефу (яры, лагчыны і інш.). Пасля распрацоўкі радовішчаў або заканчэння інш. работ павінны знііпчацца ці праходзіць стадыю рэкультывацыі ў прыродаахоўных мэтах.
АДВАРОТНАЯ МАТРЫЦА к в а д р a тнай матрыцы А, матрыца В таго ж парадку, вызначаная так, што AB = BA = Е, дзе Е — адзінкавая матрыца. Існуе тады і толькі тады, калі дэтэрмінант |А| матрыцы А не роўны нулю, у гэтым выпадку А.м. адзіная і яе элементы by знаходзяць па формуле
Графікі ўзаемна адваротных функцый у = f(x) і у F(x)
by = (іу+і Mji|A|, дзе Mji — дадатковы мінор элемента aji матрыцы A
АДВАРОТНАЯ СІЛА ЗАКСІНУ, пашырэнне дзеяння закону на факгы і юрыд. вынікі, якія ўзніклі да набыцця ім сілы. У бел. праве паводле агульнага правіла закон адваротнай сілы не мае. Выключэнне складае крымін. закон, нормы якога ўстараняюць наогул пакаранне за адпаведнае дзеянне (бяздзеянне) ці змякчаюць пакаранне ў лараўнанні з раней дзеючым законам.
АДВАРОТЦАЯ СУВЯЗЬ, уздзеянне вынікаў функцыянавання якойнебудзь сістэмы (аб’екга) на харакгар гэтага функцыянавання. Характарызуе сіетэмы рэгулявання і кіравання ў жывой прыродзе, грамадстве і тэхніцы, выяўляе накіраванасць узаемадзеяння пры пераносе рэчыва, энергіі, інфармацыі. Адно з паняццяў, што выкарыстоўваецца ў замкнутых сістэмах кіравання рознай фіз. прыроды (біял., тэхн., эканам., сац.), у якіх адхіленні сістэмы ад
пэўнага стану служаць для фарміравання кіроўных уздзеянняў на працэс далейшага функцыянавання сістэмы. Адмоўная Ac. змяншае вынікі адхілення сістэмы ад першапачатковага стану, напр. павышае стабільнасць каэфіцыента ўзмацнення і памяншае нелінейныя скажэнні элекгроннага ўзмацняльніка. Дадатная Ac. звычайна прыводзіць да няўстойлівай работы сістэмы ў цэлым, выклікае лавінны працэс; выкарыстоўваецца, напр., у радыётэхніцы для стварэння аўгавагальных сістэм генератараў гарманічных і рэлаксацыйных ваганняў. У залежнасці ад харакгару сувязі паміж сістэмай і органам кіравання бывае бесперапынная, дыскрэтная (эпізадычная); статычная (жорсткая), дынамічная (гнуткая); лінейная або нелінейная Ac. У складаных сістэмах (напр., у сац., біялагічных) вызначыць тып А.с. вельмі цяжка, a то і немагчыма. Часам А.с. у такіх сістэмах разглядаюць як перадачу інфармацыі аб працяканні працэсу, на аснове якой выпрацоўваецца тое ці інш. ўздзеянне. У гэтым выпадку А.с. называюць інфармацыйнай. Прынцып А.с. найбольш распрацаваны ў кібернетыцы, аўтаматычнага кіравання тэорыі, радыёэлектроніцы. У біял. сістэмах А.с. ажыццяўляецца ад клеткі да цэласнага арганізма. Звычайна накіравана на падтрымліванне пастаянства асн. параметраў жыццядзейнасці, рэчыўных і энергет. затрат пры ўзаемадзеянні з навакольным асяродцзем.
АДВАРОТНАЯ ТЭАРЭМА, тэарэма, умовай якой з’яўляецца выснова зыходнай (прамой) тэарэмы, а высновай — умова. Прамая і А.т. — узаемна адваротныя. 3 іх праўдзівасці вынікае, інго выкананне ўмовы адной з іх не толькі дастаткова, але і неабходна для праўдзівасці высновы, напр., тэарэмы: «калі 2 вуглы трохвутольніка роўныя, то іх бісекгрысы роўныя» і «калі 2 бісекгрысы трохвугольніка роўныя, то адпаведныя ім вуглы роўныя», — узаемна адваротныя і абедзве праўдзівыя. 3 праўдзівасці якойн. тэарэмы не вынікае праўдзівасць Ат. да яе, напр., тэарэма: «калі лік дзеліцца на 6, то ён дзеліцца на 3» — праўдзівая, а А.т.: «калі лік дзеліцца на 3, то ён дзеліцца на 6» — непраўдзівая.
АДВАРОТНАЯ ФЎНКЦЫЯ д a ф у н к ц ы і y=f(x), функцыя х=ф(у), ппо атрымліваецца з зададзенай функцыі f(x), калі з ўраўнення f(x)=y выразіць х праз у. Напр., х = Ілу — А.ф. дая у = ех, х = + ўў — для у = х2(х>0). Функцыі у = Цх) і х = <р(у) наз. ўзаемна адваротнымі. Вобласць вызначэння адной з дзвюх такіх функцьій з’яўляецца вобласцю значэнняў другой і наадварот. Графікі ўзаемна А.ф. сіметрычныя адносна бісектрысы першага і трэцяга каардынатных вуглоў.
АДВАРОТНЫ ЛІК, лік, здабытак якога з дадзеным лікам роўны адзінцы. Два
АДВЕРБІЯЛІЗАЦЫЯ 99
такія лікі наз. ўзаемна адваротнымі, напр. 5 і 1/5, 2/3 і 3/2 і г.д. Для кожнага ліку а, не роўнага 0, існуе Ал. 1/а.
АДВАРОТНЫ бСМАС, г і п е р філырацыя, метад раздзялення раствораў пад ціскам ад 3 да 8 МПа. Адбываецца ў апаратах з раздзяляльнымі паўпранікальнымі мембранамі з палімерных плёнак ці полых валокнаў, якія цалкам ці часткова затрымліваюць растворанае рэчыва і прапускаюць растваральнік (звычайна ваду). Эфекгыўнасць А.о. вызначаецца селектыўнасцю і пранікальнасцю мембраны. Выкарыстоўваецца для апраснення салёных і ачысткі сцёкавых водаў, раздзялення азеатропных сумесяў, канцэнтравання раствораў, асвятлення і ачысткі харч. прадукіаў.
АДВАРОТНЫ СЛОЎНІК, і н в е р сійны слоўнік, тып лінгвістычнага даведніка, у якім рэестравыя словы размяшчаюцца ў алфавітным парадку з улікам іх палітарнага прачытання справа налеЬа, а не злева направа, як у звычайных алфавітных слоўніках. Рэестравыя адзінкі А.с. выраўноўваюцца ў наборы па правым краі: самба бомба пломба клумба і г.д.
Побач размяшчаюцца словы з аднолькавымі канчаткамі і суфіксамі, іпто дазваляе высвятляць словаўтваральную і марфемную структуру слова, вызначаць тып словазмянення рэестравай адзінкі, выяўляць прадукцыйнасць пэўнага словаўгваральнага тыпу, распрацоўваць рыфмаў слоўнікі і інш. Ac. падзяляюцца на слоўнікііндэксы і слоўнікі з самаст. рэестрамі. Ac. створаны больш чым для 30 моў. На матэрыяле бел. мовы распрацаваны: Ac. мікратапонімаў (змешчаны ў слоўніку «Мікратапанімія Беларусі», 1974), «Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы» АБарташэвіча і І.Камендацкай (т. 1—4, 1988—89), які падае каля 100 тыс. слоў з акад. «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—^4); «Адваротны слоўнік беларускай мовы» Л.М.Вардамацкага і В.І.Несцяровіча (1994). В.К.Шчэрбін.
АДВАРОТНЫХ АДНОСІН ЗАКОН, фіксуе залежнасць паміж аб’ёмам і зместам паняццяў: чым шырэйшы аб’ём паняцця, тым вузейшы яго змест, і наадварот, Калі аб’ём аднаго паняцця складае частку аб'ёму другога, то для іх зместу ўласцівыя адваротныя адносіны. Прынята лічыць, што першае вызначэнне гэтага закону належыць логікам ПорРаяля (1660я г.), але найб. вядомая фармулёўка дадзена І.Кантам. А.а.з. дае магчымасць тлумачыць лагічныя аперацыі абагульнення і абмежавання паняццяў. Калі ідуць ад паняццяў меншага аб’ёму да паняццяў большага аб’ёму, то за кошт зружэння зместу адбываецца іх абагульценне, калі ж ад паняццяў большага да меншага, то зза пашырэння зместу адбываецца абмежаванне. У.Ф. Бяркоў.
АДВАРОТНЫЯ ТРЫГАНАМЕТРЬІЧНЫЯ ФЎНКЦЫІ, кругавыя фу н
Графікі адваротных трыганаметрычных функцый: 1 — арксінуса; 2 — арккосінуса; 3 — арктангенса; 4 — арккатангенса.
АДВЕДКІ, традыцыйны звьгчай бел. радзіннай абраднасці — наведванне парадзіхі пасля родаў; лакальныя назвы водведы, адведзіны, провідкі, наведы. У А. ішлі звычайна замужнія жанчыны ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у 2 тыдні і болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзісе і яе сям’і, Паводле звычаю ў А. неслі з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, на Палессі яшчэ боршч, аладкі, варэнікі і інш. Звычай захаваўся, але ў А. сталі хадзіць і мужчыны, і незамужнія.
АДВЕКЦЫЯ (ад лац. advectio дастаўка), 1) у метэаралогіі гарызантальнае перамяшчэнне паветраных мас, якое абумоўлівае перанос цяпла і вільгаці з адных раёнаў Зямлі ў іншыя; адзін з найважн. факгараў фарміравання надвор’я. Адбываецца ў выніку руху цыклонаў, пераносу паветра пануючымі вятрамі. Тэр. Беларусі знаходзіцца пад уплывам А. амаль 73 года. Гл. таксама Канвекцыя. 2) У акіяналогіі A — перанос вады ў гарызантальным, іншы раз у вертыкальным напрамку (гл. Марскія цячэнні).
к ц ы і, функцыі, якія вызначаюць дугу (лік) па дадзеным значэнні яе трыганаметрычных функцый, што разглядаюцца на пэўных прамежках манатоннасці.
Адрозніваюць Arcsin х («арксінус х») — мноства функцый, адваротных да sin х; Arccos х («арккосінус х») — да cos х; Arctg х («аркгангенс х») — да tg х; Arcctg х (арккатангенс х») — да ctg х; Arcsec х («арксеканс х») да sec х; Arccosec х («арккасеканс х») — да cosec х. Функцыі Arcsin х і Arccos х вызначаны пры |х| 5 1, Arctg х і Arccotg х — для ўсіх сапраўдных х, Arcsec х і Arccosec х — W a 1 (2 апоіпнія выкарыстоўваюцца рэдка). У выніку перыядычнасці трыганаметрычных функцый для кожнай з іх існуе бесканечнае мноства адваротных функцый, гал. значэнні якіх вызначаюцца ўмовамі: л/2 S arcsin х 2 л/2; 0 $ arccos х £ л; л/2 s arctg х 2 л/2; 0 2 arsec х £ я; 0 £ arcctg х S л; л/2 і arccosec х S л/2. Суадносіны паміж трыганаметрычмымі функцыямі можна замяніць суадносінамі паміж Ат.ф,, напр., з роўнасці sin х