• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АДЗЕННЕ, штучнае покрыва цела чалавека; у шырокім сэнсе ўключае галаўныя ўборы, абутак і інш. Яго агульны выгляд залежыць ад прыроднакліматычных умоў, відаў і спосабу гасп. дзейнасці, нац. традыцый, узроўню развіцця вьгтв. сіл, маёмаснаправавых адносін, этычных поглядаў і патрабаванняў. У гісторыі грамадства выконвала і выконвае функцыі магічную, абрадавую, адрознення паводле полу, узросту, сямейнага становішча, саслоўнай, этн. і рэліг. прыналежнасці, паводле роду заняткаў і службовага становішча, найперш утылітарную і эстэтычную. Нясе ў сабе і маст. вобраз, таму выступае як від дэкар.прыкладнога мастацтва і залежыць ад маст. стылю эпохі.
    А ўзнікла ў сярэднім старажытнакаменным веку і прайшло складаны шлях эвалюцыі. Як сац. з’ява і як прадмет мастацгва ўвасабляла ўяўленні розных гіст. эпох аб ідэальным чалавеку, яго ўнугр. сугнасці і фіз. абліччы. Так, А стараж. грэкаў з іх ідэалам доблеснага і прыгожага воінаатлета толькі злёгку падкрэслівала гарманічнасць фігуры; А сярэднявечча згодна з хрысціянскімі догмамі пра грахоўнасць цела хавала яго пад цяжкімі бясформеннымі тканінамі; у эпоху Адраджэння, калі нормай прыгажосці стаў прызнавацца чалавек, А стала больш зручным, як бы выяўляла гармонію ўнутр. і знешняга ў чалавеку; у перыяд Асветніцгва, калі эгалонам прыгожага была прырода, а ўзорам для пераймання антычнасць, А набыло натуральныя спакойныя формы. Спалучэнне ў адзіным маст. стылі кампанентаў А і прадметаў, што яго дапаўняюць, стварае ансамбль, які наз. касцюмам. Касцюмы падзяляюцца на 3 асн. тыпы: драпіраваны (з абгорнугага вакол цела кавалка тканіны, замацаванага непасрэдна на фігуры), накладны (надзяваецца праз галаву і як бы накладаецца на плечы), расхінны (мае спераду разрэз зверху данізу).
    Вытокі бел. А. ў культуры ўсх.слав. плямёнаў. Умерана кантынентальны
    клімат вымагаў закрытага, цёплага А. Тканіны выраблялі з лёну (радзей канапель) і воўны, упрыгожвалі нашываннем, натыканнем, вышываннем ці набіўным узорам. Баярства шыла А. пераважна з прывазных тканін (парча, аксаміт, тафта, камка); аздобаю служыла вышыўка шоўкам і жэмчутам. Амаль усе віды А. былі накладныя. Аснову мужчынскага гарнітура складалі кашуля з поясам і нагавіцы, жаночага — кашуля (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное А. тыпу панёвы; верхняя вопратка — світа (зімой падшытая футрам). Мужчыны насілі шапкі з футра, сукна ці лямцу, дзяўчаты — вянец, замужнія жанчыны — чапец, а паверх — убрус. Абуваліся ў пасталы, поршні ці боты (жаночыя часта вышывалі). Гэтыя асаблівасці перайшлі ў А. насельніцтва ВКЛ, дзе ў 13—16 ст. сфарміравалася бел. народнасць. У касцюме беларусаў адчуваецца блізкасць да касцюма літоўцаў і палякаў, а таксама рускіх і інш.
    Адзенне: 1 — княжацкае 11 — 12 ст.; 2 — баярскае 12 — 13 ст.; 3 — гараджан 12 — 13 ст/ 4 — 5 — натаў 16 — 17 ст.; 6 — сялян 15 ст.
    еўрап. народаў. Выпрацоўка ў Зах. Еўропе асн. спосабаў і прыёмаў крою. удасканаленне кравецкага рамяства
    прывяло А. да істотных змен. А. магнатаў, шляхты і гар. знаці развівалася ў рэчышчы зах.еўрап. моды. Важнымі часткамі іх мужчынскага гарнітура былі атласны жупан, зверху кунтуш, падпяразаны доўгім поясам, воўчае (вільчура) і бабровае футра, жаночае — ферэзія, чамара, аблямаваныя карункамі або футрам собаля, куніцы, лісы, кабат з рукавамі. Спрашчэнне А. арыстакратаў пачалося з канца 18' ст. Народнае А. больш яскрава, чым А. інш. слаёў грамадства, выяўляла маральныя нормы і эстэт. густы. Нар. касцюм уздзейнічаў на касцюм вышэйшых класаў і сам зазнаваў яго ўплыў. У ім найлепш захаваліся традыцыі нац. А У 14—16 ст. бел. касцюм узбагаціўся новымі відамі (андарак, гарсэт) і прынцыпамі афармлення (спосабы завязвання наміткі). Ён меў характэрныя прыкметы касцюма
    готыкі і рэнесансу, а з найб. спецыфічных — тэндэнцыі да агульнай строгасці ансамбля, перавагі белага ко
    104	АДЗЕННЕ
    леру, спалучэння белага з чырвоным у каларыстыцы, геам. узораў у арнаментыцы. Бел. касцюм у гэты час набыў сваю завершанасць, утылітарны і маст. вобраз. Яго развіццё ў 17 — сярэдзіне 19 ст. ішло па шляху мадыфікацыі асобных элементаў А., насычэння колеравай гамы, пераасэнсавання арнаментальных матываў, замацаваніія рэгіянальных адметнасцяў. У перыяд фарміравання бел. нацыі захоўвалася выразнае этнагр. аблічча бел. нар. А. Касцюм сялян той пары — класічны ўзор бел. нар. мастацтва. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое А. насіць у будні ці святы, надзяваць на вяселле ці на радзіны, падчас радасці ці жалобы. У традыц. комплекс мужчынскага А ўваходзілі кашуля, нагавіцы і
    Да арт. Адзенне. 1 — 2 — селянін і сялянка. Паводле Норбліна (канец 18 — пач. 19 ст.); 3 — 4 — дзяўчына і жанчьша з Піншчыны. Паводле Рабцэвіча (канец 18 — пач. 19 ст.).
    Беларускае народнае адзенне. Строі Цэнтральнай Беларусі і Панямоння: пухавіцкі (1), ляхавіцкі (2), капыльскаклецкі (3), слуцкі (4), вілейскі (5), мастоўскі (6), навагрудскі (7), ваўкавыскакамянецкі (8 — 9).
    АДЗЕННЕ 105
    Да арт. Адзенне. 1 — селянін. Паводле А.Рыгельмана (канец 18 ст.); 2 — сялянка з цэнтральнай Беларусі. Паводле ІСВуйціцкага (пач. 19 ст.); 3 — 4 — селянін з Палесся і жанчына зпад Кобрына Паводле Ю.Крашэўскага (1я чвэрць 19 ст.).
    камізэлька. Кашулю насілі навыгіуск, падляразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў скураныя пасталы, лапці, боты, зімой — у валёнкі. Галаўнымі ўборамі былі саламяны капялюш (брыль) ці валеная магерка, зімой заечая ці аўчынная аблавуха. Мужчынскае А. мела сціплае аздабленне, у ім пераважаў белы колер. Найб. ўзлёту фантазіі і майстэрства бел. А. дасягнула ў жаночым касцюме, своеасаблівасць якога вызначае адметнасць нац. касцюма беларусаў увогуле. Жаночая кашуля кроілася з прамавугольных кавалкаў ільняной тканіны. Найб. ўвага аддавалася ўпрыгожанню рукавоў, што звязана з маст. тэкіонікай і пластыкай касцюма, а таксама з верай у магічную
    Беларускае народнае адзснне. Сгроі заходняга і ўсходняга Палесся: дамачоўскі (10), маларыцкі (11), кобрынскі (12), пінскаівацэвіцкі (13), мотальскі (14), давыдгарадоцкатураўскі (15), туравамазырскі (16), калінкавіцкі (17), брагінскі (18).
    106 АДЗЕННЕ
    сілу чырвонага рамбічнага арнаменту. Разнастайнае паясное А. жанчыны: многія віды спадніц (андарак, саян, палатнянік, летнік), а таксама панёвы, фартухі. Малюнак спадніцы і панёвы — клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сінезялёным ці серабрыстабелым каларыце. Фартух гарманіраваў з кашуляй. У жаночае, асабліва святочнае, убранне ўваходзіў і гарсэт у выглядзе безрукаўкі. Шылі яго звычайна з крамных тканін (аксаміт, парча, шоўк), аздаблялі вышыўкай. аплікацыяй, нашыўкамі тасёмак, стужак, гузікаў. Касцюм мог дапаўняцца разнаколерным лоясам з кутасамі. Галаўныя ўборы залежалі ад узросту і сямейнага становішча жанчыны. У дзяўчат гэта былі перавязкі накшталт вузкіх ручнікоў (скіндачка, шлячок), вянкі. Замужняй жанчыне не дазвалялася паказвацца на людзях з непакрьпай галавой. Жаночыя галаўныя ўборы падзяляюцца на ручніковыя
    Да арт. Адзенне. К.Русецкі. Жняя. 1845.
    Да арт. Адзенне. І.Рэпін. Беларус. 1892.
    24	2.5	26	27
    Беларускае народнае адзенне. Строі Прыдняпроўя і Наддзвіння: магілёўскі (1920), краснапольскі (21), будакашалёўскі (22), неглюбскі (23), лепельскі (24), дубровенсю (25), астравецкадзісенскага рэгіёна (26  27).
    АДЗІНАЦЦАТЫ	107
    (намітка, сярпанка, хустка), рагацістыя (галовачка), каптуровыя (каптур, чапец, падвічка). Самы пашыраны і адмысловы — намітка. Будзённым абуткам жанчыны былі лапці, святочным — пасталы і чорныя хромавыя чаравікі. Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася. Яе шылі з валенага нефарбаванага сукна (світа, сярмяга, бурка, бурнос), аўчыны (кажух, кажушок). Насілі таксама бравэрку, каггтан, кабат. Пранікненне ў вёску прамысловых вырабаў «размывала» жанравыя межы традыц. нар. касцюма. У 20 ст. многія віды і састаўныя часткі традыц. А. выйпілі з ужытку. Hap. А. аднатыпнае на ўсёй тэр. Беларусі, але ў ім вылучаюць 4 асн. комплексы (залежна ад таго, з чым насілі кашулю ў жаночым касцюме): са спадніцай і фартухом; са спадніцай, фартухом і гарсэтам; са спадніцай, да якой прышыты ліфгарсэт, і фартухом; з панёвай, фартухом, гарсэтам. Першыя 2 вядомыя ўсюды, 2 другія — ва ўсх. і паўд.ўсх. раёнах. Комплексы маюць шэраг лакальных разнавіднасцяў, якія вылучаюцца як нар. строі. Найб. вывучаны строі Зах. і Усх. Палесся, Падняпроўя, Цэнтр. Беларусі, Панямоння, Паазер’я (пра кожны строй гл. адпаведны артыкул). Паасобныя матывы традыц. А выкарыстоўваюць мадэльеры пры распрацоўцы сучаснага касцюма.
    Літ.: М а с л о в а Г . С . Народная одежда русскнх, украннцев н белорусов в XIX — начале XX в. Ц Восточнославянскмй этнографнческнй сборннк. М., 1956; Беларускае народнае адзенме. Мн., 1975; Каммнская Н . М . Йсторня костюма. М., 1977; Р а м a н ю к М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981; Я г о ж . Народны касцюм Чачэрска і ваколіц: Канец XIX — сярэдзіна XX стст. Мн., 1993; Р а м а н ю к М . , Ліцвінка В., Раговіч У. Песні і строі Піншчыны. Слонім, 1994.
    М. Ф.Раманюк. АДЗЁР, вострая вірусная хвароба чалавека, якая харакгарызуецца павышанай тэмпературай, інтаксікацыяй, катаральным запаленнем верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, высыпкай на целе. Перадаецца паветранакропельным шляхам ад хворага. Інкубацыйны перыяд 8—10 (макс. 17) дзён. Хварэюць людзі любога ўзросту, але часцей дзеці ад 1 да 7 гадоў (да 3 месяцаў дзейнічае матчын імунітэт).
    Ацрозніваюць 3 перыяды хваробы: катаральны (3—4 дні), калі з’яўляюцца дробныя шараватабелыя з чырвонай аблямоўкай плямкі на слізістай губ; перыяд высыпання (4—5 дзён) — высыпка з’яўляецца на твары, затым на ўсім целе; праз 3—4 дні яна знікае, застаецца тгментацыя і лушчэнне скуры; працягваецца 7—10 дзён. На ўсіх стадыях хваробы могуць узнікнуць ускладненні на органы дыхання (ларынгіт, фарынгіт, трахеіт, пнеўманія, абсцэс лёгкага), страўнікавакішачны тракт (стаматыт, энтэракаліт), на скуру (піядэрмія), нервовую сістэму (менінгіт, менінгаэнцэфаліт, міэліт, энцэфаламіэліт), зрок (кератыт) і слых (атыг). Спецыфічных лек. сродкаў супраць А няма. Найб. дзейсны метад прафілактыкі — супрацьадзёрная вакцына. Прышчэпкі робяць дзецям у 12 месяцаў і ў 7 гадоў.